Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ыстанні і папулярызацыі гіст.культ. спадчыны краіны, інвентарызацыю помнікаў археалогіі і распрацоўку праектаў іх зон аховы, даследаванні па стварэнні электронных баз антрапаметрычных дадзеных, падрыхтоўку навук. і навук.папулярных выданняў па гісторыі, распрацоўку навук. канцэпцый музеяў. Інт з’яўляецца галаўной аргцыяйвыканаўцам падпраграмы «Гісторыя, духоўная і матэрыяльная культура беларускага народа» Дзярж. праграмы навук. даследаванняў на 2011 — 15 «Гуманітарныя навукі як фактар развіцця беларускага грамадства і дзяржаўнай ідэалогіі».
Да Вял. Айч. вайны значную работу праводзілі археолагі інта А.М.Ляўданскі, С.А.Дубінскі, А.Дз. Каваленя, К.М.Палікарповіч, праб
лемы гісторыі стараж. У распрацоўваў М.М.Нікольскі, усеагульнай гісторыі — У.М.Перцаў сац.эканам. развіцця Беларусі ў перыяды феадалізму 1 капіталізму — У.І.Пічэта, А.М.Ясінскі, Д.А.Дудкоў, К.І.Кернажыцкі, паўстання 1863 у Польшчы, Літве і Беларусі — У.М.Ігнатоўскі. У гады Вял. Айч. вайны частка супрацоўнікаў інта праводзіла даследаванні ў сав. тыле. 3 вызваленнем Беларусі дзейнасць інта аднавілася, працягваліся археал. даследаванні, распрацоўка гісторыі рабочага руху, аграрных адносін. Шмат увагі аддавалася даследаванням гісторыі ўтварэння БССР, сацыяліст. будаўніцтва ў Рэспубліцы, гісторыі Беларусі ў гады Вял. Айч. вайны. У 1960я гг. праводзіліся археал. раскопкі стараж. гарадоў Беларусі (Г.В.Штыхаў, П.Ф.Лысенка), даследавалася гісторыя сялянства і сельскай гаспадаркі (П.Р.Казлоўскі), развіццё гарадоў у Сярэднявякоўі (З.Ю.Капыскі,Я.М. Карпачоў), аграрнае пытанне і сялянскі рух на Беларусі ў час рэвалюцыі 1905—1907 (К.І.Шабуня), гісторыя Кастр. рэв. і першых сацыяліст. пераўтварэнняў (Н.В.Каменская), роля прафсаюзаў у станаўленні сав. улады (В.Р.Гняўко), дзейнасць органаў парт.дзярж. кантролю (М.І.Злотнік), Беларусь у перыяд Вял. Айч. вайны (І.С.Краўчанка, В.П.Раманоўскі, А.І.Залескі), гісторыя рабочага класа ў пасляваен. перыяд (І.Я.Марчанка), рэв. і нац.вызваленчы рух у Зах. Беларусі (У.А.Палуян, А.М.Мацко) і інш. У 1970—1980я гг. праводзіліся шырокія даследаванні сац.эканам. і паліт. працэсаў, што адбываліся на бел. землях у Сярэдневякоўі, Новы час, a таксама ў сав. перыяд. Вывучаліся славянскія старажытнасці Беларусі (Л.Д.Побаль), аграрная гісторыя позняга феадалізму (В.І.Мялешка, В.У.Чапко), палітыка царызму на Беларусі (С.М.Самбук), рабочы рух (М.В.Біч). Актыўна вяліся даследаванні па гісторыі бел. народа ў сав. час: вывучаліся ваен. дзеянні ў гады грамадз. вайны і замежнай
199
ІНСТЫТУТ
ваен. інтэрвенцыі (П.А.Селіванаў), дзейнасць Саветаў (П.Ц.Петрыкаў), гісторыя бел. вёскі ў пасляваен. гады (А.П.Белязо), знешнепаліт. дзейнасць БССР (С.Д.Вайтовіч), станаўленне і развіццё гіст. навукі ў Рэспубліцы (У.М.Міхнюк) і інш. У 2й пал. 1980х — канцы 1990х гг. значна больш увагі сталі аддаваць дасав. гісторыі. Даследаваўся палеаліт і мезаліт на бел. землях (У.П.Ксяндзоў), старажытнае кавальскае рамяство (М.Ф.Гурын), фарміраванне капіталістычных адносін у бел. вёсцы (В.П.Панюціч), гісторыя Лют. рэв. на Беларусі, шлях бел. народа да самавызначэння ў першыя гады Сав. улады (І.М.Ігнаценка), прац. ўклад сялянства ў будаўніцтва сацыялізму (М.П.Касцюк), ліквідацыя эканам. і сац.культ. няроўнасці саюзных Рэспублік (Л.М. Лыч) і інш. Значныўкладудзейнасць інта на сучасным этапе зрабілі гісторыкі А.А.Каваленя, М.С.Сташкевіч, Г.Я.Галенчанка, А.М.Літвін, В.Ф.Голубеў, М.Г.Жылінскі, М.У.Смяховіч, В.В.Яноўская, АЛ.Груша, А.Б.Доўнар; археолагі В.М.Ляўко, А.Г.Калечыц, В.Л.Лакіза, А.М.Мядзведзеў, В.І.Кошман, А.В.Вайцяховіч; антраполагі Л.І.Тэгака, І.І.Салівон, В.У.Марфіна і інш.
