• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ў В.Іванова, фрэскікарціны «Зямля бацькоў» і ўверцюры «Свята ўраджаю» В.Войціка, сімфоніі «Памяць зямлі», муз. карціны «На Купалле», «Саўка і Грышка» А.Мдывані і інш. Ганаровы грамадзянін Міншчыны (2013). Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
    КАЗІШЧАНСКАЯ ТРбіЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з элементамі рэтраспектыўнарускага стылю ў в.
    Казішча Кобрынскага рна. Пабудавана ў 1927 з дрэва. Mae 3часткавую (прытвор, малітоўная зала, алтар) аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, вырашаную ў выглядзе прамавугольнага зруба, працяглую па падоўжнай восі, завершаную 5граннай апсідай. Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам, завершаны 8гранным светлавым барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай. Зах. фасад акцэнтаваны 2яруснай чацверыковай званіцай, якая мае трохвугольныя франтоны над праёмамі верхняга яруса. Званіца завершана высокім шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. Да гал. арачнага ўвахода далучаецца 4слупавы ганак, накрыты 2схільным дахам. ІДокальная і фрызавая часткі вылучаны вертыкальнай шалёўкай, гарызантальна ашаляваныя плоскасці сцен прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царквадзейнічае.
    Г.А.Лаўрэцкі.
    КАЗІЯТКА Юрый Васілевіч (н. 24.4.1964, г. Брэст), беларускі журналіст. Скончыў Курганскае вышэйшае ваеннапаліт. авіяцыйнае вучылішча (1985). Працаваўваен. карэспан
    Казішнанская
    Троіцкая царква.
    Ю.В.Казіятка.
    дэнтам у Расіі. 3 1995 у Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь: вядучы тэлерадыёпраграм, паліт. аглядальнік. 3 2002 гал. рэдактар Службы навін, з 2003 генеральны дырэктар ЗАТ «Другі нацыянальны тэлеканал», з 2005 — ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне». Аўтар і вядучы токшоу «Сёння з вамі...», публіцыст. праграм «Тэма дня», «Падзея», «Вялікая палітыка», «Палітыка», «Карціна свету» і інш. Аўтар сцэнарыя і вядучы 12серыйнага дакум. тэлефільма «Найноўшая гісторыя» (2004). Дзярж. прэмія Беларусі 2004.
    КАЗКА, вуснае мастацкае апавяданне, пераважна празаічнае, чарадзейнае, авантурнага або быт. характару з устаноўкай на выдумку; адзін з асн. і самых пашыраных жанраў нар.паэт. творчасці. Па міжнар. паказальніку казачных сюжэтаў К. падзелены на
    255
    КАЗКААНЕКДОТ
    3 асн. групы: К. пра жывёл, уласна К. і анекдоты. У сваю чаргу кожная з груп мае больш дробны падзел. У залежнасці ад персанажаў К. пра жывёл падзяляюцца на К. пра дзікіх, пра дзікіх і свойскіх жывёл, пра чалавека і дзікіх жывёл і г.д. Уласна К. падзяляюцца на 4 групы: чарадзейныя, легендарныя, навелістычныя, казкі пра дурнога чорта. Трэцяя група — анекдоты — падзяляецца ў адпаведнасці з асаблівасцямі тэматыкі: пра жанчын (дзяўчат), пра шчасце і інш. У сучасным казказнаўстве вылучаюць жанравыя разнавіднасці К.: пра жывёл, чарадзейныя, легендарныя, навелістычныя, сац.быт. Некаторыя казказнаўцы вылучаюць сярод К. пра жывёл кумулятыўныя або ланцужковыя па асаблівасцях кампазіцыі і сатырычныя па стаўленні да рэчаіснасці. К. ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і прайшлі складаны шлях эвалюцыі. Першапачаткова яны былі звязаны з міфал. поглядамі і ўяўленнямі людзей, з анімізмам, татэмізмам, магіяй. Рэальныя назіранні людзей у К. перапляталіся з фантастыкай: апавядалася пра цудоўнае паходжанне нашых продкаў, пра іх незвычайную сілу і здольнасці, пра перамогі над цёмнымі сіламі, што адлюстроўвала культ продкаў, а таксама мару пра лепшае жыццё. Яктворы мастацтва К. былі сродкам пазнання рэчаіснасці, абагульнялі працоўны вопыт многіх пакаленняў задавальняючы маст. густы народа, выконвалі выхаваўчую функцыю. Нягледзячы на фантазію і маст. ўмоўнасць, К. гістарычна звязаны з жыццём, адлюстроўваюць грамадскія інтарэсы народа, яго этычныя і эстэтычныя ідэалы і нормы, спрыяюць матэрыяльнаму і духоўнаму развіццю грамадства. Разам з інш. жанрамі фальклору К. складаюць важную галіну культуры, якая забяспечвае эстэтычныя запатрабаванні народа, адпавядаюць сац. і маральным уяўленням, імкненню да творчасці. У любой К. адчуваецца асоба выканаўцы, якая праяўляецца ў розных
