Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ціка, А.Залётнева, К.Цесакова), квінтэты («Струнны квінтэт» С.Бельцюкова, «Фартэпіянны квінтэт» У.Чараднічэнкі, «Квінтэт для флейты, габоя, кларнета, фагота і фартэпіяна» Ш.Ісхакбаева, «Духавы квінтэт» В.Кузняцова), секстэты
312
КАМЕРНЫ
(«Секстэт для флейты, габоя, кларнета, валторны, фагота і фартэпіяна» А.Хадоскі) і інш. з разнастайным складам інструментаў. Да К.м. адносяцца некаторыя жанры для сола з акампанементам: інструм. санаты («Пяць санат для фартэпіяна» Н.Усцінавай, «Саната для баяна» Э.Казачкова, сюіты, варыяцыі («Варыяцыі для цымбалаў» А.Елісеенкава), сцэны (пластычныя сцэны «Людзі святла месяца» Я.Паплаўскага), эскізы («Эскізы — I» для флейты, трамбона і аргана С.Бельцюкова), навелы («Навела для гітары, струннага квартэта і керамічных званочкаў» Я.Паплаўскага) і інш.
Літ:. Раабен Л. Камерная ннструментальная музыка 1й половнны 20 в. Страны Европы н Амернкн. Ленннград, 1986; МдываніТ.,СергіенкаР. Кампазітары Беларусі. Мінск, 1997.
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАМЕРНАЯ ОПЕРА, аднаактовая опера з камерным аркестрам або ансамблем. К.о. вылучае мінімалізацыя сродкаў муз. выразнасці, актывізацыя элементаў апасродкавання, a таксама камерная трактоўка оперных форм пры нязменнасці жанравых рыс. Уласцівасці жанра: параўнальна невял. працягласць, разлічаная на няпоўны тэатр. вечар; адсутнасць балетных і харавых сцэн; малы ў параўнанні з поўнаметражнай операй скарочаны склад выканаўцаў; паніжаная роля развіцця сюжэта; беражлівыя адносіны да тэксту літ. арыгінала; рэдкі зварот да разгорнутых, канструктыўна закругленых нумароў; арыёзны тып вак. інтанавання, у якім зліты дэкламацыйнамаўленчы і меладычны пачаткі. Сярод сусветна вядомых К.о.: «Чаканне» А.Шонберга, «Іаланта» П.Чайкоўскага, «Алека» С.Рахманінава, «Лісты кахання» В.Губарэнкі, «Шынель» А.Холмінава і інш. У бел. музыцы яркімі ўзорамі К.о. з’яўляюцца оперы «Запіскі вар’ята» В.Кузняцова, «Маленькі прынц» А.Мдывані, «Мядзведзь» і «Юбілей» С.Картэса, «Адзінокі птах» А.Залётнева і інш. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАМЕРНАЯ СІМФОНІЯ, разнавіднасць сімфоніі, якая ўзнікла ў пач. 20 ст. як рэакцыя на вял. цыклічную сімфонію 19 ст. і яе пашыраны аркестравы апарат. Характарызуецца сціплымі маштабамі, «камернасцю» муз. ідэі, паменшаным складам аркестра, звычайным ансамблем салістаў і сцісласцю формы (1, радзей 2 ч. агульнай працягласцю 10—30 хвілін). Па некаторых знешніх прыкметах К.с. набліжаецца да раннекласічныхсімфоній І.Гайдна, В.А.Моцарта і інш. Асаблівае значэнне ў сучаснай К.с. мае змест, для яе характэрны абвостраны псіхалагізм, высокаінтэлектуальны змест, канцэнтрацыя муз. думкі, поліфанічнасць выкладання інфармацыі, пошукі новых сродкаў выразнасці. Развіццю К.с. ў бел. музыцы садзейнічала стварэнне Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь (1968). Першая К.с. ў Беларусі — 4я сімфонія Я.Глебава (1968) сканцэнтравала ў сабе незвычайную трактоўку цыкла, лаканізм і выразнасць аркестравых сродкаў. Вылучаюць наступныя разнавіднасці К.с.: для струннага аркестра («Дванаццатая сімфонія» Д.Смольскага, «Сімфонія соль мінор» А.Дзмітрыева), для камернага аркестра (К.с. А.Залётнева, В.Кузняцова, сімфоніі А.Бандарэнкі, А.Клеванца, А.Соніна і інш.), з сольным інструментам або голасам («Сімфонія № 3 для камернага аркестра і саліруючага габоя» К.Цесакова, «Сімфонія № 4 для камернага аркестра і саліруіочага габоя» А.Елісеенкава, «Апошняя восень паэта» для барытона, сапрана і інструм. ансамбля В.Войціка), сімфонія для фп. («Сімфонія № 4 «Музыка для Восіпа Мандэльштама» А.Соніна), сімфаніета («Сімфаніета» Р.Суруса).
