Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
яго жонку Маланку, жыда Давіда і чорта, які страціў сэнс існавання»), А.Федарэнка («Багаты кватарант») і інш.
Літ.: Усікаў Я. Беларуская камедыя. Мінск, 1973.
КАМЁДЫЯ ў музыцы, камедыя муз ыч н ая, музычнасцэнічны твор, пабудаваны на муз.камедыйнай аснове. Тэрмін мае ў тэатр. практыцы пашыраную трактоўку і можа выкарыстоўвацца для абазначэння розных жанраў [операбуф, камічная опера, зінгшпіль, танадылля, вадэвіль, аперэта (часта выступае як сінонім К.)]. Ад класічнай аперэты адрозніваецца менш разгорнутай муз. драматургіяй, выкарыс
таннем сучасных песенных і танц. жанраў. На мяжы 19—20 ст. муз. К. стала самаст. жанрам муз. тэтра. Існуе ў шматлікіх народаў і часта мае нац. песеннатанц. аснову. У 1й пал. 20 ст. муз.камедыйная накіраванасць была характэрна для шэрагу спектакляў драм. тэатраў: «Кавальваявода» Е.Міровіча на муз. У.Тэраўскага і Л.Маркевіча (1925), «Простыя сэрцы» С.Заяіцкага, С.Розанава і М.Міцкевіча на муз. В.СакаловаФядотава (1929), «Цудоўная дудка» В.Вольскага на музыку М.Шчаглова (1939). У муз. К. адлюстраваны гераічныя старонкі бел. гісторыі («Пяе Жаваранак» Ю.Семянякі, 1968; «Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані, 1985), створаны «народныя» муз. К. («Паўлінка» Ю.Семянякі, 1973; «Несцерка» Р.Суруса, 1975) і інш. У сучаснай тэатр. практыцы ў дачыненні да муз. К. часта ўжываюць тэрмін мюзікл. Сярод бел. мюзіклаў набылі вядомасць «Шклянка вады» У.Кандрусевіча (1994), «Блакітная камея» К.Брэйтбурга (2011), паст. для дзяцей «Пітэр Пэн» А.Будзько (1990), «Прыгоды ў замку Алфавіт» В.Войціка (1996) і інш. Н.В.Мацабярыдзэ.
КАМЁДЫЯ ДЭЛЬ АРТЭ (італьян. commediadell’arte), камедыя мас а к, імправізацыйны вулічны тэатр італьянскага Адраджэння. Узнік у сярэдзіне 16 ст., сфарміраваўся як першы ў гісторыі Зах. Еўропы прафес. тэатр. Вытокі ў нар. святах і карнавалах. Персанажамі К.д.а. былі сац. вобразы, у якіх выяўляліся не індывід., а тыповыя рысы. Драм. аснова прадстаўленняў складалася з сюжэтных схем і сцэнарыяў. У К.д.а. выкарыстоўвалася больш за 100 масак. Існавала некалькі груп масак К.д.а.: венецыянскія (у жанры сатыры) і неапалітанскія (выкарыстоўвалі больш трукаў, грубых буфонных жартаў), сатыр. (старыя), камедыйныя (слугі), закаханыя. У Беларусі К.д.а. атрымала пашырэнне ў сярэдзіне 18 ст. Спектаклі ставіліся на аснове перапрацаваных традыц. сюжэтаў К.д.а. і яе фабульных маты
ваў: у Слуцкім тэатры Радзівіла, камедыі на польск. мове Ф.У.Радзівіл («Дасціпнае каханне», 1746; «Суддзя, пазбаўлены розуму», 1748; «Несумленнасць у пастцы», 1751). Персанажамі п’ес з’яўляліся Арлекін, Доктар, Суддзя, Палішынель, Люцыдор, Лаура і інш. У спектаклях выкарыстоўваліся дыялог, танец, пантаміма, інструм. музыка і спевы. Сувязь К.д.а. з тэатр. пастаноўкамі назіралася ў спектаклях 20—21 ст.: нар. драма «Цар Максімілян» у апрацоўцы А.Рэмізава і М.Міцкевіча (1926), «На ўсіх адна бяда» П.Макаля (1976), «Чорт і Баба» Ф.Аляхновіча (1992), «Конскі партрэт» Л.Родзевіча (2001) і інш. Непасрэдны зварот да ўвасаблення прынцыпаў К.д.а. назіраецца ў спектаклях рэж. М.Шыйко («Зялёная птушка», 1972; «Шчаслівыя жабракі», 1997), М.Пінігіна («Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл», 2011). Элементы выразных сродкаў К.д.а. выкарыстоўваюцца ў працэсе навучання акцёраў, а таксама на эстрадзе, у цырку і падчас масавых прадстаўленняў. Р.І.Баравік. «КАМЁДЫЯ ПРА ЯКЎБА I ібСІФА, ПАТРЫЯРХАЎ» («Comoedia de Jacob et Joseph Patriarchis»), школьная драма, «эўхарыстычны дыялог» (ад грэч. eucharistia падзяка). Напісана на лац. мове езуітам Я.Пылінскім, паст. ў Гродзенскім езуіцкім калегіуме ў 1651. Уваходзіла ў рукапісны зборнік (страчаны ў 1944), апісаны А.Брукнерам і У.Ператцам. Агульны змест драмы невядомы. Уключала напісаныя лацінкай бел.польск. інтэрмедыі — пралог і эпілог. У іх выкарыстаны апакрыфічныя сюжэты, з пазіцый бел. сялянства крытыкаваўся сац.рэліг. аспект уніі і каталіцызму. Гал. герой твора селянін Іван, а ў эпілогу таксама і царк. паслугач гавораць пабеларуску. Інтэрмедыі апубл. А.Брукнерам (1891) і Я.Карскім (1921).
