Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
мяшкання. Характар I. вызначаецца комплексам функцыянальных, інжынернатэхн. і маст. задач. Пры яго стварэнні ўлічваюцца горадабуд. ўмовы, матэрыяльнатэхн. магчымасці, нац. традыцыі, эканам., ідэалагічныя і эстэтычныя патрэбы людзей, што дае магчымасць забеспячэння ўмоў для задавальнення іх асабістых запатрабаванняў і грамадскай дзейнасці. Як арганізаваная прастора I. валодае вял. сілай уздзеяння на чалавека праз характар
Інтэр ’ер Магілёўскага сабора Трох Свяціцеляў.
асяроддзя, яго асвятленне, колеравае вырашэнне, гарманічнае спалучэнне элементаў і іх сумаштабнасць. Для розных архіт. стыляў характэрны пэўныя планіровачная і прасторавая структура, канструкцыйная сістэма, аддзелачныя матэрыялы, дэкор, мэбля і інш. На тэр. Беларусі выразнасцю вызначаліся I. храмаў 11 — 12 ст., дзе значную ролю адыгрывалі фрэскі, якія зрокава змякчалі масіўнасць канструкцый, надавалі маляўнічасць, падкрэслівалі тэктоніку збудаванняў. У 13—16 ст. I. палацаў, замкаў храмаў адлюстроўвалі абарончы характар раманскай і гатычнай архітэктуры. 3 17 ст. ўплыў стылю барока стымуляваў багатае ўпрыгожанне I. творамі жывапісу, рэльефнай паліхромнай кафляй, маст. тканінамі, разьбяной мэбляй і інш. I. часоў класіцызму вызначаўся гарманічнай строгасцю форм, прапорцый, маштабнасцю. У 2й пал. 19 ст. выявіліся рысы эклектыкі: архіт. дэталі розных стыляў страцілі тэктанічны сэнс, ператварыліся ў элементы дэкору, упрыгожвалі столь, сцены, мэблю.
Спецыфічным відам архіт. асяроддзя з’яўляецца I. жылля, які заўсёды адлюстроўваў сац. сутнасць і лад жыцця тых, для каго ён ствараўся. Традыц. I. нар. жытла перыяду феадалізму вызначаўся сціпласцю, стрыманасцю, адсутнасцю аздаблен
207
ІНТЭР’ЕР
Інтэр ’ер традыцыйнага жымя. Канец 19 — пачатак 20 cm.
ня. Амаль усё абсталяванне стваралася разам з хатай і складала адно цэлае. Павышэнне дэкаратыўнасці адзначалася з канца 19 ст.: ускладнілася планіроўка, з’явілася рухомая мэбля, пашырэнне набылі розныя сродкі дэкору — маст. тканіны, выцінанка, роспісы па дрэве, шкле, палатне і інш. Паляпшэнне агульнага стану жылля ў 20 ст. выклікала прыкметны рост дэкаратыўнасці яго I., у якім традыц. прыёмы і сродкі аздаблення арганічна спалучаліся з новымі. У I. актыўна ўключаліся маст. вырабы прам. характару — маст. тканіны, мэбля, прадметы побыту, рэпрадукцыі твораў жывапісу і інш. I. гар. жылля вызначалі індустрыяльныя метады яго стварэння на аснове тыпізацыі элементаў жылога дома і яго абсталявання пры захаванні адзінага канструкцыйнапланіровачнага прыёму. Асаблівасці I. кожнай кватэры былі абумоўлены колькасцю членаў сям’і, іх узростам, прафесіяй, рознымі сац.функцыянальнымі патрабаваннямі да жылля. Спецыфічнымі рысамі вызначаўся характар I. грамадскіх збудаванняў: дзіцячых садоў, школ, тэатраў, гасцініц, дамоў, палацаў культуры і інш. Пошукі новых аб’ёмнапрасторавых вырашэнняў, распрацоўка эканам. і выразных планіровачных схем адбіліся на I.
