• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    а, садзейнічае развіццю фантазіі і вобразнага ўспрыняцця рэчаіснасці.
    Літ.: Ведерннкова Н.М. Контамннацня как творческнй прнём в волшебной сказке // Русскнй фольклор. Ленннград, 1972; Б a р а г Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978.
    А.М.Аляхновіч.
    КАНТАТА (ад лац. canto спяваю), вакальнаінструментальны твор для салістаў хору і аркестра. У 1й пал. 17 ст. К. называўся вак. твор для аднаго голасу. 3 развіццём оперы ў Італіі развілася форма К., якая ўключала ў сябе хары, рэчытатывы, арыі, пазней дуэты з аркестравым суправаджэннем. Выконваецца на канцэртах і ў цэрквах у час набажэнстваў. Адрозніваюць К. свецкага і духоўнага зместу. У свецкай К. пераважае лірычны элемент, сольныя нумары ма
    юць абагульнены характар. Духоўная К. развілася ў пратэстанцкай царкве. У бел. музыцы жанр К. інтэнсіўна развіваўся ў разнастайных паводле характару і зместу рэчышчах. Сустракаюцца К.: ўрачыстыя («Апошні дзень Пампеі» А.Вярстоўскага, «Радзіма» Я.Дзягцярыка і інш.), К. — вобразы роднай краіны («Край наш» Ф.Пыталева, «Зямля мая» Ю.Семянякі, «Мая Беларусь» У.Дамарацкага і інш.), на гіст.легендарныя тэмы («Курган» І.Лучанка, «Замчышча» Л.Мурашкі, «Скарбонка мінулага» Л.Шлег і інш.), К. — карціны прыроды («Малюнкі роднага краю» А.Багатырова, «Купалаў час» А.Елісеенкава, «Слухай родную прыроду» Э.Казачкова і інш.), К. да знамянальных дат (К.містэрыя «Францыск» А.Літвіноўскага), К. лірычна.філасофскага зместу [«Ян Дамаскін» і «Пасля чытання псальма» С.Танеева, «Мы памятаем вас, людзі» А.Мдывані, «Anno mundi ardentis» («У год сусветнага пажару») Г.Гарэлавай, «Аб мудрасці, смутку 1 радасці» і «Знакі» В.Капыцько і інш.], К. для дзяцей («Мухацакатуха» Л.Захлеўнага, «Дзіцячая» Н.Усцінавай, «Вялікі прусак» А.Кочына; «Дзіцячыя песні» А.Рашчынскага і інш.).
    Н. В. Мацабярыдзэ.
    КАНТРАБАС (італьян. contrabbasso), басэтля, басоля, 1) чатырохструнны смычковы музычны інструмент вял. памеру (даўж. каля 2 м) і самага нізкага гучання. Чатыры металічныя струны настройваюцца па квартах (El — Al— D — G). Дыяпазон 4 актавы (пашыраецца пры дапамозе флажалетаў). Гучанне глухаватае, але густое і мяккае. Створаны ў сярэдзіне 17 ст. італьян. майстрам М.Тадзіні на аснове віёлы да гамба. Выкарыстоўваўся як ансамблевы, з 18 ст. таксама як аркестравы, з 20 ст. і сольны інструмент. У эстр. практыцы пашыраны электракантрабас. У Беларусі К. вядомы з 2й пал. 18 ст. (прыдворныя капэлы Нясвіжа, Слоніма, Гродна; кантрабасісты В.Блажэўскі, П.Станкевіч, Л.Шышкоўскі,
    341
    КАНТРАЛЬТА
    Ф.Янкоўскі). Творы для К. пісалі бел. кампазітары А.Багатыроў, Л.Шлег, П.Падкавыраў Я.Дзягцярык і інш. К. як басэтля ўзгадваецца ў бел. нар. песні: «Ляціць чапля са трубою, // Снягір ляціць са скрыпкою, // 3 басэтляю журавель, // А з альтэрняю хрусцель...». Выявы К. сустракаюцца ў роспісах бел. храмаў на абразе «Святы Ануфрый» (18 ст., Васкрэсенская царква, г.п. Антопаль Драгічынскага рна), столя касцёла Пажайскага кляштара камедулаў (мастак М.Палоні, 1676—94, в. Пажаі Каўнаскага павета, Літва). У Бел. акадэміі музыкі і муз. вучылішчах Беларусі існуюць класы К. 2) Самы нізкі па гучанні муз. інструмент скрыпічнай сям’і (балалайкаК., кларнетК. і інш.).
    КАНТРАЛЬТА (італьян. contralto), самы нізкі жаночы голас густога, шчыльнага тэмбру ў дыяпазоне ад фа малой да фа другой актавы. Часта К. даручаецца выкананне партый хлопчыкаў і юнакоў у оперным рэпертуары. Сярод оперных партый, напісаных для К.: Вольга («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Канчакоўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Саўка («Марынка» Р.Пукста) і інш.
