Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нш.; у м а р ф a
л о г і і: гетэраклітычнае скланенне, якое сумяшчала ў адной парадыгме розныя тыпы скланення; наяўнасць эргатыўнага («актыўнага») склону; простая склонавая сістэма; наяўнасць «нявызначанага» склону, супрацьпастаўленне адушаўлёнага і неадушаўлёнага класаў, якое пазней дало пачатак трохродавай сістэме; 2 серыі дзеяслоўных форм, што пазней вызначылі развіццё шэрагу катэгорый (тэматычнага і атэматычнага спражэння, пераходнасці / непераходнасці і інш.), 2 серыі канчаткаў у асабовых формах дзеяслова, якія дыферэнцыравалі цяперашні і прошлы час, формы ладоў і інш.; у сінт а к с і с е: структура сказа з указаннем узаемазалежнасці і месца яго чл., вызначаемая т.зв. законам Вакернагеля; наяўнасць паўназначнага статусу ў слоў, якія пераўтварыліся ў службовыя элементы; некаторыя сінтаксічныя рысы першапачатковага аналітызму з элементамі «ізалюючага» ладу і інш. Самай архаічнай !.м. з’яўляецца сучасная літоўская мова, пісьмовыя помнікі на якой з’явіліся ў 15 ст. н.э. Ад некаторых І.м. засталіся толькі рэшткі эпіграфічнага і анамастычнага матэрыялу. Аднясенне пэўных моў (напр., этрускай) да І.м. застаецца спрэчным. І.м. вывучае індаеўрапеістыка.
Літ.: Топоров В.П. Індоевропейскне языкн н нндоевропенстнка. Кн. 1—2, М., 2006. С.У.Шахоўская. ІНДЎРА, вёска ў Гродзенскім рне. За 25 км на Пд ад горада і чыг. ст. Гродна, на аўтадарозе Гродна—Ваўкавыск. Цэнтр Індурскага с/с. 486 гаспадарак, 1256 ж. (2012).
Вядома з пач. 16 ст. як двор у Гродзенскім павеце Троцкага ваяв. ВКЛ, уладанне маршалка Я.Давойнавіча,якіў 1522фундаваўтутдраўляны касцёл, да 1525 залажыў мястэчка. У 2й пал. 16— 17 ст. ўладальнікамі I. былі Кішкі, Радзівілы, Пацы, Валовічы, Ісакоўскія, Млечкі, у 18 ст. — Агінскія, Салагубы, Масальскія. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце
192
ІНДУРСКІ
Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1897 мястэчка, цэнтр воласці, 314 двароў, 2681 ж., царква, касцёл, сінагога, 4 малітоўныя дамы, нар. вучылішча, пошта, фельчарскі пункт, бровар, 2 вінакурні, 16 майстэрняў, вапнавы зд, 8 корчмаў. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Гродзенскім рне Беластоцкай вобл. 3 1.5.1940 гар. пасёлак. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 1. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 29.12.1949 вёска. У 1971 1549 ж. У 1997 552 гаспадаркі, 1574 ж.
У 2012 дзіцячы сад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бальніца, амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры — сінагога (18—19 ст.), Троіцкі касцёл (1825), царква Аляксандра Неўскага (1881). Археал. помнік — гарадзішча (11 — 13 ст.).
ІНДЎРСКАЯ ЦАРКВА АЛЯКСАНДРА НЁЎСКАГА, помнік архітэктуры
рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Індура Гродзенскага рна. Пабудавана ў 1881 з цэглы за кошт памешчыка А.І.Казлоўскага па праекце архіт. І.Калянкевіча. Mae 4часткавую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю (званіца, трапезная, малітоўная зала, алтар) працяглую па падоўжнай восі, завершаную 5граннай апсідай. Гал. зах. фасад акцэнтаваны 2яруснай чацверыковай званіцай, завершанай невысокім шатром з цыбулепадобнай галоўкай на тонкай шыі.
Індурская царква Аляксандра Неўскага.
Індурскі Троіцкі касцёл.
Вуглы верхняга яруса званіцы скошаныя, што надае кампазіцыі рысы канструкцыі «васьмярык на чацверыку». Квадратны ў плане асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам і завершаны цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. У архіт. пластыцы выкарыстоўваюцца элементы старадаўняга рус. дойлідства: кілепадобныя какошнікі ў завяршэнні аб’ёму званіцы, аконных праёмаў і партала; стужкі шырынак у верхніх частках асн. аб’ёму і званіцы. Царква дзейнічае.
