Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
га ў першапачатковай паставе рухаюцца на 1ю палову мелодыі наперад, на 2ю — спінай адыходзяць назад. Паўтарыўшы камбінацыю яшчэ раз, танцоры рухаюцца трохкрокам па коле па ходзе танца, дзяўчына адначасова паварочваецца пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі. Завяршаецца танец паўторам праходкі ў розныя бакі, зменай месцаў і паваротаў дзяўчыны пад узнятымі ўгору злучанымі рукамі з адначасовым прасоўваннем пары па ходзе танца. «К.» гуртавой формы ўласцівы малюнкі «ў гарох» і «кола», у якіх кожны па жаданні імправізуе свае скокі. «К.» выконваецца пад інструм. найгрыш у суправаджэнні разнастайных прыпевак: «Танцавала «Казака», // He баюся мужыка. // Сядзіць мужык за сталом // ! ківае рукавом» (в. Альхоўка Астравецкага рна), «У харошага мужыка // Жонка скача «Казака». // Жонка скача, прыпявае, // Мужык жонку праклінае» (в. Гарэнічы Бярэзінскага рна), «Танцавала рыба з ракам, // А пятрушка з пастарнакам, // А цы
буля з часнаком //1 дзяўчына з казаком» (в. Цвеціна Мёрскага рна).
Літ: Алексютовнч Л. Белорусскме народные танцы, хороводы, нгры. Мннск, 1978; Ч у р к о Ю.М. Белорусскнй хореографнческнй фольклор. Мннск, 1990. М.А.Козенка.
КАЗБЯРЎК Уладзімір Міхайлавіч (н. 29.8.1923, в. Бандары Падляскага ваяв., Польшча), беларускі літаратуразнавец, крытык. Канд. філал. навук (1963). Скончыў БДУ (1949). Настаўнічаў. 3 1955 выкладаў у Полацкім пед. інце. 3 1959 вучоны сакратар, у 1964—2002 навук. супрацоўнік Інта лры імя Я.Купалы НАН Беларусі. Даследуе праблемы бел. рамантызму, параўнальнага літ.знаўства, творчасць Я.Коласа, Ф.Багушэвіча, Ф.Скарыны, А.Гаруна, А.Міцкевіча, Э.Ажэшка і інш. Аўтар манаграфій «Якуб Колас у школе» (1975), «Ступені росту» (1974), «Паэма Я.Коласа «Новая зямля» (1979), «Рамантычны пошук» (1983), «Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун» (1991), «Са слязамі змяшанае»: «Слова аб палку Ігаравым» — «залатое слова» нашай літаратуры» (2007). Пераклаў з польск. на бел. мову ўспаміны польск. удзельнікаў Вял. Айч. вайны (зб. «Малыя героі вялікай вайны», 1986), з бел. на рус. мову казку «Скарб» З.Бядулі (1986), на бел. мову ангольскія казкі «Хітры мангуст» (1987), грузінскія казкі «Комбле» (1990) і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), кн. «Старонкі літаратурных сувязей» (1970).
Тв.: Славянскія літаратуры і праблемы беларускага параўнальнага літаратуразнаўства. Мінск, 1982; Францішак Скарына. Мінск, 2003; Нашы вытокі: пошукі гісторыкакультурнай праўды: Эсэ. Разважанні. Публіцыстычныя артыкулы. Мінск, 2007; Беларуская літаратура XIX стагоддзя: творчыя кантакты і рэмінісцэнцыі. Мінск, 2008.
КАЗЁКА Янка (Іван Дарафеевіч; 31.8.1915, в. Кострычы Кіраўскага рна— 3.3.2000), беларускі літаратура
знавец. Засл. работніккультуры Беларусі (1975). Скончыў Мінскі пед. інт (1938). Настаўнічаў. 3 1954 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва». 3 1957 гал. рэд. выдва «Беларусь», у 1967— 91 у выдве «Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі» (у 1969—79 намеснік гал. рэд.). Даследаваў праблемы творчай індывідуальнасці пісьменніка, стылёважанравыя прыкметы маст. твора. Аўтар збкаў літ.крыт. артыкулаў і літ.знаўчых прац: «3 невычэрпных крыніц» (1958), «Беларуская байка» (1960), «Натхненне і майстэрства» (1963), «Няходжанай дарогай» (1973), «Голас часу» (1975), «Кандрат Крапіва» (2е выд., 1976), «Кузьма Чорны: Старонкі творчасці» (1980), «Падарожжа ў маладосць» (1984). Склаў і падрыхтаваў да друку зб. аўтабіягр. матэрыялаў бел. пісьменнікаў «Пяцьдзесят чатыры дарогі» (1966), «Пра час і пра сябе» (1966), «Вытокі песні» (1973). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв:. Гартаванне слова: Выбранае. Мінск, 1985. Т.І.Шамякіна. КАЗЁЛКА Канстанцін Кандратавіч (9.10.1915,г. Калінкавічы —8.1.1989), беларускі майстарразьбяр па дрэве. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1957). Для мастацтва К. характэрны складаная дынамічная структура кампазіцыі, дакладнасць мадэліроўкі і старанная апрацоўка матэрыялу. Майстар часта выкарыстоўваў вярбу, метал, охру. Тэматыка твораў звязана з гераічным мінулым народа. Сярод твораў: «Віцязь» (1948), «Аляксандр Неўскі», «Сувораў», «Хлопчык з ногцік» (усе 1949), «Багдан Хмяльніцкі», «Руслан і Рагдай», «Бой рыцара з турам», «Салават Юлаеў» (усе 1954), «Героі Брэста», «Беларусы едуць», «Паляванне на зубра» (усе 1957), «Цялятніца» (1958), «Будзёнаўцы» (1962), «Баявыя сябры», «Баявое заданне», «Партызанская тачанка» (усе 1965) і інш.
