Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
цыйнакамунікацыйных тэхналогій, у першую чаргу інтэрнэта, карыстальнікамі якога ў Беларусі з’яўляюцца звыш 6 млн. чал.; існуюць сайты дзярж. органаў кіравання, паліт. партый і грамадскіх аб’яднанняў, творчых саюзаў, электронныя версіі перыяд. выданняў, віртуальныя бкі і інш.
С.Ф.Дубянецкі.
КАМУНІКАЦЫЯ ў літаратуры, сувязь паміж пісьменнікам і чытачом пры дапамозе створанага аўтарам маст. тэксту, які ўтрымлівае не толькі інфармацыю, але і звесткі аб светапоглядзе аўтара, яго каштоўнасных арыентацыях, адносінах да свету і падзей рэчаіснасці, маст. канцэпцыі яго твораў. У К. важную ролю адыгрывае элемент успрыняцця рэчаіснасці, таму аўтар павінен улічваць актуальнасць створанага ім. К. ў лры не толькі з’яўляецца сродкам уздзеяння на чытача, але і ўплывае на аўтара, які
321
КАМУНІСТЫ
пэўным чынам залежыць ад асаблівасцей чытацкай аўдыторыі, яе інтэлектуальнага ўзроўню, густаў, ведаў, схільнасцей, магчымасцей для знаёмства з маст. лрай. Важнае значэнне ў сучасны перыяд набывае міжкульт. літ. К., у якой удзельнічае маст. пераклад як сродак далучэння чытача да іншамоўнай нац. культуры.
М.П.Кенька.
КАМУНІСТЫ (ад лац. communis агульны), 1) ксяндзы агульнага жыцця, супольнасць белых ксяндзоў (Інт свецкіх ксяндзоў у агульным жыхарстве, лац. Institutum Sacerdotum Saecularium in Communi Viventium). Засн. ў 1640 г. ням. ксяндзом Б.Гольцгаўзерам. Статут К. зацверджаны Папам Рымскім Інакенціем XI у 1684. Жылі невял. абшчынамі з агульнай маёмасцю, без жаночай прыслугі. Давалі зарок на пажыццёвае знаходжанне ў суполцы, паслушэнства свайму старшаму, але не былі манахамі. Мэтай руху К. абвяшчалася годнае жыццё і душпастырская дзейнасць, а шляхам яе рэалізацыі — утрыманне дыяцэзіяльных і ўласных духоўных семінарый. Адкрывалі таксама пачатковыя і сярэднія школы, дамы ксяндзоўпустэльнікаў (тых, хто прымаў манаскія зарокі). Падлягалі ўладзе мясц. біскупаў. У Польшчы К. з’явіліся ў 1683. 3 1684 кіравалі семінарыяй у Янаве на Падляшшы. У 1695 К. перададзены касцёл Св. Карла Барамея ў Караліне каля Пінска, дзе яны адкрылі ўласную семінарыю. У 1726 К. засн. семінарыю ў Брэсце (паводле некаторых дадзеных, пачала дзейнічаць пасля новай фундацыі мясц. пробашчам Пятром Шпаненбергам і яе зацвярджэння біскупам Ф.П.Турскім у 1773). У 1736, 173965 працавалі ў Віленскай духоўнай семінарыі. Месцамі душпастырскай дзейнасці К. сталі прэпазітуры ў Камянцы (1717), Беластоку (1746), Шкудах у Жамойці, Бераставіцы, шпітальная прэпазітура Св. Роха ў Вільні. У канцы 18 ст. К. працавалі ў шматлікіх парафіях у Віленскім і Луцка
Брэсцкім біскупствах (на мяжы 18— 19 ст. у Брэсцкім біскупстве — у 23 парафіях). У Рэчы Паспалітай К. мелі свайго старшыню, якога выбіралі на генеральным капітуле на 8 гадоў. Апошнія дамы К. у Рас. імперыі закрыты разам з каталіцкімі кляштарамі ў 1830—60я гг. 2) Члены камуніст. партый.
