• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лёва), Эдгар Марк («Тысяча франкаў узнагароды» В.Пого), Блазан («Канец — справе вянец» У.Шэкспіра) і інш. У аўдыёфармаце выдаў творы: «Подых навальніцы» І.Мележа і «Прадслава» В.Іпатавай (абодва 2007), «Людзі на балоце» І.Мележа і «Сны імператара» У.Арлова (абодва 2008), «Беларуская дзяржава — Вялікае княства Літоўскае» М.Ермаловіча (2009). Даследуе праблемы майстэрства eyeHaft мовы, методыку навучання выразнаму чытанню. Аўтар кн. «Тэхніка мовы лектара (дыханне, голас, дыкцыя)» (1976), «Сцэнічная мова» (кн. 1—2, 1991—92) і інш. Пераклаў
    Да арт. «Калядаванне». Калядны абрад. Мінск. 2009.
    на бел. мову паасобныя творы М.Астроўскага, М.Булгакава, М.Гогаля, М.Горкага, Ф.Дастаеўскага, Г.Ібсена, С.Мрожака, І.Тургенева, А.Чэхава і інш. Заснавальнік і кіраўнік Мінскага нар. літ. тэатра «Жывое слова» Бел. пед. ўнта.
    Тв:. Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў. Мінск, 1989; Слоўнік акцёра і рэжысёра. Мінск, 1995; Хрэстаматыя па сцэнічнай мове: Кн. 1—4. Мінск, 1998—2000 (з І.Курганам) і інш. Р./.Баравік.
    КАЛЯДА Васіль Рыгоравіч (28.4.1911, в. Кальчычы Карэліцкага рна — 9.11.1998), удзельнік нацыянальнавызваленчага руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Гродзенскі пед. інт (1955). У пач. 1930х гг. арганізаваў Навагрудскі акруговы кт КСМЗБ, у 1934—35 выдаваў газ. «На акупанта». У крас. 1935 прызначаны інструктарам Слонімскага акруговага кта КПЗБ, за рэв. дзейнасць арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў зняволення. Пасля Вял. Айч. вайны настаўнічаў у Навагрудскім рне. У 1959—69 дырэктар Домамузея А.Міцкевіча ў Навагрудку.
    КАЛЯДАВАННЕ, усходнеславянскі, у тым ліку беларускі традыцыйны народны звычай абходу калядоўшчыкамі хат у час калядных святкаванняў. Сэнс абраду — забеспячэнне пры дапамозе магічных дзеянняў дабрабыту ў новым гасп. годзе. Калядавалі пераважна мужчыны (у некаторых мясцовасцях падлеткі, жанчыны). У песнях
    291
    КАЛЯДЗІЦКІ
    Да арт. «Калядаванне». Калядны карнавал «Коннікі» ў г. ДавыдГарадок Столінскага раё'на. 2008.
    яны ўслаўлялі працавітасць гаспадароў, прыгажосць іх дзяцей, жадалі ўсім здароўя, добрага ўраджаю, багацця, выконвалі тэатр. сцэнкі і г.д. У склад калядоўшчыкаў уваходзілі зарканоша, дзедпачынальнік, механоша, музыкі, пераапранутыя («каза», «журавель», «кабыла», «мядзведзь») і інш. Маскі пераапранутых у складзе каляднага гурта адлюстроўвалі генетычную сувязь з раннімі формамі рэлігіі, з’яўляліся сімвалам урадлі
    васці («Дзе каза паходзіць, там жыта зародзіць...»), што сведчыць аб агр. аснове каляднай абраднасці. У 19 ст. разам з зааморфнымі вобразамі, у асяроддзі калядоўшчыкаў з’явіліся сімвалічныя («чорт», «смерць») і быт. («поп», «афіцэр», «жандар», «цыганы», «лекар» і інш.) персанажы, якіх сатырычна асмейвалі. У заключнай частцы К. гучала песняпросьба адарыць каляднікаў. Пасля атрымання ад гаспадароў падарункаў (сала, каўбаса, грошы і інш.) група ішла ў інш. хаты. Сёння абрад К. праводзіцца амаль ва ўсіх раёнах Беларусі. Разам з традыц. персанажамі ў некаторых мясцовасцях у склад калядоўшчыкаў уключаюць «карову», «быка», «Дзеда Мароза і Снягурачку», «рэкеціра», персанажаў мультфільмаў і інш.,
    выступленні якіх напоўнены новым зместам. Самадзейныя артысты ладзяць дабрачынныя прадстаўленні ў дзіцячых дамах, бальніцах, шпіталях для ветэранаў вайны і працы, на rap. святах і фестывалях каляднага фальклору. П.А.Гуд.
    КАЛЯДЗІЦКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫАНСАМБЛЬ «ЛІЦВІНЫ». Створаны ў 1997 у в. Зеляневічы Пружанскага рна пры сельскім Доме куль
    Калядзіцкі народны вакальны ансамбль «Ліцвіны».
    туры, з 2008 дзейнічае ў в. Калядзічы Пружанскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.В.Кудравец (з 1997), С.Р.Більшэвіч (з 2008). У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 39 да 52 гадоў. Калектыў працуе ў вак.харавым жанры з нар. манерай выканання, прапагандуе і папулярызуе нар. песні, песеннае мастацтва кампазітараў рэгіёна. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, творы бел. сучасных аўтараў самадзейнага кампазітара Пружаншчыны А.Кудраўца, якія выконваюцца а капэла альбо пад муз. фанаграму: бел. «Прымакі», «Чарнявая, бялявая», рус. «Чорны воран», укр. «Па садочку хаджу», казацкая жартоўная «А бабы — апошняя справа...», «Пружаначкадзяўчынка», «Радзімая зямліца», «Калі кахаеш ты» (усе А.Кудраўца) і інш. Сярод канцэртных праграм: «Гуляй, душа мая беларуская» (2006), «Народнай песні чароўныя гукі» (2010) і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік абл. фестываляў вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ляхавічы, 2005), нар. гумару «Спораўскія жарты» (г. Бяроза, 2006, 2011), экалагічнага «Гамоняць пушчы беларускія...» (г. Свіслач, 2011). С.Р.Більшэвіч.
    292
    КАЛЯДНЫЯ
    КАЛЯДКА Мікалай Сяргеевіч (н. 29.6.1952, г. Любань), беларускі дырыжор. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1994). Скончыў Дзярж. муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве
    М.С.Калядка.
    (1976), Літоўскую кансерваторыю (1985). 3 1979 дырыжор Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Выканальніцкаму стылю К. ўласцівы рамантычная ўзвышанасць і эмацыянальная вытанчанасць. Высокай культуры спектакляў пад яго кіраўніцтвам садзейнічаюць добрае веданне муз. стыляў і іх дырыжорскіх інтэрпрэтацый, уважлівае стаўленне да канкрэтных маст. ідэй і іх глыбокае ўвасабленне. Пад муз. кіраўніцтвам К. пастаўлены балеты «Дон Кіхот» Л.Мінкуса (1979, 1989), «Сон у летнюю ноч» Ф.Мендэльсона (1990), «Эсмеральда» Ц.Пуні (2000), «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага (2001), оперы «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага (1986), «Бальмаскарад» Дж.Вердзі (1988), «Медыум» Дж.Меноці (1989), «Князь Наваградскі» А.Бандарэнкі (1992), «Кармэн» Ж.Бізэ (1996), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1997), а таксама опера для дзяцей «Воўк і сямёра казлянят» П.Уладзігерава (1984). Дырыжыраваў операмі «Дон Карлас» Дж.Вердзі, «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні, «Дон Паскуале» Г.Даніцэці, «Іаланта» П.Чайкоўскага, балетамі «Спартак» А.Хачатурана, «Курган» Я.Глебава, «Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына, «Балеро» М.Равэля, «Чыпаліна» К.Хачатурана, «Крылы памяці» У.Кандрусевіча і інш.
    КАЛЯДКІ, тое, што каяядныя песні.
    «КАЛЯДНАЯ ПІСАНКА», беларускія літаратурнамастацкія альманахі пач. 20 ст. «Калядная пісанка н a 1 9 0 4 г о д» выдадзена нелегальна гектаграфічным спосабам у Пецярбургу ў канцы 1903 студэнцкай aprцыяй «Круг беларускай народнай прасветы і культуры». Сціплыя асветніцкія задачы, што ставілі перад сабой выдаўцы, невял. аб’ём (6 с.), невысокі паліграф. ўзровень сведчаць пра цяжкасці выдавецкай справы пры станаўленні бел. нац.вызв. руху. У зб. змешчаны вершы «Малітва» К.Каганца, «Роднай старонцы» Я.Лучыны, «Мужыцкая доля» і «Мужык не змяніўся» Цёткі (пад псеўд. Банадысь Асака і Гаўрыла з Полацка), «Хто я?» І.Стаўбуна, «Вецер» Ф.Умястоўскага (пад псеўд. Дзядзька Пранук). Падбор вершаў, іх накіраванасць сведчаць пра імкненне паказаць спрадвечнае гора бел. селяніна, абудзіць у яго свабодалюбівыя і патрыятычныя пачуцці. «Калядная п і с а нк а. 19 13 г о д» надрукавана ў Вільні ў 1913 у друкарні М.Кухты (тыраж 1000 экз.). У ёй змешчаны арт. «За тры гады» М.Багдановіча і «Наш тэатр» М.Гарэцкага, творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, Я.Журбы, партрэт Ф.Скарыны і даведка «Доктар Францішак Скарына (Перакладчык Бібліі на беларускую мову)».
