• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ычнаму ўзроўню К.п. шырока выкарыстоўваюцца ў сучаснай прафес. і аматарскай практыцы харавых і сольных спеваў.
    Літ.: Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі. Мінск, 1975; ГурскнйА.М. Знмняя поэзня белорусов. Мннск, 1980; М о ж е й к о З.Я. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мннск, 1985.
    А.М.Аляхновіч.
    «КАЛЯДЎ НА ДЎБА ЦЯГНУЦЬ», старадаўні абрад завяршэння Каляд. Пашыраны ў Бярэзінскім рне ў вёсках Новіны, Неганічы, Паложына, Глухі Ток і інш. Праводзіўся на вадзяную куццю на вольным паветры. 3 саломы і старых рэчаў выраблялі антрапаморфную ляльку — Каляду, садзілі яе на салому зверху бараны, паміж ног усталёўвалі куццю. Калядоўшчыкі пехатой або конна цягнулі Каляду да традыц. вызначанага дуба,
    Абрад «Каляду на дуба цягнуць». Вё'ска Новіны Бярэзінскага раёна. 2010.
    які рос у наваколлі. Абрад пачынаўся рытуалам знішчэння зімы — лялькуКаляду вешалі на адну з галін дуба. Затым на яго вяршыню ўсцягвалі куццю як ахвяру Сонцу, а каля дуба распальвалі вогнішча, каб маладое, зноў уваскрэслае Сонца змагло падужэць, наесціся куцці, набрацца сіл, растапіць снягі і «пусціці на зямлю травіцу». Вакол вогнішча спявалі калядныя песні і вадзілі заключны карагод. Зараз абрад існуе ў традыц. і трансфармаваным выглядзе. Напр., у в. Новіны Бярэзінскага рна пачынаючы з 2000 на дуб усцягваюць (згодна з мясц. старадаўняй традыцыяй) зажыначны сноп мінулага года. Семантыка рытуалу — павышэнне ўраджаю на будучы год. П.А.Гуд.
    КАЛЯДЫ, усходнеславянскае, у тым ліку і беларускае народнае зімовае свята, якое адбываецца ў перыяд зімовага сонцавароту, калі па нар. павер’і сонца паварочвае на лета, а зіма на мароз. Адзначалася з 24 снеж. па 6 студз. Да К. прымеркавана хрысціянскае свята Нараджэння Ісуса Хрыста: у католікаў — 25 снеж. і ў праваслаўных вернікаў — 7 студз. Язычніцкія
    К. і Раство Хрыстова генетычна ўзаемазвязаны, але маюць разнамэтавыя абрадавыя дзеі і розныя фалькл. творы, што іх суправаджаюць. У той жа час у каляднай абрадавай паэзіі вобраз К. расквечваецца касмаганічнымі фарбамі, што маюць божае адухаўленне: «яе конічак — ясен месячык, яе дужачка — ясна зорачка, яе пужачка — ясна звёздачка». Асаблівае значэнне сярод рытуальных дзей на К. надавалася ўшанаванню продкаўдзядоў, якому прысвячаліся 3 куцці: перадкалядная посная, багатая, шчодрая пад Новы год і вадзяная, гал. перад Вадохрышчам (18 студз.). Багаццем страў вызначалася другая вячэра на Шчодры вечар, якую яшчэ называюць мясной, тлустай, ласай, багатай, тоўстай і г.д. Выпякалі бліны, прычым першы блін з кожнай вячэры захоўвалі і ў апошні дзень К. гаспадыня частавала імі жывёлу і птушку (Дубровенскі рн). На ўсе 3 куцці клікалі мароза, каб ён паспрыяў добраму ўраджаю ў будучым годзе: «Мароз, мароз, ідзі куццю есці, а летам не бывай, па межах не хадзі, яры не губі». 3 гэтай жа мэтай наладжвалі варажбу ў форме прыкмет — тлумачэнняў з выкарыстаннем рэчаў і атрыбутаў хатняга ўжытку і сельскай гаспадаркі (зерне, сноп, сена), што сімвалічна азначала багаты ўраджай. Вял. значэнне надавалася навагодняй варажбе дзяўчат, якая ўспрымалася як вызначэнне іх лёсу. Варажылі аб будучым замужжы, характары мужа, аб сямейным жыцці і т.п. На Новы год («Васілле») сялянскія дзеці наведвалі хаты вяскоўцаў з віншаваннямі, «засяваннем» жыта, аўса, ячменю і выкананнем заклінальных калядак, прызначаных забяспечыць матэрыяльны дабрабыт сям’і (кантактная магія). Ha К. вясковая моладзь наладжвала вячоркі, узаемныя пачастункі, танцы, ваджэнне карагодаў са спевамі і элементамі драматычнага дзеяння, гульні — «Яшчур», «Каралевіч», «Цярэшка». Вельмі папулярнай была гульня фрывольнага характару «Жаніцьба Цярэшкі», у
    294
    КАЛЯНДАР
    якой адлюстроўвалася тэма шлюбнага саюзу, ідэя стварэння новай сям’і (Віцебская вобл.). Цэнтр. падзея К. — навагодні абрад калядавання — абход двароў аднавяскоўцаў з ваджэннем «казы» і выкананнем абрадавых песень. «Каза» сімвалізавала ўрадлівасць і пладавітасць, выконвала магічную функцыю абароны ад уздзеяння на чалавека злых, варожых сіл, спрыяла яго заможнаму і шчасліваму жыццю ў багатай і дружнай сям’і. Адметнай асаблівасцю каляднай абраднасці з’яўлялася таксама шчадраванне дзяўчат у вечар перад Новым годам і спевы шчадровак. У свяце К. увасобіліся спрадвечныя мары і клопаты селянінапрацаўніка аб лепшым жыцці, яго светапогляд, надзеі на будучае. Пачынаючы з 1990х гг. назіраецца ўздым цікавасці грамадства да існавання абрадавасвяточнай культуры беларусаў, у т. л. да К. Паўсюдна атрымалі распаўсюджанне побач з традыц. і новыя формы іх арганізацыі пад кіраўніцтвам рэжысёраў: абрадавыя прадстаўленні, шэсці, спаборніцтвы гуртоў, конкурсы святочных персанажаў, пераапрананні, гульні і інш.
