Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
мент у акордавым складзе і accompagnato («акампаніраваны») — меладычны, з выразным рытмам і развітым аркестравым суправаджэннем; ансамблі «стану» (квінтэт з оперы «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), «дзеяння» (дуэт Кармэн і Хазэ з 4й дзеі оперы «Кармэн» Ж.Бізэ); хор раскрывае масавыя нар. сцэны. Опера пачынаецца аркестравай уверцюрай (опера «Яснае світанне» А.Туранкова) ці ўступам (опера «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), пралогам (опера «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), прэлюдыяй (опера «Рыгалета» Дж.Вердзі) або інтрадукцыяй (onepa «Пікавая дама» П.Чайкоўскага). К.о. са скразным разгортваннем характарызуецца адсутнасцю падзелу на муз. нумары. У гэтым тыпе К.о. сюжэт і псіхал. падзеі разгортваюцца бесперапынна ў межах сцэны ці акта. Важную ролю адыгрывае аркестр, які ажыццяўляе сімфанізацыю спектакля. Музыка ўвасабляе гэта скразное дзеянне, выяўляе дэталі і скрыты сэнс. У яе аснове ляжаць дыялагічныя (з дзвюма ці некалькімі дзеючымі асобамі) сцэны і маналогі; адбываецца пастаяннае пераключэнне
і змена розных форм выказвання. К.о. са скразным разгортваннем характэрна для творчасці Р.Вагнера, С.Картэса, М.РымскагаКорсакава.
Літ.: Кулешова Г. Компознцня оперы. Мннск, 1983.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАМПАРАТЫВІЗМ (ад лац. сотparativus параўнальны, заснаваны на супастаўленні), кампаратыв і с т ы к а, сукупнасць параўнальнагістарычных метадаў, з дапамогай якіх даследуюцца генетычныя сувязі і тыпалагічныя адпаведнасці паміж роднаснымі мовамі, асаблівасцямі нац. лр, заканадаўчых актаў і г.д. Адпаведна адрозніваюць параўнальнагістарычнае мовазнаўства, параўнальнагістарычнае вывучэнне літаратуры, параўнальнае правазнаўства і інш. Нярэдка тэрмін «К.» ужываецца як сінонім параўнальнагіст. мовазнаўства і літ.знаўства — асобных самаст. галін гэтых навук. К. у правазнаўстве — спосаб вывучэння прававых з’яў, засн. на супастаўленні юрыд. падзей, фактаў, прадметаў, інтаў і інш. структурных кампанентаў права, пошуку і выяўленні ў іх агульных, своеасаблівых і індывід. рыс, якія склаліся ў розных дзярж. і юрыд. сістэмах, з мэтай устанаўлення іх падабенства (адрозненняў), вызначэння тэндэнцый і перспектыў развіцця. Пачатак станаўлення параўнальнага правазнаўства звязваюць з заснаваннем франц. Тва параўнальнага заканадаўства (1896) або правядзеннем I Міжнар. кангрэса параўнальнага права (1900).
П.А.Міхайлаў.
КАМПІЛЯЦЫЯ (ад лац. compilation абрабаванне), 1) складанне літаратурных твораў або навук. прац на падставе чужых крыніц без самаст. іх апрацоўкі і ўласных даследаванняў. Праца, твор і да т.п., складзеныя такім жа чынам. 2) У музыцы — муз. зб., які складаецца з некалькіх кампазіцый аднаго або некалькіх выканаўцаў з розных студыйных альбомаў. 3) У інфарматыцы —
ажыццяўленне аўтаматычнага пераводу праграм з мовы праграмавання на мову канкрэтнай машыны. 4) У п р а в е — прыватнае або афіц. выданне (збор) законаў.
Н.П.Цяслюк.
