Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
ІЗАР’ЕВА Маргарыта Мікалаеўна (н. 13.2.1946, г. БялаСлаціна, Балгарыя), беларускі рэ
М.М.ІзворскаЕлізар ’ева.
178
ІКАНАГРАФІЯ
жысёр оперы, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Др пед. навук (2009). Др філас. навук (2009). Праф. (2007). Скончыла Балгарскую (1969, клас Дж.Ганеева, Б.Еліезер, З.Манолава) і Ленінградскую (1974, клас Т.Смірновай, Э.Пасынкава) кансерваторыі. У 1975—94 рэж.пастаноўшчык, у 2002—09 маст. кіраўнік Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Адначасова з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Для пастановак І.Е. характэрна ўважлівае стаўленне да аўтарскага тэксту, імкненне да раскрыцця глыбінных філас.этычных праблем, прыцягненне шырокага спектра вобразаў і асацыяцый, шматаспектнасць рэжысёрскага рашэння, імкненне да муз.драм. цэласнасці спектакля. На сцэне тэатра здзейсніла пастаноўкі: «Дон Карлас» (1979), «Шэкспір і Вердзі» (фантазія ў 3 ч. па матывах опер «Макбет», «Фальстаф», «Атэла», 1992) Дж.Вердзі, «Выбар капельмайстра» І.Гайдна, «Служанкапані» Дж.Пергалезі (абедзве 1981), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986), «Чароўная флейта» В.А.Моцарта (1987), «Тоска» Дж.Пучыні (1991), «Лэдзі Макбет Мцэнскага павета» Д.Шастаковіча (1994), «Хаваншчына» М.Мусаргскага (2003), «Іаланта» П.Чайкоўскага (2004), «Кармэн» Ж.Бізэ, «Рыта, або Пірацкі трохвугольнік» Г.Даніцэці, «Запіскі вар’ята» У.Кузняцова (усе 2005), «Моцарт і Сальеры» М.РымскагаКорсакава (2007) і інш.
ІКАЗНЕНСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнікархітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Іказнь Браслаўскага рна. Пабудавана ў 1905 з цэглы ў традыцыях Маскоўскай школы дойлідства 17 ст. Mae 3часткавую аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю: асн. аб’ём, 5гранная апсіда, бабінецзваніца. Двух’ярусны асн. аб’ём у плане блізкі да квадрата, завершаны цыбулепадобным купалам на 8гранным светлавым барабане (вокны зашыты). Званіца
Іказненскі касцёл Божага Цела.
над бабінцам 2ярусная ў форме васьмерыка на чацверыку, завершана шатровым перакрыццем з макаўкай. Пластычны дэкор ствараюць аркатурныя паясы, сухарыкі, прафіляваныя карнізы, абрамленні аконных праёмаў, кілепадобныя какошнікі бакавых фасадаў і шатра, вуглавыя калонкі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
Ю.Ю.Захарына.
Іказненская Мікалаеўская царква.
ІКАЗНЕНСКІ КАСЦЁЛ БОЖАГА ЦЁЛА, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Іказнь Браслаўскага рна. Пабудаваны ў 1905 з вапнавых блокаў і цэглы. Храм базілікальнага тыпу з трансептам, завершаны паўкруглай апсідай. Нефы перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Гал. фасад 2вежавы. Вежы квадратнага сячэння, завершаны шатрамі, прарэзаны аконнымі праёмамі разнастайных форм (прамавугольнымі і здвоенымі арачнымі біфорыумамі, арачнымі трыфорыумамі). Паміж вежамі — трохвугольны шчыпец з акномружай у цэнтры. Над арачным парталам — трыфорыум. Па перыметры храм узмоцнены 3ступенчатымі контрфорсамі. Бакавыя фасады і завяршэнні трансепта з высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Пластыку фасадаў узмацняюць аркатурныя паясы. У інтэр’еры 3 алтары, цэнтр. — драўляны, 3ярусны. Тэр. храма абнесена агароджай з бутавага каменю. Касцёл дзейнічае.
Ю. Ю. Захарына.
ІКАНАГРАФІЯ (ад грэч. еікбп выява + ...графія) у выяўленчым мас т а ц т в е, дакладна вызначаная сістэма адлюстравання тыпаў, сюжэтаў, выяў персанажаў ці сюжэтных сцэн. Іканаграфічныя сістэмы бяруць пачатак ад рэліг. культу, які ўста
179
ІКАНАПІС
Да арт. Іканаграфія. Маці Божая Замілаванне. 1636. Знойдзена ў в. Месткавічы Пінскага рна.
