Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
Гродзенскай губерняў. У 1878 411 ж. У 1897 74 двары, 553 ж., касцёл, 2 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, карчма, 8 штогадовых кірмашоў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, у Шчучынскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў
у БССР. 3 15.1.1940 у Шчучынскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 23.5.1962 да 25.12.1962 у Скідзельскім рне. У 1971 — 180 гаспадарак, 539 ж. У 1997 — 261 гаспадарка, 643 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Антоніеўскі касцёл (1908).
КАМЕНКАЎСКІ АНТОНІЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Каменка Шчучынскага рна. Пабудаваны ў гонар Св. Антонія Падуанскага ў 1908 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму пад 2схільным дахам прымыкае 5гранная апсіда з вальмавым пакрыццём і невял. сакрысціямі. Вежа гал. фасада завершана стромкім шатром з люкарнамі на гранях, у ярусезвоне прарэзана вокнамібіфорыумамі, унізе — трайной аркадай. Уваход аформлены
Каменкаўскі Антоніеўскі касцёл.
стральчатым парталам. Бакавыя фасады аздоблены стральчатымі вокнамі, аркатурнымі і трыльяжнымі фрызамі. Унутраны аб’ём падзелены на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Гал. алтар выкананы ў гатычных формах. Касцёл дзейнічае.
КАМЁННЫ ВЕК, культурнагістарычны перыяд у развіцці чалавецтва, у які прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, дрэва і косці. К.в. супадае з большай часткай першабытнаабшчыннага ладу, з часу з’яўлення чалавека (каля 1,8 млн. гадоў таму назад) і заканчваецца эпохай распаўсюджання першых металаў. К.в. падзяляецца на палеаліт (стараж. К.в.), мезаліт (сярэдні К.в.) і неаліт (новы К.в.). Пачатакпал еал і т у супадае з ледавіковым перыядам (плейстацэнам). 3за супадзення з часам узнікнення чалавечага грамадства плейстацэн называецца таксама антрапагенам. Палеаліт падзяляецца на ніжні, альбо ранні (алдувайская, ашэльская эпохі), сярэдні (мусцьерская эпоха), верхні (позні). У раннім палеаліце (заплейстацэн — пачатак позняга плейстацэну) жылі архантрапы і палеаантрапы, у познім — неаантрапы. Людзі сучаснага анатамічнага складу сфарміраваліся
306
КАМЕННЫ
ў Афрыцы перад канцом сярэдняга плейстацэну. Знаходкі рэшткаў прадстаўнікоў Homo erectus («чалавек, які ходзіць прама») у Закаўказзі, узрост якіх каля 1,8 млн. гадоў, дазволілі меркаваць, што яго пранікненне на тэр. Усх. Еўропы адбылося ўжо ў раннім палеаліце (пачатак заплейстацэну). Доўгі час людзі заставаліся ў межах КаўказскаАльпійскага горнага пояса, 400—300 тыс. гадоў таму яны выйшлі за межы Каўказскіх гор і пачалі асвойваць прасторы Еўразіі. Да канца сярэдняга плейстацэну і 1й пал. неаплейстацэну (канец рысу — 1я пал. вюрму, прыкладна 200—40 тыс. гадоў да н.э.) адносіцца эвалюцыя і рассяленне далёка на Пн палеаантрапаў (неандэртальцаў і неандралоідных форм). У асвоенай неандэртальцамі Еўропе Homo sapiens («чалавек разумны») з’явіўся 40— 35 тыс. гадоў таму назад, за 10 тыс. гадоў засяліў амаль увесь кантынент і пранік у паўн. раёны Азіі. У познім палеаліце людзі жылі ва ўмовах суровага клімату ў лесастэпах, што ўтварыліся ў перыгляцыяльнай (прыледавіковай) зоне. Будавалі жытлы з костак, жэрдак, пакрытых скурамі жывёл. Значныя зрухі адбыліся ў тэхналогіі апрацоўкі крэменю. Чалавек навучыўся здымаць з прызматычных нуклеусаў пласціны — нарыхтоўкі для вырабу нажоў, разцоў скрабкоў, свердлаў, наканечнікаў стрэл і інш. 3 косці вырабляліся прыстасаванні для апрацоўкі глебы, пашыву вопраткі, забою і раздзелкі туш жывёл, вытворчасці ўпрыгажэнняў. Пачало развівацца мастацтва — выявы жывёл, паляўнічыя эпізоды. Паляванне вялося на маманта, паўночнага аленя, быка, валасатага насарога, каня, пясца і інш., быў прыручаны сабака. Пахаладанне ў новавалдайскую стадыю абледзянення (неавюрм; 16—15е тыс. да н.э.), верагодна, прымусіла чалавека адступіць на Пд. Шматлікія паселішчы зноў з’явіліся ў перыяд фінальнага палеаліту (12—10е тыс. да н.э.). Матэрыяльныя рэшткі існавання чалавека гэтага часу на тэр.