Сярод найб. значных калект. прац вучоных інта: «Гісторыя Беларускай ССР» (2е выд., т. 1—2), 1961); т. 1—5, 1972—75), «Гісторыя Мінска» (1967), «Перамога Савецкай улады ў Беларусі» (1967), «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (на рус. мове, т. 1—4, 1984— 87), «Дасягненні гістарычнай навукі ў БССР за 60 гадоў» (1979), «Нарысы гісторыі Беларусі» (ч. 1—2, 1994—95), «Археалогія Беларусі» (т. 1—4, 1997— 2001; т. 1—2, 2009—2011), «Гісторыя сялянства Беларусі» (т. 1—2, 1997— 2002), «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны» (2005), вучэбнаметадычны комплекс «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»,
які ўключае праграму, падручнік, даведнік, рабочы сшытак, хрэстаматыю, дапаможнік для настаўніка (2006—09), «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» (т. 1—2, 2009—2013), «Беларусь: Народ. Дзяржава. Час» (2009), «Беларусь: старонкі гісторыі» (2011), «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў канцы XVIII — пачатку XXI ст.» (2011 — 12), «Археалагічная спадчына Беларусі = Archaeological Heritage of Belarus» (2012), «Гісторыя Беларускай чыгункі. Са стагоддзя XIX у стагоддзе XXI» (2012).
У інце працавалі акадэмікі НАН Беларусі П.В.Горын (у 1931—36 дырэктар), З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), У.М.Ігнатоўскі (у 1929—31 дырэктар), І.С.Краўчанка (у 1953—64 дырэктар), С.Ю.Матулайціс, М.М.Нікольскі (у 1937—53 дырэктар), У.М.Перцаў, У.І.Пічэта, В.А.Сербента, В.К.Шчарбакоў (у 1936—37 дырэктар), А.М.Ясінскі, І.М.Ігнаценка (у 1969—75 дырэктар); членыкарэспандэнты НАН Беларусі Н.В.Каменская (у 1965—69 дырэктар), І.Я.Марчанка, К.І.Шабуня, П.Ц.Петрыкаў(у 1975—88 дырэктар); працуе акадэмік НАН Беларусі М.П.Касцюк (у 1988— 99 дырэктар).
Літ.: йнстнтут нсторнн Нацнональной академнн наук Беларусн в лнцах. Ммнск, 2008; йнстнтут нсторнн Нацнональной академнн наук Беларусн (1929— 2009 гг.). Мннск, 2009.
В.В.Ланіловіч.