КАМУНІСТЬІЧНАЯ ПАРТЫЯ БЕЛАРЎСІ (КПБ), да 1952 Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі [КП(б)Б)], палітычная арганізацыя, састаўная частка Камуніст. партыі Сав. Саюза (КПСС), якая ставіла сабе за мэту пабудову камунізму — бяскласавага грамадства вышэйшай сац. справядлівасці. Бярэ свой пачатак з бальшавіцкіх аргцый РСДРП, якія дзейнічалі на тэр. Беларусі з 1904. Пасля перамогі Кастр. рэв. 1917 арганізацыйную аснову КПБ склалі бел. секцыі РКП(б) і мясц. парт. суполкі, што падпарадкоўваліся Паўн.Зах. кту РКП(б). Палітычна і арганізацыйна КПБ аформілася на VI Паўн.Зах. канферэнцыі РКП(б) у Смаленску (30—31.12.1919). Канферэнцыя абвясціла сябе 1м з’ездам КП(б)Б. Дэлегаты з’езда выказаліся за абвяшчэнне Беларусі Сацыяліст. Сав. РабочаСялянскай Рэспублікай. 1.1. 1919 быў абвешчаны падрыхтаваны з’ездам Маніфест Часовага рабочасялянскага сав. ўрада Беларусі, у якім гаварылася, што «Беларусь — Савецкая Рэспубліка — становіцца Рэспублікай працоўнага народа рабочых, сялянскай беднаты і чырвонаармейцаў». Ha 1 Усебел. з’ездзе Саветаў (2—3.2.1919), дзе пераважалі камуністы, была прынята Канстытуцыя Сацыяліст. Сав. Рэспублікі Беларусі, абраны ЦВК. З’езд прыняў рашэнне аб аб’яднанні Літвы і Беларусі ў адзіную ЛітоўскаБел. Сацыяліст. Сав. Рэспубліку (Літбел; абвешчана 28.2.1919). 4—6.3.1919 у Вільні адбыўся аб’яднаўчы з’езд кампартый Літвы і Беларусі. Ва ўмовах польск.сав. вайны і ў сувязі з абвяшчэннем дэмакр. Літвы (май 1920), а таксама
заключэннем мірнага дагавора паміж РСФСР і Літвой (12.7.1920), Літбел фактычна спыніла сваю дзейнасць. 31.7.1920 была прынята новая Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Сав. Сацыяліст. Рэспублікі Беларусі. 5.9.1920 ЦК КП(б)Літбел прыняў пастанову аб стварэнні самаст. кампартый Літвы і Беларусі. Асн. кірункі дзейнасці КП(б)Б у галіне культ. будаўніцтва складалі: стварэнне нац. сістэмы асветы і адукацыі, пераадольванне непісьменнасні значнай часткі працоўных, падрыхтоўка спецыялістаў у працэсе пабудовы новага грамадства, літ.маст. выхаванне насельніцтва. Значныя пераўтварэнні, зробленыя ў галіне культуры пад кіраўніцтвам партыі, атрымалі ў парт. і афіц. сав. лры назву «культурнай рэвалюцыі». У 1919 быў створаны Нар. камісарыят асветы Беларусі, які ўзяў пад кантроль усе сферы асветы і адукацыі. 3 1920 уведзена бясплатная абавязковая і політэхн. адукацыя, абвяшчалася сувязь школы з палітыкай Камуніст. партыі. 3 1926 у БССР уводзілася ўсеагульная пачатковая адукацыя, а з 1932/33 навуч. года ўсеагульная няпоўная сярэдняя — 7гадовая адукацыя. Найважнейшай справай культ. будаўніцтва з’явілася стварэнне вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі. У БССРу 1939/40 навуч. годзе дзейнічалі 22 вышэйшыя (15,4 тыс. студэнтаў) і 102 сярэднія спец. навуч. ўстановы (133,6 тыс. навучэнцаў). 3 1919 у многіх гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі пачалі адкрывацца клубы, бкі, музеі, муз. школы, маст. майстэрні. Са снеж. 1920 у рэспубліцы выдаваліся 12 перыяд. выданняў, пачало працаваць Дзярж. выдва БССР. Важную ролю ў культ. будаўніцтве ў БССР адыгрывала палітыка беларусізацыі, якая праводзілася з 1924 у якасці састаўной часткі нац. палітыкі, сфармуляванай 12м з’ездам РКП (1923). Палітыка беларусізацыі садзейнічала стварэнню школ, тэхнікумаў, ВНУ, дзе працэс навучання адбываўся на бел. мове; развіццю бел. лры; вылучэнню
322
КАМУНІСТЫЧНАЯ
