• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    шэўскага, акцёраў З.Стомы, З.Браварскай, М.Яроменкі, музыкантаў ансамбляў «Песняры», «Сябры» стала вядомай далёка за межамі Беларусі. Нарастанне крызісных з’яў у эканоміцы і сац. сферы патрабавалі ад кіраўніцтва КПСС і адпаведна КПБ пошукаўрэформ. Быў вызначаны новы паліт. курс — перабудовы, які прадугледжваў пераход да дэмакратызацыі сістэмы, эканам. метадаў гаспадарання, рэфармавання сац. сферы. Але крызіс пераадолець не ўдалося. За 1990 з КПБ добраахвотна выйшла 53 346 чал. Жнівеньскія падзеі 1991 у Маскве прывялі да таго, што 25.8.1991 Вярхоўны Савет БССР, большасць якога складалі камуністы, прыняў пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПСС—КПБ на тэрыторыі Беларусі». Гэта азначала фактычную забарону КПБ і заканадаўчае адхіленне яе ад улады. 19.9.1991 БССР перайменавана ў Рэспубліку Беларусь. 10.12.1991 паводле пастановы Вярхоўнага Савета «Аб уласнасці КПСС—КПБ» парт. ўласнасць перадавалася дзяржаве. Пераемніцай КПБ абвясціла сябе Партыя камуністаў Беларусі (1ы з’езд ПКБ адбыўся 7.12.1991, партыя зарэгістравана 26.5.1992), у якой выявіліся некаторыя сацыялдэмакр. прынцыпы. Улютым 1993 Вярхоўны Савет адмяніў сваю пастанову ад 25.8.1991. 32і з’езд КПБ (нечарговы, май 1993) і 2і з’езд ПКБ прынялі рашэнне аб аб’яднанні. Аднак стварыць адзіную Кампартыю не ўдалося. 2.11.1996 адбыўся 33і (1ы аднаўленчы) з’езд КПБ, якая абвясціла сябе пераемніцай КПБ—КПСС. Стратэгічная мэта абноўленай КПБ: скасаванне эксплуатацыі чалавека чалавекам, станаўленне грамадскага ладу, паводле якога свабоднае развіццё кожнага з’яўляецца ўмовай свабоднага развіцця ўсіх, арыентацыя
    323
    КАМУНІСТЫЧНАЯ
    грамадства на шлях дасягнення бяскласавага грамадства сац. справядлівасці. ПКБ паступова набывала сацыялдэмакр. рысы. 3 2009 партыя стала называцца «Беларуская левая партыя «Справядлівы мір».
    Літ.: Очеркй чсторйй Коммуннстнческой партйй Белоруссйй. Ч. 1—2. Мйнск, 1967—68; Странйцы йсторйй Компартйй Белоруссйй: сужденйя, аргументы, факты. Мйнск, 1990; Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. Мінск, 1998; Л ыч Л., Н а в і ц к і У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 2008; Котляров Н.В. Феномен многопартййностй в современном белорусском обшестве. Мйнск, 2009.
    У.Я.Казлякоў.
    КАМУНІСТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРЎСІ (КПЗБ), тэрытарыяльнааўтаномная арганізацыя ў складзе Камуніст. партыі Польшчы (КПП) у 1923—38. Праграмы і Статута не мела, зыходзіла з праграмных установак КПП. Дзейнічала нелегальна. Змагалася за перамогу сацыяліст. рэвалюцыі ў Польшчы, ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу зямлі сялянам, за права самавызначэння Зах. Беларусі аж да аддзялення ад Польшчы і ўз’яднання з БССР, і інш. Карысталася падтрымкай з боку КП(б)Б. У галіне культ. палітыкі вяла змаганне за развіццё бел. мовы, асветы і культуры, за пашырэнне пісьменнасці, супраць нац. ўціску і палітыкі паланізацыі. Імкнулася ахапіць сваёй дзейнасцю ўсе этнічныя групы Зах. Беларусі. У розны час ЦК КПЗБ нелегальна выдаваў на бел., польск., яўр. (ідыш), і літоўскай мовах газ. «Do walki» («На барацьбу», на польск.), «Kujmy Ьгоп» («Куём зброю», на польск.), «Партыйнік», «Бюлетэнь ЦК КПЗБ», «Весткі з СССР», «Голас салдата», «Barikada» («Барыкада», на літоўскай), «Ройтэ фон» («Чырвоны сцяг», на ідыш) і інш. Легальнымі органамі партыі былі газ. «Барацьба», «Беларуская газета», «Наша воля», сатыр. час. «Асва». Пад уплывам КПЗБ знаходзіліся Беларуская сялянскаработніцкая грамада, рабочасялянскі пасольскі (дэпутацкі) клуб «Змаганне», Таварыства
    беларускай школы, аргцыя студэнтаў і выкладчыкаў Віленскага ўнта «Фронт» і інш., праз якія партыя легальна праводзіла сваю культ. палітыку. КПЗБ спыніла існаванне ў сувязі з роспускам КПП. Гл. таксама арт. Заходняя Беларусь.
