• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
     і інш. На рус. мову перакладала творы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, П.Броўкі, П.Глебкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка, Э.Агняцвет, К.Буйло, А.Звонака.
    Тв.: Бел. пер. — у кн.: Паэты Ленінграда. Мінск, 1948; Прызнанне: Вершы паэтаў Ленінграда. Мінск, 1979.
    Ц.Б.Ліякумовіч.
    КАМІТЭТ МАЛАДЗЁЖНЫХ АРГАНІЗАЦЫЙ БЕЛАРЎСІ (КМА Беларусі), грамадскае аб’яднанне маладзёжных і дзіцячых аргцый у 1958—95. Створаны ў кастр. 1958 як КМА БССР. У яго ўваходзілі прад
    314
    КАМЛЮК
    стаўнікі Бел. савета прафсаюзаў, Рэсп. кта абароны міру, ДТСААФ, ЛКСМБ, Рэсп. савета юных піянераў, спарт. тваў, маладзёжных секцый творчых саюзаў і інш. Асн. мэты — каардынацыя дзейнасці членскіх аргцый па развіцці сувязей з міжнар. маладзёжнымі аргцыямі антываен. арыентацыі; арганізацыя інтэрнац. выхавання; удзел у мерапрыемствах моладзі і студэнтаў за мяжой; інфармаванне сав. моладзі пра становішча ў міжнар. маладзёжным руху. КМА БССР наладзіў сувязі з маладзёжнымі аргцыямі шэрагу сацыяліст. краін (Польшча, Венгрыя, Югаславія, В’етнам), маладымі сацыялістамі зямлі РэйнландПфальц (ФРГ), Ктам па міжнар. маладзёжных сувязях (Бельгія), Асацыяцыяй маладых хрысціян (ЗША), маладзёжным аддзелам партыі «Камэйта» (Японія) і інш. У кастр. 1991 зарэгістраваны як КМА Беларусі. Яго асн. мэтамі сталі каардынацыя дзейнасці існуючых маладзёжных аргцый і дапамога ў стварэнні новых, абарона іх правоў перад дзярж. структурамі, аказанне дапамогі ў міжнар. дзейнасці. 27.12.1993 1ы рэсп. форум маладзёжных аб’яднанняў, на якім прысутнічалі прадстаўнікі каля 30 аргцый, вызначыў новыя прыярытэты ў далейшым функцыянаванні маладзёжнага руху і КМА: развіццё навук., тэхн. і маст. творчасці моладзі; абарона паліт., сац.эканам. правоў, свабод і законных інтарэсаў маладзёжных аргцый Беларусі; стварэнне і развіццё новых маладзёжных рухаў і аргцый, прадстаўленне іх інтарэсаў на міжнар. арэне; развіццё рэгіянальнага міжнар. супрацоўніцтва. КМА распрацоўваў і ажыццяўляў праграмы развіцця маладзёжнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, «Дзяржаўная ідэалогія Беларусі ў XX стагоддзі», стварэння Канфедэрацыі маладзёжных аргцый краін Цэнтр. і Усх. Еўропы, рэабілітацыі злачыннай моладзі, ваен.патрыятычнага выхавання моладзі і інш. Правапе
    раемнікам КМА Беларусі з’яўляецца Рэсп. саюз грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый» (засн. ў 2003, зарэгістраваны ў 2004).
    КАМКОЎ Уладзімір Цярэнцьевіч (н. 5.9.1950, г. Асіповічы), беларускі артыст балета. Нар. артыст Беларусі (1984). Скончыў Бел. харэагр. вучылішча (1968). Працаваў у тэатрах оперы і балета Вільнюса (1968) і Харкава (1969). У 1973—95 саліст Дзярж. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1981—91 выкладаў у Бел. харэагр. вучылішчы. Танец К. вылучаецца энергіяй, мужнасцю, пластычнай выразнасцю, эмацыянальнасцю. Творчай індывідуальнасці артыста ўласцівы ролі героікапатрыятычнага плана. Поўна і рознабакова майстэрства К. выявілася ў балетах, пастаўленых на бел. сцэне В.Елізар’евым, сучасная лек
    У.Камкоўу ролі Спартака.
    сіка якіх і арыгінальныя сцэнічныя рашэнні найб. блізкія артысту. Шырокі дыяпазон выразных сродкаў дазволіў К. стварыць яркія вобразы Спартака (аднайм. балет К.Хачатурана), Тыбальда («Рамэа і Джульета С.Пракоф’ева»), Хазэ («Кармэнсюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Адама («Стварэнне свету» А.Пятрова), Тыля і Інквізітара («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава). Сярод інш. партый: Прынц, Ротбарт («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт, Конрад («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Кален («Ліза і Кален» Ф.Геральда), Машэка і Князь («Курган» Я.Глебава), Эспада («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), а таксама гал. партыі ў аднаактовых балетах «Фестываль кветак у Чынзана» Э.Хальстэда, «Прывал кавалерыі» Г.Армсгеймера, «Адажыета» на музыку Г.Manepa, «Камерная сюіта» Р.Шчадрына, «Вальпургіева ноч» Ш.Гуно, «Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага.
