• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    нотам, напоўненая тлушчам або алеем. У залежнасці ад паліва мянялася форма К. — ад латка і міскі да гаршка і глячка. К. ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода. Бытаваў побач з лучніком да пач. 20 ст.
    КАГАНЁЦ Карусь (сапр. Кастрав і ц к і Казімір Карлавіч; 29.1.1868, г. Табольск Цюменскай вобл., Расія — 20.5.1918), беларускі пісьменнік, перакладчык, мастак. Вучыўся ў Мінскім гар. вучылішчы, Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1890я гг.). Праца
    ваў у маст. майстэрні, настаўнікам малявання, дзясятнікам на будаўніцтве чыг., у лясніцтве, аканомам. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады, удзельнік і ідэолаг нац.вызваленчага руху. За рэв. агітацыю сярод сялян Койданаўшчыны двойчы зняволены ў мінскую турму (1905—06, 1910—11). Творчая спадчына пісьменніка жанрава разнастайная: проза, паэзія, драматургія, публіцыстыка. Большасць апавяданняў К. мае легендарны каларыт, асаблівую рытмічнасказавую стылёвую манеру («Прылукі», «Навасадскае замчышча», «Вітаўка»). Апрацоўваў нар. казкі («Сцяты камень», «Скрыпач і ваўкі», «Машэка», «Журавель і чапля», «Што кажух, то не вата»), пісаў для дзяцей навук.папулярныя нарысы («Вандроўка кроплі вады», «Нашы птушкі»). Вершы К. пра нар. побыт і сялянскую працу («Наша ніўка», «На сяле вечарамі», «Жняя»), нац. праблемы («Плач беларуса»), на гіст. тэматыку («У тры шляхі ідуць ляхі», «Сцяты камень»), Аўтар духоўных вершаў «О Божа, Спасе наш», «Малітва», быт. драм «У іншым шчасці няшчасце схавана» (1903), «Двойчы прапілі» (1910), гіст. драмы «Старажовы курган» (апубл. 1919), «Сын Даніла» (апубл. 1920). Вадэвіль «Модны шляхцюк» быў адным з першых твораў нац. тэатр. рэпертуару (паст. ў 1910 трупай І.Буйніцкага ў Вільні і Полацку, у 1918— Першым таварыствам бел. драмы і камедыі, у 1928 — Бел. другім дзярж. тэатрам). Вёў актыўную асветніцкую дзейнасць, збіраў матэрыялы для слоўніка роднай мовы, складаў бел. граматыку. Адзін з аўтараў «Беларускага лемантара, або Першай навукі чытання» (1906). На бел. мову пераклаў навук.папулярны нарыс «Гутаркі аб небе і зямлі» (1907), вершы польск. паэта Б.Залескага. Майстар разьбы па дрэве 1 слановай косці. Вядомы яго графічныя малюнкі алеем, тушшу і алоўкам: «Тып беларуса», «Зімовы краявід», «Маці», «Буслы». Упры
    гожваў пейзажамі і арнаментам быт. рэчы, аформіў вокладку кн. «Другое чытанне для дзяцей беларусаў» Я.Коласа (1909).
    7в.: Творы. Мінск, 1979; Нашыя птушкі: вершы, казкі, нарысы. Мінск, 2011.
    Літ.: Багдановіч I. Патрыятычная і духоўная паэзія Каруся Каганца // Авангард і традыцыя: бел. паэзія на хвалі адраджэння. Мінск, 2001; П ашкеві ч А. Карусь Каганец: «Кроў з крыві беларуса...» // 100 выдатных дзеячаў беларускай культуры. Мінск, 2013.