ляваў абавязковасць вытрымлівання пэўных правіл дзеля тэалагічнай дакладнасці і палегчанага пазнавання выяўл. персанажаў або сцэн. Выдзяляюцца I. Багародзіцы, Ісуса Хрыста, «свят» і г.д. Да іканаграфічных прыёмаў адносяцца акрэсленая для кожнага персанажа колеравая гама, вызначаныя позы, рухі, атрыбуты. Так, вобраз Багародзіцы сімвалізуе жаночая фігура ў мафорыі (накідцы) чырвонага колеру (знак пакут і ўспамін аб выбраным паходжанні) і блакітнай ніжняй вопратцы (знак нябеснай чысціні). Поза Багародзіцы вызначаецца тыпалогіяй абраза (Агіасарытыса, Адзігітрыя, Аранта, Панахранта, Замілаванне). Развіццё сакральнага і свецкага мастацтва абумовіла большую свабоду ўвасаблення старых іканаграфічных схем і з’яўленне новых, менш рэгламентаваных.
У мастацтвазнаўстве I. (іканаграфічны метад) — апісанне і класіфікацыя тэм, сюжэтаў, матываў, персанажаў выяўл. мастацтва незалежна ад асаблівасцей яго гіст. тыпу, маст. кірунку, плыні, стылю і школы, спосабаў і сродкаў маст. вырашэння.
У музыказнаўстве I. — вывучэнне і сістэматызацыя тво
Да арт. Іканаграфія. Марі Божая Адзігітрыя. 17 cm. Знойдзена ў в. Галынка Клецкага рна.
раў выяўл. мастацтва на муз. тэматыку, фотаздымкаў музыкантаў, муз. інструментаў, а таксама даследаванне ўвасабленняў муз. сюжэтаў у творах жывапісу, графікі, скульптуры, кераміцы і г.д. Адрозніваюць I. персанальную — канцэнтруецца вакол біяграфій кампазітараў або выканаўцаў муз. твораў з мэтай аднаўлення жыццёвых абставін і побыту, у якіх фарміраваўся іх светапогляд, і агульную — уключае гісторыю муз. побыту і муз. інструментарыя, што мае вял. значэнне пры вывучэнні старадаўняга муз. мастацтва (напр., тыповых асаблівасцей знешняга выгляду, канструкцый інструментаў, спосабу музіцыравання). I. мае на мэце каталагізацыю, апісанне, аналіз дакладнасці і верагоднасці выяўл. матэрыялу розных тыпаў, яго выкарыстанне і сістэматызацыю ў выглядзе калекцый, збораў, якія маюць адносіны да музыкантаў і муз. інструментаў, апрацоўку знойдзеных артэфактаў. Маст. маляванне было шырока распаўсюджана ў тэарэт. трактатах, на тытульных лістах муз. слоўнікаў, кніг і нотных выданняў, на гравюрах і жывапісных пано мастакоў. Пры вывучэнні старадаўняй муз. культуры важнай крыніцай I. з’яўляліся
наскальныя малюнкі з выявамі муз. інструментаў і рытуальных цырымоній, на якіх прысутнічалі музыканты. Пэўны матэрыял па старадаўняй слав. муз. культуры даюць мініяцюры ў летапісных зводах, царк. фрэскі, нар. лубок (зб. быт. музыкі ананімных аўтараў 17 ст. «Полацкі сшытак», які быў знойдзены ў Полацку ў 1980я гг.). На аснове даследаванняў выдаюцца альбомы, атласы, зборнікі, прысвечаныя пытанням I. (напр., у 2010 1 2012 у Мінску было выдадзена даследаванне Д.Сасноўскага «Гісторыя беларуская музычнай культуры ад старажытнасці да 20 ст.»). Упершыню праца па I. была выдадзена ням. лексікографам Э.Герберам (1783), у Расіі — М.Фіндэйзенам (1896). У Беларусі першыя распрацоўкі тэрміна «I.» былі зроблены бел. музыказнаўцамі І.Назінай («Беларускія народныя музычныя інструменты», 1982) і Д.Бесарабам («Партрэты беларускіх кампазітараў», 2006).
Д.А.Краўчанка (выяўленчае мастацтва), М.Р.Мдывані (музыказнаўства).