Літ.: Леонова А.К. Народная деревянная скульптура Белорусснн. Мннск, 1977. Г.А.Фатыхава.
253
«КАЗЁЛ»
«КАЗЁЛ», беларускі традыцыйны шматварыянтны танец ілюстрацыйнавыяўл. тыпу. Адносіцца да групы гульнявых, танц. карагодаў, гульняў. Mae прымеркаванасць да зімовага перыяду. Гулялі «К.» на вяселлі, вечарынках рэгламентаванай і нерэгламентаванай колькасцю ўдзельнікаў рознага складу. Адзін з варыянтаў выконваецца дзяўчатамі. Дзяўчынка, абраная Казлом, становіцца ў сярэдзіну кола. Астатнія, злучыўшы рукі, рухаюцца супраць ходу (ці па ходзе) сонца і спяваюць: «Павітай, казелінька, // Пакажы, казелінька, // Як бабулькі скачуць...». «К.» рухамі адлюстроўвае ўсё, аб чым спяваецца ў песні. У больш сюжэтна разгорнутым варыянце «К.» у сярэдзіне кола пад песню: «Як пайшоў казёл дарогаю, // Як пайшоў казёл шырокаю. // Ой, люлі, ай, люлі, // Як пайшоў шырокаю...» рознымі выяўленчымі сродкамі (элементы харэаграфіі, пантамімы, мімікі) апавядае пра сустрэчу з шэрым заінькам, шэрай лісанькай, дэманструючы кемлівасць, вынаходлівасць, здольнасць да пераўвасаблення. У карагодным варыянце «К.», які бытуе на правабярэжжы Сярэдняй Прыпяці, больш яскрава вылучаюцца танц.гульнявыя элементы. Казёл з абранай Казой у сярэдзіне кола ў гульнявой форме праяўляюць свае пачуцці: ад заляцання да «неўспрымання». Танцу Казла і Казы ўласцівы хуткія змены дзеянняў, кампазіцыйнай пабудовы (змена месцаў, «даганялкі», скокі адзін перад адным), танц. рухаў (простыя крокі, падскокі, пераскокі, бег, стуканне аб падлогу, плясканне ў ладкі, павароты вакол сябе, крокі полек «Скакуха», «3 падгопам»). Імправізацыі Казла і Казы праяўляюцца пад песню: «Ішоў казёл дарогаю, // Дарогаю, дарогаю. // Знайшоў казу бязрогую, // Бязрогую казу. // Давай, каза, папрыгаем, // Папрыгаем, папрыгаем. //Давай, каза, папрыгаем, // Папрыгаем, каза...» Спявачкікарагодніцы перыядычна чаргуюць рух па коле і прыпынкі, падчас
якіх падтрымліваюць танец салістаў плясканнем ў ладкі. «К.» «цёгалі ў Свічкы» (Жабінкаўскі рн), гулялі, калі жыта жалі, калі капалі бульбу, палолі, сеялі (Івацэвіцкі рн) — жанчыны ў пары па чарзе падкідвалі адна адну ўгору. У адной з сольных форм гулец вынаходліва імітуе выбрыкі казла: то пераскоквае на рукі, высока падкінуўшы ўгору ногі, то пераскоквае на ногі ў поўнае прысяданне, то, закінуўшы ногі назад, скача на руках.
М.А.Козенка.
