• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    лучковых вокнаў. Асн. аб’ём выцягнуты па падоўжнай восі і разам з апсідай перакрыты драўляным лучковым скляпеннем, якое замяніла ранейшае мураванае. Сцены дэкарыраваны тонкімі спаранымі лапаткамі, завершаны шырокім карнізам. Тры алтары і амбон выкананы ў стылі ракако. Гал. алтар 2ярусны. Першы ярус устаноўлены на высокім цокалі, падзелены карынфскай каланадай на 3 часткі, аддзелены ад 2га яруса хвалепадобным антаблементам з ляпным дэкорам, у цэнтры вял. абраз «Святая сям’я», злева — «Святы Пётр», справа — «Хрышчэнне». У цэнтры 2га яруса — картуш з люнетай, па баках жывапісныя панэлі і дэкар. вазы. Два бакавыя алтары Св. Ганны і Маці Божай Вастрабрамскай меншыя, увенчаны скульпт. выявамі св. Францішка і Варвары сярод анёлаў і
    ракайльных завіткоў. Побач з касцёлам у 19 ст. пабудавана аднаярусная званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    ІЯЎЛЁВІЧ (Яўлевіч) Ігнацій (26.9.1619 г. Магілёў — каля 1686), беларускі педагог, пісьменнік, грамадскі і царк. дзеяч. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе, тэалогію і медьшыну вывучаў у Замойскай акадэміі (Польшча). Выкладаў у КіеваМагілянскім калегіуме, быў праф. вольных навук. Удзельнічаў у арганізацыі ў Ясах (Малдаўскае княства, цяпер у Румыніі) славянагрэкалацінскай акадэміі (адкрыта ў 1640). У 1647 пастрыгся ў Кіеве ў манахі. Жыў у Львове, Ярославе (Галіцыя, цяпер у Польшчы), Кракаве, Скіце, Камянцы, Сучаве (Малдаўскае княства, цяпер у Румыніі), Оршы і інш. 3 1655 у Полацку, ігумен Богаяўленскага манастыра, пры якім адкрыў школу і бку. 3 1660 архімандрыт Полацкага Барысаглебскага манастыра. Удзельнік Маскоўскага царк. сабора 1660 па справе патрыярха Нікана. 3 літ. спадчыны I. дайшла яго аўтабіяграфічная запіска (на польск. мове, апубл. ў 1886), у якой важныя матэрыялы па гісторыі гар. адукацыі 2й чвэрці 17 ст., культ. і пед. ўзаемасувязях бел. і ўкр. народаў. Захаваліся прамовы I. з нагоды розных рэліг. і паліт. падзей, некалькі лістоў да Сімяона Полацкага. Вядомы яго дэкламацыя на прыезд у Магілёў віцебскага, аршанскага, мсціслаўскага і магілёўскага епіскапа Іосіфа Гарбацкага (4.8.1650), некалькі вершаў на ўзор элегій Авідзія. У паэзіі I. яскрава выяўлены рысы сілабізму.
    ІЯЎЛЁВІЧ Фама, беларускі пісьменнік і педагог 1й пал. 17 ст. Нарадзіўся ў г. Магілёў. Вучыўся ў Магілёўскай брацкай школе і ў сярэдзіне 1620х гг. — у Ягелонскім унце ў Кракаве. 3 1628 рэктар Кіеўскай брацкай школы. 3 1632 займаўся пед. дзейнасцю ў Магілёве, у 1640я гг. у Слу
    цку. Адзіны вядомы твор I. — паэма «Лабірынт, або Заблытаная дарога», напісаная ў час яго навучання ў Кракаве і выдадзеная на польск. мове асобнай брашурай у 1625 у Кракаўскай друкарні Ф.Цэзарыя. Назва твора ўзнікла як вынік адметнага аўтарскага ўяўлення пра сусвет, які нагадваў яму заблытаны клубок супярэчнасцей і з якога чалавецтва не знаходзіць выйсця. Паводле ідэйнамаст. дамінант паэма «Лабірынт... » належыць да барочных гуманіст. твораў. Адзінства лірычнага героя і алегарычнага вобраза Мудрасці, ад імя якіх у паэме ажыццяўляецца аповед, складае маст.кампазіцыйную аснову твора. I. упершыню ў бел. паэзіі ўзняў вострыя грамадскія праблемы, адкрыта заявіў пра маральны крызіс і заганы грамадства, крытыкаваў чыноўніцкабюракратычны апарат, які заграз у хабарніцтве. Аўтар прапаноўваў ідэальныя нормы паводзін і жыцця, своеасаблівы маральны кодэкс для чалавека таго часу. Вострае сац. гучанне і высокі маст. ўзровень вылучаюць паэму сярод інш. тагачасных твораў, ставяць яе ў шэраг найлепшых дасягненняў паэт. культуры Беларусі эпохі Барока.
    Jlim.: Tomasz lewlewicz. Labirynt, abo Droga yawiklana. Krakow, 1625 // Украі'нська література XVI—XVIII ст. та і'нші слов’янські літсратурн. Кнів, 1984. І.В.Саверчанка.
