Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
3), «Дзед Аўсей і Палашка» (усе 1974), «Зялёныя фрэгаты» (1976), «Кола» (1977), «Новая зямля» (1982), оперу «Раніца» Г.Вагнера (1967). Працаваў у графіцы: эскіз да тэлефільма «Рэвалюцыйны эцюд»(1987). Г.А.Фатыхава. КАЗЛОЎ Герман Віктаравіч (н. 2.3.1946, г. Падольск Маскоўскай вобл.), беларускі артыст аперэты.
261
КАЗЛОЎ
Засл. артыст Беларусі (1988). Скончыў Маскоўскае муз. вучылішча імя Гнесіных (1973). У 1978—2007 саліст Бел. дзярж. муз. тэатра. Выканальніцкае майстэрства К. вызначаецца прыродным артыстызмам і пластыкай, тонкім густам, душэўнай
Г.В.Казлоў.
шчырасцю. Сярод партый: Элестэр («Мільянерка» Я.Глебава), Андрэй («Дзяніс Давыдаў» А.Мдывані), Майкл («Джулія» У.Кандрусевіча), Шкаляр, Нямецкі камендант («Несцерка», «Судны час» Р.Суруса), барон Гастон дэ Крэвельяк («Прынцэса цырка» І.Кальмана), Кайтан, Барон Зета («Цыганскае каханне», «Вясёлая ўдава» Ф.Легара), Фальк («Лятучая мыш» І.Штрауса), Аякс («Цудоўная Алена» Ж.Афенбаха), Сёмка («Бабскі бунт» Я.Пцічкіна) і інш.
КАЗЛОЎ Леў Раманавіч (н. 28.7.1938, в. Літвінкі Кобрынскага рна), беларускі гісторык, картограф, выдавец. Кандыдат гіст. навук (1970). Скончыў Мінскі пед. інт (1965), з 1969 працаваў у ім. 3 1982 праф. Мінскага інта культуры, з 1991 у Інце гісторыі НАН Беларусі, з 1993 прэзідэнт выдавецкай фірмы «Артыфэкс». 3 1995 гал. рэд. «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі», часопісаў «Падарожнік» і «Наш край». Даследуе пытанні гіст. геаграфіі і картаграфіі Беларусі. Аўтар прац «Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны» (1980), «Старажытная картаграфія Беларусі» (вып. 13,2005,2006,2009).
Тв.: Кобрнн: нст.экономнческнй очерк. Мннск, 1987 (разам з Н.М.Пліско); Музей остроуммя. 3 мзд. Мннск, 1989; 3 дазволу караля і вялікага князя.
Мінск, 1992; Беларусь на сямі рубяжах. Мінск, 1993 (разам з А.К.Цітовым).
КАЗЛбЎ Яўген Кузьміч (2.8.1937, г. Магілёў— 24.5.1998), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1985). Скончыў Бел. політэхн. інт (1962). У 1962—98 у інце «Гомельграмадзянпраект» (з 1984 намеснік дырэктара). Асн. работы: забудова мікрараёнаў № 7, 8, 10 (1970), 11, 12 (1980), комплекс інтэрнатаў завода «Гомсельмаш» (1977—83) у Гомелі, мікрараён № 2 у Рагачове (1981).
КАЗЛбЎСКАЯ Марыя Мацееўна (1907, в. Груздава Пастаўскага рна — ?), беларуская песенніца, казачніца, носьбіт фальклорнай традыцыі. Дд яе запісана звыш 120 песень, а таксама казкі, гульні, цікавыя этнаграф. нататкі. У рэпертуары К. песні і творы розных жанраў: калыханкі, забаўлянкі, дражнілкі, лічылкі, балады. 3 абрадавых песень пераважалі вясельныя, жніўныя, з сямейных — хрэсьбінныя. У казачных тэкстах у залежнасці ад абставін, але заўсёды прытрымлівалася традьш. норм. Таму ў К. казачныя кантамінацыі нечаканыя, але лагічна абумоўленыя. Напр., выкарыстанне дзіцячай гульні «Пастух і авечка» ў якасці зачыну казкі, дзе развіваюцца, кантамінуючыся, сюжэты розных твораў пра прыгоды непаслухмянага хлопчыка.
Лііп.: Кабашнікаў К.П., Барташ э в і ч Г.А. Сустрэчы з казкай. Мінск, 1984; Казкі ў сучасных запісах. Мінск, 1989. Г.А.Барташэвіч.