КАЗІМІР, Святы Казімір (5.10.1458, Кракаў 4.3.1484), дзяржаўны дзеяч ВКЛ і Польск. каралеўства, другі сын караля Польшчы і вял. кн. ВКЛ Казіміра IV Ягелончыка і Альжбеты Ракушанкі. Атрымаў добрую гуманітарную адукацыю, сярод хатніх выхавацеляў К. гісторык Я.Длугаш, выкладчык тэалогіі ў Ягелонскім унце Я.Канта, італьян. пісьменнік і гуманіст Ф.Калімах. У 1471 на просьбу праціўнікаў венгерскага караля Мацея Корвіна на чале 12тысячнага войска беспаспяхова спрабаваў заняць прастол Венгрыі. У 1474 прымаў удзел у люблінскіх перагаворах з венгерскім бокам аб стварэнні антытурэцкай лігі. Калі ў 1475 старэйшы сын Казіміра IV Уладзіслаў заняў чэшскі трон, К. стаў наследнікам польск. кароны. У 1475—76 і з 1479 знаходзіўся ў ВКЛ, у 1476 удзельнічаў у перагаворах з Тэўтонскім ордэнам у Мальборку, у 1481—83 кіраваў справамі ў Польшчы. У 1481, даўшы зарок цнатлівасці, адмовіўся ад шлюбу з дачкой германскага імператара Фрыдрыха III. У маі 1483 прыехаў у Вільню для заняцця пасады кароннага падканцлера. У лютым 1484 у Гродне захварэў на сухоты і памёр. Пахаваны ў каралеўскай капліцы Маці Божай Віленскага кафедральнага сабора.
У 1521 папа рымскі Леў X выдаў К. кананізацыйную булу, якая аднак была страчана. У 1602 папа рымкі Клімент VII загадаў аднавіць ушанаванне К. як святога ва ўсім
каталіцкім свеце. У 1613 ён быў абвешчаны патронам ВКЛ, з 1636 лічыцца апекуном Літвы і Польшчы. 11.6.1948 папа рымскі Пій XII аб’явіў К. нябесным апекуном моладзі. Штогод 4 сак. ў Вільнюсе ў гонар К. праводзіцца асобная царк. служба, адбываецца святочны кірмаш «Казюкас».
КАЗІМІРАЎСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва. Закладзены ў 2 пал. 19 ст. каля сядзібнага дома Гуцэвічаў (не захаваўся) на ўскраіне в. Казімірава Расонскага рна. Кампазіцыя арганізавана вакол прамавугольнай сажалкі са штучным астраўком. Належыцьда лесапаркаў.
КАЗІМІРОЎСКІ Саламон Савельевіч (28.4.1915, г. Бабруйск — 31.12.2011), беларускі рэжысёр. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1973). Скончыў Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1941). 3 1931 у Дзярж. яўр. тэатры БССР. У 1940—41 рэж., у 1967— 75 гал. рэж. Бел. тэатра імя Я.Коласа. Рэжысёрскай манеры К. ўласцівы пошук выразнай сцэнічнай формы, псіхалагізм, імкненне да сац.грамадскіх абагульненняў. Пастаноўкі паводле п’ес бел. драматургаў вылучаліся ансамблевасцю, паглыбленым пранікненнем у драм. твор, падкрэсленым вылучэннем нац. каларыту. Сярод пастановак: «Нашы дні» С.Герасімава (1940), «Шостага ліпеня» М.Шатрова, «Начная аповесць» К.Хаінскага (абедзве 1967), «Зыкавы» М.Горкага, «Варшаўская мелодыя» Л.Зорына (абедзве 1968), «Слуга двух гаспадароў» К.Гальдоні (1969), «Трыбунал» А.Макаёнка (1970), «Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра (1971), «Багна» А.Астроўскага, «Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна, «Доктар філасофіі» Б.Нушыча (усе 1972), «Жылабыла Сыраежка» В.Зіміна, «Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага (абедзве 1973), «Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага, «Матухна Кураж і яе дзеці» Б.Брэхта (абедзве 1976) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1968.
254
КАЗКА
Тв.: He так это просто, когда за девяносто. Нркутск, 2008. Р.І.Баравік. КАЗІНЁЦ Міхаіл Антонавіч (н. 18.5.1938, в. Цынцавічы Вілейскага рна), беларускі дырыжор, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1978). Нар. артыст Беларусі (1987). Скончыў Бел. кансервато
М.А.Казінец.
рыю па класах баяна (1965) і опернасімф. дырыжыравання (1973), з 1966 выкладаў у ёй (з 1990 праф., у 1985—2005 рэктар). 3 1972дырыжор, з 1975 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Нац акадэмічнага нар. аркестра імя І.І.Жыновіча. У рабоце з аркестрам вял. ўвагу аддае пытанням строю, збалансаванасці гучання розных аркестравых груп, нюансіроўцы, тэмбравай маляўнічасці. К. — першы інтэрпрэтатар многіх твораў бел. музыкі, у т.л. кантаты для хору, салістаў і нар. аркестра «Родныя песні» Ю.Семянякі, канцэрта для фп. і нар. аркестра Г.Вагнера, «Святочнай паэмы» і «Юбілейнай уверцюры» Я.Глебава, 2га канцэрта для цымбалаў і аркестра Д.Смольскага, сімфаньеты і ўверцюры «Беларускія вячоркі» К.Цесакова, канцэрта для аркестра нар. інструмента