грамадскіх збудаванняў 1930—50х гг. (Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі, гал. корпус АН Беларусі, Дом урада, галоўпаштамт, усе ў Мінску). 3 1960х гг. у афармленні I. шырока выкарыстоўваліся мазаіка, кераміка, габелены, вітражы, металапластыка (будынкі гасцініцы «Беларусь» у Брэсце, Дзярж. тэатра муз. камедыі Беларусі, Музея гісторыі Вял. Айч. вайны, Інта ўдасканалення ўрачоў фае кінатэатраў «Піянер», «Кіеў», усе ў Мінску). I. сучасных грамадскіх збудаванняў вызначаюцца арганічным спалучэннем архіт.планіровачнага вырашэння і яго афармлення рознымі відамі выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва, у якіх прасочваюцца сувязі з нац. традыцыямі (будынкі Нац. бкі Беларусі, Палаца Рэспублікі і інш.) Саз’яўленнем на рынку новых буд. сістэм (канструкцый, матэрыялаў тэхналогій) узраслі патрабаванні да арганізацыі інтэр’ерных прастораў. Так, амаль паўсюдны пераход да стоечнабэлечнай канструкцыйнай сістэмы будынкаў, выкарыстанне аддзелачных матэрыялаў з разнастайнымі фактурнымі, тэкстурнымі і колеравымі характарыстыкамі (шкло, дрэва, метал, камень, кераміка, пластык і інш.) прывялі да ўзрастання магчымасцей у вырашэнні грамадскіх і
жылых I. Асаблівая роля належыць шклу. Новыя тэхналогіі яго апрацоўкі і мантажу дазволілі ствараць высокаэстэтычныя вонкавыя агароджы з мін. колькасцю крапёжных канструкцый і «лёгкія» прадметы I. — перагародкі, мэблю, гандлёвае абсталяванне. Шкло выкарыстоўваецца ў I. грамадскіх будынкаў — палацаў, вакзалаў, гандлёвых цэнтраў, магазінаў, рэстаранаў, кафэ (рэстаран «James» у Мінску, рэстаран «Завіруха» і вестыбюль шматфункцыянальнага будынка ў рэсп. гарналыжным цэнтры «Сілічы» ў Лагойскім рне). У жылых I. перавага аддаецца прыродным матэрыялам, у прыватнасці дрэву. Вял. значэнне для афармлення інтэр’ерных прастораў адводзіцца асвятленню і падсвечванню — пастаяннаму, зменліваму, лакальнаму, агульнаму, з белым святлом, каляроваму і інш. Актыўным інструментам у рашэнні I. выступае колер. У грамадскіх будынках колеравая гамма амаль не мае абмежаванняў (Палац спорту ў Магілёве, ЗАГС Ленінскага рна г. Мінска). У жылых I. пераважаюць колеры цёплай гамы, светлых пастэльных тонаў. I. грамадскіх зон адм. устаноў вырашаюцца ў разнастайнай аддзелцы, рабочыя зоны — больш сціпла, структураўтваральным пачаткам тут з’яўляецца функцыя, да асн. элементаў якой адносяцца лёгкія празрыстыя перагародкі, функцыянальная мэбля. Асаблівае значэнне ў 1. жылля атрымаў прынцып свабоднай планіроўкі. Аб’яднанне грамадскіх прастораў жылога 1. (кухня, гасціная, калідоры і інш.) у адзінае цэлае дазволіла атрымаць большую разнастайнасць рашэнняў. Пры стварэнні I. асаблівая ўвага ўдзяляецца дызайну і стылю функцыянальных, канструкцыйных і дэкар. дэталей.
Уэтнаграфіі 1,— унутраная прастора жылога дома (хаты). Уключае канструкцыю і аб’ёмныя формы ўнутранага памяшкання, яго структуру, мэбліроўку, асвятленне, расстаноўку хатніх рэчаў. Разнастай
208
ІНТЭР’ЕР
ныя прадметы ўжытку, начынне, падсобны інвентар, мэбля, тканіны, харчовыя прыпасы займалі ў сістэме I. сваё месца, утвараючы паміж сабою і ў адносінах да асобных частак жытла функцыянальную і кампазіцыйную ўзаемасувязь. Рэканструкцыі 1. паводле археал., пісьмовых, этнаграф. крыніц належыць важнае значэнне пры вывучэнні гасп. ўкладу, культуры і паўсядзённага побыту беларусаў са стараж. часоў. Да 1860—70х гг. вясковыя хаты ў большасці былі курныя, з 2—3 невял. высечанымі ў двух суседніх вянцах валакавымі (для выхаду дыму) акенцамі, якія на ноч звычайна зачынялі знутры драўлянымі засаўкамі. Дзверы рабілі з колатых і апрацаваных стругам дошак, яны паварочваліся ў драўляных гнёздах. Справа або злева ля ўвахода размяшчалася глінабітная курная печ без коміна. Каля печы ў т.зв. качарэжніку састаўляўся пячны інвентар — качарга, вілкі, чапяла і інш. У некаторых мясцінах (на Палессі) вусце печы выходзіла ў сенцы, дзе ўладкоўваўся гасп. закутак і куды выносіліся пячны інвентар, частка посуду і інш. рэчы хатняга ўжытку. Над вусцем печы (пад столлю) замацоўвалася жэрдка (перасоўка), на якой сушылі адзенне, тканіну. У верхніх вянцах зруба ці ў столі бліжэй да сярэдзіны хаты рабілі адтуліну (верхнік) для выхаду дыму. Насупраць печы, бліжэй да ўвахода, быў уладкаваны гасп. вугал («бабін кут», мыцельнік), дзе каля дзвярэй стаяла кадушка з вадой (вадзянка), a на лаве — драўляныя вёдры, даёнка, карцы, сальніца, бельчык і інш. На сцяне вісела кухонная паліца з посудам, побач — лыжачнік (драўляная планка з гнёздамі для лыжак), каля дзвярэй на круку — паўсядзённая верхняя вопратка (світа, бурнос, кажух, курта). Каля вугла печы, звернутага ўнутр памяшкання, мацаваўся канёвы стоўб (конь), што служыў апорай для спальнага памоста — пола, які займаў частку памяшкання ад печы да тарцовай (кутняй) сцяны.
