• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ка («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Таццяна, Ліза, Іаланта («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Купава, Домна Сабурава («Снягурачка», «Царская нявеста» М.РымскагаКорсакава), Наташа Растова («Вайна і мір» С.Пракоф’ева).
    С.В.Русецкі.
    КАЗЛбВА Раіса Міхайлаўна (н. 17.9.1937, в. Радзін Хойніцкага рна), беларускі мовазнавец, славіст. Др філал. навук (1991), праф. (1994). Скончыла Гомельскі пед. інт (1960, цяпер унт), з 1971 прайуе ў Гомельскім унце. Даследуе слав. этымалогію, рэканструкцыю лінгв. старажытнасцей (лексічных, анамастычных), тэарэт. пытанні параўнальнагіст. мовазнаўства. Аўтар прац «Праславянская мова. Лексіка» (1994), «Структура праславянскага слова: (Праславянскае слова ў генетычным гняздзе)» (1997), «Беларуская і славянская гідранімія. Праславянскі фонд» (т. 1—5, 2000—11), «Айканімія Беларускага Палесся. Генезіс назваў» (2009) і інш. Адна з аўтараў кніг «Усходнеславянская лінгвістычная тэрміналогія», «Рускабеларускі слоўнік лінгвістычных
    тэрмінаў» (абедзве 1988). Распрацавала тэорыю лінейнага пашырэння праслав. слова, сістэму дэтэрмінацыі як спосабу словаўтварэння ранняга праслав. слова, тэорыю вакалізацыі бінарных груп і інш.
    КАЗЛбВІЦКІ КАСЦЁЛ УНЕБАЎЗЯЦЦЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Казловічы Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1й пал. 19 ст. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму пад 4схільным шатровым гонтавым дахам прымыкаюць бабінец і апсіда з асіметрычнай сакрысціяй. Перад гал. фасадам выступае прыруб нартэкса з 2 чацверыковымі шатровымі вежамізваніцамі і 2гранным шчытом паміж імі. Сілуэт фасада вертыкальна выцягнуты, падкрэслены 2схільным на 2 слупах ганкам гал. ўвахода. Арачныя аконныя праёмы, разныя балюстрадныя агароджы ў бакавых праёмах ярусазвона прыўносяць у драўляную пабудову элементы мураванай архітэктуры. Касцёл дзейнічае.
    КАЗЛОВІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ЯЧАЎСКІЯ ВЯЧОРКІ». Створаны ў 1979 у в. Ячава Слуцкага рна пры калгасным клубе, з 1985 працуе ў в. Казловічы Слуцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік Л.К.Калядка. У складзе ансамбля 16 чал. ва ўзро
    Казловіцкі касцёл
    Унебаўзяцця Дзевы Марыі.
    259
    КАЗЛОВІЦКІ
    Удзельнікі Казловіцкага народнага фалькмрнага ансаліб.ія «Ячаўскія вячоркі».
    сце ад 30 да 66 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. творчасці. У рэпертуары праграмы: «Гуканне вясны», «Купалле», «Пакровы», «Стрэчанне», «Узнясенне», «Юр’я», прыпеўкі, прымаўкі, жарты, нар. танцы («Кракавяк», «Лявоніха», «Месяц», «Нарэчанька», «Падыспань»), песні (калядныя «А ў нядзельку рана», «Добры вечар, госці», «Добры вечар добрым людзям», «Ішла каляда», веснавыя «Благаславі, Божа», «Вол бушуе», «Дзякуй Богу, што вясна прыйшла», «Хадзі, вясна, двору», жніўныя «Жыта жала», «Ой, пайду я дарогаю», «Рассцілайце сталы, лавы», вясельныя «Вышла Maui ды зяця страчаці», «Да на небе сонейка калясом ідзе роўненька», «Да хадзіла Манечка па двару», «Расступіцеся, ворагі, ды не пераходзьце дарогу», «Як у нашага свата ды хароша хата», радзінныя «Па лугам траўка зеляна ўецца», пазаабрадавыя «Звалілася баба з неба», «Ой, ночка цёмна», «Ой, у полі пры дарозе», «Вярба», «Сонца») і інш. Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага агляду аматарскай нар. творчасці (Масква, 1983—85); дыпламант фестываляў: міжнар. аўтэнтычнага фальклору (г. Пінск, 1994), «Галасы Падняпроўя» (г. Магілёў, 1996), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2003), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2010), нац. культур «Усе мы дзеці твае, Украіна» (г.п.
