• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    (т. 1—3, 1991), «Маляўнічая Расія» (2е выд. 1994), «Слуцкае Евангелле» (2009), «Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII—XIX стагоддзяў» (2010), «Д.Струкаў. Альбом малюнкаў 1864— 1867» (2011), «Буквар 1767», «Сымонмузыка» Я.Коласа, «Шляхам жыцця» Я.Купалы, «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» В.Ластоўскага, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Калядная пісанка. 1913 год», «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911 — 1912», «Полацкае Евангелле» (канец 12 — пач. 13 ст.; усе 2012) і інш. Ізаграфічныя адлюстраванні маюць вял. значэнне для навук. і творчай працы над рарытэтнымі матэрыяламі, якія ў сувязі з рознымі гіст. абставінамі часта знаходзяцца за межамі Беларусі. Розныя ўзоры ізаграфічных матэрыялаў знаходзяць сваё творчае выкарыстанне ў сучаснай кніжнай графіцы, асветніцкіх плакатах, навук.папулярных відэапраграмах і інш.	Я.Ф.Шунейка.
    ІЗАКАЛОН (ад грэч. isokolon раўначленнасць), адна са стылістычных фігур, засн. на раўнавазе сумежных коланаў маўлення, звычайна падкрэсленай сінтаксічным паралелізмам, анафарай, падабенствам канчаткаў і інш. Напр.:
    Галзіннік мой — не сонца, што ў зеніце, Гадзіннік мой — не сэрца, што ў грудзях, Сваім дакладным часам на арбіце Сама зямля мне вымярае шлях.
    (А.Куляшоў.
    «Гадзіннік мой — не сонца, што ў зеніце»)
    I. пашыраны ў сучасным верлібры (свабодным вершы) і часам вызначае яго архітэктоніку:
    Вечарэе — пара запальваць ліхтары. Цяжчэе — пара ўсміхацца.
    (А.Разанаў)
    ІЗАМЕТРЬІЗМ (ад грэч. isos роўны, аднолькавы + metron мера), рытмічная суразмернасць вершаваных радкоў, што дазваляе прадказаць іх будучы характар. У розных сістэмах вершаскладання I. выяўляецца ў
    176
    ІЗБІШЧА
    залежнасці ад характару іх рытмічнай арганізацыі: у метрычнай — як ізахранізм (раўнач савасць: радкі верша прамаўляюцца за аднолькавы час), у сілабічнай — як ізасілабізм (роўнаскладовасць), у танічнай — як ізатанізм (роўнанацісковасць: ва ўсіх радках верша — аднолькавая ці прыблізна аднолькавая колькасць моцных, або апорных, націскаў), у сілабатанічнай — як раўнастопнасць (вершаваныя радкі ўтрымліваюць адну і тую ж колькасць аднолькавых стоп). I. верша, аднак, нярэдка парушаецца паэтам у сувязі з неабходнасцю рытмічнай акцэнтаванасці пэўных думак і эмоцый. Разам з тым існуюць асобныя віды верша, у якіх прынцып I. не захоўваецца (напрыклад, вольны верш — у сілабатанічнай сістэме вершавання).
    В.П.Рагойша.
    ІЗАСІЛАБІЗМ (ад грэч. isos роўны, аднолькавы + syllabe склад), аднолькавая колькасць складоў у адрэзках маўлення; адзін з відаў ізаметрызму. З’яўляецца асновай рытмічнай арганізацыі сілабічнага вершаскладання, дзе ў вершаваных радках — адна і тая ж колькасць складоў (9, 11, 13 і інш.). Так, у вершы Ф.Скарыны з прадмовы да кнігі «Іова» (1517) у цотных радках па 14 складоў, у няцотных — па 15:
    Богу в Тронцы еднному ко чтн н ко славе, Матерн его пречнстой Марнн к похвале, Всем небесным снлам н святым его к веселню, Людем посполнтым кдоброму наученню.
    I. прысутнічае ў сілабатанічным вершаскладанні, хаця тут ён не выступае ў якасці найгал. рытмастваральнага кампанента. Заўважаецца I. і ў маст. прозе, ствараючы выразную раўнаважкасць коланаў як маўленчых тактаў, выдзеленых паўзамі і аб’яднаных лагічнымі націскамі.
    В.П.Рагойша.
