• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 4.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 4.

    Памер: 664с.
    Мінск 2013
    581 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ныя дыяканскімі праходамі), якія аддзялялі алтар ад прасторы храма. Пазней паміж калонамі пачалі ўсталёўваць найбольш шанаваныя абразы (звернутыя абліччамі да вернікаў, якія сімвалізавалі ўдзел у малітве святых), у цэнтры ставілі крыж. 3 часам колькасць абразоў павялічылася, крыж замяніў абраз Хрыста, які ў сваю чаргу пашырыўся да дэісуснага рада. Пазней I. набыў строгую структуру пабудовы: у цэнтры, насупраць прастола, размяшчаецца Царская брама, злева ад яе знаходзяцца дзверы для выхаду святароў і іх памочнікаў падчас богаслужэння; справа— дзверы для ўваходу святароў. Знутры Царскай брамы знахо
    Да арт. Іканапіс. Святая Параскева Пятніца. 16cm.
    181
    ІКАНЫ
    дзіцца фіранка, якую адчыняюць або зачыняюць у вызначаныя моманты богаслужэння. I. складаецца з некалькіх радоў абразоў. Ніжні рад I. называюць мясц. — там знаходзяцца абразы, прысвечаныя ўшанаваным у дадзенай мясцовасці рэліг. святам, на створках Царскай брамы паказваюцца «Дабравешчанне» і фігуры 4 евангелістаў (Лукі, Марка, Іаана і Матфея). Справа ад Царскай брамы знаходзіцца абраз Збаўцы, злева — Маці Божай, на дыяканскіх дзвярах звычайна размешчаны постаці архангелаў. На наступным дэісусным радзе знаходзяцца абразы святых, якія пакланяюцца Хрысту, справа і злева ад Збаўцы — абразы Дзевы Марыі і Св. Іаана Хрысціцеля. Над дэісусным — святочны рад, які распавядае пра падзеі евангельскай гісторыі («Дабравешчанне», «Божае нараджэнне», «Грамніцы», «Богаяўленне»,«Ператварэнне»,«Распяцце», «Уваскрэсенне», «Узнясенне», «Спасланне Святога Духа»), На наступным прароцкім радзе размешчаны іконы прарокаў, што прадказвалі аб нараджэнні Збаўцы. У цэнтры рада знаходзіцца абраз Маці Божай з малітоўна паднятымі да неба рукамі і Немаўлём на ўлонні. На праайцоўскім радзе знаходзяцца біблейскія прабацькі, якія пакланяюцца вобразу Богаайца. На бел. землях I. вядомы з 15 ст. (I. Троіцкай царквы Троіцкага манастыра ў Слуцку), звычайна мелі 3—4 рады (праайцоўскі рад адсутнічаў ці аб’ядноўваўся з прароцкім). У 17 ст. бел. I. ствараліся ў стылі барока (I. Успенскага сабора ў в. Жыровічы Слонімскага рна, I. Троіцкай царквы ў Віцебску, I. Мікалаеўскай царквы ў Магілёве). I. 18 ст. вылучаліся багатым разным аздабленнем, пазалотай, самабытнымі абразамі. Самабытныя I. ствараліся да 1840х гг. Сучасныя I. выконваюцца паводле рус. стылю па зацверджаных тыпавых праектах, стараж. I. цэркваў замяняюцца на наваствораныя.
    ІКАНЫ, вёска ў Барысаўскім рне, на р. Мрай. За 43 км на ПнЗ ад горада
    і чыг. ст. Барысаў, 114 км ад Мінска, каля аўтадарогі Лагойск—Бягомль. Цэнтр Іканскага с/с. 155 гаспадарак, 401 ж. (2012).
    Вядомы з 1777 як сяло ў графстве Халопенічы Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, 5 дымоў, уладанне Л.Храптовіча. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Барысаўскім павеце Мінскай губ. У 1800 — 8 двароў, 62 ж. У 1897 вёска ў Мсціжскай воласці, 27 двароў, ІбЗж.У 1917 — 28 двароў 172 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Зембінскім рне Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай акруг. 3 20.8.1924 у Гарэлалужскім с/с. 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета. 3 22.9.1927 у Бягомльскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1940 — 65 двароў, 656 ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 19441. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 канца 1942 у межах БарысаўскаБягомльскай партыз. зоны. 28.5.1943 у час карнай аперацыі «Котбус» гітлераўцы поўнасцю спалілі вёску, загубілі 550 чал. Пасля вайны I. адноўлены. У 1959— 115 ж. 3 20.1.1960 у Барысаўскім рне. У 1964—2010 дзейнічаў Музей нар. славы (экспанаты ў Музеі нар. славы ў в. Зембін Барысаўскага рна). У 1988 — 135 гаспадарак, 353 ж. У 1997 — 191 гаспадарка, 540 ж.