КАМП’ЮТАРНАЯ МЎЗЫКА, музыка, створаная пры дапамозе сучасных муз.камп’ютарных тэхналогій; разнавіднасць электроннай музыкі. Камп’ютары дазваляюць ствараць і ўзнаўляць больш за 100 электронных тэмбраў, імітаваць гучанне сімф. аркестра, джаз, рокмузыку, голас спевака. Першым камп’ютарам, выкарыстаным для стварэння музыкі, была аўстралійская лічбавая электроннавылічальная машына CSIRAC, сканструяваная ў канцы 1940х гг. Арганізаваны больш за 500 студый, якія займаліся даследаваннем і распрацоўкай праграмнага забеспячэння для прафес. музыкантаў у галіне электроннай музыкі. Сярод найб. вядомых: студыі электронныя пры радыё ў Парыжы (1948), Кёльне (1951), Варшаве (1957), муз. фаналогіі ў Мілане (1954), цэнтр электроннай музыкі ў Іерусаліме (1961), эксперыментальная студыя электроннай музыкі ў Маскве (1967) і інш. У Беларусі існуюць Тва развіцця новай музыкі, Асацыяцыя маладых бел. кампазітараў, Беларускае тва сучаснай музыкі, якія падтрымліваюць новыя муз. плыні і кірункі ў кампазітарскай тэхніцы, у т.л. К.м. Найб. яркім бел. кампазітарам, які працуе ў галіне электроннай (акустычнай) музыкі, з’яўляецца А.Літвіноўскі (электронныя кампазіцыі «Ра», «Начныя званы», «Стыкс», «Прыгоды», «Балады Фарона», электронны балет «NICTA», электраакустычны праект «Джаз Графіці»). Тэхнікай стварэння К.м. валодаюць Я.Паплаўскі, Я.Янковіч і інш.
А.Г.Суботняя.
КАМСАМОЛЬСК (да 1935 Д з ю р дзеў), вёска ў Рэчыцкім рне. За 35 км на ПнЗ ад г. Рэчыца, 20 км ад чыг. ст. Дземяхі на лініі Гомель—
319
КАМСАМОЛЬСКАЯ
Калінкавічы, 85 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Светлагорск—Рэчыца. Цэнтр Камсамольскага с/с. 171 гаспадарка, 504 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 19 ст. як вёска ў Горвальскай воласці Рэчьшкага павета Мінскай губ. У 1897 — 63 двары, 328 ж., школа, магазін, крама, карчма. У 1909 — 87 двароў, 559 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, цэнтр сельсавета Горвальскага рна Рэчыцкай акругі. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 4.8.1927 у Рэчыцкім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адноўлены. У 1959 524 ж. У 1997 231 гаспадарка, 669 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом нар. творчасці, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
КАМСАМОЛЬСКАЯ (да 1964 Пукава), вёска ў Капыльскім рне. За 22 км на ПнУ ад г. Капыль, 30 км ад чыг. ст. Слуцк, 110 км ад Мінска, каля аўтадарогі Нясвіж—Шышчыцы. Цэнтр Камсамольскага с/с. 147 гаспадарак, 360 ж. (2012).
Вядома з 1510 як маёнтак у Капыльскім княстве Навагрудскіх павета і ваяв. ВКЛ, уласнасць Алелькавічаў. 3 17 ст. ўладанне Радзівілаў. У 1722 фальварак, карчма, бровар, 2 млыны. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 21 двор, 165 ж., царква. У 1878 адкрыта царк.прыходская школа. У 1886 — сяло, цэнтр воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., 44 двары, 650 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Грэскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр Пукаўскага с/с. 3 8.7.1931 у Капыльскім, з 12.2.1935 зноў у Грэскім рнах. 3 21.6.1935 зноўу Слуцкай акрузе. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з27.6.1941 да 1.7.1944
акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1942 знішчылі тут 46 чал. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. 3 17.12.1956 зноўу Капыльскім рне. 3 24.5.1960 у СлабадаКучынскім с/с. 3 16.1.1969 цэнтр Камсамольскага с/с. У 1971 — 180 гаспадарак, 553 ж. У 1998 — 200 гаспадарак, 476 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, Дом быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАМУНАР, пасёлак у БудаКашалёўскім рне. За 27 км на ПдУ ад БудаКашалёва, 4 км ад чыг. ст. Уза на лініі Жлобін—Гомель, 29 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Доўск—Гомель. Цэнтр Камунараўскага с/с. 954 гаспадаркі, 2539 ж. (2012).
Засн. ў пач. 1920х гг. на б. памешчыцкіх землях у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, у Блюдніцкім с/с Уваравіцкага рна, да 26.7.1930 у Гомельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канцаліст. 1943 К. акупіраваны ням,
Камунараўская народная майстэрня традыцыйнага ткацтва «Матрушка».
фаш. захопнікамі. 3 17.4.1962 у БудаКашалёўскім рне. У 1968 да К. далучаны пасёлкі Высокі і Папаратны. У 1997 — 1111 гаспадарак, 3024 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Палац культуры, 2 бкі, бальніца, камбінат бытавога абслугоўвання, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», гандлёвы цэнтр, 2 магазіны.
