Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ў пачатае рэаліст. мастацтвам у 1840—60я гг. вызваленне ад умоўнасці класіцызму, рамантызму, акадэмізму. Назву атрымаў ад карціны К.Манэ «Уражанне. Узыход сонца ў Гаўры» («Impression Soleil Gevant», 1872), якая экспанавалася на парыжскай выстаўцы групы маладых франц. жывапісцаў у 1874. Прадстаўнікі (А.Рэнуар, Э.Дэга, П.Сезан, Б.Марызо і інш.) адной са сваіх мэт ставілі абнаўленне мастацтва і вызваленне яго ад умоўнасці класіцызму, рамантызму, акадэмізму. Гал. ролю жывапісу яны бачылі
не ў адлюстраванні рэчаіснасці, а ў яе пачуццёвым успрыманні ў адзінстве з рэальнапрадметнымі прасторай і часам, паветраным асяроддзем і натуральным асвятленнем, з усім багаццем пераходаў і адценняў колеру. Прынцыпы I. знайшлі ўвасабленне ў жывапіснай сістэме, якая адрознівалася раскладаннем тонаў на чыстыя колеры, накладаннем фарбаў асобнымі мазкамі, якія не супадалі з абрысамі прадмета і аптычна змешваліся зрокам гледача. Такі метад дазваляў перадаць адчуванне рухомасці, хісткасці і няўлоўнасці імгнення, выклікаць пачуццё светлага, трапяткога жывапісу. Для I. характэрна таксама змяшэнне быт. жанру з партрэтам, тэндэнцыя да нівеліроўкі межаў паміж жанрамі. У бел. мастацтве рысы I. ўласцівы творам Я.Драздовіча («Стадолішча», 1907; «Дух цемры», 1932), У.Кудрэвіча («Раніца вясны», 1924; «Млын», 1925), В.БялыніцкагаБірулі («Зімовы сон», 1913; «Блакітнай вясной», 1943; «Зялёны май», 1947), для якіх характэрна складаная нюансіроўка колеравых суадносін паўтонаў і эмацыянальная выразнасць. У 2й пал. 20 ст. група бел. мастакоў заснавала новы кірунак I., які атрымаў назву «Гомельскі імпрэсіянізм».
Да арт. Імпрэсіянізм. М.Казакевіч «Чырвоныя клё'ны». 1961.
Да арт. Імпрэсіянізм. Д.Алейнік. «Вясна». 1958.
190
ІНВАЙРАНМЕНТ
Сярод прадстаўнікоў: Д.Алейнік («Вясна», 1958), М.Казакевіч («Чырвоныя клёны», 1961), Р.Ландарскі («Песня жаваранка», 2001).
У літаратуры 1,— метад, засн. на арганічным спалучэнні суб’ектыўнага і аб’ектыўнага, на фіксацыі няўлоўных уражанняў ayTapa або героя, станаў яго душы, на імгненнай асацыятыўнасці. Маніфестам літ. I. быў праграмны верш «Мастацтва паэзіі» (1874) П.Верлена. Для I. характэрна эскізнасць, фрагментарнасць, эмацыянальны прынцып арганізацыі тэксту, музыкальнасць і жывапіснасць вобразнай мовы, семантызацыя рытму і мелодыкі, «лірызацыя прозы» і інш. Каштоўнасным і адзіна рэальным імпрэсіяністы абвяшчалі толькі мімалётнае, няўлоўнае, зменлівае, непасрэднае. Маст. вобраз будаваўся на недаказах і намёках. У бел. лры I. бярэ пачатаку творчасці М.Багдановіча (паэт. цыкл «Места», «Настроі»), эстэтыка якой засн. на прынцыпах абнаўлення і развіцця, адмаўленні самадастатковасці набытай традыцыі, адкрытасці агульнаеўрап. працэсу. Імпрэсіяністычны характар вобразнасці найб. паслядоўна вытрыманы ў лірычнай прозе З.Бядулі (кн. «Абразкі»), У бел. паэзіі рысы I. ўласцівы творчасці К.Буйло («Курганная кветка»), сустракаюцца ў творах Ядвігіна Ш. (апавяданні «Васількі», «Бярозка», раман «Золата»), М.Гарэцкага (апавяданні «Дзве душы», «Роднае карэнне», «Меланхолія» і інш), К.Чорнага (апавяданні «Пачуцці», «Ноч пры дарозе», «Вераснёвыя ночы», раман «Сястра»), М.Лынькова («Ядвісін дуб», «Капля малака», «Васількі» і інш.), М.Стральцова («Адзін лапаць, адзін чунь», «Блакітны вецер», «Смаленне вепрука» і інш.).