    230
    ЙЫГІ
    Й, адзінаццатая літара беларускага алфавіта. Утворана шляхам далучэння дыякрытычнага знака да літары 14, якая паходзіць з кірыліцкай Н («іжэ»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. Н («эта»). Mae назву «і кароткае». У старабел. графіцы ўжывалася з канца 16 ст. Лічбавага значэння не мела. У сучаснай бел. мове абазначае санорнашумны мяккі шчылінны сярэднеязычны зычны гук [й] пасля галосных («афіцыйны», «найбольш», «пойма»).
    ЙЫГІ (logi) Олеў Адавіч (9.11.1919, в. Веске, востраў Саарэмаа, Эстонія — 27.1.1989), эстонскі літаратуразнавец, перакладчык. Засл. пісьменнік Эстоніі (1978). Скончыў Тартускі ўнт (1956). Аўтар збкаў літ.крыт. артыкулаў «Літаратурныя каардынаты» (1963), «Зыб на вадзе» (1973), «Барозны і цені» (1975). Пераклаў на эстонскую мову зб. апавяданняў «Сірочы хлеб» і аповесць «Апошняя сустрэча» Я.Брыля (абедзве 1961), аповесць «Трэцяя ракета» В.Быкава (1963, 1978), раманы «Людзі на балоце» (1964) і «Подых навальніцы» (1968) І.Мележа, трылогію «На ростанях» Я.Коласа (кн. 1—2, 1978). Прымаў удзел у выданні на эстонскай мове выбраных вершаў Я.Купалы (1966), Я.Коласа (1968).
    231
    к
    К, дванаццатая літара беларускага і некаторых інш. слав. алфавітаў. Паходзіць з кірыліцкай К («кака»), што ўзнікла на аснове грэкавізант. устаўнай К («капа»). У кірыліцы мела лічбавае значэнне «дваццаць». У 16 ст. акрамя рукапіснай набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія выбухныя заднеязычныя зычныя гукі [к] [к’] («крохкі» — «крохк’і»),
    КАБАНАУКА, вёска ў Жлобінскім рне. За 37 км на ПдЗ ад г. Жлобін, 17 км ад чыг. ст. Яшчыцы на лініі Жлобін—Калінкавічы, 100 км ад Гомеля, каля аўтадарогі Гомель—Бабруйск. Цэнтр Кабанаўскага с/с. 117 гаспадарак, 335 ж. (2012).
    Вядома з 18 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Рэчыцкім павеце Мінскай губ. У 1897 у Якімаваслабодскай воласці, 58 двароў, 376 ж., школа, вінакурня, магазін. 3 26.4.1919у Гомельскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Стрэшынскім рне, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 4.8.1927 у Жлобінскім рне. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. 3 28.6.1939 зноў у Стрэшынскім рне. У Вял. Айч. вайну з пач. жн. 1941 да канца чэрв. 1944 К. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 17.12.1956 зноў у Жлобінскім рне. У 1959 — 562 ж. У 1997 — 142 гаспадаркі, 408 ж.
    У 2012 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, клуб, бка, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін.
    КАБАТ, кабацік, 1) верхняе мужчынскае і жаночае адзенне. У Беларусі вядомы з 16 ст. Шылі з цёмнага валенага сукна або футра. Шчыльны да стану, кароткі К. кроілі з адразной або суцэльнай баскай, з рукавамі і без іх, аздаблялі нашыўкамі тасьмы, шнура, аблямоўкай розных тканін. Вылучаліся цёмнакарычневыя і чорныя К. дамачаўскага строю, аздобленыя цёмнасінім маляўніча
    Кабат хлапечы. Брэстчына. Пачатак 20 cm.
    выкладзеным вітым шнуром, дэкар. штапам, з баскай у выглядзе кліноў ці спаднічкі. 2) Састаўная частка нар. касцюма бел. жанчын, мела выгляд безрукаўкі; тое, што і гарсэт.
    КАБАТНІКАВА Вера Рафаілаўна (2.6.1924, г. Чыта, Расія  29.7.1997), беларуская актрыса. Засл. артыстка Беларусі(1959). СкончылаЛенінградскі тэатр. інт (1948). Працавала ў тэатрах Расіі. У 1953—88 у Магілёўскім абл. драм. тэатры. Выканаўца характарных роляў. Валодала майстэрствам ствараць пераканаўчыя, глыбока псіхал. вобразы. Сярод роляў: Аркадзіна, Валькірыя («Галоўная стаўка», «Даруй мне» К.Губарэвіча), Шура Азарава («Даўнымдаўно» А.Гладкова), Соф’я («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Эмілія («Іспанцы» М.Лермантава), Таня (аднайм. п’еса А.Арбузава), Mama Забеліна («Крамлёўскія куранты» М.Пагодзіна), Ліза («Іван Рыбакоў» В.Гусева), Эпіфанія («Мільянерка» Б.Шоу), Філумена Мартурана (аднайм. п’еса Э. Дэ Філіпа), Паліна («Мачаха» А.Бальзака) і інш.