ІНСТЫТЎТ МАСТАЦТВАЗНАЎСТВА, ЭТНАГРАФІІI ФАЛЬКЛОРУ імя К.Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Засн. ў 1957 на базе сектара этнаграфіі і фальклору Інта гісторыі і сектара мастацтва Інта лры і мастацтва АН Беларусі. 3 1992 імя К.Крапівы. 3 ліст. 2012— філіял дзярж. навук. установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». У складзе інта (2013) н.д. аддзелы: архітэктуры, выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва; народазнаўства, фаль
кларыстыкі і культуры слав. народаў, муз. мастацтва і этнамузыкалогіі, тэатр. і экраннага мастацтва, стараж.бел. мастацтва. Аспірантура з 1957, дактарантура з 1989, 2 доктарскія саветы па абароне дысертацый. У інце захоўваюцца калекцыі твораў стараж.бел. культуры і фальк. запісаў (уключаны ў Дзярж. рэестр навук. аб’ектаў, якія складаюць нац. багацце). Асн. кірункі дзейнасці: фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па профільных напрамках, ажыццяўленне дзярж. праграм комплексных фундаментальных навук. даследаванняў, паглыбленае вывучэнне і тэарэт. асэнсаване культуры Беларусі з улікам сучасных тэндэнцый грамадскага развіцця і надзённых патрэб дзяржавы, выяўленне і аналіз асаблівасцей сучаснага культ. працэсу, традыцый і навацый. Выдадзены: у галіне архітэктуры, гісторыкакультурнай спадчыны і тур ы з м у шматтомныя выданні: «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—87, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць» (на рус. мове, 1990), «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (т.1—4, 4ы том у 2 кнігах, 2005—09), «Гарады і вёскі Беларусі: Гомельская вобласць» (т. 1—2, 2004—05), «Гарады і вёскі Беларусі: Брэсцкая вобласць» (т. 3—4, 2006— 07), «Гарады і вёскі Беларусі: Магілёўская вобласць» (т. 5—7, 2008—09), «Гарады і вёскі Беларусі: Мінская вобласць» (т. 8, кн.1—3, 2010—12); калект. працы «Страчаная спадчына» (2003) і «Турыстычная мазаіка Беларусі» (2011); манаграфіі А.І.Лакоткі «Драўлянае сакральнаманументальнае дойлідства Беларусі» (2003), «Архітэктурналандшафтная тапаграфія беларускарускага этнічнага пагранічча» (на рус. мове, 2003), «Архітэктурная спадчына Беларусі: развіццё традыцый, ахова і рэстаўрацыя» (2004), «Тапаграфія прыродна
200
ІНСТЫТУТ
каштоўных тэрыторый і гісторыкакультурнага ландшафту Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту» (на рус. мове, 2005), «Архітэктура: авангард, абсурд, фантастыка» (на рус. мове, 2012), «Архітэктура Беларусі ў еўрапейскім і сусветным кантэксце» (на рус. мове, 2012); працы Т.В.Габрусь «Саборы помняць усё: готыка і Рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» (2007) і «Паэзія архітэктуры» (2012), А.С.Шамрук «Архітэктура Беларусі XX — пачатку XXI ст.: эвалюцыя стыляў і мастацкіх канцэпцый» (на рус. мове, 2007), навук. даведнікі А.М.Кулагіна «Праваслаўныя храмы Беларусі» (2007) і «Каталіцкія храмы Беларусі» (2008) і інш.; у галіне тэатразнаўства — калект. праца «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1—3, 1983—87), «Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» (2е выд., т. 1—4, 1997—2005), манаграфіі У.І.Няфёда «Тэатр у вогненныя гады» (1959), «Сучасны беларускі тэатр (1946— 1959)» (1961) і «Станаўленне беларускага савецкага тэатра, 1917—1941» (1965, за ўсе Дзярж. прэмія Беларусі 1966), Р.Б.Смольскага «Рэха мінулага: Тэатразнаўчыя эцюды пра беларускую культуру XX ст.» (2000), з удзелам супрацоўнікаў інта падрыхтавана энцыклапедыя «Тэатральная Беларусь» (т. 1—2, 2002—03) і інш.; у галіне экранных м а с т a цтваў — калект. працы «Гісторыя беларускага кіно» (т. 1—2, 1969—70), «Гісторыя кінамастацтва Беларусі» (т. 1—4, 2001—04), кн. «Экран і культура: Беларускае кіно і тэлебачанне ў сістэме мастацкай культуры» (1988), каталогдаведнік «Усе беларускія фільмы» (т. 1—2, 1966—2000) і інш.; у галіне музычнага м а с т a цтва і этнамузыкалогіі — калект. працы «Музычны тэатр Беларусі» (1990—97), «Беларуская этнамузыкалогія: Нарысы гісторыі (XIX—XX стст.)» (1997), манаграфія З.Я.Мажэйка «Каляндарнапесенная культура Беларусі» (1985), да
веднік Т.Г.Мдывані і Р.Г.Сергіенка «Кампазітары Беларусі» (1997) і інш.; у галіне выяўленчага і дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва — калект. працы «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94, Дзярж. прэмія Беларусі 1996), манаграфія В.І.Жука «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XVIII—XX стст.: (Станаўленне мастацкай школы)» (2005) і інш. У галіне этналогіі апублікаваны цыкл манаграфій В.К.Бандарчыка па гісторыі бел. этнаграфіі (1964, 1970, 1972, 1979), шматтомнае навук. выданне «Беларусы» (т. 1 — 12, 1995—2009; прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», 20