• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    2011) і інш. Т.Г.Янушкевіч.
    КАЗЛОЎШЧЫНСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1993 у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна пры гар. Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Н.І.Саўко (з 1993), Ю.У. Вярстак (з 2006), Т.У.Міснік (з 2008), Г.І.Грышук (з 2011). У складзе тэатра 10 чал. ва ўзросце ад 28 да 52 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё і папулярызацыя тэатр. жанру. У рэпертуары спектаклі «Камедыя» У.Рудава, «Як БабаЯга лятала на другую планету» В.Капцінскага, «Самазабойца» М.Эрдмана, «Дзякуй, вялікі дзякуй» А.Вярцінскага, «Матушка, або Жыццё ў Бога» Д.Балыка і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2009,2011). Г.І. Грышук.
    КАЗЛОЎШЧЫНСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна. Закладзены ў 2й пал 19 ст. Парк займае раўнінны прамавугольны ўчастак. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляўся сядзібны дом (разбураны ў 1914). Перад гал. фасадам быў парадны двор з манументам ў цэнтры (захаваўся пастамент) і гасп. пабудовамі па баках. Садовапаркавая тэр. падзелена на 2 амаль роўныя часткі, злучаныя алеяй па восі сіметрыі кам
    пазіцыі. Паўн. частка абмежавана з трох бакоў алеямі граба звычайнага і падзелена рэгулярнай сеткай дарожак на 8 прамавугольных участкаў з пасадкамі пладовых дрэў. Паўд. частка пад пладовым садам і ахоўнымі пасадкамі. На тэр. К.п. размешчана сярэдняя школа.
    КАЗЛЬІ, вёска ў Нясвіжскім рне. За 14 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 26 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Баранавічы—Мінск, 126 км ад Мінска, аўтадарогай звязана з Нясвіжам. Цэнтр Казлоўскага с/с. 130 гаспадарак, 282 ж. (2012).
    Вядомы з 1870 як вёска ў Сноўскай вол. Навагрудскага павета Мінскай губ., 90 душ мужчынскага полу. У 1897  41 двор, 250 ж. У 190940 двароў, 301 ж. 3 1919 у БССР. 3 29.7.1920 у Нясвіжскім павеце. 3 1921 г. у Польшчы, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Нясвіжскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У 1940 — 85 двароў, 422 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 г. у Мінскай вобл. У 1959 — 420 ж. У 1970 — 429 ж. У 1998 — 158 гаспадарак, 339 ж.
    У 2012 клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАЗУБОЎСКІ Валянцін Міхайлавіч (1.9.1937, г. Крычаў— студз. 2009), беларускі вучоныпсіхолаг. Др псіхал. навук (1991), праф. (1992). Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае радыётэхніч. вучылішча проціпаветранай абароны (1961), выкладаў у ім. 3 1993 у Рэсп. інце прафес. адукацыі, з 1995 у Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 1997— 98 заг. кафедры ў Бел. агр. тэхніч. унце. Даследаваў праблемы інжынернай псіхалогіі, псіхалогіі кіравання.
    Тв.: Моделнрованне в практвческой псмхолопін. Ч. 1—2. Міінск, 1995; Управленческнй рнск: снтуатнвные н лнчностные аспекты. Мннск, 1997.
    264
    КАЗЯРОЖСКІЯ
    КАЗЎРА Станіслаў Вінцэнтавіч (2.8.1881, б. фальварак Тэклінаполь, Пастаўскі рн — 30.11.1961), беларускі і польскі кампазітар, дырыжор, педагог. Скончыў Варшаўскую кансерваторыю (1910, клас аргана) і Акадэмію «Санта Чэчылія» ў Рыме (1914). 3 1907 арганіст у Нясвіжы (стварыў змешаны хор, які выконваў «Латарэю» С.Манюшкі). 3 1914 харавы дырыжор Варшаўскай філармоніі. 3 1916 выкладаўу Варшаўскай кансерваторыі. Адначасова ў 1916— 39 праф., у 1945—51 рэктар Вышэйшай муз. школы ў Варшаве. Арганізатар і кіраўнік масавых хораў у Варшаве, у т.л. Польскай нар. капэлы, аратарыяльнага хору Варшаўскай філармоніі. Аўтар опер, араторый, сімф. паэм, рамансаў і песень, у т.л. камічнай оперы «Байка» (1915), якой сам дырыжыраваў падручнікаў для муз. школ. У канцы 1920х гг. у в. Камаі Пастаўскага рна запісаў шэраг бел. нар. песень, частку іх апрацаваў для аматарскіх хароў і сольнага выканання, у іх ліку «Чырвоная калінанька», «Малады дубочак», «Чаму ж мне не пець», «Рабінарабіначка», «Як памерла матулька» і інш. Пад уплывам бел. мелодый Пастаўскага рна стварыў оперу «Вяртанне» (1936), напісаў да яе лібрэта. Выдаў «Зборнік песень» (1953) і «Анталогію харавой песні» (1960).