Літ.: Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традьшый. Мінск, 1980; Карскнй Е.Ф. Белорусы. Т. З.Кн. 2. Мінск, 2007.
304
КАМЕНКА
КАМЁЙША Казімір Вікенцьевіч (н. 4.12.1943, в. Малыя Навікі Стаўбцоўскага рна), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў БДУ (1970). Працаваў у раённых газетах, у 1979— 2011 у часопісах «Полымя», «Вясёлка», «Маладосць», «Вожык» (у 1994—2005 намеснік гал. рэд.). Асн. матывы творчасці — апяванне працы, дружбы, высакародства і маральнай прыгажосці сучасніка: збкі «Восеньскія позвы» (1969), «Нектар» (1974), «Тут мае вёсны прычалены» (1977), «Плёс» (1982), «Пярэймы дня» (1988), «Кубак блакіту» (1993), «Лінія лёсу» (1996), «Непаўторныя імгненні» (2010), кн. прозы «Паміж кубкам і вуснамі» (2011), «Ад Кромані да Свіцязі» (2013). Піша для дзяцей: збкі «Гаёўка» (1975), «Буслянка» (1985), «Дзятлава кузня» (1987), «Дзень добры, шафёр» (1988), «Гарцунок» (1991), «Дожджыкава лічылка» (1998), «Крыгагром» (2001).
Тв.: Мембрана. Мінск, 1972; Сябрына. Мінск, 1978; Галоўная вярста. Мінск, 1985; Я з пушчы... Мінск, 1995.
КАМЕНА, вёска ў Лагойскім рне. За 40 км на ПнУ ад г. Лагойск, 48 км ад чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск—Орша, 79 км ад Мінска, на аўтадарозе Плешчаніцы—Зембін. Цэнтр Каменскага с/с. 205 гаспадарак, 540 ж. (2012).
Вядома з сярэдзіны 15 ст. як маёнтак Камень Харэцкі ў Віленскім ваяв. ВКЛ. 3 1й пал. 16 ст. ўладанне Тышкевічаў. 3 1565—66 у Мінскіх павеце і ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1833 вёска, 99 ж. У 1870 сяло, 78 душ мужчынскага полу. У 1886 у Зембінскай воласці, 14 двароў, 182 ж., царква, капліца. У 1897 сяло (33 двары, 244 ж., царква, магазін, 2 карчмы) і маёнтак (32 жыхары, смалярны зд, млын). 3 1.1.1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Зембінскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 вёска, цэнтр сельсавета. 3 22.9.1927 у Плешчаніцкім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл.
У 1941 — 80 двароў, 298 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі тут 14 двароў. 3 25.12.1962 у Лагойскім рне. У 1969 118 двароў, 392 ж. У 1997 199 гаспадарак, 587 ж.
У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін.
