Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
чалі ў Ветцы, Прапойску, Бялынічах, Віцебску, Рагачове і інш. У Віцебску налічвалася 15 невял. канатных заводаў. У наш час К. вырабляюць на прам. прадпрыемствах з сінтэтычнай сыравіны. Н.І.Буракоўская.
КАНАТАЦЫЯ (лац. connotatio ад con разам + noto адзначаю, абазначаю), дадатковыя семантычныя або стылістычныя адценні, якія накладваюцца на асн. значэнне моў
най адзінкі і служаць для стварэння экспрэсіўнаэмацыянальнай афарбоўкі выказвання. Дапаўняе прадметнапаняційны (дэнатацыйны) і граматычны змест моўнай адзінкі: ліс(а) — «пра хітрага, каварнага чалавека», языкасты — «балбатлівы, гаваркі», упарты, як асёл (параўн.: асёл — «упарты і/або тупы чалавек») і інш. Вылучаюць 2 тыпы К.: узуальную (інгерэнтную, парадыгматычную), або ўнутрана ўласцівуюслову, і аказіянальную (адгерэнтную, кантэкстуальную), або набытая словам у кантэксце. Традыцыйна адрозніваюць 2 віды ўзуальнай К. Першы ахоплівае лексічныя адзінкі з узуальнаабумоўленым канатацыйным значэннем, у якіх канатацыйны ка.мпанент прысутнічае ў значэнні слова як яго пастаянны элемент [«бамбіза», «языкасты», «мямліць», «сынок», «зяцёк», «развалачыцца», «бугай» (перан.), «пешка» (перан.), «каркаць» (перан.)], другі — уключае словы з К., якая патэнцыяльна суправаджае слова ў мове, носіць агульнавядомы характар і ў любы момант можа быць актуалізавана ў пэўных кантэкстуальных умовах. Гэта словы з узуальнаактуалізаваным канатацыйным значэннем (мужчына — ‘сталы, мужны, які вылучаецца рыцарскімі паводзінамі’, настаўнік — ‘той, хто не толькі вучыць, а накіроўвае, перадае свой вопыт, цяпло сваёй душы, дае кірунак у жыцці’, чалавек — ‘асоба як выражэнне высокіх маральных 1 інтэлектуальных рыс, духоўных якасцей’), a таксама т.зв. арэольныя і канцэптыўныя словы («кулак», «фашыст», «гуманіст», «інтэлігент», «апазіцыя»).
Літ.: СянкевічВ. Семантыка і прагматыка беларускай мовы. Брэст, 1995; ДоўгальА. Сродкі выражэння эмоцый у сучаснай беларускай мове. Мінск, 2008.
Н.П.Лобань.
КАНАТЧЫКІ, л і н н і к і, рамеснікі і рабочыя на канатных заводах, якія рабілі канаты. К. ўпамінаюцца ў дакументах рамесных цэхаў Беларусі 16—17 ст. Цэнтрам рамяства з канца
332
КАНВЕРСІЯ
17 ст. лічылася мястэчка Ветка (цяпер горад). У Магілёўскай губ. ў 1880я гг. саматужнікіК. былі ў вёсках усіх 11 паветаў.
КАНВАЛЮТ (ад лац. convohitus згорнуты, сплецены), зборнік, складзены з некалькіх самаст. выданняў (кніг, часопісаў, брашур, адбіткаў артыкулаў) ці рукапісаў пераплеценых у адзін том. Раней К. называлі кнігу, складзеную з частак аднаго твора, якія выйшлі ў розны час (алігат), пазней — толькі тэматычныя зборнікі.
КАНВЁЛІШКІ, вёска ў Воранаўскім рне. За 21 км на ПнУ ад г.п. Воранава, 9 км ад чыг. ст. Беняконі на лініі Ліда—Беняконі, 144 км ад Гродна, аўтадарогай звязана з Воранавам. Цэнтр Канвелішскага с/с. 145 гаспадарак, 418 ж. (2012).
Вядомы з 2й пал. 17 ст. як маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяв. ВКЛ. У склад маёнтка ўваходзілі двор, вёска і мястэчка. У 18 ст. ўладанне Храптовічаў, з 1786 — Янкоўскіх. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губ. У 1797—1801 у Літоўскай губ. У 1886 мястэчка ў Дзевянішскай воласці, 144 ж., малітоўны дом, карчма, крама, бровар. 3 1919 у БССР. 3 1920 у Сярэдняй Літве. 3 1922 у Польшчы, у Дзевянішскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Воранаўскім рне Баранавійкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1971 — 55 гаспадарак, 170 ж. У 1998 — 148 гаспадарак, 458 ж.
У 2012 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, амбулаторыя, аддз. сувязі, магазін. Помнік архітэктуры — касцёл Сэрца Ісуса (1916—25).
КАНВЁЛІШСКІ КАСЦЁЛ СЭРЦА ІСЎСА, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Канвелішкі Воранаўскага рна. Пабудаваны ў 1916—25 з дрэ
Канвелішскі касцёл Сэрца Ісуса.
