Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
каюццаамальпаўсёйтэр. Еўропы. Іхставілі на месцах б. язычніцкіх капішчаў, пры пабудове храмаў (в. Дрысвяты Браслаўскага рна), на месцах памятных падзей і бітваў (в. Сокарава Бешанковіцкага рна), на скрыжаваннях сухапутных і водных шляхоў (наваколле г. Віцебска, вёскі Пляцы Сенненскага, Бераснёўка Докшыцкага рнаў), могілках (вёскі Экімань Полацкага, Вільча Жыткавіцкага, Заазер’е Бялыніцкага рнаў), а таксама на курганах і каля гарадзішчаў. Многія К.к. знешне нагадваюць язычніцкіх ідалаў (вёскі Даўгінава Вілейскага, Грабаўцы і Залуззе Жабінкаўскага, Буцькі Пружанскага рнаў). На некаторых крыжах высечаны знакі (в. Заполле Бялыніцкага рна), даты (вёскі Вендараж Магілёўскага, Купяцічы Пінскага рнаў), надпісы (г. Валожын, в. Рудня Гарадоцкага рна), малюнкі (в. Вітунічы Докшыцкага рна), барэльефы (вёскі Стража Кіраўскага, Даўгінава Вілейскага рнаў). У наш час К.к. ўпрыгожваюць ручнікамі, фартушкамі, стужкамі, ім ахвяруюць грошы, кветкі, садавіну (на Барысаглебскіх могілках у г. Тураў Жыткавіцкага, у вёсках Палачаны Маладзечанскага. Данілевічы і Баравое Лельчыцкага рнаў). Многія К.к. маюць адметныя назвы: Святы Камень ці Каменная дзяўчынка (в. Данілевічы Лельчыцкага рна), КрыжБаба або Кацярынінскі крыж (в. Галошава Талачынскага рна), Божы крыж або Каменная Божая Маці (в. Пагост Жыткавіцкага рна), Каралеўскі камень (в. Вітунічы Докшыцкага рна) і інш.
Літ.: Л я ў к о ў Э.А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны. Мінск, 1992; Дучыц Л.У. Каменныя крыжы // 3 глыбі вякоў. Наш край. Мінск, 1997. №2;Лобачев
с к а я О.А. Женскче антропоморфные кресты на Беларусн: современные наблюдення й гнпотезы // Палявая фалькларыстыка і этналогія: даследаванне лакальных культур Беларусі. Мінск, 2008.
Л.У.Дучыц.
КАМЁННЫЯ КУРГАНЬІ, пахавальныя збудаванні, складзеныя цалкам з камянёў ці з камянёў і зямлі. Найчасцей гэта невысокія (0,5—0,8 м) насыпы дыяметрам ад 6 да 18— 20 м. Пашыраны ў Верхнім і Сярэднім Панямонні, сярэднім цячэнні р. Зах. Буг. Даследавалі ў канцы 19 — пач. 20 ст. М.П.Авенарыус, Э.А.Вольтэр, В.А.Шукевіч, М.А.Янчук, С.Крукоўскі; у сярэдзіне і 2й пал. 20 ст. — У.Антаневіч, І.В.Біруля, Я.Ясканіс, В.В.Сядоў, Т.М.Каробушкіна, Я.Г.Звяруга і інш. К.к. належаць да зах.балцкага (яцвяжскага) насельніцтва 1га — пач. 2га тыс. У найб. ранніх К.к. пахавальны абрад — трупапалажэнне, у 3—4 ст. побач з імі сустракаецца трупаспаленне. На мяжы 4—5 ст. абрад трупаспалення стаў пануючым. У пач. 2га тыс. гэты абрад зноў замяніўся трупапалажэннямі. У курганах з трупапалажэннямі было звычайна адно, радзей 2 і больш пахаванняў; у курганах з трупаспаленнямі — 2—3 і нават больш за 10 (т.зв. «сямейныя курганы»), У мужчынскіх пахаваннях знойдзены прадметы ўзбраення, рыштунку конніка і каня (наканечнікі коп’яў, нажы, умбоны шчытоў, крэсівы, спражкі, шпоры, цуглі), у жаночых — упрыгажэнні (шыйныя грыўні, бранзалеты, пацеркі) і дробныя прылады працы (іголкі, прасліцы). У курганах 5—10 ст. з трупаспаленнямі інвентар значна бяднейшы. У курганах 11 — 13 ст. сустракаюцца рэчы балцкіх і слав. (трохпацеркавыя і пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы) тыпаў. На тэр. Беларусі К.к. вядомы каля вёсак Каўпакі, Ясудава Гродзенскага, Падрось Ваўкавыскага, Кашалі Зэльвенскага, Войская, Ратайчыцы, Свішчова, Трасцяніца Камянецкага рнаў і інш.
