Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
рманічную («Канцэрт для балалайкі з аркестрам» Г.Гарэлавай), поліфанічную музыку (фуга для фп. «Пад старым дубам» В.Войціка; інвенцыі для фп. «Сумная зебра» В.Капыцько); м а с тацкaвобразнaга зместу музычных твораў— музыку праграмную (для фп. «Куфар маёй бабулі»: «Музычнае шчаня», «Прагулка», «Горкая крыўда» В.Капыцько; Сімфонія № 3, «Сімфонія ў стылі барока»: «Дыялог», «Дуэт», «Perpetuum mobile», «Solo», «037» А.Мдывані) і непраграмную («Канцэрт для аркестра і саліруючага фартэпіяна» У.Кандрусевіча), сацыяльнага прызначэння — прыкладную, танц. («Вішнявецкая кадрыля ў пяці каленах»: «Першае», «Да паловы», «Крыжок», «Казачок», «Полечка»
А.Рашчынскага), музыку да драм. спектакляў («Рэвізор», «Прыбытковае месца», «Знак бяды» В.Кандрусевіча і інш.), да к/фільмаў («У зямлі нашы карані», «Ясь і Яніна» У.Мулявіна), канцэртную музыку («Канцэрт для скрыпкі з аркестрам» Н.Усцінавай; харэагр. кампазіцыі — паэма «Патрыятычны эцюд» і малюнак «Беларусь» Д.Смольскага).
Н. В. Мацабярыдзэ.
ІНСТРУМЕНТОЎКА ў музыцы, выражэнне музычнамастацкай думкі кампазітара пры дапамозе групы муз. інструментаў. Да аркестравай музыкі ўжываецца таксама тэрмін «аркестроўка» (у адрозненне ад аранжыроўкі, пералажэння). У цяперашні час тэрмін часта пашыраюць і на сферу харавой шматгалосай музыкі (харавая I.). У аснове I. ляжаць выразныя і тэхн. магчымасці інструментаў, залежнасць муз. цэлага ад тэмбравых умоў, размеркаванне галасоў шматгалосай тканіны па рэгістрах. Сярод прынцыпаў I.: вылучэнне тэмы тэмбравымі сродкамі, стварэнне гукавога рэльефу і фону (меладычная, гарманічная фігурацыя, акампанемент, арганны пункт, асціната, педаль); драматургічная логіка ў выкарыстанні інструментаў або іх спалучэнняў, якая ўплывае на формаўтварэнне; праслухоўвальнасць галасоў фактуры; падкрэсліванне метрарытмічнай асновы. Ансамблевая I. з прычыны абмежаванасці складу інструментаў і адмаўлення ад падзелу іх на групы максімальна выкарыстоўвае выразныя і віртуозныя іх магчымасці, падкрэслівае індывідуальнасць кожнага інструмента і выяўляе спецыфіку камернай музыкі. Параўнальная аркестроўка прадугледжвае падзел інструментаў на групы, арганічнае іх аб’яднанне і выгаднае размяшчэнне, выкарыстанне поўнага аркестравага дыяпазону. I. ўвасабляецца ў партытуры, дзе запісаны партыі ўсіх інструментаў і галасоў канкрэтнага муз. твора. Развіццё аркестравай музыкі заўсёды супра
197
ІНСТЫТУТ
ваджалася пошукамі новых тэмбравых спалучэнняў удасканаленнем інструментарыя, стварэннем новых інструментаў для ўзмацнення маляўнічасці, эмацыянальнай выразнасці твора. Адны кампазітары аддаюць перавагу чыстым тэмбрам як носьбітам тэмы (М.РымскіКорсакаў), другія — змешаным (П.Чайкоўскі). I. бывае акустычна ўраўнаважанай (строгай; Л.Абеліёвіч, М.Аладаў А.Багатыроў, Я.Цікоцкі) і тэмбральнакаларыстычнай (свабоднай; Я.Глебаў, С.Картэс, А.Мдывані, Д.Смольскі). I. для аркестра бел. нар. інструментаў спецыфічная дзякуючы выкарыстанню цымбалаў дудак, 3струннай ліры, якія надаюць гучанню своеасаблівы нац. каларыт (творы В.Кузняцова, А.Мдывані, В.Помазава, Д.Смольскага). У спец. навуч. установах сяэдняй і вышэйшай адукацыі I. існуе як вучэбная дысцыпліна.
У п а э з і і I. — тое, што і гукапіс.
Т.Г.Мдывані.