    КАГНАВІЦКІ Казімір (10.2.1746, в. Ланчанава каля Коўна, цяпер Літва — 22.3.1825), гісторык, педагог. 3 1764 езуіт. Вучыўся ў езуіцкіх установах у Коўне, Вільні, в. Пашаўша (цяпер у Літве), у 1767—70 слухаў курс філасофіі ў Віленскай акадэміі. У 1770—72 выкладаў у Мерацкім калегіуме. 3 1772 вывучаў тэалогію ў Гродзенскім калегіуме, пасля скасавання ў 1773 ордэна езуітаў перайшоў у Віленскую акадэмію, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і вольных навук. 3 1774 святар. Да 1781 выкладаўу Гродзенскай ваяводскай (потым акруговай) школе. Зрабіў падарожжа ў Рым, якое апісаў у кн. «Рымская дарога» (1783). Дзякуючы падтрымцы канцлера ВКЛ А.М.Сапегі, заняў пасаду трыбунальскага прапаведніка ў Гродне. 3 1789 пры двары Сапегаў у Ружанах, дзе пачаў пісаць гісторыю іх роду на падставе фамільнага архіва. Яна мела форму асобных біяграфій, было складзена 6 тамоў (тамы 1—3 выдадзены ў 1790—92). Том 1ы прысвечаны Льву Сапегу (перавыдадзены ў 1805, 1830, 1837, 1855), том 2і — Яну Пятру Сапегу, том 3 — Казіміру Льву Сапегу. У працы змешчана шмат гіст. крыніц, у т.л. лісты манархаў, «Дыярушы выправы на Маскоўскую вайну Яна Пятра Caneri 1608—1611 гадоў». 3 1805 зноўу ордэне езуітаў. У 1805—09 нам. рэктара калегіума ў Дынабургу, потым у Полацку, з 1811 у Хальчы. У 1814 адышоў ад спраў, жыў у Магілёве. Пасля выгнання езуітаў з Рас. імпе
    242
    «КАДРЫЛЯ»
    рыі (1820) выехаў у Ферару (Італія), потым жыў у Галіцыі (Аўстрыйская імперыя). В.С.Пазднякоў. КАДАЎБ, выдзеўбаная пасудзіна розных памераў цыліндрычнай ці блізкай да яе формы. Лакальныя назвы — кадоўб, калдуб, ліпаўка, дуплянка. Выраблялася з дуплістага ствала дрэва (ліпы, вольхі, асіны) з дапамогай пешні і скоблі. Побач з аднадоннымі сустракаліся К. з двума днішчамі і адтулінай збоку. Выкарыстоўваліся для захавання збожжа, круп, мукі, К. меншых памераў — для мёду (звычайна рабілі з ліпы). На тэр. Беларусі эпізадычна сустракаюцца ў наш час. В. С.Цітоў.
    КАДЗІНА, вёска ў Магілёўскім рне. За 10 км на ПдУ ад г. Магілёў, 10 км ад чыг. ст. Лупалава на лініі Магілёў—Крычаў, каля аўтадарогі Магілёў—Чавусы. Цэнтр Кадзінскага с/с. 688 гаспадарак, 2010 ж. (2012).
    Вядома з 1604 як сяло ва Ульянаўскім войтаўстве Магілёўскага староства Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, 50 двароў, млын, дзярж. ўладанне. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, з 1777 у Чавускім павеце Магілёўскай губ. У 1785 у маёнтку Сухары, 23 двары, 154 ж. У 1796— 1802 у Бел. губ. У 1846 мястэчка ў Магілёўскім павеце, 387 ж. У 1897 сяло, 48 двароў, 284 ж., фальварак (8 ж.), карчма (9 ж.), вінакурны зд. У 1912 адкрыта земская школа.Зсак. 1924уБССР.З 17.7.1924 у Лупалаўскім рне, да 26.7.1930 у Магілёўскай акрузе. У 1926 вёска, 104 двары, 500 ж. 3 2.3.1931 у Магілёўскім рне. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адноўлена. 3 21.6.1983 цэнтр сельсавета. У 1997 — 532 гаспадаркі, 1886 ж.
    У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2
    Кадолы: 1 — з колам; 2 — з калаўротам.