308
КАМЕНСКАЯ
Літ:. Зверуго Я.Г. Верхнее Понёманье в IX—XIII вв. Мннск, 1989.
КАМЁННЫЯ ЛАВЫ, вёска ў Шклоўскім рне. За 15 км на Пд ад г. Шклоў, 2 км ад чыг. ст. Лотва на лініі Орша—Магілёў, 27 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Магілёў—Шклоў. Цэнтр Каменналаўскага с/с. 47 гаспадарак, 96 ж. (2012).
Вядомы з 1667 як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Магілёўскіх павеце і губ. У 1780 вёска, 9 двароў, 83 ж. У 1796—1802 у Бел. губ. У 1858 — 44 рэвізскія душы, школа, магазін. У 1886 — 18 двароў, 133 ж. У 1909 — 44 двары, 280 ж. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Шклоўскім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1939 — 108 двароў, 411 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К.Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 42 двары. У 1997 — 75 гаспадарак, 162 ж.
У 2012 сярэдняя школа, клуб, бка, амбулаторыя, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАМЁННЫЯ МОГІЛЬНІКІ, пахавальныя помнікі канца 10—17 ст., якія вызначаюцца наяўнасцю каменных вымастак над магіламі. Вылучаны ў асобны тып старажытнасцей Бел. Панямоння. К.м. вывучалі: у 1884—95 В.А.Шукевіч і Э.А.Вольтэр (у 10 могільніках ускрыта каля 200 пахаванняў), у 1930я гг. А.Д.Каваленя (адзінкавыя пахаванні ў Віцебскай і Мінскай абласцях), у 1936 Я. Фіцтке (могільнік каля в. Падрось Ваўкавыскага рна), у 1991—2003 А.В.Квяткоўская (могільнікі ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях, Белавежскай пушчы).
Асн. колькасць К.м. знаходзіцца на тэр. Гродзенскай вобл., адзінкавыя помнікі вядомы ў Брэсцкай,
Віцебскай і Мінскай абласцях, на ПдУ Літвы, у Мазовіі, Падляшшы (Польшча). Адзначаны адзінкавыя могілкі і групы могільнікаў па 2—3 і больш, размешчаныя па берагах рэк на невял. узвышшах з сухім пясчаным грунтам. Магілы знаходзяцца на пагорках і іх схілах, не дасягаючы падножжа. Найчасцей у К.м. налічваецца па 60—80 пахаванняў. У могільніках Вензаўшчына Шчучынскага, Клепачы Слонімскага і Куклі Воранаўскага рнаў колькасць магіл дасягае 180—200. Пахаванні цягнуцца радамі ў напрамку Пн—Пд (мерыдыянальная сістэма), на могільніку каля в. Клепачы больш стараж. пахаванні знаходзіліся ў цэнтры (радыяльная сістэма). Размяшчэнне магіл групамі па 2—5 і выпадкі падзахаванняў сведчаць пра сямейны прынцып пахаванняў. Магілы абкладалі камянямі ў 1, зрэдку ў 2 слоі. У канцы 10 — пач. 13 ст. рабілі вымасткі — брукоўкі круглай, авальнай ці прамавугольнай формы памерамі 1,9* 1,8x0,2 м, 3,2x1,3x0,3 м і г.д. У сярэдзіне 12 — пач. 13 ст. ў галаве пахаванняў пачалі ставіць вял. камяні без слядоў штучнай апрацоўкі. У канцы 13— пач. 14 ст. ў нагах пахаванняў ставілі камяні адвольнай формы, у канцы 14—пач. 16 ст. — спец. падабраныя ці расколатыя палавінкі невял. камянёў. У 14—17 ст. шырыня вымастак зменшылася, с захаваннем авальнай формы (в. Навасёлкі Ваўкавыскага рна), пашырыліся прамавугольныя вымасткі з невял. камянёў, пакладзеных у 2—3 паралельныя рады; у галаве і нагах ставілі вял. камяні. У пач. 15 ст. на камянях у галаве пахаванняў пачалі выбіваць крыжы (в.Клепачы), у канцы 16—17 ст. былі распаўсюджаны крыжы рознай формы, зрэдку ў спалучэнні з салярнымі знакамі (в. Мінеўшчына Ваўкавыскага рна). Вымасткі часта парушаны. У канцы 10 — 14 ст. пахавальны абрад — трупапалажэнне ў чатырохвугольнай яме з акруглымі вугламі і звужанай доннай часткай, арыентацыя мерыдыянальная. Нябожчыка абстаўлялі
