Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
эцца ў люстраным адбітку або процілеглым напрамку, у ракаходзе (лац. R, або Krebs) — г.зн. рыспоста рухаецца ад канца да пачатку, у ракаходзе
з абарачэннем (лац. RI, або ракаход інверсіі). Прапост (тэм), як і рыспост, можа быць некалькі, адсюль двайныя і трайныя L, I. на харал. Прапосты і рыспосты сустракаюцца ў памяншэнні (палавінныя ноты замяшчаюцца восьмымі, цэлыя — чацвяртнымі і г.д.) і павелічэнні (восьмыя замяшчаюцца чацвяртнымі, чацвяртныя палавіннымі і г.д.) у адносінах да рытму першага правядзення тэмы, г.зн. у павелічэнні або памяншэнні ў 2 або 3 разы колькасці ўсіх яе гукаў. Тэхніка I. ляжыць у аснове фугі, канона, фугата, інвенцый, рычэркараў і інш. Упершыню I. пачала ўтварацца нідэрландскімі кампазітарамі 13—16 ст., потым да яе звярнуліся Палестрына, І.С.Бах, Г.Ф.Гендэль, Ё.Гайдн, В.А.Моцарт, Л.Бетховен, І.Брамс, М.Глінка, П.Чайкоўскі, М.РымскіКорсакаў, С.Танееў, у 20 ст. — М.Рэгер, П.Хіндэміт, А.Шонберг, А.Вэберн, Д.Шастаковіч, Р.Шчадрын. У бел. музыцы сустракаецца ў Л.Абеліёвіча (сімфоніі), А.Багатырова (сімф. «Бітва за Беларусь»). Т.Г.Мдывані.
ІМПЕРЫЯЛ (ад лац. imperialis імперскі), залатая манета Рас. імперыі 1755—1897 вартасцю ў 10 руб. Выпускалі з адзнакай наміналу — «цена десять рублей»: Пецярбургскі манетны двор у 1755—59, 1762— 63 (залатніковая проба 88, лігатурная маса 16,57 г), 1764—83, 1785— 86, 1795—96 (проба 88, маса 13,09 г) і Красны манетны двор у Маскве ў 1756, 1758, 1762—63 (проба 88, маса 16,57 г); з адзнакай наміналаў— «десять рублей»: Пецярбургскі манетны двор у 1802, 1804—05 (проба 94 2/3, маса 12,17 г), з адзнакай наміналу — «10 рублей» у 1886—97 (проба 86 2/3, маса 12,9 г), з адзнакай наміналу — «нмперналь, 10 рублей золотом» у 1896—97 (проба 86 2/5, маса 12,9 г). У выніку грашовай рэформы Вітэ ў 1897 выпушчаны I. той жа пробы і масы, што і выпускі 1886—97, але з адзнакай наміналу— «15 рублей» і паўімперыял; 10рублёвікі, якія працягваў адбіваць манетны двор у
18961904, 1906, 190911 (проба 86 2/5, маса 8,6 г) складалі 2/3 новага I. У 1910 15рублёвыя I. і паўімперыял у 7 руб. 50 капеек зняты з абарачэння. У 1755 Пецярбургскім манетным дваром адбіты залаты 20рублёвік (проба 88, маса 33,14 г) з адзнакай наміналу — «цена двадцать рублей», які з’яўляўся падвоеным I.
Літ.. Уздзеннков В.В. Монеты Росснн, 17001917. М., 1985.
В.С.Касмылёў.
ІМПОСТ (адлац. zmpo/го кладу на, ускладаю), прафіляваная, часам скульптурна апрацаваная архіт. дэталь над слупам, лапаткай, капітэллю калоны (часта ў форме антаблемента) або прафіляваны камень сцяны, які служыць апорай для пяты аркі. У бел. дойлідстве выкарыстоўваўся з 12 ст. як дэкар.канструкцыйны элемент. Часам несапраўдны I. дапаўняў дэкор збудавання. Сустракаецца ў помніках архітэктуры стыляў барока і класіцызму. У сучаснай архітэктуры I. — вертыкальны элемент (вузкі прасценак), што раздзяляе дзвярны або аконны праём ці 2 блізка размешчаныя аконныя праёмы.