    КАМУНІСТЫЧНЫ ІНСТЫТЎТ ЖУРНАЛІ'СТЫКІ імя С.М.Кірава. Існаваў у 1932—40 у г. Мінск як навуч. ўстанова па падрыхтоўцы кадраў для раённых, абл. і рэсп. газет. Засн. на базе газетнага аддз. Камуніст. ўнта Беларусі імя У.І.Леніна. 3 1935 імя С.М.Кірава. Прымаў асоб, якія мелі прац. стаж не менш за 3 гады і стаж кіруючай парт. і грамадскай работы не менш за 2 гады. Тэрмін навучання складаў 3 гады. Пры інце працавала аднагадовая вячэрняя школа журналістаў камсамольскамаладзёжных газ. і сектар завочнага навучання. Рэарганізаваны ў Бел. інт журналістыкі (1940—41).
    КАМЫ, 1) каша з бобу ці гароху. Звараныя гарох або боб таўклі на кашу, запраўлялі салам ці качалі ў галушкі, елі з саладухай (Вілейскі, Пастаўскі рны, Магілёўшчына). Пазней на К. сталі варыць паасобку гарох і бульбу, потым разам таўклі, запраўлялі. К. рабілі таксама з тоўчаных бульбы і канаплянага ці льнянога семя. На Віцебшчыне К. — галушкі з тоўчанай бульбы і мукі, часам начыненыя пасечанымі грыбамі, кавалачкам сырога сала. 2) Тоўчанае семя; макуха. 3) Каша з тоўчанай бульбы. Мясц. назвы камяк, кама, таўканіца, бульбяная каша. Чышчаную вараную бульбу таўкуць, даліваюць гарачае малако, запраўляюць рассквараным салам з цыбуляй або маслам, у пост — тоўчаным семем. Ядуць К. з малаком, агуркамі, кіслай капустай. Вядома паўсюдна. 4) Галушкі з аўсянай або гарохавай мукі, замешанай на вадзе з соллю ў крутое цеста. Іх адварвалі, адцэджвалі і залівалі малаком, салам або прыправай з тоўчанага канаплянага семя. Пашыраны ў Верхнядзвінскім рне.
    КАМЯГА, 1) выдзеўбанае карыта з доўгай калоды дрэва. Прызначалася для вадапою свойскай жывёлы і звычайна ставілася каля студні. 2) Выдзеўбаная лодка ў выглядзе карыта. У розных мясцінах К. называлі доўбанкай, дубам, дубіцай, калдубам, душагубкай. Рабілася з дубу, асіны, сасны і інш. парод дрэў. Для ўстойлівасці на плаву да К. на ўзроўні воднай паверхні па баках нярэдка мацавалі драўляныя брусы ці пласціны (крылы).
    В.С.ЦРпоў.
    КАМЯНЁЦ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Камянецкага рна, на р. Лясная. За 39 км на ПнУ ад Брэста, 28 км ад чыг. ст. Жабінка на лініі Баранавічы—Брэст, на аўтадарозе Брэст—Каменюкі. 8,4 тыс. ж. (2012).
    Вядомы з 1276, калі, згодна з Іпацьеўскім летапісам, па загадзе галіцкавалынскага кн. Уладзіміра Васількавіча дойлід Алекса пачаў будаўніцтва абарончай вежы і заснаваў тут пасяленне. 3 1366 горад у ВКЛ. 3 1413 цэнтр павета ў Троцкім ваяв. У 1503 К. атрымаў магдэбургскае права, у 1524 — герб: у блакітным полі выява сярэбранай вежы. 3 1520 у Падляшскім ваяв. У 1565—66 у Брэсцкіх павеце і ваяв. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 К. быў зруйнаваны. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1795—1940 называўся КамянецЛітоўскі. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 4,6 тыс. ж., лячэбніца, царк.прыходская школа, 2 царквы, касцёл, сінагога, 4 малітоўныя дамы, 2 нар. вучылішчы, паштовая станцыя, магазін, цагляны і свячны заводы, 106 крам, 11 піцейных дамоў 9 штогадовыхкірмашоў. 3 1919уБССР. 3 1921 у Польшчы, у Брэсцкім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна. У Вял. Айч. вайну з 23.6.1941 да 22.7.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў гар. пасёлку і раёне 5,4 тыс. чал. Вызвалены часцямі 28й арміі 1га Бел. фронту
    324
    КАМЯНЕЦКАЯ
    У цэнтры г. Каліянец.