    Літ.: Земляробчы каляндар (Абрады і звычай). Мінск, 1990; Гурскі А.І. Святкаванне Каляд на Беларусі. Мінск, 1998.
    • А.М.Аляхновіч.
    А./.Калядэнка.
    КАЛЯДЭНКА Аляксандр Іванавіч (н. 12.4.1934, Мінск), беларускі артыст балета, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1996). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1960). У 1953—60 саліст балета, у 1961—62 і 1980—82 педагог Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1957
    (з перапынкамі) выкладчык, маст. кіраўнік Бел. харэагр. каледжа. У 1971—2007 (з перапынкамі) працаваў у Балгарыі, Казахстане, Кыргызстане, Узбекістане, Польшчы, Кітаі, Турцыі, Літве.
    КАЛЯНДАР (ад лац. calendarium першыя дні кожнага месяца, у маладзік; а таксама пазыковая кніжка ў Стараж. Рыме, даўжнікі па ёй плацілі працэнты ў маладзіковыя дні), 1) неперарыўная сістэма злічэння вял. прамежкаў часу, засн. на перыядычнасці з’яў прыроды, руху нябесных свяціл (Месяца, Сонца, зорак). Адрозніваюць К.: сонечны (у аснове гадавы рух Сонца па экліптыцы), месячны (на аснове руху Месяца вакол Зямлі), сонечнамесячны. Стваральнікі К. імкнуліся адлюстраваць вынайдзеную каляндарную сістэму ў камені, гліне, вуснай і інш. творчасці, выявах на дрэве, рагах жывёлін, біўнях маманта, паперы, вуснай і інш. творчасці. Найстараж. К. — месячны. Яго сляды добра праяўляюцца ў бел. звычаях, прыкметах адносна фаз Месяца. Затым з’явіўся сонечны, сонечнамесячны К. Але найб. дасканалымі сталі сонечныя юліянскі (46 да н.э.), а затым і грыгарыянскі (1582) К.
    Першым сонечным К. лічыцца стараж.егіпецкі, які з’явіўся каля 6 тыс. гадоў таму назад, у 4 тыс. да н.э. Новы год пачыналі ў дзень першага ў годзе перадранішняга (геліяктычнага) усходу зоркі Сірыус, з якой у той час было звязана наступленне летняга сонцастаяння і разліву р. Ніл. К. Стараж. Егіпта складаўся з 12 месяцаў па 30 сутак, у канцы года дадавалася 5 сутак. Для зручнасці і дакладнасці вылічэнняў чалавек выкарыстоўваў размешчаныя ў пэўнай сістэме на зямлі камяні (кромлехі — вымяральныя колыіы з вертыкальна пастаўленых камянёў і менгіры — «стаячыя камяні»), т.зв. стараж. астранамічныя абсерваторыі. Падобныя абсерваторыі мегалітычнага характару знойдзены ў Хакасіі, Літве, на Пд Украіны, у Крыме, Арменіі.
    Усх. славяне мелі К. на вышываных ручніках, драўляных брусках, на якіх рабіліся ўмоўныя нарэзы. Бел. капішчамК. з’яўляюцца валуны, размешчаныя Ппадобнай фігурай на беразе воз. Янова ў Полацкім рне. Стараж. астранамічная абсерваторыя арыентавалася на захад Сонца ў пару летняга сонцастаяння. Падобныя назіранні за Сонцам з астранамічнымі мэтамі, магчыма, ляглі ў аснову звычаю «гульні Сонца». Сістэма летазлічэння, звязаная з размяшчэннем Сонца адносна сузор’яў Задыяка (ад грэч. zodiakos kyklos, «жывёльнае, або звярынае, кола»), спарадзіла задыякальнае кола, ці астралагічны К. (гл. Задыякаяьны каляндар).