Тут ляжалі напханы сенам ці саломай сяннік, падушкі, посцілкі; часам памост падзяляўся на 2 часткі ўзорным тканым полагам. Вышэй, на ўзроўні лежака печы, размяшчаўся больш вузкі пол, або палаці. Пад столлю ўздоўж сцен мацаваліся па 2 паралельныя тонкія жэрдкі — грады, на якіх сушылі лучыну, трымалі прылады для ткацтва, кудзелю, маткі нітак, лыка для лапцей, аўчыны і інш. Месца пад памостам (падполле) часам перагароджвалі на 2 адсекі, дзе захоўваліся гародніна і некаторыя прадметы ўжытку. Ніжэй вокнаў, амаль на ўсю даўжыню сцен, ставілі лавы. На іх скрыжаванні, на покуці, месцілася хлебная дзяжа — сімвал дастатку і дабрабыту. Покуць (красны кут) — найб. шаноўнае месца ў хаце, асвячонае ўстойлівай традыцыяй духоўнага жыцця. Яна выконвала важную ролю ў паўсядзённых звычаях і абрадах. Тут развешваліся абразы, убраныя ўзорнымі ручнікамі (набожнікамі), пучкі асвячоных жытнёвых каласоў і розных траў, да столі падвешваўся «павук». Нярэдка абразы памяшчалі ў бажніцу. Найб. устойлівая сувязь у структуры I. — размяшчэнне покуці па дыяганалі ад печы. Гэты звычай уласцівы ўсім ўсх.слав. народам і адпавядаў нар. уяўленням пра структуру сусвету. Покуць сімвалічна атаясамлівалася з такімі бакамі свету, як У і Пд, у той час як процілеглы кут (дзе стаяла печ) — з 3 і Пн. Тут ставіўся засланы абрусам стол, на ім звычайна пакідалі хлеб, прыкрыты ручніком ці абрусам. За абедам у будні дзень абрус здымалі, і ўся сям’я садзілася за стол. Месца на покуці займаў гаспадар, каля яго паслядоўна па старшынстве садзіліся інш. чл. сям’і. Сярод мэблі, апрача лаў і палічак, былі шырока распаўсюджаны ўслоны, зэдлікі, табурэты архаічнай формы, дзіцячыя стойкі, хадуны, калыскі розных канструкцый і інш. Падлога ў хатах была глінабітная ці земляная, драўляная сустракалася на Пн Беларусі і ў Палессі, яе часта насці
лалі толькі каля кутняй сцяны. У зімовы час сялянская хата ператваралася ў рамесную майстэрню. Доўгімі вечарамі пры святле лучніка, светача ці каганца дамачадцы выраблялі посуд, плялі лапці і розныя ёмістасці, пралі, ткалі, шылі аддзенне, вышывалі. Каля кутняй сцяны ці бліжэй да парога, паміж покуццю і «бабіным кутом», ставілі кросны. Сялянскае жыллё феадальнай' эпохі характарызавалася слабай структурнай размежаванасцю, скляпеністай формай столі, наяўнасцю архаічнай глінабітнай або каменнай курнай печы ці нават адкрытага ачага (вогнішча), над якім шырокім вусцем звешвалася выцяжная труба (дымнік, каптур, кузуб). Кожны рэгіён вызначаўся сваімі мясц. асаблівасцямі. Пасля адмены прыгоннага права адбыліся прыкметныя змены ў нар. побыце і культуры, што адбілася і на арганізацыі сялянскага жылля. Курныя печы паўсюдна замяняліся на «чыстыя», ці «белыя», з дымаходам, нярэдка з камінком, на якім па вечарах палілі асмол ці лучыну. Павялічыліся памеры вокнаў, якія былі цяпер з зашклёнымі рамамі. Падлогу засцілалі дошкамі, скляпеністая столь саступіла месца больш сучаснай гарызантальнай. Замест спальнага пола (ці разам з ім) вык