Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
фотаздымкаў) некалькімі фарбамі. Выконваецца з дапамогай спец. друкарскіх форм, колькасць якіх звычайна роўная колькасці фарбаў. Выкарыстоўваюць 3 асн. фарбы: жоўтую, блакітную і пурпурную (3колерны друк). Для перадачы цёмных колераў у іх дабаўляюць 4ю — чорную або шэрую (4колерны друк). Асн. віды К.д.: друкаванне асобных участкаў або элементаў каляровай выявы фарбамі розных колераў без накладання іх адзін на адзін (пры картадрукаванні); друкаванне з накладаннем фарбаў адна на адну пры 3фарбавым сінтэзе ўсіх колераў (пры друку каляровых фатаграфій). Адрозніваюць 2 спосабы К.д.: накладанне 2й і наступных фарбаў пасля высыхання (замацавання) на адбітку папярэдняй фарбы; накладанне фарбаў з малым інтэрвалам часу, калі наступная фарба кладзецца на вілыотны слой папярэдняй (друкаванне «па сырым»).
КАМАЁДЗІЦА, язычніцкае свята пакланення мядзведзю. У Беларусі было зафіксавана ў 19 ст., адбывалася ў сак. перад Дабравешчаннем. На К. гатавалі асобую ежу: у якасці першай стравы — сушаны рэпнік, таму што мядзведзь харчуецца пераважна раслінным кормам, травамі, на другое падаваўся кісель, бо звер любіць авёс; трэцяя страва складалася з гарохавых камоў (адсюль назва). Пасля святочнага абеду сяляне клаліся спаць і пераварочваліся з боку на бок, імітуючы звычкі мядзведзя. Вытокі свята звязаны з татэмізмам. К. — водгалас пакланення мядзведзю, яго шанавання. Абрадавымі дзеяннямі імкнуліся ўлагодзіць, задобрыць звера. К. святкавалі на Бягомльшчыне
(Докшыцкі рн), дзе былі вял. лясы, у якіх вялося многа мядзведзяў і яны часам шкодзілі свойскай жывёле, выклікалі ў людзей страх. У апошняй чвэрці 19 ст. свята знікла з побыту.
А.Ю.Лозка.
КАМАІ, вёска ў Пастаўскім рне, на берагах Малога і Вял. Камайскіх азёр. За 18 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Паставы налініі Варапаева—Лынтупы, 268 км ад Віцебска, на аўтадарозе Паставы—Лынтупы. Цэнтр Камайскага с/с. 327 гаспадарак, 803 ж. (2012).
Вядомы з 1513 як маёнтак у Віленскім ваяв. ВКЛ, уладанне кн. Глеба Пронскага. 3 1550 мястэчка. У 1565—66 у Ашмянскім павеце. У 1690 — 130 дымоў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губ. У 1797—1801 у Літоўскай губ. 3 1873 цэнтр воласці Свянцянскага павета. У 1886 — 402 ж., касцёл, малітоўны дом, шпіталь, школа, 4 крамы, карчма, млын, вінакурня, 7 штогадовых кірмашоў. У 1905 — мястэчка (431 ж.) і маёнтак (63 ж.). 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяв. 3 1939зноўу БССР. 3 15.1.1940 у Гадуцішскім рне Вілейскай вобл. 3 12.10.1940 вёска, цэнтр сельсавета. 3 25.11.1940 у Пастаўскім рне. У Вял. Айч. вайнузпач.ліп. 1941 да пач. ліп.
Камайская Ільінская царква.
1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Віцебскай абласцях. У 1971 — 164 гаспадаркі, 432 ж. У 1997 — 301 гаспадарка, 746 ж.
У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, кафэ. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — касцёл Яна Хрысціцеля (1603—06). Помнік гісторыі — Камайскі лац. крыж (15—16 ст.).
КАМАЙСКАЯ ІЛЫ'НСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў в. Камайск Докшыцкага рна. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва. Храм 2зрубны, з квадратнымі ў плане аб’ёмамі малітоўнай залы і апсіды. Крыты 2схільным гонтавым дахам, які пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у вальмавае пакрыццё. На гал. фасадзе дах прарэзаны чацверыковай шатровай званіцай і ўтварае трапецападобны франтон. Шатровая вежачка з крыжом вянчае дах над апсідай. Сцены гарызантальна ашаляваны, у прасценках прамавугольныя аконныя праёмы. Унутры апсіда вылучана брусамбэлькай і асветлена высока ўзнятымі аконнымі праёмамі. Царква дзейнічае.