    Шаргарад, Украіна, 2012), нар. творчасці імя А.П.Місцюкова (г. Ліпецк, 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь— мая песня» (Мінск, 1997, 1998), рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (г. Масты, 1997; г. Нясвіж, 1998; г. Шклоў, 2000; г. Слуцк, 2005; г. Маладзечна, 2011), абл. фестывалю нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2005). І.М.Цэван.
    КАЗЛОВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР.
    Створаны ў 1934 г. у в. Казловічы Слуцкага рна пры калгасным клубе (з 2010 сельскі Дом культуры). У 1965 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: П.М.Васілеўскі (з 1934), А.Ю.Якімовіч (193941, з 1944), І.П.Лагун (з 1948), У.А.Жлукценка (з 1960), А.В.Далжонак (з 1963), М.Ф.Барцэвіч (з 2000), Н.Г.Рэутовіч (з 2005), М.С.Баскакава
    Удзельнікі Казловіцкага народнага хору.
    (з 2006), С.Г.Расіч (з 2011). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — вывучэнне і захаванне бел. і інш. слав. нар.песеннай спадчыны, папулярызацыя аматарскага харавога мастацтва. У рэпертуары бел. («Ванюша», «Ляціць воран», «На вуліцы дзіва», «Ночка цёмна», «У дуброве»), рус. («Дар’я»), укр. («Гусонькі», «Гарэла сосна») нар. песні і аўтарскія творы («Беларусь — імя святое» Д.Казловай, «Добрым людзям» Я.Хаменкі, «Тальянка» Л. Захлеўнага) і інш. Калектыў — дыпламант ВДНГ СССР (Масква, 1939,
    1969), фестываляў: усесаюзнага нар. творчасці (Масква, 1975—77), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2007, 2010), нар. творчасці «Напеўзямлі маёй» (г. Мар’іна Горка, 2007); удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Слуцк, 2005) і інш. І.М.Цэван.
    КАЗЛбВІЦКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ПРАМЁНЬЧЫК». Створаны ў 1985 у в. Казловічы Слуцкага рна пры муз. школе (з 2007 школа мастацтваў). У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і кіраўнік В.В.Ліпоўская. У складзе хору 29 чал. ва ўзросце ад 6 да 13 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне падрастаючага пакалення да лепшых узораў харавой творчасці, папулярызацыя акадэмічных спеваў. У рэпертуары харавыя
    260
    КАЗЛОЎ
    творы «Мая Беларусь» А.Чыркуна, «Гармонік» Я.Дубравіна, «Сонца ўсміхаецца» І.Левіна, бел. нар. песня «Вяснакрасна», рус. нар. песня «Як кумато да кумы» і інш. Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэсп. харавых і аркестравых калектываў дзіцячых муз. школ (г. Салігорск, 1987), абл. харавых калектываў (г. Барысаў, 1998, 1999), аглядуконкурсу аматарскай маст. творчасці «Суквецце талентаў» (2012), фестываляў творчай моладзі «Калейдаскоп талентаў» (2007—12), дзіцячай творчасці «Таленты дабрыні» (усе г. Слуцк, 2008—12); удзельнік конкурсаў: абл. дзіцячых харавых калектываў (2010), адкрытага рэгіянальнага ансамбляў «Веснавы праменьчык» (абодва г. Маладзечна, 2012) іінш. І.М.Цэван. КАЗЛбВІЧЫ. вёска ў Калінкавіцкім рне. За 33 км на Пн ад г. Калінкавічы, 9 км ад чыг. ст. Халоднікі на лініі Жлобін—Калінкавічы, 154 км ад Гомеля, на аўтадарозе Калінкавічы— Бабруйск. Цэнтр Казловіцкага с/с. 189 гаспадарак, 431 ж. (2012).