    КАБАЦ (Kabatc) Эўгеніюш (н. 11.1.1930, г. Ваўкавыск), польскі пісьменнік, перакладчык. Скончыў Гал. школу планавання і статыстыкі ў Варшаве (1952). У 1960—68 працаваў у двухтыднёвіку «Wspolczesnosc» («Сучаснасць»). 3 1967 у польск. пасольстве ў Рыме. У 1973—93 на
    232
    КАБІШЧАНСКАЕ
    меснік гал. рэд. час. «Literatura па swiecie» («Сусветная літаратура»), Аўтар збкаў апавяданняў «П’яны анёл» (1957), «Горкі пляж» (1960), «Аўтастрада сонца» (1979), фантаст. аповесці «Смерць працаўніка ў атэлі «Savoy» (1985), цыкла рэпартажаў на італьян. тэмы «Аранне мора» (1965). Тэматыка асобных твораў звязана з Беларуссю. На польск. мову пераклаў аповесць «Трэцяя ракета» В.Быкава (1963), раман «Людзі на балоце» І.Мележа (1968). Аўтар успамінаў пра І.Мележа «Сонцаў вачах» (1979). На бел. мову творы К. перакладалі Я.Брыль, А.Клышка, В.Рагойша. П.Стэфановіч.
    КАБАШНІКАЎ Канстанцін Паўлавіч (24.7.1927, г. Гомель  28.3.2012), беларускі фалькларыст. Др філал. навук (1971), праф. (1980). Скончыў Гомельскі пед. інт (1951). 3 1957 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследаваў казкі, рабочы фальклор, усходнеслав. узаемасувязі, вывучаў нар. творчасць славян, аналізаваў творчасць бел. народа перыяду Вял. Айч. вайны. Аўтар манаграфій «Ад традыцыйнага фальклору да рэвалюцыйнай паэзіі» (1969), «Беларускі фальклор у параўнальным асвятленні» (1981), «Беларускарускія фальклорныя сувязі» (1988), «Малыя жанры беларускага фальклору ў славянскім кантэксце» (1998). Адзін з аўтараў кніг «Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць» (1967), «Сучасны стан беларускай паэтычнай творчасці» (1973), «Беларуская народнапаэтычная творчасць», «Параўнальны паказальнік
    сюжэтаў. Усходнеславянская казка» (абедзве 1979), «Сустрэчы з казкай» (1984), «Усходнеславянскі фальклор: Слоўнік навуковай і народнай тэрміналогіі» (1993). Складальнік збкаў «Казкі і легенды роднага краю» (1960), «Казкі пра жывёл і чарадзейныя казкі» (1971), «Казкі ў сучасных запісах» (1989), «Я — казадзераза» (1993). Збіраў бел. фальклор, яго запісы ўвайшлі ў тамы серыі «Беларуская народная творчасць»: «Песні савецкага часу» (1970), «Радзінная паэзія» (1971), «Дзіцячы фальклор» (1974), «Прыказкі і прымаўкі» (кн. 1, 1976), «Балады» (кн. 1—2, 1977—78), «Валачобныя песні» (1980), «Легенды і паданні» (1983), «Жарты, анекдоты, гумарэскі» (1984), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Сацыяльнабытавыя песні» (1987), «Прыпеўкі» (1989), «Замовы», «Паэзія беларускага земляробчага календара» (абодва 1992) і інш. Прымаўактыўны ўдзел у стварэнні гісторыкадакум. хронік «Памяць» (Жыткавіцкі, Хойніцкі, Круглянскі, Рагачоўскі рны). Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
    Тв.'. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск. 1963; Методыка збірання беларускай народнай вуснапаэтычнай творчасці. Мінск, 1978; Інтэрнацыянальнае і нацыянальнае ва ўсходнеславянскай народнай паэзіі Вялікай Айчынай вайны. Мінск, 1982; Некаторыя праблемы тэрміналогіі ўсходнеславянскай фалькларыстыкі. Мінск, 1993.
    А.М.Ненадавец.
    Удзельнікі Кабішчанскага народнага аматарскага аб’яднання «Гаспадынька».
    КАБЗАРЭЎСКІ Павел Сямёнавіч (сапр. Гардон Фавій Залманавіч; 14.8.1909, г. Магілёў—8.10.1970),рускі пісьменнікперакладчык. 3 1925жыў у Ленінградзе, дзе ў 1929 пазнаёміўся з бел. пісьменнікамі Ц.Гартным, А.Гурло, М.Зарэцкім, Я.Коласам, Я.Купалам, Я.Нёманскім, В.Сташэўскім. Пераклаў на рус. мову раманы «Сустрэнемся на барыкадах» П.Пестрака (кн. 1—2, 1956), «Праз гады» П.Галавача (1960), «Світанне» А.Чарнышэвіча (1961), «Вогненны азімут» А.Асіпенкі (1967), вершы Я.Купалы і яго драму «Раскіданае гняздо» (з УРаждзественскім), асобныя творы М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Звонака, М.Калачынскага, Я.Коласа, К.Крапівы, М.Лынько