299
КАМАЙСКІ
КАМАЙСКІ КАСЦЁЛ ЯНА ХРЫСЦІЦЕЛЯ, помнікабарончагадойлідства ў в. Камаі Пастаўскага рна. Пабудаваны ў 1603—06 з цэглы. Моцна пацярпеў у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67, калі ў час пажару абваліліся цагляныя скляпенні. Пры аднаўленні касцёла іх замянілі драўлянымі. У 18 ст. дабудавана капліца з крыптай. Падчас Паўн. вайны (1700—21) храм быў атакаваны і абстраляны з гармат шведамі. Рэканструяваны ў 1861. Стылявое аблічча касцёла сінтэзуе рысы готыкі і рэнесансу. Першапачаткова храм уяўляў сабой 3нефавую базіліку, цяпер — аднанефавы. Неф касцёла перакрыты люстраным драўляным скляпеннем, капліца — цыліндрычным, у апсідзе захаваліся крыжовае і зорчатае скляпенні. Архіт.прасторавая кампазіцыя будынка вырашана асн. прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным паўкруглай апсідай, сакрысціяй і 2 магутнымі цыліндрычнымі вежамі (выш. 16 м, дыяметрам 5 м) на гал. фасадзе. Скляпенні распісаны ў тэхніцы грызайль. Асн. аб’ём і капліца накрыты 2схільным дахам. Гал. фасад прарэзаны глыбокімі арачнымі нішамі і аконнымі праёмамі, вежы — байніцамілюкарнамі і высокімі вузкімі вокнамі. У інтэр’еры 4 барочныя драўляныя алтары 18 ст. Цэнтр. 2ярусны, з калонамі карынфскага ордара, аздоблены драўлянымі скульпт. абразамі апосталаў Пят
ра і Паўла, у цэнтры — абраз «Маці Божая з немаўляткам» у сярэбраным чаканым абкладзе 17 ст. Захаваўся драўляны разны арган 18 ст. На тэр. храма, абнесенай агароджай з бутавага каменю, устаноўлены звон (2003), адліты ў гонар 400годдзя Камайскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля і 25годдзя пантыфіката Папы Рымскага Яна Паўла II.
На адлегласці 30 м ад касцёла ўстаноўлены Камайскі лацінскі крыж — помнік гісторыі 15—16 ст. (выш. 2,5 м, шыр. гарызантальнай папярэчыны 1,88 м), высечаны з ружовага гранітнага валуна. Вертыкальная частка яго мае форму звужанай угору трапецыі. У сяродкрыжжы зроблена трохвугольная ніша для распяцця, пад ёй высечаны 4 рады знакаў, яшчэ ніжэй — знак у выглядзе парасона (круг дыяметрам каля 9 см). На тыльным і часткова фасадным баках нанесены больш познія надпісы лац. шрыфтам (не расшыфраваны). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
Ю.Ю.Захарына.
КАМАНДНАІНЖЫНЁРНЫ ІНСТЫТУТ Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС) Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1992 у г. Мінск як Вышэйшае пажарнатэхн. вучылішча МУС Рэспублікі Беларусь (на базе вучэбнага цэнтра пажарнай аховы, які дзейнічаў
з 1933). 3 1999 у структуры МНС, з 2000 дзярж. ўстанова адукацыі з сучаснай назвай. Навучанне дзённае і завочнае. У 2012/13 навуч. годзе 4 фты: інжынерны, камандны, завочнага навучання, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі. Працуюць 2 кабінетылабараторыі, 10 спец. лабараторый і лабараторый агульнатэхн. профілю. Пры інце дзейнічае ад’юнктура (з 2000). Выдае навук. час. «Вестннк Командноннженерного ннстнтута МЧС Республмкн Беларусь» (з 2005). Працуе музей.
Н.Я.Каліарова.