КАМЕНКА, археалагічны помнік — стаянка эпохі мезаліту калля в. Каменка Крычаўскага рна. За 2 км на ПдЗ ад вёскі, на 1й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сож. Выявіў у 1998 В.Ф.Капыцін, абследаваў у 2004—05 і даследаваў 138 м2 у 2009 А.У.Коласаў. Культ. пласт залягае пад дзірваном на глыб. 0,3—0,5 м. Знойдзена каля 5,3 тыс. крамянёвых артэфактаў. У якасці сыравіны выкарыстоўваўся мясц. крэмень цёмнашэрага колеру з мелавымі ўкрапінамі. Загатоўкамі для прылад з’яўляліся пласціны і адшчэпы, атрыманыя з 1 і 2пляцовачных нуклеусаў. Сярод прылад — канцавыя і двайныя скрабкі, рэтушаваныя, 2гранныя і на зломе нарыхтоўкі разцы, вырабы з выемкай, пласціныўкладышы, мікрапласціны з прытупленым краем, нажы, праколкі і вастрыі, прылады сякучаганазначэння, фрагменттронкавага наканечніка стралы. Маюцца адзінкавыя фрагменты керамічнага посуду верхнедняпроўскай культуры эпохі неаліту. На глыб. 0,38—0,44 м выяўлены рэшткі агнішча блізкай да авальнай формы, памерамі 1,2x0,75 м і магутнасцю запаўнення да 0,56 м, абкладзенага камянямі. За 1,5 м на Пд часткова ўскрыты рэшткі паглыбленага на 0,95 м у мацярык збудавання авальнай формы пл. каля 10 м2. 3 паўд.зах. боку прасочваліся рэшткі прыбудовы, верагодна, тамбура ці калідора памерамі 1,8x1,2x0,3 м. У межах аб’екта назіралася значная канцэнтрацыя крамянёвых знаходак, у цэнтры, бліжэй да «выхаду» — украпіны вугольчыкаў,
магчыма — рэшткі ачага. Склад знаходак (шматлікія нуклеусы, адшчэпы, пласціны, адзінкавыя прылады працы) дае магчымасць разглядаць збудаванне як рэшткі майстэрні па апрацоўцы крэменю. Помнік датуецца 9—7м тыс. да н.э.
Літ.: Копытнн В.Ф. Археологнческне памятннкм Крнчевского района Могнлёвской областн. Могнлёв, 1999.
А.У.Коласаў.
КАМЕНКА, вёска ў Кармянскім рне. За 12 км на ПнЗ ад г.п. Карма, за 52 км ад чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 122 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Карма—Журавічы. Цэнтр Каменскага с/с. 65 гаспадарак, 147 ж. (2012).
Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1788 вёска і фальварак, 24 двары. У 1881 — 39 двароў, 233 ж., магазін. У 1897 вёска, 50 двароў, 339 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Кармянскім рне, да 26.7.1930 Магілёўскай акругі. 3 20.8.1924 цэнтр Каменскага, з 5.8.1929 да 30.7.1966 цэнтр Курганіцкага сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да канца ліст. 1943 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 451 ж. 3 25.12.1962 у Рагачоўскім, з 6.1.1965 у Чачэрскім, з 30.7.1966 зноў у Кармянскім ранах. У 1997 — 206 гаспадарак,586 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, ФАП, камбінат быт. абслугоўвання, магазін, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАМЕНКА, вёска ў Мазырскім рне. За 12 км на ПдЗ ад г. Мазыр, 6 км ад чыг. ст. Козенкі на лініі Калінкавічы—Оўруч (Украіна), 153 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Мазыр—Лельчыцы. Цэнтр Каменскага с/с. 257 гаспадарак, 664 ж. (2012).
305
КАМЕНКА
Вядома з 18 ст. як вёска ў Мазырскім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1795 — 19 двароў 110 ж. У 1897 — 57 двароў, 361 ж., млын. 3 1.1.1919 у БССР. 3 29.8.1919 да 10.8.1920 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 17.7.1924 у Мазырскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе. 3 20.8.1924 у Бокаўскім с/с. 3 5.10.1926 у Слабодскім, з 4.8.1927 у Каралінскім, з 5.2.1931 у Ельскім рнах. 3 1.4.1931 цэнтр сельсавета. 3 5.4.1935 зноў у Мазырскім рне. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў ліп. 1943 спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 433 ж. У 1998 249 гаспадарак, 672 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
КАМЕНКА, вёска ў Шчучынскім рне. За 16 км на ПдЗ ад г. Шчучын, 19 км ад чыг. ст. Скідзель на лініі Гродна—Масты, 45 км ад Гродна, на аўтадарозе Шчучын—Скідзель. Цэнтр Каменскага с/с. 223 гаспадаркі, 540 ж. (2012).
Вядома з 2й пал. 16 ст. як маёнтак на мяжы Гродзенскага і Лідскага паветаў ВКЛ. У 1580 К.Кладзінскі пабудаваў драўляны касцёл, у 1599 П.Нонгарт заснаваў тут мястэчка. У 18 ст. ўласнасць Тызенгаўзаў. У 1737 — 47 двароў. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801