А. С.Казлоўскі.
КАЗЛОЎСКІ Аляксандр Сцяпанавіч (27.1.1923, в. Вялікія Труханавічы Чашніцкага рна— 8.12.2011), беларускі
А.Казлоўскі. Кветкі для Ірыны. 2008.
жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1956). У 1956—96 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (у 1963— 86 заг. кафедры). Працаваў у жанры тэматычнай карціны і пейзажа (рэвалюцыя, падзеі Вял. Айч. вайны, сучаснасць). Творчай манеры ўласцівы вобразная мова, лірычнасць, мяккая колеравая гама, прыўзнята рамантычны лад. Сярод работ: «Вёска. Сонечны дзень» (1957), «Вяртанне з баявога задання» (1961), «Мужнасць» (1969), «Першае свята» (1970), «Блакітная песня» (1972), «Красавіцкі вечар» (1975), «Над возерам» (1977), «9 Мая» (1978), «Успамін» (1980), «Снегіры», «Горад прачынаецца», «Дума аб Радзіме» (усе 1982), «Аўтапартрэт. Год 1941» (1984), «Размова» (1985), «Вестка аб Перамозе» (1990), «Зварот да вытокаў» (1992), лірычныя пейзажы «Вечар» (1968), «Восень» (1969), «Маладзікнарадзіўся» (1987), «Час восеньскіх туманаў», «Адліга» (абедзве 1991), «Туманная раніца» (1993), «У родным краі» (1995), нацюрморт «Кветкі для Ірыны» (2008). Г.А.Фатыхава. КАЗЛОЎСКІ Восіп (Юзаф) Антонавіч (1757, б. хутар Казлоўскі, Слаў
262
КАЗЛОЎШЧЫНСКАЯ
гарадскі рн — 11.3.1831), беларускі кампазітар, арганіст. 3 1768 вучыўся ў Варшаўскай капэле пры касцёле Св. Яна. У 1773—78 настаўнік музыкі Міхала Клеафаса Агінскага ў Гузаве пад Варшавай. У 1786—96 афіцэр рус. арміі. 3 1799 інспектар музыкі ў СанктПецярбургу, з 1803 дырэктар музыкі імператарскіх тэатраў. Там сустракаўся з М.К.Агінскім, выдаваў яго творы. У пач. 19 ст. наведаў яго маёнтак Залессе каля Смаргоні, дзе напісаў музыку да спектакля «Дажынкі ў Залессі». Бываў у Гарадзішчы пад Мінскам у сядзібе Ракіцкіх, дзе браў удзел у канцэртах і даваў урокі музыкі К.Ельскаму. Пасля 1819 пераехаў у Прапойск (цяпер г. Слаўгарад), дзе разам з дачкой, арфісткай М.Казлоўскай, працаваў кіраўніком хору і аркестра графа Мурамцава. У творах К. спалучаюцца рысы класічнага і рамантычнага светаадчуванняў: паланэзы «Гром перамогі, гучы» (1791), героікапатрыят. для аркестра і хору, камерныя для фп., зб. рамансаў «Расійскія песні» (сярэдзіна 1790х гг.), оперы «Узяцце Ізмаіла» (1795), «Нованароджаны» і «Волечка» (канец 18 ст.), «Рэквіем» (1798), музыка да трагедый «Эдып у Афінах» (1804), «Уладзіслаў» (1809), «Дэбара, або Трыумф веры» (1810), «Цар Эдып» (1811), кантата «Слава табе, Божа» (1814—15) і інш.
Літ.: Дадзіёмава В. Восіп Казлоўскі. Мінск, 1995.
КАЗЛОЎШЧЫНА, вёска ў Пастаўскім рне, на р. Ласіца. За 43 км на ПнУ ад г. Паставы, 15 км ад чыг. ст. Варапаева на лініі Крулеўшчына— Лынтупы, 236 км ад Віцебска, на аўтадарозе Паставы—Шаркаўшчына. Цэнтр Казлоўшчынскага с/с. 86 гаспадарак, 184ж. (2012).