КАМУНАРАЎСКАЯ НАРОДНАЯ МАЙСТЭРНЯ ТРАДЫЦЫЙНАГА ТКАЦТВА «МАТРУШКА». Створана ў 2001 у в. Камуна Любанскага рна пры сельскім Доме культуры як гурток ткацтва, з 2006 сучасная назва. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік І.В.Яскевіч. Кіраўнікі: К.Ц.Мазур (з 2001), С.М.Тушынская (з 2002), Т.Ц.Аксёнчык (з 2004). У складзе майстэрні 7 чал. ва ўзросце ад 47 да 77 гадоў. Пры майстэрні працуе гурток ткацтва для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і захаванне традыц. культуры Любаншчыны, далучэнне дзяцей і моладзі да заняткаў традыц. ткацтвам. У аснове дзейнасці — выраб ручнікоў і сурвэтак, паясоў, ходнікаў, цыновак і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажын
320
КАМУНІКАЦЫЯ
Камунараўскі народны вакальны ансамбль «Калініца».
кі» (г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2008), конкурсу па ўзнаўленні нар. касцюма «Традыцыйны касцюм Міншчыны» (г. Любань, 2011), святконкурсаў ткацтва «Матчыны кросны» (г. Старыя Дарогі, 2008, 2011), ткацтва і пляцення паясоў «Беларускі пояс» (г. Узда, 2011), тканага ручніка «Млечны шлях ад рук бабулі» (в. Семежава Капыльскага рна, 2012), дзіцячай творчасці «Калыска талентаў» (г. Клецк, 2013), рэгіянальных святконкурсаў пляцення паясоў і вышыўкі «Умельцы» (г. Узда, 2010), нар. творчасці «Арэскія вытокі» (г. Старыя Дарогі, 2013).
I. В.Яскевіч.
КАМУНАРАЎСКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КАЛІНІЦА». Створаны ў 1974 у пас. Камунар БудаКашалёўскага рна пры Палацы культуры. У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.А.Каплан (з 1993), Д.В.Лабачоў (з 2010). У складзе ансамбля 13 чал. ва ўзросце ад 25 да 67 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — выкананне сцэнічных нар. і аўтарскіх песень, рамансаў, развіццё творчых
здольнасцей удзельнікаў калектыву. У рэпертуары песні нар. бел. «А чалом, чалом», «Калініца», «Чырвоная рабіначка», «Пакахала Васіля», рус. «Ой, то не вечар»,«Пры народзе ў карагодзе», укр. і казацкія «Ехалі казачэнькі», «Очы, сінісіні», «Я казачка твая» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), аглядуконкурсу сельскай маст. самадзейнасці (2003), конкурсу вак. ансамбляў і ансамбляў нар. песні (2007, усе г. Гомель), фестывалю маст. творчасці гарадоўпабрацімаў «Мы з табою сябры» (г. Чачэрск, 2009) і інш.
В.В.Ярмак.
КАМУНІКАЦЫЯ, працэс перадачы і прыёму інфармацыі', сродкі і каналы сувязі паміж удзельнікамі абмену інфармацыяй любога віду. Гал. умовай К. з’яўляецца наяўнасць такіх сімвалаў і знакаў, значэнне якіх аднолькава інтэрпрэтуецца ўсімі яе ўдзельнікамі. Па сродках выкарыстання адрозніваюць К. моўную (пісьмовую і вусную), невербальную (міміка, жэст, погляд, мелодыя, пачуйцёвыя ўспрыманні рэчаіснасці і інш.), рэчавазнакавую (прадукцыя выт
ворчасці, творы выяўл. мастацтва і г.д.). Па характары адносін паміж удзельнікамі вылучаюцца наступныя тыпы К.: міжасабовая (індывід. ўзаемадзеянне паміж чл. сям’і, прац. калектыву, сябрамі і г.д.); міжгрупавая (абумоўлена прыналежнасцю да розных сац., прафес. груп, катэгорый); масавая (друк, радыёвяшчанне, тэлебачанне, кінематограф, аўдыё і відэазапісы і інш.); сацыякульт. (узаемадзеянне ў галіне культуры, духоўнай і сац.паліт. сферах); міжкульт. (зносіны паміж рознымі культурамі). Адной з найб. значных форм міжкульт. К. становіцца дыялог культур, які адбываецца на этнічным, міжнац. і цывілізацыйным узроўнях. Устойлівымі формамі такога дыялогу сталі міжнар. і міждзярж. адносіны, якія ўключаюць афіц. візіты, ажыццяўленне сумесных праектаў, абмен інавацыйнымі тэхналогіямі, практыкай мадэрнізацыі і трансфармацыі розных сфер жыццядзейнасці грамадства. У сучасных умовах узрастае ўплыў сродкаў масавай К. на эканам., сац.паліт. і духоўнакульт. развіццё соцыуму. Гэтаму спрыяе ўкараненне новых інфарм