    Літ.: Александровіч С.Х. Пуцявіны роднага слова. Мінск, 1971.
    КАЛЯДНЫЯ ПЁСНІ, калядкі, жанр зімовага каляндарнаабрадавага ўсх.слав., у т.л. і бел. фальклору. Функцыі К.п. на працягу гіст. перыяду пераасэнсоўваліся — ад магіі слова і напеву да эстэтычнай вартасці. Выконваюцца калядоўшчыкамі ў час абходу двароў аднавяскоўцаў. Іх класіфікацыя грунтуецца на функцыянальным прызначэнні, у адпаведнасці з якім вылучаюць творы, прысвечаныя гаспадару, гаспадыні, незамужняй дачцэ і нежанатаму сыну гаспадара. К.п. падзяляюць умоў
    на на 2 групы: да 1й адносяць святочнавіншавальныя, якія спяваюць у ноч перад Раством (24 снеж.) і Новым годам, 2ю складаюць гульнявыя і карагодныя песні, што выконваюцца на працягу ўсяго каляндарнага перыяду з яго «святымі» ці «крывымі» вечарамі. Лейтматывам К.п. з’яўляецца ідэя аб урадлівасці нівы, важнейшым клопаце земляроба, на аснове якой развіваюцца інш. сюжэты твораў. 3 аднаго боку, іх выкананне было накіравана на пажаданне здароўя, шчасця ў хаце, плёну на ніве, прыбытку ў гаспадарцы, а з другога — насіла вітальнавіншавальны характар у гонар чалавека працы, узвялічвала яго разумовыя здольнасці, душэўную прыгажосць, ветлівасць, працавітасць. Кампазіцыйная пабудова К.п. уключае 3 часткі: уступ, у якім падаюцца звесткі пра выканаўцаў («А ў нядзелю ранюсенька ішлі хлопцы, удалыя малойцы, ішлі жяны гукаючы, багатага двору пытаючы»), сюжэт, дзе малюецца двор гаспадара («Каля яго двара ўсё шаўковая трава, усё шаўковая трава, усё жалезны тын, стаўбы тачоныя, пазалачоныя, вароцікі сярэбраныя...»), канцоўка з просьбай аб абдорванні («Дарыце часцей, не байце басцей, гэты госці не частыя, у гадочак толькі разочак»), У К.п., што спяваліся ў час ігрышчаў, гульняў, танцаў, адчувалася пачуццё радасці з нагоды прыходу свята («Йшлі Каляды ўвечары», «Ах, Калядачкі, нашы нежачкі», «А Калядачкі, вы барджэй, барджэй», «Дай, божа, нам Каляд даждаць»), Вял. групу К.п. складаюць творы пры рытуальным ваджэнні «казы» («казла»), якія выконвалі ў дні калядавання. Асобна вылучаюцца песенькіцярэшкі, што спяваліся ў час правядзення тэатралізаванай гульні «Жаніцьба Цярэшкі». Невял., камічнага зместу, яны спяваліся на тыповы напеў, надавалі «вяселлю для ўсіх» парадыйны характар, утрымлівалі ласкавыя звароты «дзядуля», «бабулечка», выконвалі важную функцыю ў правядзенні гульні: «На гары пшаніцаавёс, // Чаму, ты,
    293
    КАЛЯДУ
    дзядуля, не рос, // Ці дожджык не паліваў, // Ці цябе татулька пракляў». Манера выканання К.п. пераважна антыфонная: пачынае запявала, які выконвае асн. змест твора, а астатнія падпяваюць — прыпеў («Святы вечар», «Добры вечар», «Коліда, коліда»). Дзякуючы высокаму эстэ