Г.А.Лаўрэцкі.
ІНДЎРСКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Індура Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1825 з цэглы на месцы драўлянага касцёла. Да 3нефавага асн. аб’ёму з нізкім 2схільным дахам прымыкае маленькая паўцыркульная апсіда з бакавымі прыбудовамі і 2 рознавял. вежамі, якія завершаны фігурнымі шлемамі з шатровымі ліхтарамі. Гал. фасад аформлены магутным 4калонным парталам з трохвугольным франтонам на прамавугольным атыку. Фасады па перыметры апяразаны дарычным антаблементам і члянёны пілястрамі ў прасценках арачных аконных праёмаў у тонкапрафіляваных ліштвах. Інтэр’ер касцёла мае
193
ІНДЫВІДУАЛІЗАЦЫЯ
выцягнутую па падоўжнай восі крыжападобную ў плане кампазіцыю. Скляпенні ў асн. аб’ёме крыжовыя, у трансепце столь плоская. Сцены расчлянёны пілястрамі. У апсідзе і каля ўсх. сцяны трансепта ўстаноўлены 3 алтары, выкананыя ў стылі позняга класіцызму. Тэр. храма акаймавана бутавай агароджай, уключае аднапавярховую плябанію, капліцугрот, драўляную скульптуру, парк. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
ІНДЫВІДУАЛІЗАЦЫЯ ў літарат у р ы , важнейшы закон стварэння ў рэалістычнай лры тыповага вобраза ці характару. Непарыўна звязаны з працэсам абагульнення, калі істотны змест, заканамернае ў жыцці грамадства і асобы робіцца канкрэтным, непаўторным, жывым для рэцыпіента (чытача). Спецыфіка I. абумоўлена своеасаблівасцю маст. вобраза, які ўяўляе сабой дыялектычнае адзінства агульнага і канкрэтнаіндывідуальнага. I. дасягаецца шляхам надання характару персанажу, яго абліччу, маўленню пэўных адметнасцей, а таксама перадачай непаўторнасці жыццёвага лёсу, духоўнага багацця асобы, абстаноўкі, што яе абкружае. Форма і ступень I. адрозніваліся ў гіст. эпохі, яны залежаць ад прадмета адлюстравання, маст. кірунку, стылю літ. твора.
Т.І.Шамякіна.
ІНДЫВІДУАЛІ'ЗМ (франц. individualisme ад лац. individuum непадзельнае), светапоглядная пазіцыя, у аснове якой ляжыць прызнанне свабоды і самакаштоўнасці індывіда, прыярытэту асабістых інтарэсаў і актыўнай дзейнасці па іх рэалізацыі. Базавыя прынцыпы I.: усведамленне сябе як «Я», сваёй індывідуальнасці і непаўторнасці; самастойнасць, незалежнасць і самадастатковасць індывіда як чл. супольнасці; права кожнага індывіда на свабоду выбару і абарону сваёй індывідуальнасці. Этыкафілас. погляды, што ўтрым
лівалі ідэі I., выказваліся пачынаючы з Дэмакрыта і сафістаў якія абвясцілі чалавека мерай усіх рэчаў. У багаслоўскіх канцэпцыях чалавек паўстае індывід. толькі ў адносінах да Бога. У эпоху Адраджэння і Новага часу I. становіцца сінонімам вызвалення асобы ад феадальнага абсалютызму, сцвярджэння роўнасці, свабоды і годнасці людзей. Навук,тэарэт. асновы I. закладзены зах.еўрап. мысліцелямі (Ф.Бэкан, Т.Гобс, Д.Лок, Ш.Л.Мантэск’ё, П.Гольбах, К.Гельвецый, Ж.Ж.Русо і інш.), якія лічылі, што свабода прыватнай уласнасці, ініцыятывы, думкі і дзейнасці чалавека адпавядае яго прыродзе і з’яўляецца неад’емным правам. 3 абсалютнай духоўнай свабодай і самакаштоўнасцю асобы звязвалі I. бел. асветнікі Ф.Скарына, С.Будны, А.Волан, Сімяон Полацкі, Б.Дабшэвіч, К.Нарбут, М.Страйноўскі і інш. У сацыяліст. тэорыях у адрозненне ад ліберальных укаранілася негатыўная трактоўка I. як эгаізму і адмаўлення грамадскіх сувязей. У 19—20 ст. I. разглядаўся як натуральная рэакцыя індывіда на аўтарытарызм дзярж. улады і абгрунтоўваўся тым, што чалавек абсалютна аўтаномны ў выбары ўласнага шляху і адказны за свой выбар. У сучасным грамадстве прынцыпы I. рэалізуюцца ва ўсіх сферах жыцця (напр., у палітыцы — у форме дэмакратыі, якая прадастаўляе індывіду паліт. свабоды і правы; у эканоміцы — у прыватным прадпрымальніцтве, індывід. працоўнай дзейнасці; удухоўнай сферы — у свабоднай навук., літ. і маст. творчасці). Процілегласць I. — калектывізм.