    ў ходзе ЛюблінБрэсцкай аперацыі 1944. У 1971  5,1 тыс. ж. 3 24.6.1983 горад. У 1999 — 8,6 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага горада падзелена ракой на ўсх. (раён асн. забудовы з адм.грамадскім цэнтрам) і зах. (дамы сядзібнага тыпу) часткі. Асновай планіровачнай структуры з’яўляецца няправільная радыяльная сетка вуліц. Паводле генплана 1998 горад развіваецца ў паўд. напрамку ўздоўжшашы Камянец—Брэст, часткова ў зах. і ўсх. напрамках. На цэнтр. плошчы, якая склалася на скрыжаванні вуліц Брэсцкая і Савецкая, у асн. 2—4павярховая забудова. Па вул. Брэсцкая створаны мікрараёны з 4—5павярховымі дамамі. Вуліцы Леванеўскага і Пагранічная звязваюць грамадскі цэнтр з зонай адпачынку. Прам. зона развіваецца ў паўд.ўсх. частцы. У 2000я гг. праведзены добраўпарадкаванне гар. цэнтра, мадэрнізацыя адм. будынкаў, рэканструкцыя стадыёна і інш.
    У 2012 гімназія, школы: 2 сярэднія, муз., ДЮСШ, спецыялізаваная дзіцячаюнацкая алімпійскага рэзерву, 2 дашкольныя ўстановы, цэнтры: пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання, сац.пед., гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва; ГДК, 2 бкі, філіял Брэсцкага абл. краязнаўчага музея «Камянецкая вежа», кінатэатр, бальніца, паліклініка, 4 аптэкі. Помнікі архітэктуры — Камянецкая ве
    жа (1276—88), Сімяонаўская царква (1914). Брацкія магілы сав. воінаў, партызан, актывістаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік дойліду Алексе (1985).
    КАМЯНЁЦКАЕ НАРбДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «КАМЯНЁЦКАЯ СКАРБбНКА». Створана ў 1993 у г. Камянец пры гар. Доме культуры. У 1994 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Н.Дзьякава і З.Н.Пазднякова (з 1993), В.У.Няхай (з 2002), В.А.Гайдучык (з 2004), Ю.У.Мелехаў (з 2006), І.Р.Козел (з 2008), А.С.Яўташук (з 2011). У складзе аб’яднання 6 чал. ва ўзросце ад 20 да 35 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя аматарскага вак.харавога мастацтва, удасканаленне выканальніцкага майстэрства. У рэпертуары бел. нар. песні, творы бел. і замежных кампазітараў: «Калі б я мела крылы арліныя», «За рэчкай, за ракой», «Вярба, вярба», «Крыніца» Я.Петрашэвіча, «Ой, высока, ой, далёка» М.Цукранава і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: абл. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 1997, 1998), вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Пружаны, 2000); удзельнік: рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Столін, 1996; г. Камянец, 2012), абл. фестывалю творчасці моладзі «Рытмы маладосці» (г. Камянец, 2013). І.М.Цэван.
    КАМЯНЁЦКАЯ ВЁЖА, помнік абарончага дойлідства ў г. Камянец. Узведзена ў 1276—88 у цэнтры драўляных фартыфікацыйных збудаванняў па загадзе валынскага кн. Уладзіміра Васількавіча дойлідам Алексам з мэтай умацавання паўн. мяжы Валынскага княства. У14— 17 ст. пашкоджана падчас шматлікіх атак крыжакоў, палякаў, крымскіх татар, вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—67). Выкарыстоўвалася пад сховішча, свіран. У час паўстання 1863—64 К.в. служыла абарончым пунктам царскіх войск; на ёй былі ўстаноўлены гарматы. У 1899—1903 рэстаўрыравана (па праекце архіт. В.Суслава) — адноўлена цагляная муроўка (гродзенскі майстар А.Арцішэўскі), сфарміраваны кольцападобны земляны вал, створаны 3 дрэнажныя каналы для адтоку вады. У 1957 пабелена, у 1998 вернуты першапачатковы выгляд. У 1968—73 і 1996—2003 паўторна рэстаўрыравана. Уяўляе круглае ў плане 5яруснае мураванае збудаванне выш. 29,4 м у форме ўсечанага конуса з нахілам па вертыкальнай восі. Дыяметр фундамента 16 м, вонкавы дыяметр — да 13,5 м; таўшч. сцен — да 2,5 м. Агульная пл. памяш
    Камянецкая вежа.
    325
    КАМЯНЕЦКАЯ
    канняў 313,2 м2. Перакрыта нервюрнымі