    А.І.Калядэнка.
    КАМЛЮК Васіль Радзівонавіч (13.2.1896, в. Харавічы, цяпер у межах в. Дукора Пухавіцкага рна — 1943), беларускі грамадскі дзеяч. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1915) і 3 курсы Мінскага інта нар. асветы (1920). 3 1916 у дзеючай арміі, на Паўд.Зах. фронце. У 1918
    315
    КАМОРА
    дэмабілізаваны, чл. aprцыі «Маладая Беларусь» і бел. партыі эсэраў. У час польск. акупацыі ў студз. 1920 увайшоў у Бел. камуніст. аргцыю, адзін з кіраўнікоў дукорскіх партызан. Як інструктар Часовага бел. нац. кта арганізоўваў бел. культ.асветніцкія гурткі, школы і кааператывы ў Ігуменскім павеце, з 1920 чл. КП(б) Б. У 1920—21 у Чырв. Арміі і часцях асобага прызначэння. У жн. 1924 — маі 1925 заг. сакратарыята ЦК КП(б) Б, пасля інструктар і казначэй Цэнтр. праўлення Саюза працаўнікоў асветы БССР. Са студз. 1927 заг. аддзела газ. «Савецкая Беларусь». У 1930 арыштаваны, у 1931 асуджаны на 3 гады ссылкі. У 1940 вярнуўся на радзіму, працаваў у Белдзяржвыдве. Расстраляны ням.фаш. захопнікамі за сувязь з партызанамі. Рэабілітаваны па справе 1931 у 1989. А.М.Гесь, У.В.Ляхоўскі.
    КАМОРА, кладоўка, дапаможнае памяшканне для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання, а таксама вопраткі, хатняга начыння; сховішча найб. каштоўнай маёмасці. Адгароджвалася дошкамі, брусамі ці дылямі ў сенцах, падлогу і столь рабілі з дошак. Была найб. пашырана ў гаспадарках бяднейшых сялян. Заможныя сяляне будавалі клеці. Вядома на ўсёй тэр. Беларусі, але абавязковай пабудовай сялянскага двара не стала. У сядзібных дамах магнатаў 1 шляхты, у флігелях і інш. збудаваннях К. мелі і інш. прызначэнне. У іх рабілі «хлебныя» печы, якія набылі функцыі пякарняў (вёскі Дубіца Салігорскага, Івань Слуцкага рнаў). К., якія прылягалі да жылых пакояў, часта ператвараліся ў спальні тыпу алькежаў з камінамі або кафлянымі печамігрубкамі (в. Гайцюнішкі Воранаўскага рна). У некаторых дамах 16— 17 ст. К. размяшчалася ў мезаніне над ганкам. Разнастайныя гасп. К. былі ў корчмах, стадолах, сырніцах, крамах, замкавых збудаваннях. К. існавалі і як асобныя збудаванні (г. Смалявічы, Кобрынскі замак). Яны былі падобныя на клеці, але мелі больш вузкае прызначэнне.
    КАМОРА, пакладзіны, вясельны абрад першай шлюбнай ночы. Адбываўся пераважна ў доме маладога. Пасля дзяльбы каравая і застолля маладых праводзілі ў асобнае памяшканне (К., клець, гумно), дзе клалі на пасцель, прывезеную ад маладой. На зямлі рассцілалі некалькі снапоўжыта, раскладвалі хмель і розныя зёлкі. Затым маладая разувала маладога. Будзілі маладых раніцай, а ў некаторых мясцінах адразу ў гэты вечар. За захаванне нявестай цнатлівасці адказваў увесь яе род, заўчасная (да вяселля) страта цнатлівасці лічылася ганьбай. У такіх выпадках на бацьку вешалі конскую вупраж, маці давалі піць з дзіравага чарапка, спявалі адпаведныя песні. Калі ж нявеста была цнатлівай, у К. маладым прыносілі смажаную курыцу або яечню, вады памыцца, апраналі іх у чыстую бялізну, а кашулю маладой выносілі на паказ усім прысутным. Затым дарылі грошы, перавязвалі чырвоным поясам і разам з бутэлькай чырвонай салодкай гарэлкі, заткнутай калінай і перавязанай чырвонай стужкай, аддавалі маладому, які разам са сваім сватам ехаў дзякаваць яе бацькам. Вясёлае баляванне, якое адбывалася ў хаце маладой, называлася «калінкамі» або «салодкімі ражкамі», «салодкай» або «чырвонай гарэлкай». У наш час традыц. абрад К. не захаваўся.
    А.Ю.Лозка.