Літ.: Адуло ТЛ. Человек на рубеже тысячелетнй: понск духовных основаннй бытня. Мннск, 2003; Бердяев Н.А. Субьектявнзм н ннднвндуалнзм в обшественной фнлософнн. М., 2008.
Л.А.Гуцаленка, С.Ф.Дубянецкі.
ІНЖЭНЮ (ад франц. ing nue наіўная), сцэнічнае амплуа, выканаўца роляў маладых дзяўчат, наіўных, прастадушных, няхітрых, абаяльных,
гарэзлівых і какетлівых, якія не маюць жыццёвага вопыту. Да I. блізкае амплуа маладых гераінь і субрэтак (служанак). Напрыклад, у Тэатрыстудыі кінаакйёра (Мінск) у вадэвілі «Аграбленне ў поўнач» паводле п’есы М.Мітравіча артысты змянілі традыц. амплуа трагікаў і герояў на палюбоўнікаў і I. Асаблівая пластычнасць, музыкальнасць, артыстызм разам са знешняй прывабнасцю зрабілі запатрабаванай у амплуа I. бел. актрысу С.Завадскую — ролі Коры Брэтар («Басанож па парку» Н.Саймана), Русалкі («Звалка» А.Дударава), Варвары («Мандат» М.Эрдмана) і інш.
ІНІЦЫЯЛ (ад лац. initialis пачатковы) у мастацтве, павялічаная загалоўная (пачатковая) літара якоганебудзь раздзела ў тэксце рукапіснай ці друкаванай кнігі. У рукапісах I. (т.зв. буквіцы) багата размалёўваліся складанымі арнаментамі, упрыгожваліся выявамі чалавечых фігур і жывёлін, жанравымі сцэнкамі. У Беларусі першыя I., выкананыя ў візант. стылі, ужыты ў рукапісных кнігах 11 ст. (Тураўскае евангелле, Супрасльскі рукапіс). У 12—14 ст. з’явіліся I. ўтэраталагічным стылі (Аршанскае евангелле, Лаўрышаўскае евангелле). Для бел. I. тэраталагічнага стылю характэрна жанравасць, у іх уводзіліся выявы людзей, жывёл, птушак, аб’яднаных складаным раменным пляценнем. Высокім маст. узроўнем вылучаліся I. Мсціжскага евангелля, дзе ў літары «В» упершыню ўвасоблены матыў працы. Пасля ўзнікнення кнігадрукавання шырока прымяняліся ў бел. друкаванай кнізе. Упершыню I. ў тэхніцы ксілаграфіі выкарыстаны ў выданнях Ф.Скарыны. Асобныя ініцыялы першадрукара ўжывалі С.Будны, В.Цяпінскі, С.Зізаній. Іх паўтараюць у выданнях друкарань Вільні, Еўя, Астрога («Часоўнік» і «Азбука», Вільня, 1956; Біблія, Астрог, 1581). Багатай дэкаратыўнасцю вызначаюцца I. «Евангелля напрастольнага» (1575), выдадзенага П.Мсціслаўцам. У 17 ст.
194
ІНКУНАБУЛЫ
матывы стылізаваных раслін, звяроў, птушак, людзей шырока выкарыстоўваліся ў I. выданняў Куцеінскай друкарні, асабліва С.Собал