КАМАРОВА Ніна Яўгенаўна (н. 25.2. 1946, г. Астрахань, Расія), беларускі радыёжурналіст. Скончыла БДУ (1970). У 1971—2001 на Бел. радыё. Пры ўдзеле К. у эфір выйшлі цыклавыя перадачы для дзяцей і юнацтва — «Дзеці свету», «У дзіцячай бібліятэцы», «Пазнай самога сябе», «Выхавай у сабе прыгожае», «Жывое слова», для дарослых — «Розгалас», «Сустрэчы ў Доме літаратара», «Пісьменнік ля мікрафона». Адна са стваральнікаў лірыкадакум. радыёаповесці «Палескія вандроўнікі» паводле аднайм. аповесці Г.Пашкова. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
КАМАРОВІЧЫ, вёска ў Петрыкаўскім рне. За 56 км на Пн ад г. Петрыкаў, 46 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Лунінец—Калінкавічы, 224 км ад Гомеля, аўтадарогай звязана з Петрыкавам. Цэнтр Камаровіцкага с/с. 376 гаспадарак, 892 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 16 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у
300
КАМАРОЎСКІ
Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 50 двароў, 401 ж., царква, касцёл. У 1886 сяло, цэнтр воласці, 31 двор, 207 ж., капліца, крама, вінакурня. У 1909 — 86 двароў, 530 ж., паштовае аддз. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Петрыкаўскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 Мазырскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 12.2.1935 у Капаткевіцкім рне. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 295 двароў, 835 ж. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія 8.3.1943 спалілі вёску і знішчылі 112 чал. Пасля вайны адбудавана. У 1943 у вёсцы і навакольных лясах базіраваліся Палескі падп. абкам КП(б)Б, штаб партыз. злучэння Палескай вобл., дзейнічала падп. друкарня. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 421 ж. 3 25.12.1962 зноў у Петрыкаўскім рне. У 1997 — 356 гаспадарак, 879 ж.
У 2012 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, культ.спарт. цэнтр, бка, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 4 магазіны, кафэ.
КАМАРбЎСКІ Алесь Адамавіч (н. 1.3.1947, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1970). 3 1971 заг. Мінскай абл. бкі імя А.С.Пушкіна, з 1973 у Літ. музеі Я.Коласа. 3 1976 у рэсп. праўленні Добраахвотнага тва аматараў кнігі, з 1979 на Бел. тэлебачанні, з 1985 у Рэсп. радыёцэнтры. 3 1990 у час. «Маладосць». 3 2000 дырэктар выдва «Юнацтва», у 2002—06 у час. «Вясёлка». Аўтар збкаў паэзіі «Пачатак» (1975), «Зямля маіх надзей» (1988), «Валошкі памяці» (2002), «Азбука жыцця» (2010), кн. «Пенальці» (2000), аповесцей для дзяцей «Адкрытая тайна» (1979), «Ахілесава пята» (1999). Творам уласцівылірызм, публіцыстычнасць, грамадзянскі пафас.
КАМАРбЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КбМПЛЕКС, помнік сядзіб
Да арт. Камароўскі сядзібнапаркавы комплекс. Сядзібны парк.
напаркавай архітэктуры стылю мадэрн у в. Камарова Мядзельскага рна. Пабудаваны ў канцы 19 — пач. 20 ст. Уключаў сядзібны дом, афіцыну, рэкрэацыю, парк, гасп. пабудовы. Сядзібны дом (захаваўся) — Ппадобны ў плане, мураваны, аднапавярховы, крыты 2схільным дахам. Фасад вылучаны руставымі пілонамі, якія разам са спаранымі пілястрамі ўтвараюць уваходны партал. Уверсе антаблемент з карнізам. Другі ярус увянчаны франтонам, які фланкіраваны парталам з балюстрадай. Фасад члянёны руставымі лапаткамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Вокны ў прафіляваных рамах маюць ліштвы, якія імітуюць драўляныя. Бакавыя фасады вырашаны плоскасна, прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі. Вылучаецца паўд. бакавы фасад, які мае асіметрычна размешчаную адкрытую тэрасу. А ф і ц ы н a — аднапавярховы, прамавугольны ў плане будынак з цэглы, крыты 2скатным дахам. Фасады дэкарыраваны вуглавымі руставымі лапаткамі і сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Планіроўка анфіладная. У рэкрэацыі меліся гімнастычная і танц. залы, тэнісны корт, більярдная, буфет. Да сядзібы і пар
ку вядуць 4 пад’язныя дарогі, абсаджаныя клёнамі, ліпамі, вербамі. П а р к (захаваўся часткова) спалучае рэгулярную і пейзажную планіроўкі. Пейзажная частка знаходзіцца на ніжняй тэрасе і ўяўляе сабой паніжаную частку сядзібы, акрэсленую вадаёмамі з дамбамі. У дрэвастоі больш за 25 відаў: дуб, клён, вяз, ліпа. У зах. і верхняй частках сярэдняй тэрасы знаходзіўся пладовы сад, кампазіцыйным цэнтрам якога былі аранжарэі. Гасп. пабудовы (захаваліся) уключалі камору, камяніцу, свінарнік, дом для работнікаў. Камора прамавугольная, мураваная, з 2скатным дахам. Вуглавыя слупы, дэкар. элементы, франтоны тарцовых сцен выкананы з чырвонай цэглы. 3 гэтага матэрыялу ўзведзена прамавугольная ў плане камяніца, якая выкарыстоўвалася для захоўвання прадуктаў, і свінарнік — аднапавя