• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    нта Рэспублікі Беларусь на нарадах па пытаннях сац.эканам. развіцця і ўмацавання абараназдольнасці краіны і інш., стэнаграмы прэсканферэнцый і адказаў на пытанні журналістаў у час прац. паездак па рэгіёнах Беларусі. Асн. рубрыкі: «Прэзідэнт: Працоўныя паездкі. Візіты. Сустрэчы. Нарматыўныя акты», «Выконваючы даручэнні Прэзідэнта», «Кадравая палітыка», «Афіцыйна», «Сацапытанне», «Меркаванні», «Інтэрв’ю». В.І.Лоўгач.
    ІНФРАСТРУКТЎРА КУЛЬТЎРЫ. сукупнасць сацыяльнакультурных і сацыяльнабытавых аб’ектаў, якія забяспечваюць стварэнне, захаванне і ўзнаўленне культ. каштоўнасцей, спрыяюць развіццю творчых здольнасцей індывідаў а таксама павышэнню адукац.культ. і прафес.кваліфікацыйнага ўзроўню насельніцтва. У сістэму І.к. ўваходзяць музеі, публічныя бкі, тэатры,
    213
    ІНШАМОЎНЫХ
    кінатэатры, маст. галерэі, творчыя майстэрні, выставачныя залы, навук. і навуч. ўстановы, культавыя збудаванні, СМІ, грамадскія аргцыі, міністэрствы і ведамствы культ. профілю. Да ліку спецыфічных элементаў І.к. адносяцца і гар. плошчы, вуліцы, транспартныя магістралі, па якіх людзі дабіраюцца да розных аб’ектаў культуры. Найб. развітая І.к. ў гарадах, у сельскай мясцовасці яна звычайна слабая і недастаткова сфарміраваная. У краінах Афрыкі і Лац. Амерыкі І.к. менш развітая, чым, напр., у Японіі, ЗША, Зах. Еўропе. На тэр. Беларусі І.к. пачала фарміравацца яшчэ ў эпоху сярэдневякоўя, калі ў гарадах ствараліся школы і бкі пры храмах, манастырах і маёнтках буйных феадалаў. У наступныя гіст. эпохі на бел. землях узнікалі шматлікія рэліг. і свецкія навуч. ўстановы (царк. школы, калегіумы, акадэміі, нар. вучылішчы, гімназіі, семінарыі, інты і інш.), адкрываліся школьныя і прыватнаўласніцкія тэатры, маст. галерэі, гар. і местачковыя бкі, музеі. У сучасны перыяд І.к. Беларусі ўяўляе сабой разгалінаваную сетку разнастайных устаноў аргцый і культ. аб’ектаў (навуч. ўстановы, тэатры, кінатэатры, маст. галерэі, публічныя бкі, храмы, выдвы, рэдакцыі газет, часопісаў, радыёстанцыі, тэлестудыі, будынкі творчых саюзаў, аб’яднанняў і інш.) Сярод новых з’яў у галіне культуры — своеасаблівыя шматфункцыянальныя культ. цэнтры (напр., Палац Рэспублікі ў Мінску), у якіх дэманструюцца кінафільмы і ладзяцца тэатр. пастаноўкі, праводзяцца канцэрты, фестывалі, творчыя вечары, маст. выстаўкі, прэзентацыі, прэсканферэнцыі і г.д.
    Э. С.Дубянецкі.
    ІНШАМОЎНЫХ СЛОЎ СЛОЎНІК, аспектны тлумачальны слоўнік, у якім апісваюцца семантыка і этымалогія лексічных адзінак іншамоўнага паходжання, што былі засвоены пэўнай мовай, аднак усведамляюцца яе носьбітамі як запазычанні («катаклізм», «дэлегат», «дэкор», «брынза»,
    І.Я.Іода.
    «кулінар», «аловак» і інш.). Значная частка слоў уключаных у І.с.с., адносіцца да інтэрнац. лексічнага фонду. Першымі спробамі тлумачэння іншамоўных слоў як часткі лексікі бел. мовы з’яўляюцца глосы Ф.Скарыны, В.Цяпінскага, Сімяона Полацкага і інш., а таксама пазнейшыя лексікаграфічныя працы «Лекснсь сь толкованіемь словенскіхь мовь просто» (2я пал. 16 ст.), «Лекснс снречь реченія вькратьце сьбранны н нз словенскаго языка на простый русскій діялекть нстолкованы Л.7.» Л.Зізанія (1596), «Лексіконь славеноросскій н нмень тлькованіе» П.Бярынды (1627). Найб. аўтарытэтнымі І.с.с. сучаснай бел. мовы лічацца «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993; каля 5600 слоў), «Слоўнік іншамоўных слоў» (т. 1—2, 1999, каля 25000 слоў) А.М.Булыкі, атаксама «Слоўнік іншамоўных слоў: актуальная лексіка» (2005; каля 4000 слоў). Структура тыповага слоўнікавага артыкула І.с.с. фарміруецца зонамі намінацыі, этымалагічнай інфармацыі і семантызацыі: КАСХАЛВА (ад тур. koz + ар. helvasa) — сорт халвы з грэцкіх арэхаў на мёдзе. Па фармальназместавых характарыстыках да І.с.с. набліжаюцца таксама слоўнікі, якія сістэматызуюць неалагічную лексіку: «Слоўнік новых слоў беларускай мовы» В.І.Уласевіч і Н.М.Даўгулевіч (2009, ка
    ля 4500 слоўнікавых артыкулаў) і «Слоўнік новай і актуальнай лексікі» К.Д.Шчаснай (2012; каля 450 слоў).