Літ.: Андреев Л. Ммпрессноннзм. М., 1980; Тарасюк Л. Імпрэсіянізм у беларускай літаратуры // Роднае слова. 2001. № 4. А. С.Буйко.
ІМШАНІК, рубленае імшанае ўцепленае памяшканне для зімоўкі
пчол. Вуллі ўстанаўлівалі на папярочныя лягары (бэлькі, леглі), урубленыя ў сцены I. на адлегласці 30—50 см ад падлогі. У I. таксама захоўвалі пчалярскі інвентар. Найб. пашыраны быў у Беларусі ў 19 — пач. 20 ст. У сувязі з удасканаленнем канструкцыі вулляў, іх уцяпленнем I. выходзяць з ужытку.
ІМЯНІН, вёска ў Драгічынскім рне. За 23 км на ПнЗ ад горада і 16 км ад чыг. ст. Драгічын на лініі Брэст—Гомель, 128 км ад Брэста, аўтадарогай звязаназ Драгічынам. Цэнтр Імянінскага с/с. 290 гаспадарак, 648 ж. (2012).
Вядомы з 16 ст. як в. Таракань у Бародзіцкай воласці Троцкага ваяв. ВКЛ. У 1558 сяло, 26 дзмоў. 3 156566 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв. У 17— 1й пал. 18 ст. дзейнічаў Тараканскі мужчынскі базыльянскі манастыр. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Кобрынскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1858 вёска I., цэнтр воласці, 298 рэвізскіх душ, царква. У 1905 805 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у Польшчы, цэнтр гміны ў Драгічынскім павеце Палескага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Антопальскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Заніўеўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 I. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. 3 8.8.1959 у Драгічынскім рне. У 1959 далучана в. Уліца. У 1960 — 933 ж. У 1997 — 317 гаспадарак, 780 ж.
У 2012 сярэдняя школа, філіял Антопальскай муз. школы, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 3 магазіны. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ІНБЕЛКЎЛЬТ, гл. Інстытут беларускай культуры.
ІНАВАЦЫЯ КУЛЬТЎРНАЯ. арыгінальныя мастацкія аб’екты, з’явы, феномены, культ. інты, ка
штоўнасці і нормы, якія ў розныя гіст. эпохі ўпершыню з’яўляюцца ў культ. прасторы пэўных грамадстваў. Узнікаюць у выніку ўнутрыкульт. вынаходніцтва, міжкульт. ўзаемадзеяння, пераасэнсавання культ. традьшый, запазычання з інш. культур народаў свету. Характарызуюць творчы пачатак дзейнасці людзей і звычайна спрыяюць больш паспяховаму і дынамічнаму этнакульт. развіццю Taro ці інш. соцыуму. У гісторыі сусв. культуры найб. важнымі І.к. можна лічыць узнікненне рэлігіі, вынаходніцтва розных тыпаў пісьма, сістэм вылічэння, з’яўленне навукі, лры, мастацтва, філасофіі, кіно і г.д. У дачыненні да бел. прафес. і нар. культур да ліку І.к. можна аднесці, напр., узнікненне кнігадрукавання на старабел. мове, такіх адмысловых, унікальных маст. феноменаў і з’яў, як віленскае барока, беларуская рэзь, беларуская іканапісная школа, батлейка, школьны тэатр і інш.
Э. С.Дубянецкі.
ІНВАЙРАНМЕНТ(англ. environment навакольнае асяроддзе), авангардная форма існавання сучаснага мастацтва паза маст. інфраструктурай, у грамадскай прасторы, разлічаная на камунікацыю з гледачом. Тэрмін «I.» адносіцца да твораў мастацтва, якія створаны для размяшчэння і дэманстрацыі ў публічным месцы, часцей за ўсё пад адкрытым небам. Мэты I. — зрабіць мастацтва даступным, сцерці межы паміж гледачом і творам мастацтва, упісваючы апошняе ў паўсядзённую прастору горада. Прынцыпы I.: прыналежнасць твора да пэўнага месца, адлюстраванне яго ўнікальнасці, узаемадзеянне з аўдыторыяй, мясц. насельніцтвам (апытанні грамадскай думкі, правядзенне кансультацый з нагоды характару праекта, непасрэдны ўдзел мясц. супольнасці ў стварэнні скульптуры і інш.), дэманументалізацыя публічнай скульптуры (фігуры, атрыбуты, якія выкананы ў маштабе, блізкім да натуральнай велічыні, і не нясуць ідэалагічнай
191
ІНВЕРСІЙНЫ
нагрузкі, усталяваны без пастаментаў, на адным узроўні з пешаходамі і прадугледжваюць непасрэдны кантакт з гледачом), выкарыстанне новых медыяматэрыялаў, часовых інсталяцый, перформансаў і г.д. Сярод разнавіднасцей I.: экалагічнае мастацтва (уключае ў сябе аб’екты рэльефу, творы мастацтва, выкананыя са смецця, абломкаў), лэндарт (выкарыстоўвае ў якасці матэрыялу прыродныя аб’екты), прыродная скульптура (аб’ядноўвае прыроду і скульптуру), паблікарт (арыентаваны на непадрыхтаванага гледача і камунікацыю з rap. прасторай), інсталяцыя, хэпінінг (пераносіць дзеянне са сцэны ў залу або на вуліцу аб’ядноўвае акцёраў і гледачоў у тэатр. дзеянні). I. узнік у 1960—70я гг. ў ЗША і Зах. Еўропе. Прыкладамі I. ў бел. прасторы з’яўляюцца праекты «Прастора за прасторай», «Артгорад» міжнар. праекты Інта імя Гётэ, артпраект «Zabor» і інш. Сярод бел. мастакоў якія ствараюць I.: В.Альшэўскі, П.Вайніцкі, Р.Вашкевіч, М.Гілін, В.Дзенісенка, А.Дурэйка, С.Каваль, А.Кудрашоў, С.НаздрынПлотніцкая, Ю.Несцярук, І.Папоў, В.Стальмахоў, А.Сушкоў, С.Шабохін і інш.