ва. Складаецца з 4сценнага зруба і 5граннай апсіды з бакавымі сакрысціямі. Над фасадам — 2ярусная чацверыковая вежазваніца са шпілем. Тры ўваходы вылучаны арачнымі парталамі з вокнаміружамі над імі. Інтэр’ер падзелены 6 слупамі на 3 нефы, бакавыя апяразаны абыходнымі галерэямі пад плоскай столлю. Касцёл дзейнічае.
КАНВЕРГЁНЦЫЯ (ад лац. convergere набліжацца, сыходзіцца), працэс узнікнення і далейшага збліжэння падобных з’яў, феноменаў у матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове розных народаў і этнічных груп. Процілеглае К. паняцце — дывергенцыя. Узнікае звычайна на аснове аднолькавых або падобных сац.эканам., грамадскапаліт., прыроднагеагр. і інш. фактараў у выніку ўзмацнення міжкульт. дыфузіі альбо незалежна, часам выпадкова. Тыповымі праявамі працэсаў культ. К., што мелі месца ў розныя гіст. эпохі, можна лічыць у галіне нар. культуры — узнікненне на тэр. ўсходне і заходнеслав., часткі прыбалтыйскіх народаў такіх свят, абрадаў, звычаяў, традыцый, культ. феноменаў, якія з’яўляюцца аналагамі бел. Купалля (Іван Купала ў рускіх і ўкраінцаў, Ліга ў латышоў), Каляд, Радаўніцы, трызны, талакі, бел. лялечнага тэатра батлейка (у палякаў «шопка», у рускіх і ўкраінцаў «вяр
тэп»); у сферы архітэктуры — узвядзенне ў розных еўрап. краінах падобных па планіроўцы культавых будынкаў (саборы, цэрквы, касцёлы, малітоўныя дамы), жылых пабудоў накшталт традыц. бел. хаты; у сістэме сучаснай масавай культуры — узнікненне і дынамічнае развіццё на аснове новых тэхн. прыстасаванняў відэамастацтва і т.зв. нэтарту (інтэрнэтмастацтва), а таксама шырокае распаўсюджанне падобных твораў эстр. муз. мастацтва ў розных краінах свету; у галіне нац. мовы — узнікненне т.зв. дзекання ў беларусаў, палякаў, а таксама акання ў беларусаў і пэўнай часткі рускіх. У сучасны перыяд пад уплывам пашырэння сусв. глабалізацыі і відавочнага ўзмацнення сац,культ. вестэрнізацыі працэсы К. розных культур (у т.л. краін Усх. Еўропы) актывізаваліся. Э.С.Дубянецкі. КАНВЁРСІЯ (ад лац. conversio змяненне, ператварэнне), 1) у грам а т ы ц ы — спосаб выражэння суб’ектнааб’ектных адносін супрацьлеглай скіраванасці (ад аднаго ўдзельніка сітуацыі да другога і наадварот) у эквівалентных па сэнсе выказваннях. К. праяўляецца ў канструкцыях з дзеясловамі незалежнага і залежнага стану і выражаецца формамі аднаго і таго ж слова: «муляр кладзе камяні» — «камяні кладуцца мулярам», «касір лічыць грошы» — «грошы лічацца касірам», «старшыня ўручыў удзельнікам прэміі» — «прэміі ўручаны ўдзельнікам старшынёй». 2) У словаўтварэнні — бязафіксны спосаб дэрывацыі, пры якім адбываецца пераход слова з аднаго лексікаграматычнага класа ў другі. У бел. мове К. прадстаўлена субстантывацыяй (пераход інш. часцін мовы ў назоўнікі: «люты», «ляснічы», «дыпломная»), ад’ектывацыяй (пераход інш. часцін мовы ў прыметнікі: «апалае лісце», «пачатая праграма», «завараны чай»), адвербіялізацыяй (пераход інш. часцін мовы ў прыслоўі: «удзень», «ноччу», «зверху»), пранаміналізацыяй (пераход
333
КАНГРЭС
інш. часцін мовы ў займеннікі: «пра гэта мне паведаміў адзін знаёмы», «пры наступных умовах»), К. таксама называецца спосаб утварэння новых слоў шляхам змянення парадыгмы слова («ліс» — «ліса», «кум» — «кума»). 3)У лексіцы— адносіны паміж дзвюма лексемамі (канверсівамі), якія называюць адну і тую ж рэалію з розных бакоў або абазначаюць процілегла скіраваныя дзеянні, прыкметы, характарыстыкі («вучні здаюць экзамен настаўніку» — «настаўнік прымае экзамен у вучняў»),
Д.В.Дзятко.