    кантамінацыях, своеасаблівых трактоўках сюжэта, сатыр. персанажаў. Кожны раз выканаўца прыўносіць у тэкст перамены, пераасэнсоўвае матывы, уключае дадатковыя матывіроўкі, адбірае стыліст. сродкі, якія і ўтвараюць своеасаблівасць, непаўторнасць. Казачны сюжэт носіць канфліктны характар, заўсёды прадстаўлены супрацьборствам двух бакоў: Кашчэй — Іванцарэвіч, мачыха — падчарыца, воўк — ліса, пан — мужык і інш. Прызначэнне К. абумоўлена яе эстэтычнай функцыяй — пацешыць, развесяліць. У сувязі з гэтым казачнік з’яўляецца своесаблівым акцёрам, які павінен добра ведаць матэрыял, цікава паднесці яго слухачам, валодаць майстэрствам імправізацыі. Характэрнай асаблівасцю К. з’яўляецца тое, што яна апавядаецца і ўспрымаецца як выдумка, гульня фантазіі. Але за прыгодамі казачных герояўу інш. землях паўстаюць чалавечыя лёсы, складаныя быт. і сац. адносіны. Змест К. разнастайны і складаны: у адных пераважаюць фантаст. элементы, у другіх — дзейнічаюць спецыфічныя персанажы, у трэціх увасабляюцца сац. канфлікты, быт. фон. Многія бел. К. вылучаюцца нац. адметнасцямі. Напр., у К. пра лісу і ваўка звяртаюць на сябе ўвагу перадача быт. прыкмет, асаблівы стыль гаворкі дзеючых асоб, ласкавыя звароты («кумка», «галубка», «кумок»), спецыфіка інтанацыйнай мовы («От табе на»), настойлівасць, з якой ліса вучыць ваўка і інш. Шырокая папулярнасць К. тлумачыцца тым, што яна адлюстроўвае светапогляд народа, яго сац., філас., этычныя, маральныя ўяўленні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі, вырашае вечныя пытанні існавання вял. і складанага свету, дзе сутыкаюцца дабро і зло, любоў і нянавісць, праўда і мана, беднасць і багацце. Бел. нар. К. вядомыя пераважна па зборніках 19— пач. 20 ст. Іх запісвалі М.А.Дзмітрыеў, П.В.Шэйн, Е.Р.Раманаў У.М.Дабравольскі, М. Федароўскі, А.К.Сержпутоўскі і інш.
    Літ.: Бараг Л.Р. Беларуская казка. Мінск, 1969; Я го ж . Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978; Беларускі фальклор: Жанры, віды, паэтыка. Кн. 4. Народная проза. Мінск, 2002.
    А.М.Аляхновіч.
    КАЗКААНЕКДбТ, жанравая разнавіднасць фальклорнай казкавай прозы, якая спалучае рысы сац.быт. казкі і анекдота. У яе аснове ляжыць быт. камічны сюжэт, насычаны маст. дэталямі і разгорнутымі апісаннямі, які лёгка кантамінуецца з інш. сатыр. сюжэтамі, што характэрна для казкі. Заканчваецца твор нечаканай камічнай развязкай. У сістэме маст. прыёмаў і сродкаў стварэння камічнага эфекту асаблівае месца належыць гратэску. У К.а. асуджаюцца негатыўныя сац. з’явы, высмейваюцца чалавечыя заганы. Казкам уласціва непрымірымасць да ўсяго адмоўнага і заганнага ў жыцці. Як самаст. разнавіднасць К.А. вылучаецца не ўсімі даследчыкамі. Так, некаторыя даследчыкі (У.Проп) адносяць яе да быт. казкі, лічачы, што межы паміж быт. казкамі і анекдотамі не вызначаюцца, іншыя (Е.Меляцінскі), не вылучаючы адзначаную групу казак як самаст. жанравую разнавіднасць, усе сац.быт. казкі называюць анекдатычнымі або К.а. Сярод бел. даследчыкаў адным з першых да К.а. звярнуўся Л.Бараг. Грунтоўны аналіз казак праведзены А.Фядосікам. Ён раскрыў іх спецыфіку як жанравай разнавіднасці, вызначыў месца ў сістэме казачнага жанру, паказаў шляхі ўзнікнення і развіцця.