    2)	Выданне ў выглядзе табліцы або кніжкі, у якім змешчаны пералік месяцаў года, дзён тыдня, святы, астранамічныя, гіст., статыстычныя і інш. звесткі. Першы друкаваны К. стварыў ням. астраном I. Рэгіямантан у 1474. Ён быў надрукаваны на 6 аркушах, дзе ўказваліся даты рухомых свят і розныя астранамічныя з’явы. У Расіі выданне К. на сталай аснове пачалося ў сувязі з пятроўскай каляндарнай рэформай 1699, першы рус. К. выдаўу 1702 у Амстэрдаме беларус 1. Капіевіч.
    Вытокі бел. друкаванага К. ў «Пасхаліі» — заключнай частцы «Малой падарожнай кніжкі» Ф.Скарыны (каля 1522). Першы ўсх.слав. друкаваны К. быў выпушчаны ў выглядзе лістоўкі ў 1581 у Астрогу (цяпер у Ровенскай вобл., Украіна) І.Фёдаравым, які змяшчаў акрамя пераліку месяцаў двухрадковыя вершы бел. паэта А.Рымшы.
    Развіццю каляндарнай сістэмы садзейнічаў агульны ўздым эканомікі і культуры ў ВКЛ у 15—17 ст. Пасля Брэсцкай уніі 1596 К. ў ВКЛ выдаваліся на польск. мове. У Любчанскай друкарні ў 1650я гг. выходзіў «Каляндар штогодніх свят і рухаў нябесных цел» С.Фурмана (не выяўлены). У архіве Радзівілаў збярогся рахунак Слуцкай друкарні за 1673—79, у якім адзначаны К. (не вы
    295
    КАЛЯНДАРНА
    яўлены). У канцы 17 — 1й пал. 18 ст. ў Беларусі распаўсюджваліся К., выдадзеныя на польск. мове ў Кракаве («Рымскі і рускі каляндар» на 1690— 1724, «Каляндар польскі і рускі...» на 1708, і інш.), Варшаве («Каляндарык палітычны для Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага», 1770—94, «Каляндарык, цікавы для Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага», 1776, і інш.), Вільні («Каляндар гаспадарчы», 1776—1800, «Каляндар палітычны полацкі», 1799), Гродне («Каляндар гродзенскі» Т.Дэбіткоўскага, 1801—07), Магілёве («Каляндар беларускіх намесніцтваў на 1783»), Полацку («Каляндар полацкі на 1799»). У канцы 18 — пач. 19 ст. ў Магілёве і Полацку выходзілі на лац. мове каталіцкія К. 3 мэтай пашырэння ведаў пра Беларусь у 1889—90 у Маскве пад рэдакцыяй М.ДоўнарЗапольскага выдаваўся «Каляндар ПаўночнаЗаходняга краю». У Мінску пад рэдакцыяй А.Слупскага выйшаў «ПаўночнаЗаходні каляндар» на 1892 і 1893, у якім быў нар. К., спіс чыгунак, параходстваў на рэках Беларусі, артыкулы па гісторыі Мінска і Магілёва, вершы Я.Лучыны. Звычайна ў К. змяшчаліся не толькі звесткі па гісторыі і культуры Беларусі, але і фальклор, асобныя матэрыялы нар. К. Выходзілі К. ў Пецярбургу, Супраслі, Гомелі, Брэсце і інш. гарадах. У 1907—20 на польск. мове выходзіў «Мінскі каляндар». У Вільні У.Дважачак выдаў кішэнны К. «Над Свіслаччу» (на 1913 і 1914) з інфармацыяй пра Мінск. У 1910— 13 газ. «Наша Ніва», а з 1914 Бел. выдавецкае тва ў Вільні выдавалі «Беларускі каляндар» (на бел. мове кірыліцай і лацінкай), які публікаваў бел. фальклор, творы бел. пісьменнікаў. У Вільні пры садзеянні газ. «Гоман» выйшаў К. на 1917 і 1918. Бел. К. «Сваяк» на 1919 змясціў арт. пра развіццёдзяржаўнасці і асветы ваўсх. Беларусі, К. «Крыніца» на 1920 і 1921 — артыкулы пра бел. мову, неабходнасць стварэння бел. школ. У 1920 у Мінску на польск. і рус. мовах выдадзены
    «Каляндардаведнік «Увесь Мінск». Першы К. на бел. мове выйшаў у Мінску ў 1919 (праваслаўны і каталіцкі), насценны — у 1926. На бел. мове выдадзены таксама К. «Уся Беларусь. Адраснадаведачная кніга і каляндар на 1923 год». У 1920—30я гг. ў Гомелі і Рэчыцы выходзілі К.даведнікі, у Мінску — «Праца. Беларускі работніцкасялянскі каляндар на 1923 год», «Настольны каляндардаведнік» (1927), у Вільні — «Беларускі гаспадарскі каляндар на 1926 год», «Беларускі месячны настольны к