    ІЗАХРАНІЗМ (ад іза... + грэч. chromos час), раўначасовасць, аднолькавая працягласць гучання адзінак мовы. I. пакладзены ў аснову метрычнага вершаскладання, якое грунтуецца на аднолькавай колькасці
    стоп адпаведнага долевага аб’ёму пры чытанні твора ў раўнамерным тэмпе. Верш падзяляецца на рытмічныя групы, роўныя паміж сабой па часе іх вымаўлення. Сустракаецца ў бел. нар. песнях: каляндарнаабрадавых («Каля майго церама»), сямейнаабрадавых («Пачынаем вянок віці»), сямейнабыт. («У вішнёвым садочку»), любоўных («Ой, сокал, мой сокал», «Балада аб партызанцы Галіне») і інш. Парушэнне аднастайнага, ізахроннага тэмпу пры выкананні метрычнага верша надае яму дадатковую маст. выразнасць, пашырае яго выяўл. магчымасці. Асобныя даследчыкі лічаць, што паняцце «I.» непрымальнае да танічнага вершаскладання. Выкарыстоўваецца як маст. прыём і ў прозе.
    ІЗБІЦА, 1) у драўляным дойлідстве Беларусі, Польшчы, Украіны 16—17 ст. зрубная надбудова над замкавай вежай, завершаная шатром. Выкарыстоўвалася як абарончае памяшканне. Выступала за аб’ём вежы. Знешнія выступы знізу былі адкрытыя і выконвалі ролю машыкуляў. 2) Зрубная апора мастоў. 3) Зруб у складзе канструкцый, што закладваліся для большай трываласці ўнутраных земляных абарончых валоў сярэдневяковага горада.
    С.А.Сергачоў.
    ІЗБІШЧА, археалагічныя помнікі — селішча і курганны могільнік каля в. Ізбішча Лагойскага рна.
    Селішча за 2 км на ПдЗ ад вёскі, на 1й надпоймавай тэрасе правага берага р. Дзвінаса, ва ўрочышчы Калысаўка. Памеры 300x150 м. Адкрыў у 1985 М.М.Чарняўскі, даследавалі ў 1987—89 В.У.Казей, у 1990 Г.В.Штыхаў. Раскапана 824 м2. Культ. пласт 0,5 м. Выяўлены рэшткі печаў, складзеных з камянёў, адкрытыя ачагі, гасп. ямы. Знойдзены 2 фібулы 2—3 ст., гліняныя прасліцы, ляпны посуд (з расчосамі, штрыхамі, шурпатай і глянцаванай паверхняй), таксама кераміка культур банцараўскай і доўгіх курганоў. Да
    10—11 ст. належаць бронзавая лунніца, арнаментаваная накладка для рэменя, бранзалет са змяінымі галоўкамі, гліняная форма для адліўкі ўпрыгажэнняў, крэсіва, спражка, бразготка, сярэбраны злітак вагой 19,76 г, шкляная пацерка з «вочкамі», кругавая кераміка.
    Курганны могільнік за 0,8 км на Пд ад вёскі, 30—50 м ад селішча, на беразе р. Дзвінаса. Мясц. назва Калатоўкі (блізкая да Валатоўкі). Цягнецца паласой (400x80 м) паралельна селішчу, налічваў больш за 120 насыпаў, у т.л. 5 падоўжаных, астатнія — круглыя. Адкрыў у 1980 М.І.Лашанкоў, абследавалі ў 1982 Г.В.Штыхаў, у 1986 В.У.Казей. Ахоўныя раскопкі ў сувязі з будаўніцтвам вадасховішча праводзілі В.Е.Собаль (1987), В.У.Казей (198789), Г.В.Штыхаў (1990). Даследавана 114 курганоў выш. 0,5— 2,5 м, дыям. 6—18 м, адзін — выш. 3,5 м, дыям. 20 м. У 7 курганах пахавальны абрад — трупаспаленне, 17 курганоў без пахаванняў, у астатніх — трупапалажэнне, у т.л. 25 у падкурганных ямах. Пахаванні адзіночныя (зрэдку парныя) на гарызонце, на месцы агнішча ці ў яме глыб. 0,4—0,6 м; арыентаваны на 3 ці з адхіленнем на ПнЗ, некаторыя на Пн. Ёсць прыкметы дамавін (рэшткі дрэва), страў і трызны (косці птушак, рыбы, жывёл). У жаночых пахаваннях бронзавыя скроневыя кольцы, пераважна драцяныя бранзалетападобныя з завязанымі канцамі, розных тыпаў пярсцёнкі, бранзалеты, шыйныя грыўні, бразготкі, круглыя падвескі, шкляныя і каменныя пацеркі. У багатым пахаванні ў адным з курганоў было 6 сярэбраных скроневых кольцаў, 2 арнаментаваныя пярсцёнкі, бронзавы грэбень з футаралам, 40 буйных золаташкляных пацерак, маніста з сердалікавых пацерак і 9 сярэбраных падвесак (1 скандынаўская, з выявай драпежніка). У якасці падвесак выкарыстоўваліся куфіцкія дырхемы, візант. міліярысіі, зах.еўрап. дынарыі.