    КАНТРАМАРКА (франц. contremarque), у мінулым пропуск ці талон, які выдаваўся адміністратарам некаторым гледачам на права бясплатнага наведвання тэатра, кінатэатра, канцэрта, прадстаўлення.
    КАНТРАПЎНКТ (лац. punctum contra punctum літаральна кропка супраць кропкі), 1) адначасовае спалучэнне 2 ці больш самаст. меладычных ліній у розных галасах. Тэрміны «кантрапункціраванне», «кантрапункціруючае злучэнне» абазначаюць узаемадзеянне развітых і аўтаномных мелодый, іх узгадненне па вышыні (гарманічна) і па часе (метрарытмічна), суаднясенне па падабенстве (напр., у каноне «Поліфанічныя практыкаванні для фартэпіяна» Н.Усцінавай, «Саната для басэтлі сола» В.Кузняцова) або кантрасце (напр.,
    у квадлібеце «Galimathias musicum» В.А.Моцарта). Нават пры адсутнасці кантрасту мелодыкі для К. характэрна проціпастаўленне галасоў: камплементарная рытміка (з выкарыстаннем вытрыманых гукаў), ускосны і супрацьлеглы рух, несупадзенні акцэнтаў і кульмінацый (у т.л. сінкоп), уступ і кадэнцыя, індывідуалізацыя тэмбраў («Поры года для струннага трыа: Зімовы роздум. Вясновая песенька» В.Капыцько, «Поліфанічны трыпціх для струннага квартэта: Фуга Basso ostinato» В.Сярых). Kani пры паўтарэнні кантрапунктавага злучэння змяняюцца суадносіны мелодый, то такі К. называецца складаным. Разнавіднасці складанага К.: рухомы, з падваеннем, абарачальны, ракаходны («Саната для фартэпіяна: Monogramme і Anogramme» В.Кузняцова); К., які дапускае павелічэнне і памяншэнне, люстраны («Agnus Dei з кананічнай імшы» Д.Палестрынай). 2) Мелодыя, якую дасачынілі (дадалі) да пэўнай мелодыі («Полацкі сшытак» А.Рагачэўскага). 3) Тое, што поліфанія. 4) Назва твора, у якім пераважае складаная поліфанічная тэхніка пераўтварэння і перастаноўкі тэм («Contrapunctus для клавесіна для ігры ў 4 рукі і ўдарных» В.Кузняцова). 5) Калектыўная імправізацыя ў вакальнай практыцы на аснове аднаго націраванага голасу (тэнару). 6) Раздзел навуч. курса поліфаніі, які вывучае спосабы спалучэння галасоў. Н.В.Мацабярыдзэ.
    КАНТРАСТ (франц. contraste), рэзкае адрозненне прадметаў па тых або інш. уласцівасцях (памер, форма, колер, святлацень і інш.), рэзка выяўленая супрацьлегласць прыкмет прадметаў («доўгі — кароткі», «тоўсты — тонкі», «буйны — дробны»); моцны сродак маст. выразнасці. Асн. мэта К. — падкрэсліць, зрабіць акцэнт на асобных элементах. Абвастрае параўнальныя якасці прадметаў, візуальна ўзмацняе якасці формы, павялічвае выразнасць кампазіцыі. Адзін з важнейшых формаўтваральных элементаў мастацтва, часта вы
    карыстоўваецца для перадачы вызначанага філасоф., светапогляднага зместу.
    Улітаратуры К. — рэзка выражаная супрацьлегласць рысаў (якасцей, уласцівасцей) аднаго чалавечага характару другому; маст. прыём. У шырокім значэнні К. можа быць засн. на светапогляднай пазіцыі герояў, іх сац. паходжанні, парт. прыналежнасці і інш. характарыстыках, што даюць падставы для стварэння вобразаўантыподаў. Так, кантрасна адлюстраваў Я.Купала сваіх герояў — Гусляра і Князя — у паэме «Курган» (1910); Усходняга і Заходняга Вучоных — у п’есе «Тутэйшыя» (1922). На ўзроўнях канкрэтным і абстрагаваным кантрасна могуць быць пададзены прадметы, дэталі побыту, абставіны, пейзажныя замалёўкі, з’явы прыроды і інш. Выкарыстанне К., кантрасных дэталяў (фарбаў, характарыстык) дае магчымасць пісьменніку болып рэзка падкрэсліць і выявіць тыя ці інш. рысы чалавека, уласцівасці, рэчы, пейзажу. У адрозненне ад антытэзы, дзе супрацьпастаўленне заўсёды дэманструецца адкрыта, К. можа быць не яўным, a прыхаваным.