беларусаў на парт., сав., гасп. і грамадскую работу; пераводу справаводства парт. і дзярж. апарату на бел. мову; вырашэнню праблем нац. меншасцей. У 1920я гг. ўзнік шэраг літ. аб’яднанняў, найб. вядомыя з іх — «Маладняк», «Узвышша», «Полымя». Разам з пісьменнікамі і паэтамі старэйшага пакалення (Я.Купала, Я.Колас, Ц.Гартны) загучалі імёны маладых літаратараў — К.Чорнага, М. Чарота, К.Крапівы і інш. Развівалася тэатр. і выяўл. мастацтва. У 1920 у Мінску ўзнік Бел. Першы дзярж. тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я.Купалы). У 1926 у Віцебску адкрыўся Бел. Другі дзярж. тэатр (цяпер Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я.Коласа'). Творчасць тэатр. майстроў Е.Міровіча, У.Галубка стала вядомай далёка за межамі Беларусі. Яркай старонкай у гісторыі станаўлення выяўл. мастацтва Сав. Беларусі стала дзейнасць Віцебскага маст. тэхнікума, на чале якога стаялі Ю.Пэн і М.Шагал (да 1920). Дасягненні мастакоў віцебскай школы ўзбагацілі сусв. культуру. Праблемы стварэння новага грамадства знайшлі адлюстраванне ў жывапісныхтворах В.Волкава, М.Філіповіча, М.Станюты, І.Ахрэмчыка і інш. мастакоў рэспублікі. Дэфармацыі грамадскапаліт. жыцця ў 1930я гг., згортванне беларусізацыі, неабгрунтаваныя рэпрэсіі супраць відных парт. дзеячаў, творчай інтэлігенцыі негатыўным чынам адбіліся на стане і ўзроўні грамадскапаліт. актыўнасці і культуры рэспублікі. Нягледзячы на цяжкасці і трагічныя старонкі, бел. культура зрабіла за 2 дзесяцігоддзі значны крок наперад у параўнанні з часам Рас. імперыі. КП(б)Б унесла значны ўклад у Перамогу над ням.фаш. захопнікамі падчас Вял. Айч. вайны. Асн. дзейнасць парт. органаў была скіравана на барацьбу з акупантамі, правядзенне мабілізацыі, дапамогу Чырвонай Арміі, эвакуацыю людзей і прадпрыемстваў у сав. тыл, арганізацыю партыз. руху і падполля
на акупіраванай ворагам тэр. і інш. Пры актыўным удзеле раённых падп. ктаў ЦК КП(б)Б у партыз. зонах рэгулярна выдаваліся газ., рукапісныя час. і лістоўкі. 3 пашырэннем тэр. партыз. зон актуальнасць набывала аднаўленне ў іх агульнаадукац. школ. У выніку здзейсненай эвакуацыі пад кіраўніцтвам КП(б)Б на У СССР часова перабазіраваліся 60 НДІ і лабараторый, 6 найбуйнейшых тэатраў Беларусі, больш за 20 ВНУ і сярэдніх навуч. устаноў. У сав. тыле працягвалі плённа працаваць каля 100 акадэмікаў, чл.кар. АН БССР, дактароў і канд. навук, больш за 400 артыстаў, каля 50 мастакоў. Пасля заканчэння вайны перад КП(б)Б паўсталі першачарговыя задачы аднаўлення гаспадаркі і культуры. Нягледзячы на цяжкасці аднаўлення, павялічыліся асігнаванні на патрэбы сістэмы адукацыі. У канцы 1950х гг. у БССР у асн. была адноўлена даваен. сістэма адукац. школ. Паспяхова развівалася вышэйшая адукацыя. У 1985 дзейнічалі 33 ВНУ. Але ўся сістэма адукацыі паступова губляла нац. рысы. Звузілася сфера карыстання бел. мовы. У значнай ступені гэта было абумоўлена блізкасцю бел. і рус. моў, шматнац. складам бел. гарадоў, павелічэннем колькасці спецыялістаў з усяго СССР, якія дапамагалі аднаўляць рэспубліку. У гэтых умовах ЦК КПБ, парт. і сав. органы не здолелі захаваць бел. скіраванасць адукацыі. У выніку ў сярэдзіне 1980х гг. толькі 23,1% школ і 19,3% дашкольных дзіцячых устаноў працавалі на бел. мове. Супярэчлівыя тэндэнцыі назіраліся ў лры і мастацтве. 3 аднаго боку, гераічная эпапея барацьбы народа супраць фашызму заставалася даволі значнай у творчасці пісьменнікаў, мастакоў, музыкантаў, тэатр. дзеячаў. 3 другога боку, асуджэнне кулыу асобы Сталіна, першыя крокі па дэмакратызацыі грамадскапаліт. жыцця садзейнічалі большай свабодзе ў творчых пошуках, разнастайнасці плыняў і жанраў. Аднак парт. дыктат, неабгрунтаваныя абмежаванні, гань
баванне іншадумцаў сталі пераважаць у парт. кіраўніцтве культурай. Тым не менш творчасць пісьменнікаў В.Быкава, І.Шамякіна, У.Караткевіча, мастакоў М.Савіцкага, М.Данцыга, КМалі