    ІНШАМОЎНЫЯ СЛОВЫ, гл. ў арт. Запазычанні.
    ІОДА Ірына Антонаўна (н. 5.10.1932, Мінск), беларускі архітэктар, педагог. Доктар архітэктуры (1987), праф. (1988). Скончыла Бел. політэхн. інт (1959). 3 1959 працавала ў праектным інце «Мінскпраект», у 1962—64 у Інце будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі. 3 1967 выкладае ў Бел. нац. тэхн. унце. У 1981—90 заг. аддзела БелНДІПгорадабудаўніцтва. Асн. работы (у аўтарскім калектыве): генеральны план Мінска (1963), праекты забудовы жылых раёнаў і гар. цэнтраў у Мінску, Жлобіне, Слуцку, Брэсце, схемы і праекты раённай планіроўкі на тэр. Рэспублікі, Генеральная схема комплекснай тэр. арганізацыі Беларусі і інш. Аўтар навук. работ, вучэбных дапаможнікаў і праграм для ВНУ. Дзярж. прэмія Беларусі 2001.
    Тв:. Основы градостронтельства: Теорня, методологня. Мннск, 1983; Основы градостронтельства н террнторнальной планнровкн. Мннск, 2005 (сумесна з Г.А.Патаевым); Теорня архлтектуры. Мннск, 2009 (сумесна з Ю.А.Пратасавай).
    Ю.Р.Арцемчук.
    ІОНА I Глезна (? — кастр. 1494), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. 3 1482 архіепіскап полацкі і віцебскі. У 1488 выбраны на Кіеўскую мітраполію і ўзведзены ў сан мітрапаліта Кіеўскага, Галіцкага і ўсяе Русі, у 1492 зацверджаны патрыярхам канстанцінопальскім. Ад вял. кн. літоўскага Аляксандра ў 1492 атрымаў пацвярджэнне ўсіх правоў дадзеных духавенству, князям, баярам і шляхце любога веравызнання. Пры 1.1 шэраг правасл. манастыроў атрымаў ад магнатаў сёлы і зямельныя ўгоддзі.
    ЮНА II (?— 9.7.1507), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Да прыняцця манаства быў відавочна, белым святаром. 3 1502 настаяцель Мінскага манастыра Ушэсця. У 1503 выбра
    214
    ІОСІФ
    ны мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсяе Русі. У1504 зацверджаны канстанцінопальскім патрыярхам Пахоміем. Быў праціўнікам Фларэнційскай уніі 1439, актыўна абараняў інтарэсы праваслаўнай царквы. Дамогся ад вял. кн. ВКЛ і караля польск. Аляксандра выдання шэрагу прывілеяў для праваслаўнага духавенства ВКЛ і праваслаўных жыхароў Віцебска (1503). Пры I. II быў засн. Супрасльскі манастыр і адноўлены Гродзенскі Каложскі манастыр, разбураны ў час вайны Маскоўскага Вял. княства з ВКЛ 1500—03.
    Літ.: Мартос А. Беларусь в нсторнческой, государственной н церковной жмзнн. Мннск, 1990; Макарнй (Булгаков). Мсторня русской церквн. Кн. 5. М., 1996.
    Ю.В.Бажэнаў.
    ІОНА III П р а т а с о в і чА с т р о ў с к і (? — 1577), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Са шляхецкага роду. Да прыняцця сану быў, верагодна, каралеўскім дваранінам. Епіскап тураўскі і пінскі. У 1568 зацверджаны мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсяе Русі. Правіў у складаных умовах пранікнення езуітаў у ВКЛ і схілення імі буйных бел. феадалаў у каталіцызм. Клапаціўся аб упарадкаванні дзейнасці епархіі, абароне царк. маёмасці і судовых правоў, дамагаўся забароны даваць епіскапскія кафедры 1 манастыры свецкім асобам. Беспаспяхова прасіў караля польск. і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста дазволіць праваслаўным іерархам прымаць удзел у пасяджэннях каралеўскай рады. У 1556, не атрымаўшы падтрымкі з боку каралеўскай улады ў абарону інтарэсаў правасл. царквы, I. II адмовіўся ад кафедры.
    Літ.: Гл. да арт. Іона /I.