    магазіны; Панцеляймонаўская царква (2010). Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    КАДЗЮКОВА Ірына Валянцінаўна (н. 25.7.1954, Мінск), беларускі рэжысёраніматар, сцэнарыст. Скончыла БДУ (1974). У 197475 вучылася на курсах мастакоўмультыплікатараў пры Кіеўскай к/студыі навук.папулярных фільмаў. 3 1971 на к/студыі «Беларусьфільм». Сярод фільмаў: «Прытча пра Гасана» (1987), «Уначы ў тэатры» (1989), «Сонца, Месяц і Воран Варановіч» (1992), «Калядныя апавяданні» (1994), «Дзяўчынка з запалкамі» (1996), «Дзіўная вячэра на Куццю» (1999), «Сястра і брат» (2002), «Легенда пра лэдзі Гадзіву» (2004), «Салавей» з цыкла «Гара самацветаў» (2005), «Старадаўняя аповесць пра жыццё, каханне, смерць і іншыя цуды» (2008), «Было лета» (2010), «Азбука царкоўнаславянская» (2011), «Ясны сокал» (2013) і інш.
    КАДбЛ, прыстасаванне для пад’ёму калодных вулляў на дрэва. Бытавалі К. 2 відаў: з наглуха ўмацаваным на драўлянай восі колам, са штырамі на калаўроце і асобным блокам. Пры накручванні вяроўкі на вось або вал калаўрота калоду паднімалі на патрэбную вышыню і ўстанаўлівалі на подкуры ці пакладзеных на галіны дубовых брусах. Былі пашыраны па ўсёй Беларусі. У наш час эпізадычна выкарыстоўваюцца ва Усх. Палессі.
    «КАДРЬІЛЯ» (ад франц. guadrille група з 4 чал.), «Кадрэля», «Ка
    дрэль», «Кадрыль», «Кандрыль», «Кадрылька»,беларускі парнагуртавы, арнаментальны, пазаабрадавы шматкаленны танец. Паходзіць ад франц. танца, які ўзыходзіць да контрданса — нар. танца англ. сялян 17 ст. У бел. культуры «К.» атрымала пашырэнне з пач. 19 ст. У працэсе асіміляцыі зазнала моцны ўплыў мясц. танц. традыцый, набыла новую маст. форму і ператварылася ў адзін з харэагр. жанраў, найб. характэрных для нар. танц. культуры ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Асаблівасць «К.» — наяўнасць т.зв. кален («фігур», «штрофаў», «пунктаў», «перабораў», «разрадаў», «камплетаў», «куплетаў», «зваротаў» і інш.) — структурнай адзінкі танца, якая складаецца з некалькіх фігур. Найб. тыповай лічыцца «К.» з 5—6 каленамі; сустракаюцца ўзоры з 3—12 каленамі і больш. Пашыраны такія віды «К.», у якіх кожнае калена мае назву пэўнага танца («Пцічкі», «Лявоніха», «Ва саду лі», «Нарэчанька», «Месяц», «Полька» і інш.), пэўнай фігуры («Пераплёт», «Крыжык», «Кружок», «Кулэчка», «Рэнькі», «Недаход», «Плецены ўюн», «Качан», «Шчасце — угору», «Гусінае калясо», «Дзевачкі песню пяюць» і інш.) або толькі нумар («Калена першае», «Калена другое» і г.д.). Калены адасабляюцца адно ад аднаго муз. паўзамі, пройгрышамі ці камандамі (у пачатку) «завадатара» «К.». Завяршэнні кален таксама маюць разнастайныя формы: падкрэсленая муз. паўза, акцэнтаванае плясканне ў ладкі (часам з прытупам), павароты парамі. У некаторых «К.» аб’яўленні танца ці фігуры і нумару калена могуць аб’ядноўвацца. У шэрагу «К.» калены ідуць без перапынкаў і аб’яўленняў назваў («Шэн», «Шэйна» і інш.). Кожнае калена можа выконвацца на асобную мелодыю ці на агульную для ўсёй «К.» («Нажніцы», «Ножні», «Сэйма», «Канстанцінаўская», «Чарэйка» і інш.). Нярэдка асобныя калены ці фігуры выконваюцца тройкамі («Чарэйка», «Дуброўская кадрыля», «Вярэцкая кадрыля»