    У 2012 лясніцтва, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Музей нар. Славы — філіял Барысаўскага аб’яднанага музея. Помнікі землякам і партызанам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемарыяльны парк герояў.
    ІКбНА, тое, што абраз.
    ІКбННІКАВА Ларыса Мікалаеўна (н. 2.2.1953, г. Гродна), беларускі харавы дырыжор. Засл. дзеяч культуры Беларусі (2004). Скончыла Бел. кансерваторыю (1978, клас А.Зелянковай). 3 1991 дырыжор камернага хору Гродзенскай капэлы, з 1998 кіраўнік жаночага камернага хору і выкладчык Гродзенскага муз. каледжа. Адначасова з 2002 у гродзенскім філі
    яле Бел. акадэміі мастацтваў. Аўтар манаграфіі «Інтэрпрэтатарская культура харавога дырыжора» (2е выд. 2008).
    ІКТ (ад лац. ictus удар, націск), моцнае месца ў вершаваным радку, на якое звычайна падае рытмічны націск. Паміж I. у сілабатанічным вершы знаходзяцца т.зв. міжіктавыя інтэрвалы, што займаюць адзін або два склады. Раўнамернае чаргаванне тых і другіх утварае метр верша (харэічны, ямбічны, дактылічны, амфібрахічны або анапестычны). У 3складовых памерах I., за рэдкім выключэннем, супадаюць з націскнымі складамі, у 2складовых часта не супадаюць (гл. Пірыхій, Спандэй). У танічным вершаскладанні I. часам называюць моцны, або апорны, націск у вершаваным радку, які падпарадкоўвае сабе націскі суседніх службовых і нават самаст. слоў.
    В.П.Рагойша.
    ІЛАРЫЁН, старажытнарускі царкоўны дзеяч, філосаф, пісьменнік 11 ст. Заснавальнік КіеваПячэрскай лаўры (1051), першы мітрапаліт кіеўскі з мясц. духавенства (1051— 55). 3 твораў зберагліся «Вызнанне веры», урывак з павучання святарам. Аўтар помніка стараж. аратарскай прозы «Слова пра закон і дар Божы» (паміж 1037 і 1050). Асн. яго ідэя — сцвярджэнне паліт. і царк. незалежнасці Русі ад Візантыі, роўнасці народаў, якія вызнаюць хрысціянства. У ім даецца высокая ацэнка князям, якія праславілі Русь у інш. краінах. Кампазіцыйна твор складаецца з 3 частак: разважанні пра ўзаемаадносіны Старога і Новага Запаветаў як «закона» для іўдзеяў і «Божага дару» для ўсіх хрысціян; пахвала кн. Уладзіміру як хрысціцелю Русі; малітва за Русь супраць заняволення іншаземцамі. Стыль твора вызначаюць патрыятычны пафас, метафарычнасць, насычанасць антытэзамі, шырокае выкарыстанне рытарычных пытанняў і воклічаў. «Слова» паўплывала
    182
    ІЛЬНЯНЫЯ
    на стылістыку «Іпацьеўскага летапісу», асобных жыцій.
    «НЛЛЮСТРАЦНЯ», 1) часопіс. Выдаваўся ў 1845—49 у СанктПецярбургу на рус. мове. Змясціў фалькл,этнаграф. нарыс «Беларускае вяселле» (1848, т. 6, №1) і арт. «Горад Барысаў» Р.Падбярэскага. Без подпісу надрукаваў «Узор паэзіі беларусаў» (верш «Віншаванне бондара Савасцея», 1848, т. 7). 2) Часопіс ліберальнага кірунку. Выдаваўся ў 1858—63 у СанктПецярбургу на рус. мове. Бел. этнограф і пісьменнік П.Шпілеўскі вёў у выданні пастаянную рубрыку «Дзённік знаёмага чалавека», змясціў «Заходнярускія нарысы» (1858, працяг «Падарожжа па Палессі і беларускім краі», надрукаванага ў час. «Современннк» у 1853—55), артыкул «Паездка ў заходнія губерні» (1860).