    КАЗЬКО Віктар Апанасавіч (н. 23.4.1940, г. Калінкавічы Гомельскай вобл.), беларускі пісьменнік. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1970). Працаваў у газ. «Чырвоная змена» і «Советская Белоруссня», час. «Нёман». У 1980—99 на к./студыі «Беларусьфільм». Творы К. маюць аўтабіяграфічную, дакум. аснову. Аўтар аповесцей «Высакосны год» (1972), «Цёмны лес — тайга густая» (1973), «Добры дзень і бывай» (1974), «Аповесць аб беспрытульным каханні» (1975), «Цвіце на Палессі груша» (1978), «Прахожы» (1995), «Да сустрэчы» (2007), раманаў «Суд у Слабадзе» (1978, тэлефільм «Сведка», 1985, рэж. В.Рыбараў), «Не
    руш» (1981), «Хроніка дзетдомаўскага саду» (1987), «No pasaran» (1990), «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел» (1991), «Бунт незапатрабаванага праху» (2005). У творах К. паказвае вайну праз успрыняцце дзіцяці, даследуе вытокі мужнасці народа, сцвярджае неабходнасць беражлівага стаўлення да прыроды; узнімае філас. пытанні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1977. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
    Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2, Мінск, 1990; Судны дзень: аповесці, апавяданні. Мінск, 1998.
    Літ.: Васючэнка П. Крыж пакутаў і памяці: творчы партрэт В.Казько // Полымя. 1997. № 2; Друк Г. У храме Слова: міфатворчасць Віктара Казько. Мінск, 2005. Т.І.Шамякіна.
    КАЗЬМА, К. о с м a (? — 1166), епіскап полацкі. Упершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца пад 1144. У 1140, верагодна, прыехаў у Полацк з Візантыі разам з полацкімі князямівыгнаннікамі Рагвалодам (Васілём) і Іванам (?). Пасля захопу Кіева кн. Ізяславам Мсціславічам (1146) выступіў з епіскапамі Мануілам Смаленскім і Ніфантам Наўгародскім супраць некананічнага прызначэння мітрапалітам кіеўскім Клімента Смаляціча. У 1147 трапіў у няміласць і пакінуў кафедру, вернуты ў 1155 ці 1156 вял. кіеўскім кн. Юрыем Даўгарукім. У 1156 разам з Мануілам сустракаў у Кіеве новага мітрапаліта Канстанціна. Пры К. быў зроблены крыж Ефрасінні Полацкай (1161). Пераемнікам К. ў Полацку стаў ДыЯНІСІЙ. С.В.Тарасаў.
    КАЗЬЯНСКІ ЗАМАК, Казьянская крэ п асц ь . Існаваў у 16 ст. на Пн ад в. Казьяны Шумілінскага рна. Пабудаваны ў 1563 у час Інфлянцкай вайны па загадзе рус. цара Івана IV Грознага як памежная крэпасць. Планіроўку і памеры замка вызначыў мыс лукавіны р. Обаль. Будынак драўляны, трохвугольны ў плане, з трыма чацверыковымі (былі падзелены ўнутры на 3 баявыя яру
    сы), накрытымі 2схільнымі дахамі вежамі па вуглах. Вежа, размешчаная ў перашыйку лукавіны ракі, мела арачны праезд, астатнія — «глухія» стаялі на паўкруглых у плане падмурках, прарэзаных круглымі байніцамі. Вежы злучаліся абарончымі сценамі (пад 2схільным пакрыццём) з прамавугольнымі байніцамі ў верхняй частцы. Цэнтр. частку ўнутранай прасторы замка займала жылая забудова. Разбураны войскамі Рэчы Паспалітай ў 1579.
    КАЗ’ЯНКАЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ.