ІМПРАВІЗАВАНЫЯ ТАНЦЫ, адзін з асноўных відаў танц. фальклору. Маст. вобраз ствараецца ў працэсе выканання. Муз. памер 2/4, структура муз.рытмічнага перыяду— 6, 8, 12, 16 тактаў. У аснове — спантанная творчасць выканаўцаў, часам з апорай на элементы сюжэтнасці. Асобныя ўзоры («Магера», «Мікіта» і інш.) маюць прымеркаванасць да абрадаў (Каляды, Вяселле). Выконваюцца ў 3 стылявых групах: с ол ь н ы х («Раскамарыцкі», «Лучынкі», «Чыбір» і інш.), парных («Грэчка», «Галубец», «Цыганачка» і інш.), гуртавых (адна з разнавіднасцей «Лявоніхі», «Кругавая», «Растрападка» і інш.) танцах. У апошняй вылучаецца падгрупа, для якой характэрна спалучэнне ўстойлівай кампазіцыі (разгортваецца па коле) і імправізацыйных «выхадаў» выканаўцаў у сярэдзіну кола. І.т. уласці
188
ІМПРЭСІЯ
ва шырокае выкарыстанне ўласна танц. рухаў. Адпаведна мясц. традыцыям адны і тыя ж танцы («Барыня», «Казак» і інш.) выконваюцца жанчынамі альбо мужчынамі. Часам выкарыстоўваецца розная атрыбутыка (жэрдачкі, хусцінкі, прадметы хатняга ўжытку). Выконваюцца пад сольнае ці ансамблевае (інструм.) муз. суправаджэнне, а таксама пад «язык». І.т. адметныя выкарыстаннем муз. інструментаў (гармонік, баян, балалайка, ударныя, шумавыя) самімі танцорамі. Большасць І.т. выконваецца з прыпеўкамі.
М.А.Козенка.
ІМПРАВІЗАЦЫЯ (франц. improvisation ад лац. improvisus нечаканы, раптоўны), стварэнне мастацкага твора непасрэднаўпрацэсе выканання. У шырокім сэнсе — творчасць без папярэдняй падрыхтоўкі, якая выяўляе непасрэднасць развіцця маст. думкі. Адрозніваюць уласна I. (з прытрымліваннем зададзеных тэмы, матываў, вобразаў) і свабодную (вольны выбар тэмы і формы яе раскрыцця). Магчыма ў паэзіі, музыцы, танцы, тэатр. мастацтве і інш. Адзін з відаў I. — экспромт. Вытокі I. ўлітаратуры — у нар. творчасці, вусны характар якой садзейнічаў выкарыстанню элементаў I. пры неабходнасці прытрымлівацца традыцый у цэлым (казкі, прыказкі, прымаўкі і інш.). Вядомымі імправізатарамі ў бел. лры былі А.Міцкевіч, М.Багдановіч.
У музыцы — гістарычна найбольш старадаўні тып музіцыравання, калі працэс стварэння (сачынення) музыкі ўзнікае непасрэдна ў час яе выканання. I. існуе ў фальклоры, у сітуацыі з няпоўным або прыблізным напісаннем нотных знакаў (крукі, знамёны, неўмы), нееўрап. музыцы (напр., індыйская рага), выканальніцкім мастацтве (знакамітыя I. І.С.Баха, В.А.Моцарта на прапанаваную тэму), музыцы быту (жанр аўтарскай песні), у творчасці еўрап. кампазітараў (асабліва ў харальных апрацоўках арганістаў),
у класічнай музыцы ў якасці маст. прыёму (фантазіі, сольныя кадэнцыі інструм. канцэртаў). У канцы 17 — 1 й пал. 18 ст. ў арыстакратычных салонах і на эстрадзе I. была пашырана ў якасці спец. нумара праграмы ў віртуозаў. У пач. 20 ст. I. актуалізавалася як муз. ілюстрацыя да «нямога» кіно. У 2й пал. 20 ст. I. адрадзілася ў творах, дзе панавала апраксімацыя (канкрэтная, санорная музыка) і адсутнічала поўная нотная фіксацыя гукаў (графічная, інтуітыўная музыка). Дамінаванне свабоднага парадку чаргавання муз. раздзелаў абумовіла архітэктанічную разамкнёнасць формы твораў (форма et cetera, адкрытая форма), напісаных у стыліст. нормах найноўшай музыкі. У 20 ст. I. стала кампазіцыйным прынцыпам джаза (які мае фалькл. генезіс), дзе структура (свабоднаімправізацыйная фантазія) будуецца на падставе «гармоніяформы», або «квадрата» (square), які вар’іруецца ў мелодыцы (інструм.імправізацыйнай або вак.імправізацыйнай) і рытме (рэпертуар бігбэнда пад кіраўніцтвам М.Фінберга, выканальніцкая творчасць І.Сацэвіча, Я.Уладзімірава, В.Ямуцэева). Дух джазавай I. пранізвае «Палескую сюіту» Я.Глебава, «Вясёлы рэгтайм» С.Бельцюкова, «Тры вакалізы ў блюзавых рытмах» Г.Гарэлавай, «Пяць п’ес для бігбэнда» І.Дадзіёмава, «Птушыны блюз» А.Клеванца, «Рэгтайм» Э.Наско.