Д.А.Краўчанка.
ІНВЕРСІЙНЫ СЛОЎНІК, тое, што адваротны слоўнік.
ІНВЁРСІЯ (ад лац. inversio пераварочванне, перастаноўка), сінтаксічная фігура, заснаваная на парушэнні звычайнага граматычнага парадку слоў. Вылучаюць 2 асн. віды I. — перастаноўка сумежных слоў (анастрафа) і раз’яднанне іх (гіпербатон) для вылучэння ў фразе. I. дапамагае лагічна вылучыць слова ці частку сказа; выкарыстоўваецца для рытмікамеладычнай арганізацыі маўлення. Напр.:
А як усцешна мне было, Што сонца, хоць усе абшары Даўно чакалі на святло, Пакуль ты хустачку да твару He завязала, — не ўзы шло!
(М.Лужанін. «На ўзыходзе сонца».)
Па аналогіі са стыліст. I. часам вылучаюць I. рытмічную (гл. арт. Сінкопа) і кампазіцыйную (перастаноўка тэмпаральнай паслядоўнасці падзей у сюжэце).
ІНДАЕЎРАПЁЙСКІЯ МОВЫ, самая пашыраная ў свеце моўная сям’я (каля 220 моў). Колькасць носьбітаў І.м. — больш за 2,5 млрд. Тэрмін «І.м.» ўведзены англ. вучоным Т.Юнгам у 1813 (у Германіі выкарыстоўваецца тэрмін «індагерманскія мовы», у Італіі — «арыяеўрапейскія мовы»). Паходзяць ад адзінай праіндаеўрап. мовы ці з моўнага саюзу як выніку канвергентнага развіцця розных моў, носьбіты якіх жылі каля 5—6 тыс. гадоў назад. Найстараж. пісьмовыя помнікі І.м. — хецкія клінапісныя шыльдачкі (17 ст. да н.э.), гімны Рыгведы і Атхарваведы (13 ст. да н.э.). Для запісу І.м. выкарыстоўваюцца розныя сістэмы пісьма (кірыліца, лацініца, клінапіс, іерогліфы, арабскае пісьмо і інш.), якія ўзыходзяць да фінікійскага алфавіта. Індаеўрап. сям’я моў уключае слав., балтыйскую, германскую, кельцкую, італійскую, раманскую, ілірыйскую, грэч., анаталійскую (хецкалувійскую), іранскую, індыйскую (індаарыйскую) і тахарскую моўныя групы, а таксама албанскую, венецкую, фрыгійскую і армянскую мовы. Ілірыйская, анаталійская і тахарская групы прадстаўлены толькі мёртвымі мовамі. 3 усіх моўных сем’яў І.м. найб. вывучаныя. На матэрыяле іх даследавання ў 1820я гг. фарміравалася параўнальнагіст. мовазнаўства. Пачынальнікі індаеўрапеістыкі і кампаратывістыкі — Ф.Боп, Я.Грым, Р.Раск, А.Вастокаў. Для мовыкрыніцы І.м. былі характэрны наступныя рысы: у фанетыцы: наяўнасць «е» і «о» як варыянтаў адной марфанемы; ларынгальныя гукі, якія суадносіліся па характарыстыцы доўгі/ кароткі; 3 рады змычных гукаў (звонкі, глухі, прыдыхальны); тэндэнцыя да палаталізацыі пэўных зычных гукаў у адной групе І.м. і лабіялізацыі іх у др. групе і