    Літ.: Бараг Л.Р. Сюжэты і матывы беларускіх народных казак. Мінск, 1978; Сравннтельный указатель сюжетов: Восточнославянская сказка. Ленннград, 1979; Федоснк А.С. Сказкаанекдот // Восточнославянскнй фольклор: Слов. науч. н нар. термянологнн. Мннск, 1993; Яго ж. Народныя анекдоты і жарты // Народная проза. Мінск, 2002.
    В.А.Вараб’ёва.
    КАЗКІ АВАНТЎРНАНАВЕЛІСТЬІЧНЫЯ, жанр фальклорнай каза
    256
    КАЗКІ
    чнай прозы. Спецыфічнымі рысамі К.а.н. з’яўляюцца іх выразна прыгодніцкі характар, устаноўка на займальнасць сюжэта. Мэта твораў — зацікавіць слухача, выклікаць захапленне расповедам аб незвычайных героях і неверагодных здарэннях. З’явіліся пазней за інш. казачныя жанры. Генетычна ўзыходзяць да казак чарадзейных, распрацоўваюць асобныя матывы апошніх (шлюб з царэўнай, адгадванне загадак і г.д.), але ўводзяць іх у інш. больш рэаліст., будзённае, блізкае да маст. свету быт. казак сюжэтнае асяроддзе. Падобныя да апошніх таксама гумарыст. зместам, фантаст. характарам (паказ незвычайных, а не звышнатуральных сітуацый) і некаторымі персанажамі (селянін, салдат, цар, дзяўчына, муж і жонка і інш.). Але ў К. а.н. у адрозненне ад быт. зніжаны сац. і дыдактычны пачатак, увага скіравана на такія індывід. якасці герояў, як розум, хітрасць, смеласць і г.д. Вылучаюцца спецыфічнымі тыпамі персанажаў (купец ці купецкі сын, гарадскі рамеснік, разбойнікі і інш.) і асаблівым месцам дзеяння (горад, крама, карабель у моры і г.д.). На К. а.н., верагодна, паўплывала маст. лра, яны маюць падабенства з навеламі эпохі Адраджэння.
    Літ.: Кабашнікаў К.П. Навелістычныя казкі // Народная проза. Мінск, 2002. Кн. 4; Юдян Ю.й. Дурак, шут, вор й чёрт (Йсторйческйе корнй бытовой сказкй). М., 2006.
    С.В.Шамякіна.
    КАЗКІ ГУМАРЫСТЬІЧНЫЯ. разнавіднасць рэалістычных казак, найперш быт., у пэўнай ступені авантурнанавелістычных. Адзін з паджанраў казкавай прозы, які захаваўся да нашых дзён. К.г. высмейваюць разнастайныя чалавечыя заганы, негатыўныя з’явы жыцця і г.д. У параўнанні з сатыр. казкамі робяць гэта ў больш мяккай, незласлівай форме. Увага К.г. скіравана часцей не на сац. праблемы, а на быт., на прыватнае жыццё і індывід. рысы людзей. Высмейваюцца, напрыклад,
    дурасць, лянота, сквапнасць, бяссэнсавыя спрэчкі і г.д. К.г. асабліва блізкія да анекдотаў, ад якіх адрозніваюцца шматэпізоднасцю, шырынёй ахопу падзей і паказу персанажаў. Вылучаюцца спецыфічныя віды герояў характэрныя менавіта для К.г.: дасціпны жартаўнік, блазан, скамарох. Такія персанажы нечым падобныя да міфал. трыксцераў.
    Літ.: Фядосік А.С. Сацыяльнабытавыя казкі // Народная проза. Мінск, 2002; Ю д й н Ю.й. Дурак, шут, вор й чёрт (Йсторйческйе корнй бытовой сказкй). М„