Беларусі знойдзены прыкладна ў 300 пунктах. Яны звязаны з хвалямі мігрантаў (насельніцтва культур лінгбі, гамбургскай, валкушанскай, свідэрскай, аўтахтоннай грэнскай). 3 завяршэннем плейстацэну (каля 10,3 тыс. гадоў таму) і пачаткам сучаснага геалагічнага перыяду — галацэну, часам узнаўлення лясной зоны і распаўсюджаннем прадстаўнікоў багатага жывёльнага свету, у Еўропе супадае пераход да мезаліту. У мезаліце (9—5е тыс. да н.э.) адбыліся новыя зрухі ў тэхналогіі выпрацоўкі прылад працы і зброі. Пашырылася вытворчасць мікралітаў (трапецый, вастрый, пласцінукладышаў, сегментаў і інш.), якія замацоўвалі ў расшчэпленай косці ці дрэве. Шырока выкарыстоўваліся сякеры, долаты, цёслы і інш. прыстасаванні. Калект. паляванне на буйных статкавых жывёл у адкрытых ландшафтах змянілася індывід. на звяроў і птушак ва ўмовах закрытых ландшафтаў. Узрасла роля рыбалоўства, людзі працягвалі таксама займацца збіральніцтвам ядомых рэшткаў расліннага паходжання. Гэтую эпоху прадстаўляюць рэшткі паселішчаў каморніцкай (на крайнім ПдЗ тэр. Беларусі), пясочнароўскай (тэр. Паўд.ўсх. Беларусі), кундскай (пераважна на Пн і ПнЗ) культур. На тэр. ўсёй Зах. Беларусі і на Пд краіны знойдзены помнікі кудлаеўскай, яніславіцкай, бутаўскай (Верхняе Падняпроўе) культур.
Неаліт — заключная эпоха К.в., якая ў Паўд. і Цэнтр. Еўропе (6—3е тыс. да н.э.) вызначаецца распаўсюджаннем вытворчых форм гаспадарання — земляробства і жывёлагадоўлі, якія ў рознай ступені дапаўнялі формы прысвойвання — паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. З’яўляюцца новыя прылады працы — шліфаваныя і свідраваныя сякеры, матыкі і булавы, крамянёвыя сярпы, гліняны посуд. У гэты час узнікалі доўгатэрміновыя паселішчы з пастаяннай забудовай, умацоўваліся міжпляменныя сувязі, выражаныя ў абмене матэрыяламі, рэчамі і культ.