    Вядомы з 1567 як вёска ў Мазырскім павеце Кіеўскага ваяв. ВКЛ. 3 1569 у Мінскім ваяв. У 1778 — 25 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, з 1795 у Мазырскім, з 1797 у Рэчыцкім паветах Мінскай губ. У 1897 вёскі Казловічы 1 (48 двароў, 291 ж., магазін, млын) і Казловічы 2 (39 двароў, 212 ж., капліца, магазін, млын, заезны двор) у Даманавіцкай воласці. 3 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Калінкавіцкім рне, да 26.7.1930 Мазырскай акругі. 3 20.8.1924 у Даманавіцкім с/с. 3 27.9.1930 у Мазырскім, з 12.2.1935 у Даманавіцкім раёнах. 3 21.6.1935 зноўу Мазырскай акрузе. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 да сярэдзіны студз. 1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 вёскі Верхнія К. (323 ж.) і Ніжнія К. (410 ж.). 3 20.1.1960 зноў у Калінкавіцкім рне. У 1960я гг. Верхнія К. і Ніжнія К. аб’ядналіся ў
    адну вёску. 321.10.1968цэнтрсельсавета. У 1997 — 224 гаспадаркі, 562 ж.
    У 2012 вучэбнапед. комплекспач. школа—сад, Дом культуры, Цэнтр вольнага часу, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАЗЛОВІЧЫ, вёска ў Слуцкім рне. За 7 км на ПдУ ад г. Слуцк, 4 км ад чыг. ст. Некрашы на лініі Слуцк— Асіповічы, 109 км ад Мінска. Цэнтр Казловіцкага с/с. 464 гаспадаркі, 921 ж. (2012).
    Вядомы з 1566 як сяло ў маёнтку Новы Двор Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. ВКЛ, 18 валок, шляхецкая ўласнасць. 3 1791 у Случарэцкім павеце. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 27 двароў, 150 ж., уласнасць Радзівілаў. У 1858 — 106 душ мужчынскага полу, уласнасць кн. П.Вітгенштэйна. У 1884 адкрыта школа граматы. У 1897 вёска, 77 двароў, 511 ж., капліца, кузня, магазін. У 1910 адкрыта земская школа. У 1917 — 107 двароў, 616 ж. 3 1919 у БССР. У 1920 адкрыта 4гадовая школа. 3 17.7.1924 у Слуцкім рне Слуцкай акругі. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета. У 1926 — 110 двароў, 616 ж. 3 9.6.1927 да 26.7.1930 у Бабруйскай, з 21.6.1935 зноў у Слуцкай акругах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 30.6.1944 К. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1943 у вёсцы дзейнічала падп. антыфаш. група. 3 20.9.1944 да 8.1.1954 у Бабруйскай вобл. У 1959 — 1074 ж. У 1986— 387 гаспадарак, 1019 ж. У 1997 — 379 гаспадарак, 1012 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, школа мастацтваў, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», культ.аздараўленчы комплекс «Алімп», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАЗЛОЎ Анатоль Сяргеевіч (н. 1.8.1962, в. Асінаўка Чавускага рна), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец. Скончыў Гомельскі ўнт (1985). 3 1990 у час. «Полымя», з 1992 у час. «Маладосць», з 2003 у газ. «Літаратура і мастацтва», у 2009—11 у час. «Нёман». Стыль К. вызначаецца спалучэннем рэаліст. і містычнага, што яскрава выявілася ў першых збках апавяданняў «Першыя сцяжыны» (1987), «Міражы ценяў» (1990). У зб. апавяданняў «Юргон» (2006) аналізуе сучаснасць, у розных ракурсах разглядае партрэт «героя нашага часу».
    7e.: I тады я памёр. Мінск, 1993; Незламаная свечка. Мінск, 2000; Горад у нябёсах. Мінск, 2009.
    КАЗЛОЎ Вілорый Аляксеевіч (18.1.1934, г.п. Плешчаніцы Лагойскага рна — 8.4.2003), беларускі мастак тэлебачання. Засл. работнік культуры Беларусі (1982). Скончыў Мінскае маст. вучьшішча (1956). У 1957—92 мастакпастаноўшчык Бел. рэсп. студыі тэлебачання (у 1961—82 гал. мастак). Творчасці К. ўласцівы ўмоўнаалегарычная вобразнасць, эмацыянальная выразнасць. Аформіў тэлеспектаклі «Ля сіняй бухты» (1958), «Млын на Сініх Вірах» (1959), «Калі зліваюцца рэкі» (1961), «Далёкая песня» (1962), «Людзі на балоце» (1965), «Трывожнае шчасце» (1968), «Збянтэжаны Саўка» (1970), «Тэатр купца Япішкіна» (1978), «Адвечная песня», «Курган» і «Бандароўна» (усе 1980), «Папарацькветка» (1981), «Вячэра» (1983), «Слабодскі парламент» (1984), «Алімпіяда» (1988), маст. тэлефільмы «I смех, і бяда», «Тартак» (абодва 197