ІНСТЫТЎТ (ад лац. institutum установа), агульнаадукацыйная павышанага сярэдняга ўзроўню альбо спецыялізаваная вышэйшая навуч. ўстанова. 3 пач. 19 ст. тэрмінам «I.» на бел. землях абазначалі прывілеяваныя шляхетныя агульнаадукац. навуч.выхаваўчыя ўстановы з курсам гімназіі. Тэрмін навучання — да 8 гадоў. Выпускнікі мелі права працаваць настаўнікамі пачатковых школ. 3 сярэдзіны 19 ст. I. сталі называцца спецыялізаваныя вышэйшыя навуч. ўстановы. Яны мелі правы ўнта, але ў вучэбнай праграме акцэнт рабіўся на паглыбленае выкладанне прадметаў пэўнага профілю (напр., с.г. навукі). У пач. 20 ст. ў Беларусі з’явіліся настаўніцкія I., якія ствараліся ў буйных гарадах і прымалі выхаванцаў настаўніцкіх семінарый з пед. стажам 2 гады. Тэрмін навучання ў іх складаў 3 гады. Яны ўтрымліваліся за кошт дзяржавы і грамадскіх сродкаў. Акрамя агульнаадукац. прадметаў значная ўвага ў іх удзялялася пед. навукам (агульнай педагогіцы, псіха
логіі, гісторыі адукацыі, методыцы выкладання асобных прадметаў), a таксама практыкаванням выхаванцаў у правядзенні заняткаў. Выпускнікі мелі права выкладаць у гар. і вышэйшых пачатковых вучылішчах, працаваць памочнікамі класных настаўнікаў у сярэдніх навуч. установах. Рэарганізаваны ў 1917—18. У БССР 1. — найб. пашыраная назва спецыялізаваных вышэйшых навуч., а таксама метадычных устаноў сістэмы павышэння кваліфікацыі. У Рэспубліцы Беларусь яна ўжываецца пераважна ў дачыненні да прыватных ВНУ. I. называюцца і н.д. ўстановы. А.Ф.Самусік.
ІНСТЫТЎТ БЕЛАРУСАВЁДЫ ў Л я й м е н е, навуковадаследчая і выдавецкая ўстанова бел. эміграцыі ў Германіі. Дзейнічаў у 1982—93 у г. Ляймен. Заснавальнік і кіраўнік (да 1990) Ю.Жывіца. Выдаваў час. «Весткі» (кн. 1—8, 1986—93), дзе друкаваліся творы эмігранцкіх бел. пісьменнікаў, літаратараў з Польшчы і Беларусі (А.Каўка, А.Мірановіч, І.Іваноў, А.Бембель, М.Гайдук і інш.), кнігі па гісторыі. этнаграфіі і культуры Беларусі: «Гістарычная фаналогія беларускай мовы» (1977, на англ. мове), збкі «Подляскі весьнянкі» (1982), «Народныя песні з Падляшша» (т. 1—2, 1983—84), «Недапетая песня» Х.Ільяшэвіча (2е выд. 1987), «Роднае слова» А.Бембеля (1988) і інш. А.С.Ляднёва.
ІНСТЫТЎГ БЕЛАРЎСКАЙ КУЛЬТЎРЫ (ІБК), Інбелкульт, першая ў гісторыі Беларусі вышэйшая н.д. ўстанова. Існаваў у 1922— 28, пераўтвораны ў Акадэмію навук Беларусі. Засн. 30.1.1922 у Мінску на базе Навук.тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР. У распрацоўцы першага статута ІБК удзельнічалі У.І.Пічэта, Я.Ф.Карскі, З.Х.Жылуновіч (Ц.Гартны), Я.Л.Дыла. Старшыні: С.М.Некрашэвіч (1922—24), У.М.Ігнатоўскі (1924—26, з 1927 прэзідэнт). Спачатку меў 2 секцыі: гуманітарную (са слоўнікавай,
тэрміналагічнай і літ.даследчай камісіямі) і прыроды (з геолагаглебазнаўчай камісіяй). У сувязі з недахопам матэрыяльных сродкаў на пачатку дзейнасці вёў даследаванні выключна ў галіне гуманітарных навук. У 1923 Дзяржплан БССР стварыў камісію па вывучэнні прыродных прадукцыйных сіл Беларусі, якая ў 1925 увайшла ў склад ІБК. У 1923—24 арганізаваны агранамічная, прыродазнаўчая і мед. секцыі. У галіне гуманітарных навук працавалі секцыі і камісіі па складанні слоўніка жывой бел. мовы, дыялектычная, бібліяграфічная, літ.маст., культ.гіст. і інш. У канцы 1923 створана Цэнтр. бюро краязнаўства на правах пастаяннай камісіі, у якое ўваходзілі У.І.Пічэта, С.В.Скандракоў, В.Д.Дружчыц, М.В.