ІКАНАПІС, пісанне абразоў (ікон), стварэнне вобразаў святых; від жывапісу, рэліг. па тэматыцы і сюжэтах, культавага па прызначэнні. Узнік на аснове традыцый познаэліністычнага мастацтва. Найб. стараж. помнікі датуюцца 6 ст. Першапачаткова абразы выконваліся ў тэхніцы мазаікі, энкаўсцікі, затым пісаліся тэмперай, з 18 ст. — алейнымі фарбамі на драўляных дошках. Самыя раннія стараж. бел. абразы мелі традыцыі візант. I., але ўжо ў 16 — 1й пал. 17 ст. ў Беларусі ўзніклі свае самабытныя цэнтры і школы. Абразы ствараліся ў Брэсце, Гродне, Пінску, Магілёве, Віцебску, Полацку, Мінску, Вільні і інш. Для бел. I. быў характэрны сінтэз візант. іканаграфіі і ідэй Адраджэння. Творы вылучаліся сімвалізмам выяўл. мовы, вернасцю канонам, шырокім выкарыстаннем этнаграф. элементаў, характэрнасцю тыпажоў, пэўнай маст. свабодай выканання, імкненнем да перадачы прасторы, аб’ёму, прапарцыянальнасці ў выяве чалавека (іконы «Маці
180
ІКАНАСТАС
Іканастас Успенскага сабора Жыровіцкага Успенскага манастыра.
Божая Замілаванне» Троіцкай царквы ў в. Месткавічы Пінскага рна, 1875; «Пакланенне вешчуноў» Успенскай царквы ў в. Басценавічы Мсціслаўскага рна, 1890; «Нараджэнне Хрыстова», «Пакланенне вешчуноў» Дабравешчанскага касцёла ў г. Гродна, абедзве 1642). Вызначальнымі рысамі бел. I. з’яўляюцца багатая арнаментыка, разны раслінны арнаментальны фон, размалёўка, разнастайныя накладныя элементы, дэталізацыя, аб’ёмнасць, лірычнасць вобразнага ладу (абразы «Параскева Пятніца», сярэдзіна 16 ст., «Хрыстос Уседзяржыцель» Троіцкай царквы ў в. Быцень Івацэвіцкага рна, 1804, «Маці Божая Элеуса» Сямёнаўскай царквы, Слуцкі рн, 1868; «Пакровы», «Маці Божая Адзігітрыя» Мікалаеўскай царквы ў г. Маларыта, абодва 19 ст.). У каляровай будове вобразаў дамінавалі чырвонакарычневыя, вохрыстыя і кантрасныя ім сінія, зеленаватыя фарбы. Суіснаванне ў Беларусі 3 плыняў хрысціянства (каталіцкай, праваслаўнай і ўніяцкай) надало бел. I. самабытную маст. адметнасць,
стылістычнае багацце, міжканфесійны ўзаемаўплыў. Своеасаблівасцю бел. I. 18 ст. з’яўляліся праявы стылю барока, багацце арнаментыкі, каларыстычная дэкаратыўнасць, эмацыянальная выразнасць, непасрэднасць раскрыцця сюжэта, фальклорнасць адлюстравання дзеяння, імкненне да раскрыцця псіхал. характару і эмацыянальнага стану персанажаў, да рэальнай перадачы рэчаіснасці (іконы «Ілья з жыціем» Сямёнаўскай царквы ў в. Барок Слуцкага рна, 1730я гг.; «Увядзенне ў храм» Крыжаўзвіжанскай царквы, 1754—57, «Узвіжанне крыжа» Міхайлаўскай царквы, сярэдзіна 18 ст., у в. Аброва Івацэвіцкага рна). У канцы 18 — пач. 19 ст. бел. I. паступова страціў сваю самабытнасць і перастаў існаваць як асобная маст. школа. Уласна бел. I. знік пасля 1839, калі была ліквідавана Брэсцкая царк. унія. 3 20 ст. ідзе спроба аднаўлення бел. іканапісу.
Літ.'. Жывапіс Беларусі XII—XVIII стагоддзяў: фрэска, абраз, партрэт. Мінск, 1980; Іканапіс Беларусі XV—XVIII стст. 3 выд. Мінск, 1995.
ІКАНАСТАС (ад грэч. еікбп выява + stasis месца стаяння), алтарная перагародка з размешчанымі ў вызначаным парадку радамі абразоў, якія аддзяляюць алтар ад астатняй прасторы храма. У першыя стагоддзі існавання хрысціянства I. не было. У раннехрысціянскіх пабудовах з’явіліся дэкар. калоны (балюстрада ў выглядзе калоннага порціка, у цэнтры якогазнаходзіўся гал. ўваходу алтар — Царская брама, а па баках — малыя дзверы, назва