Вядома з 15 ст. як маёнтак у Віленскім ваяв. ВКЛ, уладанне Жабаў, затым ДруцкіхЛюбецкіх. 3 1565—66 у Ашмянскім павеце. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Дзісенскім павеце Мінскай губ. 3 1843 у Віленскай губ. У 1884 адкрыта школа граматы. У 1888
у маёнтку дзейнічала садоваагародніцкая школа. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, вёскаўЛуцкайгмінеДунілавіцкага павета Віленскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр сельсавета Дунілавіцкага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да пач. ліп. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 20.1.1960 у Глыбоцкім рне Віцебскай вобл. 3 25.12.1962 у Пастаўскім рне. У 1997 — 112 гаспадарак, 257 ж.
У 2012 сярэдняя школа, бка, ФАП, аддз. сувязі, магазін. Помнікі архітэктуры — капліца Св. апостала Пятра (пахавальня ДруцкіхЛюбецкіх, 1843), вадзяны млын (1850я гг.).
КАЗЛОУШЧЫНА, гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім рне Гродзенскай вобл. За 20 км на ПдЗ ад г. Дзятлава, 178 км ад Гродна, 30 км ад чыг. ст. Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, на аўтадарозе Слонім—Дзятлава. 1,9 тыс. ж. (2012).
Вядома з 18 ст. як сяло ў Слонімскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Слонімскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У пач. 19 ст. мястэчка. У 2й пал. 19 ст. ў К. закладзены сядзіба і парк. У 1897 вёска, 42 двары, 325 ж., 2 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, фельч. ўчастак, суконная фка, млын, 11 крам, 2 карчмы. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў К. і раёне 1,6 тыс. чал. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 28.6.1958 гар. пасёлак. 3 20.1.1960 у Дзятлаўскім рне. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Слонімскім рне. У1971 — 1,9 тыс. ж. У 1999 — 2,3 тыс. ж.
У 2012 сярэдняя і муз. школы, дзіцячы сад, Дом культуры, 2 бкі,
Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, бальніца, паліклініка, аптэка. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магілы партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Успенская царква (1928). Помнік садовапаркавага мастацтва — парк (2я пал. 19 ст.).
КАЗЛбЎШЧЫНСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна. Пабудавана ў 1928 з дрэва на месцы драўлянага храма (узгадваеца з 1773). Mae 3часткавую (бабінец са званіцай, малітоўная зала, алтар) аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю, вырашаную ў выглядзе прамавугольнага зруба, выцягнутую па падоўжнай восі і завершаную прамавугольнай апсідай з прырубамі (дзяканнік і ахвярнік). Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, аб’ём алтарнай апсіды — 8гранным барабанам з гранёнай цыбулепадобнай галоўкай. Да зах. фасада далучаецца тамбур, накрыты дахам крывалінейнага абрысу. Фасады гарызантальна ашаляваны, рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі з вертыкальнымі брусамісцяжкамі ў прасценках. Царква дзейнічае. Г.А.Лаўрэцкі.
Казлоўшчынская Успенская царква.
263
КАЗЛОЎШЧЫНСКІ
КАЗЛбЎШЧЫНСКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1940 у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна як установа раённага культасветаддзела. 3 1958 раённы, з 1962 гар. Дом культуры. Агульная пл. ўстановы 480 м2, у т.л. глядзельнай залы на 250 месцаў — 120 м2, фае — 91 м2. Дзейнічаюць 12 клубных фарміраванняў, з іх 2 маюць ганаровае званне «народны аматарскі калектыў» (тэатр «Надзея» і ансамбль песні «Зараначка»), Калектывы актыўна ўдзельнічаюць у разнастайных мерапрыемствах, у т.л. ў фестывалях: рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2010), абл. лялечных аматарскіх калектываў (г. Гродна, 1999, 2001), нар. іўзорныхтэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы», (г. Ліда, 2009), абл. рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (г. Гродна, 2011).
КАЗЛОЎШЧЫНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ «ЗАРАНАЧКА». Створаны ў 1965 у г.п. Казлоўшчына Дзятлаўскага рна пры гар. Доме культуры як хор, з 2011 сучасная назва. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.М.Яскельчык (з 1965), С.У.Мазырка (з 1970), З.К.Калодзіч (з 1975). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 32 да 62 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песні. У рэпертуары бел. нар. песні, аўтарскія творы «Бяроза мая караністая», «Ой, ляцелі гусачкі», «А ў гародзе вярба расла», «Ехаў бацька па лучыну», «Паклонімся хлебу» В.Кісцені і інш. Калектыў — удзель
Казлоўшчынскі народны ансамбль песні «Зараначка».
нік фестываляў: рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2010); абл. рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (г. Гродна,