Н. В. Мацабярыдзэ.
КАМЕРНЫ АРКЁСТР. аркестр невялікага складу, ядром якога з’яўляецца ансамбль выканаўцаў на струнных інструментах (6—8 скрыпак, 2—3 альты, 2—3 віяланчэлі, кантрабас). У 17—18 ст. такія аркестры (у адрознен
не ад царк. або оперных) выконвалі канчэртагроса (concerto grosso), канцэрты з сольным інструментам, канцэртныя сімфоніі, аркестравыя сюіты, серэнады, дывертысменты і інш. К.а. уяўляе сабой самаст. тып аркестра, тэрмін «К.а.» увайшоў ва ўжытак у 20 ст. Адраджэнне К.а. шмат у чым звязана з ростам цікавасці да дакласічнай і раннекласічнай музыкі (напр., да творчасці І.С.Баха), імкненнем узнавіць яе сапр. гучанне. Аснову рэпертуару большасці К.а. складаюцьтворы Т.Альбіноні, І.С.Баха, А.Вівальдзі, Г.Гендэля, А.Карэлі, В.А.Моцарта, Г.Тэлемана і інш. Важную ролю іграе цікавасць сучасных кампазітараў да К.а., якая абумоўлена імкненнем знайсці адэкватныя сродкі для ўвасаблення муз. ідэй «малога плана», цягай да эканоміі муз. сродкаў і адраджэннем поліфаніі. Для К.а. 20 ст. характэрна значная свабода складу калектыву, які кожны раз вызначаецца маст. задумай. Пад сучасным К.а. нярэдка маюць на ўвазе склад, у якім, як у камерным ансамблі, кожная інструм. партыя прадстаўлена пераважна адным салістам. Часам К.а. абмяжоўваецца толькі струннымі інструментамі («Музыка для струнных» С.Картэса, «Музычны момант для струнных» А.Мдывані, «Інтэрмецца для струнных» А.Залётнева, «Вакаліз для струннага аркестра» Н.Усцінавай). Калі ў К.а. ўваходзяць і духавыя інструменты, склад яго можа вагацца ад некалькіх салістаў («Канцэрціна для фартэпіяна, літаўраў і струннага ансамбля» В.Сярых) да 20—30 выканаўцаў («Канцэрт для цымбалаў і камернага аркестра» Д.Смольскага, «Сімфонія № 3 для камернага аркестра і саліруючага габоя» К.Цесакова), не дасягаючы, аднак, паўнаты складу малога сімф. аркестра. Для К.а. муз. сачыненні пісалі ў розных жанрах: канчэртагроса («Складзень» для камернага аркестра Л.Шлег, «Два канчэртагроса для камернага аркестра» П.Альхімовіча), сюіта («Мемарыял» для К.а. У.Дарохіна), паэма («Музыка» для віяланчэ
313
КАМІЗЭЛЬКА
лі і камернага аркестра Н.Усцінавай), канцэрт («Два канцэрты для фартэпіяна з камерным аркестрам» В.Помазава, канцэрт для аркестра В.Войціка), варыяцыі («Варыяцыіжарт на тэму Моцарта для фартэпіяна і камернага аркестра» А.Залётнева) і інш. Сярод бел. К.а.: Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь, К.а. «Гродзенскай капэлы», Брэсцкай і Віцебскай абл. філармоній, Полацкага гіст.культ. музеязапаведніка «ЕўропаЦэнтр» І ІНШ. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАМІЗЭЛЬКА, від безрукаўкі. Частка нар. мужчынскага гарнітура беларусаў (часцей святочнага) у канцы 19 — пач. 20 ст. Перад К. шылі з тонкага даматканага сукна, паўсуконніка або з фабрычных тканін (карычневай, чорнай, сіняй шарсцянкі, корту), на палатнянай падшэўцы, прамога ці паўпрыталенага крою, спінку — з больш танных тканін. Апраналі К. паверх кашулі, спераду зашпілялі на гузікі. К. нар. строяў Падняпроўя і Цэнтр. Беларусі шытыя з даматканкі ў карычневабелую клетку (Пухавіцкі строй) або ў частыя цёмнасінія, цёмнакарычневыя, цёмназялёныя пасачкі (Магілёўскі строй). У наш час К. — састаўная частка класічнага касцюматройкі.