    Знойдзены ў 1973 у в. Каз’янкі Полацкага рна. У бяросце было завернута 7588 куфіцкіх дырхемаў Арабскага халіфата агульнай масай каля 20 кг. Пераважна манеты эміраў Саманідаў (манетныя двары Андэраба, Балх, Самарканд, ашШаш і інш.), а таксама манеты халіфаў Абасідаў (манетныя двары Бердаа, Васіт, Нісабур і інш.), эміраў Сафарыдаў (манетны двор Фарыс), волжскай Булгарыі (манетны двор Булгар), шмат манетперайманняў дырхемаў Абасідаў і Саманідаў. Скарб, верагодна, ухаваны ў 940я гг.
    КАЗЯРОЖСКІЯ рэчавыя скарБЫ, два скарбы шыйных грыўняў, знойдзеныя каля пас. Козі Рог БудаКашалёўскага рна. Ухаваны ў канцы 11 — пач. 13 ст. Выраблены ў стараж,рус. гар. ювелірнай майстэрні.
    Першы скарб знойдзены ў 1960я гг. Збераглася адна вітая грыўня (маса 234,4 г), зробленая з 3 падвоеных жгутоў білоннага дроту, перавітых 3 суканымі ніткамі. Канцы пласціністыя, замкі не зберагліся.
    Другі скарб знойдзены ў 1980. Складаецца з 7 вітых грыўняў 6 з якіх зроблены аналагічна грыўні з першага скарбу (маса ад 200,3 да 341,5 г), адна — з 5 падвойных жгутоў білоннага дроту, перавітых 2 суканымі ніткамі, а ўвесь выраб — яшчэ 5 ніткамі (323 г). У грыўнях арнаментаваныя пласціністыя канцы ў выглядзе спіральных петляў і 2 кручкоў, якія арнаментаваны адбіткамі
    265
    КАКАФОНІЯ
    Шыйныя грыўні 11—13 cm. з Казярожскага рэчавага скарбу.
    пуансона, прамымі, ламанымі лініямі і дробнымі ромбікамі, лініямі і дробнымі трохвугольнікамі, лініямі і адбіткамі дробназубчастага штампа, ламанай лініяй, дробнымі ромбікамі і крыжападобнай фігурай. Зберагаецца ў музейным зборы Гомельскага палацавапаркавага ансамбля.
    Літ.: Лмтвннов В.А., Макушннков О.А., Дробушевскнй А.Н. Клады древнерусскнх шейных грнвен нз Белорусснм // Советская археологня. 1987. № 1.
    А.А.Макушнікаў.
    КАКАФОНІЯ (ад грэч. kakos благі + phone гук), спалучэнне гукаў, якое ўспрымаецца як бессэнсоўнае, бязладнае, хаатычнае і робіць адштурхоўваючае, антыэстэтычнае ўражанне на слухача. К. звычайна ўтвараецца ў выніку выпадковага спалучэння гукаў або разнастайных меладычных урыўкаў (напр., пры наладцы аркестра). У бел. музыцы элементы К. сустракаюцца ў партытурах В.Капыцько («Дывертысмент для беларускіх цымбалаў і «прыгатаванага» раяля»; фанта
    зія «Накцюрны для дрэнна тэмпераваных цымбалаў, электрааргана і ўдарных»), В.Кузняцова (гукавыя прасторы «Эўфарыя» для 8 галасоў і 45 ударных інструментаў на словы В.Хлебнікава; канструкцыя для 67 выканаўцаў і магнітафоннай стужкі «Caesium137») і інш. Уражанне К. можа ўзнікаць таксама зза неадпаведнасці муз. вопыту слухача і структуры музыкі. Спалучэнні гукаў, якія для пэўнай нац. культуры і эпохі лічацца асэнсаванымі і заканамернымі, могуць успрымацца слухачом інш. краіны (эпохі) як К. (напр., якуцкае нар. шматгалоссе можа здацца К. слухачу, выхаванаму на акордыцы тэрцавай структуры). Н.В.Мацабярыдзэ. КАКОЎЧЫНА, вёска ў Сенненскім рне. За 56 км на ПдУ ад г. Сянно, 6 км ад чыг. ст. Смаляны на лініі Орша—Лепель, 62 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Сянно. Цэнтр Какоўчынскага с/с. 238 гаспадарак, 540 ж. (2012).
    Вядома з канца 18 ст. як вёска ў Сенненскім павеце Магілёўскай губ. У 1796—1802 у Бел. губ. 3 1861 цэнтр воласці. У 1886 сяло, 10