дошкамі, якія часам мацавалі драўлянымі цвікамі; зрэдку хавалі без дамавін. Пахавальны інвентар прадстаўлены прыладамі працы, зброяй, упрыгажэннямі, амулетамі; дзіцячыя пахаванні — безынвентарныя. У некаторых выпадках, амаль да сярэдзіны 16 ст., на дне ям фіксуюцца невял. агнішчы як сімвалічная праява абраду трупаспалення (в. Навасёлкі Зэльвенскага рна). Рэшткі трызны прасочваюцца пад каменнымі вымасткамі ў выглядзе фрагментаў глінянага посуду. 3 часу ўваходжання Бел. Панямоння ў ВКЛ і афіцыйнага прыняцця хрысціянства ў пахавальным абрадзе з’явіліся новыя элементы — выявы крыжа на камянях у галаве пахаванняў, каменныя крыжы, устаноўленыя замест камянёў; зменшылася колькасць пахавальнага інвентару, у канцы 16 ст. рэчы зрэдку клалі не ў магілы, а пад каменныя вымасткі. Звычай паліць галінкі і біць посуд на магілах, будаваць каменныя вымасткі існаваўда 1й пал. 19 ст., у некаторых месцах (Ушацкі рн) да пач. 20 ст. Устойлівасць і пераемнасць пахавальных традыцый сведчаць аб этнічным адзінстве насельніцтва Бел. Панямоння. Аналагі падобных абрадаў і інвентару трапляюцца ў прыбалтыйскім гіст.культ. рэгіёне, што дазваляе суаднесці насельніцтва рэгіёна з адным з балцкіх плямён — яцвягамі.
Літ.: Седов В.В. Ятвягн // Фннноугры н балты в эпоху средневековья. М.,1987; Квятковская А.В. Ятвяжскне могнльннкн Беларусн (конец XI — XVII в.). Внльнюс, 1998.
A. В. Квяткоўская.
КАМЁНСКАЯ Антаніна Георгіеўна (5.5.1917, г. РастоўнаДоне, Расія — 16.9.2002), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1963). Скончыла Растоўскае тэатр. вучылішча (1935). 3 1935 працавала ў тэатрах Расіі. У 1958—81 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Выконвала ролі характарных гераінь. Творчай індывідуальнасці К. уласцівы эмацыянальнасць, маст. праўдзівасць і яркасць
309
КАМЕНСКІ
фарбаў, здольнасць ствараць шматпланавыя сцэн. характары. Сярод лепшых роляў: Лушка і Клава («Лявоніха на арбіце» А.Макаёнка), Марыя Васільеўна («Жыццё ўсяго адно» А.Маўзона), Малахава («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Ганна Іванаўна («Перад вячэрай» В.Розава), Мар’яна Уладзіміраўна («Другая» С.Алёшына) і інш. Г.Р.Герштэйн. КАМЁНСКІ (ДлужыкКаменс к і) Адам Рыгор, беларускі пісьменнікмемуарыст 17 ст. Ураджэнец зах. зямель Беларусі. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 трапіў у рас. палон. Доўгі шлях нявольніка зпад Шклова ў Якуцк, а адтуль у Запаляр’е і Прымор’е вобразна і з гумарам апісаў у форме падарожных нататак у «Дыярыушы» (знойдзены і апубл. на польск. мове ў 1874 А.Марыянскім). У творы змешчаны звесткі пра адлегласць паміж гарадамі і населенымі пунктамі, іх эканам. становішча і геагр. размяшчэнне, жыццё, побыт і норавы мясц. жыхароў, а таксама апісаны экспедыцыі рус. землепраходцаў В.Паяркава на Амур і М.Стадухіна на Поўнач. «Дыярыуш» К. — каштоўны помнік мемуарнай лры Беларусі, дзе ўпершыню яскрава адлюстраваны пытанні геаграфіі і этнаграфіі Сібіры і Д. Усходу.
Тв.: Бел. пер. — Дыярыуш маскоўскага палону з апісаннем гарадоў і мясцовасцей // Беларуская літаратура і літаратуразнаўства. Мінск, 1974.
КАМЁНСКІ Анатоль Сяргеевіч (16.10.1912, г. РастоўнаДоне, Расія — 31.1.1991), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1963). Скончыў Растоўскае тэатр. вучылішча (1937). 3 1935 працаваў у тэатрах Расіі. У 1958—81 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Выконваў характарныя ролі. Творчай індывідуальнасці ўласцівы імправізацыйнасць, мастацтва пераўвасаблення, выразны вонкавы малюнак ролі. Сярод лепшых работ: Дзед Цярэшка («Рудабельская рэспубліка» паводле С.Грахоў