«кангрДс азербайджанскіх АБШЧЬІН», азербайджанскае міжнароднае грамадскае аб’яднанне. Створана ў 2003 у Мінску. У яго складзе рэгіянальныя аб’яднанні ў гарадах Мінск, Бабруйск, Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Жлобін, Маладзечна, Орша, Полацк і інш. Асн. мэта — садзейнічанне ўсебаковаму развіццю і ўмацаванню культ. і сац. сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Азербайджанскай Рэспублікай. Аб’яднанне вядзе культ.асветніцкую работу сярод азербайджанцаў, якія жывуць у Беларусі: арганізуе курсы па вывучэнні азербайджанскай мовы, гісторыі і культуры азербайджанскага народа, стварае азербайджанскія культ. асяродкі, праводзіць выстаўкі, канцэрты, нац. святы ў Мінску і інш. гарадах Беларусі і інш. У 2010 на базе Бел. пед. ўнта імя М.Танка створаны «Цэнтр азербайджанскай культуры і мовы». Кангрэс удзельнічае ў розных дабрачынных акцыях, дапамагае дзіцячым дамам, бальніцам Беларусі, аказвае матэрыяльную падтрымку сваім членам. Кіраўніцтва аб’яднання прымае ўдзел ва ўсіх урадавых двухбаковых сустрэчах, як у складзе дэлегацыі Рэспублікі Беларусь, так і ў складзе дэлегацыі Азербайджана. Гл. таксама арт. Азербайджанцы (т. 2).
Н.Н.Багіраў.
КАНДРАСЮК Васіль Васільевіч (10.1.1954, г. Брэст 13.6.2013), беларускі кампазітар. Скончыў Мас
коўскую кансерваторыю (1979). У 1983—2013 у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы. Працаваў у розных жанрах, пераважна ў галіне тэатр. музыкі. Сярод твораў: сімф. «Белая Русь» (1983), канцэрт для фп. з аркестрам (1985), эстр. кампазіцыі «Дваццатае стагоддзе», «Споведзь» (абедзве 1987), камернаінструм. музыка, песні, музыка да драм. спектакляў, у т.л. «Раскіданае гняздо»Я.Купалы (1981), «Вечар» А.Дударава (1986,2007), «Памінальная малітва» Р.Горына (1991), «Рэтра» А.Галіна (2006), «Смешныя грошы» Р.Куні (2008), «Казка пра чароўную ўсмешку» Г.Сапгір (2010), опера для дзяцей «Анчутка» (1993), «Эпітафія героям Брэсцкай крэпасці» для сімф. аркестра, цыкл песень «Памяць вайны» (2005), вак. цыклы «А дзесьці жыве надзея ў вышыні», «Малітва», «Анёлабаронца» (усе 2005), «Гімн Брэста» (2007), «Споведзь», «Ваенная балада» (абодва 2009), «Песня пра Брэст» (2010) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2005.
КАНДРАЦЬЕЎ Мікалай Іванавіч (14.12.1925, в. Высокая Грыва, Рэспубліка Алтай, Расія — 4.8.2001), беларускі скульптар, графік. Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1956). Творам уласцівы выразнасць лепкі, рухомасць і асіметрыя пластычных аб’ёмаў. Аўтар жанравых («Вышыннікі», 1959; «Рыбакі», 1969), дэкар.паркавых («Дзеці гуляюць», 1980—81) кампазіцый, псіхал. партрэтаў (А.Казей, 1964; Я.Коласа і Я.Купалы, 1982), станковых твораў («Памяць», 1985; «Набат Перамогі», 1995; «Хрыстос Збавіцель», 1995—97) і інш. Сярод манумент. работ скульпт. цыкл «Смутаклюдскі» (1976) на Паўн. могілках у Мінску, мемарыялы «Спаленая вёска» (1988, хутар Брыцалавічы Асіповіцкага рна), «Загінуўшых чакаюйь вечна» (1990, в. Доры Валожынскага рна), графічны цыкл «Духоўнасць. Адраджэнне — храмы праваслаўныя і каталіцкія» (1995—97).
Г.А. Фатыхава.
КАНДРАЦЮК (Kondratiuk) MixaLn (н. 6.3.1934, в. Дубіны, Падляскага ваяв. Польшча), польскі мовазнавец. Др філал. навук (1984), праф. (1992). Скончыў Варшаўскі ўнт (1961). 3 1960 у Інце славяназнаўства Польскай АН (у 1985—92 заг. аддзела бел. мовы). 3 1992 заг. кафедры бел. філалогіі Інта ўсх.слав. філалогіі (Варшава). Даследуе фанетыку, лексіку, словаўтварэнне і анамастыку гаворак Беласточчыны, а таксама ўзаемаўплывы бел., польск., літоўскай і інш. моў. Аўтар прац «Вакалізм беларускаўкраінскіх гаворак Гайнаўскага павета» (1964), «Анамастычныя даследаванні ў беластоцкім рэгіёне» (1981), «Беларускія і літоўскія элементы ў сістэме польскай тапаніміі і мікратапаніміі апелятыўнага паходжання» (1983), «Дзяржаўныя назвы і назвы мясцовасцей у гаворках Беласточчыны» (2012) і інш. Адзін з аўтараў «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 12, 198089).
КАНДРАШОЎ Ціхан Аляксеевіч (10.7.1911, г. Днепрапятроўск, Украіна — ?), беларускі тэатральны рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Расіі (1958). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1948). 3 1948 у Расіі. У 1969—73 гал. рэж. Бел. тэатра імя Я.Купалы. Сярод пастановак: «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага (1969), «Амністыя» М.Ма