    КАМПАЗІТАР (ад лац. compositor складальнік), аўтар музычных твораў, складальнік музыкі. Прафесія К. мае перадумовай наяўнасць у асобы муз. творчых здольнасцей і патрабуе спец. падрыхтоўкі па гармоніі, аркестроўцы, гісторыі муз. мастацтва, поліфаніі, аналізе муз. форм, кампазіцыі, a таксама ведаў твораў класічнай, сучаснай і нар. музыкі. Першапачаткова творцы складалі музыку для інструмента, якім віртуозна валодалі. Са з’яўленнем нотнага запісу адбыўся падзел на К. і выканаўцу муз. твора. У эпоху Адраджэння пры дварах каралёў князёў высокапастаўленых і
    знатных асоб быў штат прыдворных музыкантаў, якім кіраваў капельмайстар. Тэрмін «К.» атрымаў пашырэнне ў 16 ст. ў Італіі, ВКЛ і інш. еўрап. краінах. У эпоху Асветніцтва многія знакамітыя К. дваранскага паходжання з меркаванняў саслоўнага гонару называлі сябе дылетантамі (прафес. занятак музыкай здаўна лічыўся прэрагатывай слуг), але стваралі пры гэтым высокамаст. творы (напр., у 18 ст. Міхал Казімір і Міхал Клеафас Агінскія, Мацей Радзівіл). У Беларусіжылі і працавалі К.: Ц.Базылік, В.Бакфарк, В.Длугарай, Д.Като, К.Клабан, В.Шаматульскі (усе ў 16 ст.), А.Рагачэўскі, Ж.Ляўксмін (абодва ў 17 ст.), В.Казлоўскі, Т.Касцюшка, Л.Сітанскі (усе ў 18 ст.), А.Абрамовіч, К.Горскі, Ю.Дашчынскі, М.Ельскі, С.Манюшка, Ф.Міладоўскі, Н.Орда (усе ў 19 ст.). У 1933 створаны Саюз кампазітараў Беларусі. Сярод вядомых бел. К.: Л.Абеліёвіч, У.Алоўнікаў, А.Багатыроў, А.Бандарэнка, Р.Вагнер, Г.Гарэлава, Я.Глебаў, У.Дамарацкі, Э.Зарыцкі, Л.Захлеўны, С.Картэс, І.Кузняцоў, І.Лучанок, А.Мдывані, У.Мулявін, В.Помазаў, В.Раінчык, Ю.Семяняка, Д.Смольскі, У.Солтан, Э.Ханок і інш.
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КАМПАЗІЦЫЯ (ад лац. compositio складанне, стварэнне), будова (структура) мастацкага твора, абумоўленая яго зместам, характарам, прызначэннем; важны кампанент структуры маст. вобраза, які шмат у чым уплывае на яго ўспрыманне. Важнейшы арганізуючы кампанент маст. формы, які надае твору адзінства і цэласнасць, узаемна падпарадкоўвае яго элементы адзін аднаму і ўсяму цэламу.
    Улітаратуры К. — паслядоўнае выкарыстанне элементаў выяўл. прыёмаўдля стварэння высокамаст., гарманічнага тэксту; арганізацыя маст. твора. Складваецца ў працэсе выкарыстання аўтарам шэрага кампазіцыйных кампанентаў у залежнасці ад роду і жанру твора. Адроз
    316
    КАМПАЗІЦЫЯ
    ніваюць тыпы К.: навелістычны, хранікальны, адна і шматпланавы. Навелістычны тып К. прадугледжвае расчляненне аўтарскага апісання на асобныя сцэны, што ўспрымаюцца як адносна завершаныя маст. творы і звычайна маюць свае загалоўкі (аповесць «Міколкапаравоз» М.Лынькова). Хранік а л ь н ы т ы п К. характарызуецца дэтальным разгорнутым апісаннем. Уласцівы прозе І.Чыгрынава, Я.Сіпакова, некаторым творам К.Чорнага, К.Крапівы. Прынцыпы хранікальнай і навелістычнай К. могуць сумяшчацца ў адным творы (тэтралогія «Пачакай, затрымайся...» А.Васілевіч). Аднапланавы тып К. выкарыстоўваўся ў першых бел. раманах, дзе фігура цэнтр. героя была вызначальнай, канцэнтравала вакол сябе дзеянне, пазбаўляла інш. персанажаў самаст. ролі ў сюжэце (трылогія «На ростанях» Я.Коласа). Для сучаснай бел. прозы характэрнышматпланавы тып К. (раманы І.Мележа, І.Шамякіна, М.Лобана, А.Федарэнкі і інш.). У прозе К. з’яўляюцца раздзелы, эпізоды, часткі, главы, у паэзіі — размеркаванне радкоў, строф, рытмікамеладычных адпаведнікаў, у драматургіі — акты, дзеі, сцэны. Да элементаў К. адносяцца пралог, эпілог, эпіграф, прысвячэнне, устаўныя эпізоды, апісанні (пейзаж, інтэр’ер, партрэт). Як элементы К. могуць выкарыстоўвацца фрагменты з літ. і фалькл. твораў, дакум. матэрыялы, ліставанне, а таксама іх імітацыя. Пэўным чынам