    ІЛЫНСКІ Аляксандр Канстанцінавіч (11.11.1903, г.п. Мір Карэліцкага рна— 28.3.1967), беларускі акцёр. Брат М.Ільінскага Нар. артыст Беларусі (1938). Нар. артыст СССР (1953). Скончыў Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). 3 1919 працаваўу Першым тве бел. драмы і камедыі, з 1920 Мінскім тэатры рэв. сатыры, у Бел. дзярж. тэатры. 3 1926 у Бел. тэатры імя Я.Коласа (у 1941—46 маст. кіраўнік). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. Яго мастацтва вызначалася бліскучым камедыйным талентам, народнасцю і нац. самабытнасцю. Здольнасць I. да творчай імправізацыі надавала кожнаму яго выступленню непаўторны характар. Шырока выкарыстоўваў выразныя мімічныя сродкі, грым. Сярод роляў: Несцерка (аднайм. п’еса В.Вольскага), Кручкоў («Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча), Гукан («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Моцкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Сысой («Каля тэрасы» М.Грамыкі), Генерал Мэкстан («Горад вятроў» У.КІршона), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Чабутыкін («Тры сястры»
    А.Чэхава), Матрос Хваткін («Разлом» Б.Лаўранёва), Фаюнін («Нашэсце» Л.Лявонава), Алёшка («На дне» М.Горкага), Сямён Міхайлаў(«Сям’я Міхайлавых» У.Салаўёва), Сганарэль («Лекар паняволі» Мальера), Эльф Пэк («Сон у летнюю ноч» У.Шэкспіра) і інш. Рэж.пастаноўшчык спектакляў «Віцмундзір» П.Каратыгіна (1948), «Домік на ўскраіне» А.Арбузава (1955) і інш. Пра I. створаны дакумент. фільм «Жыццё на сцэне» (1966, рэж. С.Сплашноў). Яго імем названа вуліца ў г. Віцебск, усталяваны мемар. дошкі ў г. Віцебск і г.п. Мір. Дзярж. прэмія Беларусі 1946.
    ІЛЫНСКІ Мікалай Канстанцінавіч (21.3.1899, г.п. Мір Карэліцкага рна— 1943), беларускі акцёр, драматург. Брат А.К.Ільінскага. 3 1925 працаваў у тэатр. падсекцыі Інбелькульта, з 1926 Бел. тве драм. пісьменнікаў і кампазітараў, у Бел. першым дзярж. тэатры. У 1930я гг. загадчык літ. часткі Бел. другога драм. тэатра. Выступаў у Першым тве бел. драмы і камедыі. Выконваў эпізадычныя характарныя ролі: Базыль Руды («У ліпнёвую ноч» Б.Гарчынскага), Дазорца парабкаў («Кавальваявода» Е.Міровіча), карчмар Шыман («Панскі гайдук» Н.Бываеўскага) і інш. Аўтар п’ес на актуальную тагачасную тэматыку: «Лес цёмны» (паст. 1926), «На прадвесні» (паст. 1928), «Вясна» (паст. 1932).
    ІЛЫНЦЫ, грыбаўская секта, рэлігійная секта, якая ўзнікла як плынь у праваслаўі ў сялянскім асяроддзі Зах. Беларусі ў пач. 20 ст.
    і аформілася ў самаст. аргцыю ў 1930я гг. Засн. бел. селянінам Ільёй (Альяшом) Клімовічам з в. Грыбаўшчына (каля Беластока). Ён назваў сябе прарокам Ільёй, які сышоў на зямлю, абвясціў хуткі надыход канца свету і для яго сустрэчы арганізаваў будаўніцтва «горада будучага» Вершаліна, куды сыходзіліся вернікі. Меў прыбліжаных «апосталаў». Як духоўнага папярэдніка Ільі сектанты ўшаноўвалі Іаана Кранштацкага; прасочваецца таксама ўплыў рус. секты хлыстоў. Вучэнне 1 рэліг. практыка секты вызначаліся крайнім містыцызмам, фальсіфікаваліся цудатворныя вылячэнні і прывіды. Найб. дагматычна і арганізацыйна аформленай сярод ільінцаў была група «аўторакаў». Паводле іх тлумачэння, слова «аўторак» паходзіць ад «паўторнага» прышэсця Хрыста, які прыйдзе менавіта ў гэты дзень. Таму дзень адпачынку перанесены на аўторак. Абраднасць мала адрознівалася ад праваслаўнай, шанаваліся абразы з выявамі Іаана Кранштацкага, І.Клімовіча і інш. кіраўнікоў секты ў выяве Тройцы і святых. Існавала «грыбаўская літаратура» — рукапісныя зборнікі гімнаў, малітоўнікі, брашуры, складзеныя малапісьменнымі аўтарамі. Пасля 1939 секта заняпала. Падрабязна апісана ў рамане бел. пісьменніка А.Карпюка «Вершалінскі рай» (1974).
    Літ.: Pawluczuk W. Sekta grzybowska — doctryna i ideologia // Rocznik Bialostocki. Tom IX. 1970.
    Ю.В.Бажэнаў.
    ІЛЬНЯНЬІЯ ПЁСНІ, група песень восеньскага цыкла бел. нар. календара (нар. азначэнне «ільнявыя», «лён беручы», «пры лёне»), Функ