    У архітэктуры К. — адзін з асн. сродкаў стварэння кампазіцыі будынкаў, комплексаў і ансамбляў, пры якім выкарыстоўваюцца процілеглыя маст. якасці асобных элементаў кампазіцыі: К. высокіх і нізкіх, плоскіх і аб’ёмных, вял. і малых форм. Кантрасныя могуць быць такія ўласцівасці, як замкнёнасць і адкрытасць, памер і форма (вял. і малае; прамалінейнае і крывалінейнае; плоскае і аб’ёмнае; простае і складанае, масіўнае і лёгкае), фактура, колер, асвятленне. К. ствараецца проціпастаўленнем гарызантальнай забудовы і асобных вертыкальных дамінантаў (драўляная забудова Камянца ў 13 ст., сярод якой узвышалася мураваная Камянецкая вежсг, плошча Перамогі ў Мінску з манументам Перамогі ў цэнтры і інш.). У сучаснай архітэктуры К. выяўляецца
    342
    КАНТЭКСТ
    ў спалучэнні лаканічных геаметрычных аб’ёмаў рознай вышыні (жылы комплекс на перасячэнні праспекта Незалежнасці і вул. Старынаўскай).
    У выяўленчым м а с т а ц т в е — рэзкае проціпастаўленне розных маст. кампанентаў твора, якое спрыяе іх узмацненню, служыць мэтам акцэнтацыі асобных элементаў, больш поўна выяўляе аўтарскую ідэйнаэстэтычкую задумку. Выкарыстоўваюцца К. рознага роду: лініі, аб’ёмы, масы, таны, сілуэты, тэкстуры, фактуры. У кампазіцыйнай пабудове К. служыць маст. прыёмам, якія дазваляюць вылучыць гал. і дабіцца вял. выразнасці выявы. Ha К. пабудаваны творы Г.Скрыпнічэнка («У гасцях у Арлекіна», 1993), А.Скавародка («У кафе», 2005), Р.Сіплевіч («Вырай», 2006) і інш.
    М.В. Трус (літаратура), Д.А.Краўчанка (архітэктура, выяўленчае мастацтва).
    КАНТРАСТЫЎНАЯ ЛІНГВІСТЫКА, канфрантатыўная л і н гвістыка, супастаўляльнае мовазнаўства, кірунак у мовазнаўстве, які займаецца параўнальным вывучэннем некалькіх моў для выяўлення іх агульных падабенстваў і адрозненняў на ўсіх узроўнях моўнай структуры. У межах К.л. адрозніваюць даследаванні полінакіраваныя (супастаўленне здзяйсняецца на аснове пэўнага пазамоўнага паняцця, спосабы выражэння якога прасочваюцца ў параўноўваемых мовах) і монанакіраваныя (выяўляецца значэнне пэўнай формы адной з моў і вызначаюцца спосабы выражэння аналагічных значэнняў у інш. мове). Раннімі крыніцамі К.л. можна лічыць работы па тыпалагічным параўнанні няроднасных моў, якія вяліся ў межах распрацоўкі тыпалагічнай класіфікацыі моў. Матэрыялам для даследавання ў К.л. з’яўляюцца моўныя факты (фанетычныя, лексічныя, граматычныя, дэрывацыйныя, стыліст.), якія выяўляюцца на адпаведным сінхронным зрэзе, або пэўныя эквівалентныя тэксты. У К.л.
    выкарыстоўваецца кантрастыўны (канфрантатыўны, супастаўляльны) метад, з дапамогай якога выяўляюцца падабенствы і адрозненні паміж мовамі, незалежна ад іх генетычных сувязей. У Беларусі К.л. інтэнсіўна развіваецца з канца 1950х — пач. 1960х гг. Праводзіліся супастаўляльныя даследаванні бел. і рус. моў — іх граматычнага ладу (П.В.Вярхоў, М.І.Гурскі, В.Л.Лешчанка, А.Я.Міхневіч, П.П.Шуба, М.С.Яўневіч і інш.), лексічнага складу (І.С.Козыраў, В.П.Красней, А.М.Краснова, М.І.Крукоўскі, І.С.Роўда, Г.У.Шкнай, В.К.Шчэрбін і інш.), фанетыкі (Л.Ц.Выгонная, Г.А.Мятаюк, П.В.Садоўскі і інш.), стыліст. асаблівасцей (М.Г.Булахаў, М.П.Карповіч), а таксама бел. мовы і інш. славянскіх, розных раманскіх, германскіх, балцкіх моў (У.В.Анічэнка, М.В.Бірыла, С.А.Важнік, А.І.Грынавецкене, У.Б.Журавель, В.П.Лемцюгова, В.А.Няхай, Т.В.Паплаўская, Э.Смулкова, Л.В.Чарнышова, В.Ю.Шыманская). У апошнія гады актыўна фарміруецца