У тэатры— стварэнне маст. твора (празаічнага, драматургічнага, муз., сцэнічнага і інш.) у працэсе яго выканання без папярэдняй падрыхтоўкі. Тэрмін ужываецца ў адносінах да акцёрскай ігры, не абумоўленай цвёрдым драматургічным тэкстам. I. называюць таксама і акцёрскую ігру, не падрыхтаваную на рэпетыцыях. I. была адным з істотных элементаў сцэнічнага дзеяння стараж. тэатра. У абрадавых і рытуальных дзеях I. выяўлялася ў тэматыцы абраду. Яго ўдзельнікі вар’іравалі далейшы змест абраду згодна з атрыманым
ад нейкага бажаства знакам, у выніку чаго з’яўлялася неабходнасць I. Іх дзеянні не былі абумоўлены цвёрдай драматургіяй, а грунтаваліся на нескладаных тэкстах. Скамарохі пры выступленнях карысталіся сюжэтамісхемамі вуснапаэт., муз. і харэагр. творчасці народа, што ў працэсе паказаў садзейнічала стварэнню арыгінальных імправізаваных тэкстаў. I. ўласціва інтэрмедыям школьнага тэатра, бел. нар. тэатра і яго драматургіі («Цар Ірад», «Лодка», «Цар Максімілян», жанравабыт. сцэны ў паказах батлейкі і інш.). Часам акцёры ў працэсе паказаў уводзілі тэкстыІ., цэлыя сцэны або сюжэты на надзённыя тэмы, выкарыстоўвалі сатыр. жарты, звярталіся з рэплікамі да гледача (гл. Докшыцкая батлейка Патупчыка). Мастацтвам I. ў пэўнай ступені прасякнуты выступленні трупы В.ДунінаМарцінкевіча, першай бел. трупы I. Буйніцкага, бел. вечарынкі. Вял. ўвагу I. ўдзялялі ў сваёй творчай дзейнасці рэж. У.Галубок, М.Кавязін, Е.Міровіч, М.Міцкевіч, акцёры Д.Арлоў, Г.Глебаў, А.Ілынскі, П.Малчанаў, Б.Платонаў і інш. У наш час маст. I. ўжываецца як рэжысёрскі прыём у працэсе стварэння канцэпцыі пастаноўкі і яе ажыццяўлення на сцэне. Імправізацыйныя падыходы да стварэння сцэнічных твораў назіраюцца ў рэжысуры В.Баркоўскага, Р.Баравіка, А.Гарцуева, А.Жугжды, В.Катавіцкага, Б.Луцэнкі, А.Ляляўскага, М.Пінігіна, В.Раеўскага, У.Савіцкага і інш., у творчасці акцёраў Г.Качатковай, П.Кармуніна, У.Мішчанчука, М. Пятрова, К.Перапяліцы і інш. Сучасная тэатр. педагогіка выкарыстоўвае I. як метад у навучальнавыхаваўчай працы з акцёрамі. Імправізацыйныя прынцыпы работы шырока выкарыстоўваюцца ў эстр., цыркавой і тэатр. клаўнадзе.
Т.Г.Мдывані (музыка). Р.І.Баравік (тэатр).
ІМПРЗСІЯ (ад франц. impression уражанне), кароткі літаратурны твор эмацыянальнасуб’ектыўнага харак
189
ІМПРЭСІЯНІЗМ
тару; жанравая разнавіднасць лірычнай мініяцюры. Для I. характэрна апора на першасны пачуццёвы вобраз, што ўзнікае пры непасрэдным поглядзе на прадмет і выклікае імкненне замацаваць менавіта гэтае пачатковае ўражанне або вызначыць яго дэталлю. Аснову I. складае перажыванне аўтара, якое і вызначае яе якасці — асацыятыўнасць, павышаную эмацыянальнасць, метафарычнасць, выкарыстанне элементаў рытмізацыі, часавую незавершанасць маст. выяўлення, суб’ектыўнасць аўтарскай ацэнкі і адсутнасць сюжэта. Напр.:
«...Пяюць начлежнікі...
Слоў не разбярэш, — надта закацістая песня, але зірнеш, адкуль плыве яна, і ўбачыш чырвоны слуп з чорнай каронай над лесам, — гэта вогнішча начлежнікаў...
...Пяюць начлежнікі...
Зычная маркотная песня лунае да неба... аж да зорак... Гэта стогн загнанага жыцця, жальбы крывавай працы, споведзь доўгай нядолі, кананне веры пад ударамі цяжкай крыўды...
...Пяюць начлежнікі...»
(З.Бядуля. «Пяюць начлежнікі»).
Найб. ярка выявілася ў творчасці З.Бядулі (зб. «Абразкі»), Да I. таксама звярталіся Ф.Багушэвіч («Тралялёначка», «Дзядзіна»), Цётка («Прысяга
над крывавымі разорамі», «Умарыўся»), Ядвігін Ш. («Васількі»), М.Багдановіч («Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...», «Ціхі вечар; знікнула спякота... »), Я.Колас («Думкі ў дарозе»), У.Караткевіч («Подыхі продкаў»), і інш. У бел. літ.знаўстве побач з тэрмінам «I.» ўжываюцца як сінанімічныя паняцці абразок, вершу прозе, лірычная мініяцюра.
Літ.: Кісліцына Г. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. Мінск, 2000.
ІМПРЭСІЯНІЗМ (франц. impressionnisme ад impression уражанне), кірунак у мастацтве апошняй трэці 19 — пач. 20 ст. Узнік у франц. жывапісе ў канцы 1860— пач. 1870х гг. Прадоўж