КАМІЛЬКАМАЛ (сапр. Гаджыеў Камал Гамза аглы; н. 5.2.1954, в. Касумлы Марнеульскага рна, Грузія), беларускі мастак. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпінаў Маскве (1983), Бел. тэатр.маст. інт(1990). 3 1991 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў, з 2011 — у Бел. пед. унце. Працуе ў манумент. і станковым жывапісе, скульптуры, графіцы. Асн. творы: роспісы ў будынку «Медкнігі» (1992), кафэ «Лабірынт» (1993), «Беларускі арнамент» у Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013), вітражы для рэстарана «Астара» (1997, усе Мінск), сграфіта «Сям’я» ў Доме шлюбаў (г. Масты, 1999). Жывапісныя творы вылучаюцца злучэннем рэаліст. і фантаст., сугучнасцю колераў: «Прыгажу
ня» (1990), «Маленькая фея» (1991), «Казкі майго дзяцінства», «Лёс любімага горада» (абодва 1992), «Гульні на краі зямлі» (1994), «Над калыскай вечнасці» (1995), «Падзенне ў гарах» (1997), «Старажытны храм», «Мае казкі» (абодва 1998), серыя «Усход» (1992—98), «Жыццё і вечнасць» (2001), «Анёлы» (2002), «Песня» (2006), «Мая радзіма» (2007) і інш. Аўтар скульпт. кампазіцыі «Дрэва жыцця» (фантан, Мінск, 2004), помнікаў героям — вызваліцелям Беларусі: А.Візіраву (г. Магілёў), А.Асланаву (г. Вілейка, абодва 2009), «Далёка ад Радзімы» (2013) і інш. Аформіў кн.: «Шамдзін» (1996), «Камяні смутку» (1999), «Чаргаві» (2000) ГЧарказяна, «Кніга смерці Аміра Цімура», «Споведзь Івана Грознага» Т.Зульфікарава (абедзве 1998), «Літаратурная карта Пухаўшчыны» А.Карлюкевіча (1999) і інш. Г.А. Фатыхава.
КАМІНСКІ Дзмітрый Раманавіч (17.8.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 23.11.1989), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1963). Скончыў Растоўскі муз. тэхнікум (1930), вучыўся ў Маскоўскім інце павышэння кваліфікацыі музыкантаўпедагогаў (1936—41). 3 1945 канцэртмайстар Бел. філармоніі, з 1957 у Дзярж. выдве БССР. У творчасці К. пераважае інструм. музыка, дзе ў яго сфарміраваўся адметны індывід. стыль, засн. на спалучэнні яскравага меладызму, сучасных сродкаў выразнасці і бел. фальклору. Значны здабытак бел. муз. культуры — канцэрты для цымбалаў, скрыпкі (№ 2), віяланчэлі, фп. (№ 1, 2, 3) з аркестрам, рапсодыя і фантазія на бел. тэму для фп. з аркестрам, сімфаньета для камернага аркестра. Аўтар твораў для аркестра нар. інструментаў, эстр. аркестра, музыкі да драм. спектакляў і к/фільмаў, сярод якіх «Хто смяецца апошнім» (1954), «Зялёныя агні» (1955, з Ю.Бяльзацкім), «Дзень, калі мінае 30 гадоў» (1961) і інш.
Т.А.Дубкова.
КАМІНСКІ Мсціслаў Адамавіч (24.4. 1839, б. Вількамірскі павет, Віленская
губ. — 12.11.1868), этнограф, фалькларыст, публіцыст. Вучыўся ў Варшаўскай медыкахірургічнай акадэміі (1860—62). Супрацоўнічаў у газ. «Kurier Wilenski» («Віленскі веснік»), час. «Tygodnik ilustrowany» («Ілюстраваны штотыднёвік»), «Ktosy» («Калоссе»), «Biblioteka Warszawska» («Варшаўская бібліятэка») і інш. Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру бел., літоўскага і польск. народаў. У арт. «Дзяды» (1862), «Танцы насельніцтва знад Віліі» (1864), «Прыказкі жыхароў знад Віліі» (1866), «Некалькі слоў пра звычаі насельніцтва ў Мінскай губерні», абразках «Уражанні з падарожжа», «Успамін пра Піншчыну» (усе 1867) і інш. даў цікавыя звесткі пра побыт, абрады, звычаі, адзенне, фальклор беларусаў, літоўцаў і палякаў. Паэтычнасць бел. нар. песень адзначаў у працы «Пра паэтычныя ўяўленні літоўскакрывіцкага народа ў яго песнях» (1867).
КАМІСАРАВА Марыя Іванаўна (17.9.1904, с. Андрэеўскае Кастрамской вобл., Расія — 28.7.1994), расійская паэтэса, перакладчыца. Скончыла Ленінградскі пед. інт (1930). Аўтар збкаў вершаў «Самае дарагое» (1962), «Дарога да сяброў» (1968), «Чаканне сустрэчы» (1973), паэмы «Ліза Чайкіна» (1955). Уражанні ад паездак у Беларусь у вершах «Беларусі», «Купалава крыніца», «Твая зямля», «Янку Купалу»