Азбукін і інш. У 1924 арганізаваны секцыі этнаграфіі і геаграфіі, мастацтва, права, педагогікі, медыкаветэрынарная, сац,эканам. Арганізацыйная структура, кірункі, характар і маштабы даследчай дзейнасці ІБК паступова развіваліся па шляху пераўтварэння яго ў комплексную навук. ўстанову. У 1924 ЦВК і Савет Нар. Камісараў БССР зацвердзілі «Палажэнне аб Інстытуце беларускай культуры», паводле якога ІБК прызнаваўся вышэйшай дзярж. навук. установай Беларусі. У 1925 арганізаваны яўр. і польск. аддзелы, у 1927 — літоўская і латышская кафедры. У 1926 ІБК вылучаны са складу Наркамасветы БССР і пераўтвораны ў самаст. навук. ўстанову пры СНК БССР. Даследчай работай кіравала Навук. рада, якая выбірала прэзідыум ІБК. На 1.7.1926 у інце працавала77 правадзейныхчл., 69чл.супрацоўнікаў і 60 чл.кар. У дзейнасці яго ўстаноў удзельнічалі каля 200 супрацоўнікаў ВНУ. У 1927 Савет Нар. Камісараў БССР зацвердзіў новы статут ІБК. Структура інта была набліжана да акадэмічнай, уключала 2 аддзелы: прыроды і гаспадаркі (кіраўнік А.А.Смоліч) і гуманітарных навук (кіраўнік С.М.Некрашэвіч), створана аспірантура. У склад прэзідыума
198
ІНСТЫТУТ
ІБК увайшлі: У.М.Ігнатоўскі (прэзідэнт), М.І.Бялуга (віцэпрэзідэнт), В.Ю.Ластоўскі (сакратар), С.М.Некрашэвіч, А.А.Смоліч, С.Л.Гельтман (заг. польск. сектара), В.М.Аршанскі (заг. яўр. сектара) і 14 правадзейных чл. ІБК, сярод іх У.М.Ігнатоўскі (кафедра гісторыі Беларусі), В.Ю.Ластоўскі (кафедра этнаграфіі), У.І.Пічэта (кафедра гісторыі права і гаспадаркі Беларусі), А.М.Ясінскі (кафедра ўсеагульнай гісторыі), С.Ю.Матулайціс (кафедра гісторыі Літвы), С.М.Некрашэвіч (кафедра жывой бел. мовы), Я.Ю.Лёсік (кафедра бел. навук. мовы), І.І.Замоцін (кафедра бел. лры), Я.Купала, Я.Колас і Ц.Гартны (кафедра маст. лры). У канцы 1928 дзейнічалі кафедры ўсеагульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі бел. права, археал. і этнаграфіі, пастаянныя камісіі — археал., гісторыі гарадоў, гісторыі нар. асветы ў Беларусі, па вывучэнні Зах. Беларусі і інш. У 1928 у ІБК працавала 115 штатных супрацоўнікаў ён падтрымліваў сувязь з сав. і замежнымі даследчымі навук. ўстановамі. ІБК адыграў значную ролю ў правядзенні палітыкі беларусізацыі, зрабіў плённы ўплыў на розныя бакі навук. і культ. жыцця Рэспублікі. 13.10.1928 пастановай ЦВК і СНК БССР Інбелкульт рэарганізаваны ў АН Беларусі, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1.1.1929.
Літ.: Інстытут беларускай культуры. Мінск, 1993.
ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Засн. 15.10.1929 на ease 6 кафедр Інта бел. культуры (усеагульнай гісторыі, гісторыі Беларусі, гісторыі бел. права, археалогіі, этнаграфіі, гіст. геаграфіі). 3 2000 навук. ўстанова з сучаснай назвай. Вядучы цэнтр навук. даследаванняў па гісторыі, археалогіі 1 антрапалогіі. У складзе інта (2013) 3 цэнтры, 11 аддзелаў і 2 сектары. Аспірантура з 1929, дактарантура з 1988; 2 саветы па абароне дысертацый: 1ыз 1976 па спецыяльнасцях айчынная гісторыя.
археалогія, гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гіст. даследавання; 2і з 2010 па спецыяльнасці антрапалогія (біял. навукі). Пры інце дзейнічае Цэнтр. навук. архіў НАН Беларусі, у якім налічваецца звыш 90 фондаў і захоўваецца больш за 50 тыс. спраў. Маецца адзіны ў краіне архіў археал. навук. дакументацыі, у якім захоўваецца больш за 3 тыс. справаздач аб археал. даследаваннях на тэр. Беларусі пачынаючы з 1920х гг. Да 1га з’езда вучоных Беларусі 1.11.2007 адкрыта і дзейнічае ўнікальная «Археалагічная навуковамузейная экспазіцыя», якая адлюстроўвае багацце гіст.культ. спадчыны Беларусі і з’яўляецца асновай навук.інфармацыйнага і адукац. цэнтра. Інт ажыццяўляе навук. даследаванні па археалогіі, айчыннай і ўсеагульнай гісторыі, антрапалогіі, гістарыяграфіі і метадалогіі гіст. даследаванняў, археаграфіі, крыніцазнаўстве, нумізматыцы, генеалогіі, геральдыцы, сфрагістыцы, праводзіць экспертызу навук. праграм, праектаў нарматыўных прававых актаў, ахоўныя археал. даследаванні, арганізоўвае і каардынуе мерапрыемствы па навук. вывучэнні, практычным выка