    177
    ІЗБОРНІКІ
    Ізборнік Святаслава. 1073.
    У мужчынскіх пахаваннях звычайна каля ног знаходзілася сякера, каля пояса — падковападобная спражка, нож, у асобных выпадках — наканечнікі дзід, 2шыпных стрэл, крэсівы, сярпы. У жаночых і мужчынскіх пахаваннях — гаршкі, большасць з якіх зроблена на ганчарным крузе. Могільнік датуецца 10 — пач. 12 ст., належаў полацкім крывічам.
    Літ.: Штыхаў Г.В. Могільнік Ізбішча — Дзвінаса // Матэрыялы па археалогіі Беларусі. Мінск, 2008. Вып. 16.
    Г.В.Штыхаў, В.У.Казей.
    ІЗБОРНІКІ СВЯТАСЛАВА 1073 I 1076, самыя старажытныя ўсходнеславянскія рукапісы, якія захаваліся да нашага часу. I з б о р н і к 1073 складзены ў Кіеве часткова дзякам Іаанам на падставе старабалгарскага зборніка 9 ст. Мяркуецца, што ізборнік быў перапісаны з кнігі балгарскага цара Сімяона па заказе вял. рус. кн. Ізяслава Яраславіча, але пасля выгнання апошняга з Кіева пераадрасаваны яго брату Святаславу Яраславічу. Асн. частку тэксту складаюць перакладныя творы: «Адказы Анастасія Сінаіта», збор выпісак з Бібліі, твораў Васіля Вялікага, laana Златавуста і інш., спіс забароне
    ных кніг, візант. гістарыяграфічныя сачыненні, а таксама адзіны на Русі варыянт трактата візант. пісьменніка 9 ст. Георгія Хіравоска «Пра вобразы» — сачыненне па паэтыцы і рыторыцы, засн. на «Паэтыцы» Арыстоцеля. Усяго змешчана 380 артыкулаў 25 аўтараў. Кніга ўпрыгожана мініяцюрамі, арыгінальнымі застаўкамі, выявай сям’і вял. кн. Святаслава. Ізборнік паслужыў непасрэднай або ўскоснай крыніцай многіх рукапісаў, у т.л. старабел. (Віленскі спіс 16 ст.). Захоўваецца ў Дзярж. гіст. музеі ў Маскве. Ізборнік 1076 цалкам складзены дзякам Іаанам, магчыма, не для кн. Святаслава Яраславіча, а для патрэб манастыра, царквы ці ўласна для сябе на аснове перакладных замежных кніг, што меліся ў велікакняжацкай бцы. У ім змешчаны вытрымкі з твораў айцоў царквы, Бібліі, жыцій святых, такія арыгінальныя ўстаўкі, як «Слова аднаго манаха аб кніжным чытанні». Іаан ажыццявіў стыліст. і моўную апрацоўку тэкстаў, наблізіў апавяданне да рэалій мясц. жыцця. Шырокага распаўсюджання Ізборнік 1076 на тэр. Стараж. Русі не меў. Зберагаецца ў Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу.
    С.Л.Гаранін.
    ІЗВОД у літаратуразнаўстве, 1) варыянт твора, які ўзнікае ў выніку перапісвання рукапісных тэкстаў на пэўнай культ. прасторы (тое, што і рэгіянальны варыянт). Уяўляе сабой групу асобных спісаў твора, аб’яднаную агульнымі заканамернасцямі перапісвання тэкстаў у пэўнай мясцовасці. Фарміруецца менавіта пад уздзеяннем агульных заканамернасцей развіцця мясц. пісьменства, а не ў выніку свядомай перапрацоўкі прататыпу, чым адрозніваецца ад рэдакцыі. Існуюць I. паўд.слав. твораў Кірылы Тураўскага, усх.слав. I. жыцій праваслаўных святых і інш. 2) Варыянт рэдакцыі твора, які ўзнікае як вынік нязначнай, але свядомай перапрацоўкі аднаго з тэкстаў рэдакцыі твора. У апошнім значэнні паняцце «I.» не мае строга тэрміналагічнага характару і часта блытаецца з паняццямі «від рэдакцыі» або «варыянт рэдакцыі»; канкрэтныя адрозненні паміж I. і рэдакцыяй не вызначаны.
    Літ.: Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. Т. 1. Мінск, 2010.
    С.Л. Гаранін.
    ІЗВОРСКАЕ