    243
    КАДУК
    і інш.). Па тыпе асн. прасторавага малюнка «К.» падзяляюцца на квадратныя, кругавыя (у т.л. паўкола), лінейныя («прамыя», «косыя»). Для танца характэрны хуткая змена разнастайных фігур і малюнкаў: «кола» (кола ў коле, шэн), «лінія», «крыж», «зорачка», «вароты», «ручаёк», «кошык», «васьмёрка», «пляцёнка», «калона» і інш., розныя пераходы, змена партнёраў, сыходжанне і разыходжанне пар, абыход танцорамі адзін аднаго, абыход парамі і інш. Нярэдка сустракаюцца танц.імправізацыйныя фігуры — скокі. У групе «К.» вылучаецца падгрупа танцаў тыпу «К.» («Вальс з камандамі», «Полька з аб’явамі», адзін з тыпаў «Лявоніхі» і інш.), якая, захоўваючы асн. прыкметы ўласна «К.», характарызуецца нерэгламентаванасцю паслядоўнасці і колькасці кален і фігур, колькасці nap, а таксама наяўнасцю элементаў гульні (полькі «Разява», «Казёл», «3 адбоем»; адно з кален — «Вальс з падманам», «Кавалер падманвае барышань», «Вальс з капрызам», «Вальс з платочкам», «Хустачка» і інш.) і звязанай з ёю імправізаванасцю кампазіцыі, свабодай рухаў, выкарыстаннем атрыбутыкі (хусцінак, прадметаў хатняга ўжытку і інш.). Па ступені складанасці К. падзяляюцца на 2 групы. Першая (больш простая, ці «малая») уяўляе сабой паслядоўнасць 4—6 нескладаных па кампазіцыі калентанцаў («К. Аляксандраўская», «К. Зімовішчанская» і інш.). Для складаных («вялікіх») «К.» характэрна дакладна арганізаваная, сіметрычная форма і такая спецыфічная, уласцівая толькі гэтаму тыпу танца кампазіцыя, калі кожная пара, кожны яго ўдзельнік, па чарзе паўтарае пэўныя фігуры ці фрагменты («К. Ходцаўская», «К. Ацьмінаўская», «К. Сінкевіцкая» і інш.). У складаных «К.» закладзены прынцыпы танца «ўсе з усімі». Для розных тыпаў характэрна розная па складанасці лексіка: крокі просты, з падскокам, коўзкі, трохкрок, крок полькі, бег трушком, прытупы, пераскок
    з прытупам, саскокі, «падэбаск», павароты, вярчэнні, дробы, падбіўкі, прысядкі і інш. (у «К.» сканцэнтраваны рухі, уласцівыя многім інш. танцам); рукі ўдзельнікаў апушчаны ўздоўж корпуса, адвольна ляжаць на таліі; падчас танца практыкуюцца плясканні, узмахі рукамі, розныя камбінаваныя іх спалучэнні (у сольным, парным, гуртавым варыянтах). Для муз. суправаджэння «К.» характэрны 2дольны метр (у некаторых каленах — 6/8); для танцаў тыпу «К.» ўласціва змена памераў у мелодыях кален: 2/4, 3/4, 6/8 («Валосавіцкі вальс», «Селішчанскі вальс», «Сінічынская полька» і інш.). К. выконваецца пад сольнае (скрыпка, цымбалы, гармонік, баян, акардэон і інш.) і ансамблевае [інструм., дзе склад інструментаў адпавядае мясц. традыцыі, і песеннаінструм. («Лявоніха», «Месяц», «Нарэчанька», «Барыня», «Сербіянка» і інш.)] суправаджэнне. Муз. і харэагр. кампа