    Ю. В. Бажэнаў.
    ібСІФ БабрыковічКапетАнехожскі(?, Вільня — 9.4.1635), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Атрымаў адукацыю ў Віленскім Святадухаўскім манастыры пад кіраўніцтвам Лявонція Карповіча,
    вывучаў статут і парадкі манаскага жыцця па чыне Св. Васіля Вялікага ва Угорніцгім скіце ў Галіцыі, быў ігуменам Межыгорскага манастыра ў Кіеве. 3 1624 рэктар Віленскай брацкай школы і брацкі прапаведнік у Святадухаўскім манастыры, з 1625 намеснік гэтага манастыра. У 1625 даваў парады паслам Запарожскай Сечы, якія накіроўваліся на сейм ў Варшаву, прымаў удзел у працы сеймаў. Удзельнік Кіеўскага сабора праваслаўных іерархаў (1628), які асудзіў і пракляў праўніяцкую «Апалогію» Мялеція Сматрьшкага. У пач. 1633 выбраны епіскапам на Магілёўскую кафедру, у канцы года зацверджаны на ёй мітрапалітам Кіеўскім Пятром Магілаю. Паводле прывілея ад 14.3.1633 караля польск. і вял. кн. ВКЛ Уладзіслава IV у падпарадкаванні I. былі правасл. цэрквы і манастыры Полацкай епархіі, усім жадаючым дазвалялася пераходзіць з уніі ў праваслаўе і наадварот.
    Літ.: Іл. да арт. Іона II.
    ІОСІФ Ваўчанскі (? — 10.6.1745), праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Рас. Імперыі. Брат Ераніма Ваўчанскага. У 1721 ігумен КіеваБрацкага Богаяўленскага манастыра, з 1727 архімандрыт Кіеўскага ПустынскаМікалаеўскага манастыра. Прэфект, потым рэктар Кіеўскай духоўнай акадэміі, чл. Кіеўскай духоўнай кансісторыі. Епіскап мсціслаўскі, аршанскі і магілёўскі (1732—42): выбраны ў ліп. 1732 на з’ездзе духавенства ў Магілёве, у 1734 пасвячоны ў сан епіскапа, 30.12.1735 зацверджаны прывілеем караля Рэчы Паспалітай Аўгуста III. Садзейнічаўатрыманню ад яго пацвярджальных грамат на Магілёўскі Богаяўленскі манастыр са школай і друкарняй, на друкаванне духоўных і свецкіх кніг, набыццё будынкаў і зямлі 1 інш. У 1740 заклаў у Магілёве мураваную Спаскую царкву. У1737 беспаспяхова прасіў Сінод падпарадкаваць яму залежныя ад Кіева манастыры, у т.л. заможную Слуцкую архімандрыю. 3 1.9.1742 архіепіскап Маскоўскі і Уладзімірскі, з 18.3.1743
    чл. Свяцейшага Сінода. Пахаваны ў Чудавым манастыры ў Магілёве.
    Літ.: Іл. да арт. Іона II.
    І.А.Пушкін.
    іОСІФ КанановічГарбацкі (? — сак. 1653), праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай. У 1635—42 праф. і рэктар КіеваМагілянскага калегіума, з 1642 ігумен Кіеўскага Брацкага манастыра і рэктар Богаяўленскага вучылішча, з 1646 ігумен Міхайлаўскага Залатаверхага манастыра ў Кіеве. На царк. саборы 1640 яму сумесна з Інакенціем Гізелем было даручана запісваць азначэнні сабору, якія былі названы «выкладам веры русаў». У 1643 удзельнічаў у царк. саборы ў Ясах. 3 1644 каад’ютар (памочнікнамеснік) епіскапа магілёўскага Сільвестра Косава з тытулам «епіскап беларускі». У 1647—53 епіскап магілёўскі. Спачатку лічыўся епіскапам фармальна, бо магілёўская кафедра да 1650 належала ўніятам. 2.5.1650 (па інш. звестках 2.5.1651) атрымаў ад караля Рэчы Паспалітай Яна Казіміра прывілей на «епіскапства Беларускае». Паводле прывілея праваслаўным былі вернуты «Пячэрск з іншымі маентнасцямі і цэрквы». Пахаваны ў саборы Магілёўскага Спаскага манастыра.
    Літ.: Грыгаровіч І.І. Беларуская іерархія. Мінск, 1992.
    І.А.Пушкін.
    іОСІФ I Балгарынавіч (? — 1501), праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ. Са знатнага шляхецкага роду Балгарынавічаў, сваяк Івана Caneri, пісара вял. кн. ВКЛ Аляксандра. У 1480х гг. архімандрыт Слуцкага Троіцкага манастыра, з 1492 епіскап Смаленскі. У канцы 1497 абраны мітрапалітам кіеўскім, галіцкім і ўсяе Русі, 30.5.1498 зацверджаны вял. к