дасягненнямі, развіваліся і ўскладняліся сац. адносіны, штодзённы побыт і хатнія заняткі, формы і праявы духоўнай культуры. У Еўропе неаліт пачаўся каля 7—6га тыс. да н.э. на Пд Балканскага паўвострава, калі сюды праніклі з Блізкага Усходу групы земляробаў і жывёлаводаў. У выніку гэтага сфарміраваліся 2 правінцыі культур — міжземнаморская і балканскадунайская. 3 апошняй у значнай ступені звязана неалітызацыя Цэнтр. Еўропы і Паўн. Прычарнамор’я. Распаўсюджанне неалітычных форм гаспадаркі ва Усх. Еўропу адбывалася праз ніжняе Падунаўе (на тэр. Украіны), праз Каўказ і Цэнтр. Азію. Паступова знаёмячыся з земляробствам і жывёлагадоўляй, насельніцтва лясной зоны Усх. Еўропы доўга захоўвала мясц. гасп.культ. традыцыі, засн. на паляванні, рыбалоўстве і збіральніцтве. Працягвалася і традыцыя апрацоўкі крэменю, косці і дрэва. Керамічная вытворчасцьбольшасці неалітычных супольнасцей лясной зоны ўяўляецца таксама іх уласным вынаходніцтвам. Тут выкарыстоўваўся выключна вастрадонны і радзей кругладонны посуд, аздоблены штампаванымі арнаментамі з грабеньчатых адбіткаў наколаў і ямак. У сярэднім неаліце ў лясной зоне Усх. Еўропы назіраецца прыкметнае пашырэнне вытворчай гаспадаркі. У познім неаліце з’яўляюцца каменныя шліфаваныя вырабы.
Неаліт у Беларусі (4е — пач. 2га тыс. да н.э.) меў свае асаблівасці. Ва ўмовах максімальна спрыяльнага клімату атлантычнага перыяду мясц. ранненеалітычнае насельніцтва цалкам задавальняла свае запатрабаванні, эксплуатуючы навакольнае асяроддзе традыц. спосабамі. Таму земляробства і жывёлагадоўля тут распаўсюджваліся павольна і паступова і праз усю эпоху толькі дапаўнялі паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва. У неаліце на тэр. Беларусі дамінавалі крамянёвыя вырабы, выкананыя ў традыц. тэхніках апрацоўкі каменю. Толькі ў познім неаліце
307
КАМЕННЫ
пачынаюць распаўсюджвацца шліфоўка і свідраванне. Камень дапаўняўся косцю, рогам і дрэвам. Пачатак неаліту на тэр. Беларусі характарызуецца найперш з’яўленнем глінянага абпаленага посуду — керамікі. Тыпы керамікі і яе арнаменту сталі асн. падставай для вылучэння шэрагу неалітычных археал. культур.
Літ.: КопытннВ.Ф. Каменный век натеррнторйй Белоруссйй. Мннск, 1990; Я г о ж. Пэмятнйкй фннального палеолнта й мезолнта Верхнего Поднепровья. Могалёв, 1992; Археалогія Беларусі. Т. 1. Мінск, 1997; Калечыц Е.Г. Человек й среда обйтанйя. Восточная Беларусь. Каменный век. Мйнск, 2003; К с е н з о в В.П. Мезолнт Северной й Центральной Беларусн // Матэрыялы па археалоріі Беларусі. 2006. № 13; Зубов А.А., ВасйльевС.В. Первоначальное заселенме Европы по данным археологнн // Дойсторйческнй человек: бйологнческйе й соцнальные аспекты. М., 2006.
А.Г.Калечыц, М.М.Чарняўскі.
КАМЁННЫ ЛОГ, вёска ў Ашмянскім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Ашмяны, 15 км ад чыг. ст. Гудагай на лініі Маладзечна—Вільнюс, 206 км ад Гродна, каля аўтадарогі Ашмяны— Вільнюс. Цэнтр Каменналогскага с/с. 96 гаспадарак, 257 ж. (2012).
Вядомыз 1578яквёскаўВіленскіх павеце і ваяв. ВКЛ, уладанне езуітаў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Віленскіх павеце і губ. У 1797—1801 у Літоўскай губ. У 1886 у Шумскай воласці, паштовая станцыя, заезны дом. 3 1919 у БССР. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — у Польшчы, у Віленскіх павеце і ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940у Ашмянскім павеце Вілейскай вобл. 3 12.10.1940у Погірскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К.Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 1951 у Янканскім с/с. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 20.1.1960 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 55 гаспадарак, 187 ж. У 1997 — 104 гаспадаркі, 283 ж.
У 2012 Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАМЁННЫЯ КРЫЖЬІ. манументальныя прадметы культу хрысціянскай рэлігіі, зробленыя з валуноў; помнікі гісторыі, эпіграфікі, мастацтва і духоўнай культуры. Сустра