Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 4.
Памер: 664с.
Мінск 2013
нгу міграцыі навук. і навук.пед. кадраў. Аспірантура і дактарантура (з 1990), Савет па абароне доктарскіх і кандыдацкіх ды сертацый. Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка фундаментальных праблем сацыялогіі, метадалагічных падыходаў і сац. тэхналогій кіравання сац. працэсамі, даследаванне праблем нац. ідэнтычнасці і стратыфікацыйнай структуры бел. грамадства, яго інавацыйнага патэнцыялу; правядзенне пастаяннага сацыялагічнага маніторынгу сац. змяненняў з мэтай мадэліравання і прагназавання сац. працэсаў; выяўленне заканамернасцей фарміравання грамадскага меркавання і сац. тэхналогій адраснага ўплыву на яго; навук. сацыялагічнае забеспячэнне рэалізацыі стратэгіі развіцця кадравага патэнцыялу бел. навукі ва ўмовах станаўлення інавацыйнай эканомікі; навук. сацыялагічнае суправаджэнне стратэгіі кансалідацыі бел. грамадства, рэалізацыі мадэлі яго ўстойлівага развіцця. Выдадзены працы «Чалавек і рынак» (1992), «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» Я.М.Бабосава (1995), «Сацыяльныя механізмы рэгулявання рынку працоўнай сілы» (1998), «Этнанацыянальнае і рэлігійнае самавызначэнне беларусаў» (2002), «Сацыяльныя рэформы ў Беларусі: сацыялагічны ана
ліз» (2004), «Міграцыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь» (2008), «Феномен шматпартыйнасці ў сучасным беларускім грамадстве» (2009), «Фарміраванне спартыўных лідараў. Тэарэтычныя, сацыялагічныя. аксіялагічныя аспекты» І.В.Катлярова (2012), «Антыдэвіянтная палітыка: тэорыя і сацыяльная практыка» М.А.Бараноўскага (2011). У інце працуе акадэмік НАН Беларусі Я.М.Бабосаў (у 1990—2000 дырэктар). Выдае «Сацыялагічны альманах» (з 2010). І.А.Лісоўская. ІНСТЫТЎТ СУЧАСНЫХ ВЁДАЎ імя А.М.Ш ы рокава, прыватная вышэйшая ўстанова адукацыі. Засн. ў 1990 у г. Мінск пры БДУ. 3 1993 самаст. ВНУ, з 2004 імя А.М.Шырокава. У 2012/13 навуч. годзе фты гуманітарны і мастацтваў. Спецыяльнасці: лінгв. забеспячэнне міжкульт. камунікацый, культуралогія, мастацтва эстрады, дызайн. Выдае навук.тэарэт. час. «Вестн Ннстнтута современных знаннй» (з 1999). Супрацоўнічае з навуч. ўстановамі, установамі культуры Беларусі, Расіі, Германіі, Швецыі.
ІНСТЫТЎТ ФІЛАСбФІІ Н a u ы я нальнай акадэміі навук Беларусі. Засн. ў 1931 у Мінску. У 1935 шляхам далучэння Інта сав. будаўніцтва і права пераўтвораны ў Інт філасофіі, сав. будаўніцтва і права. У 1938 скасаваны, у 1947 адноўлены на базе сектара філасофіі АН Беларусі (з 1946) як Інт філасофіі і права. 3 1958 з вылучэннем аддзела прававых навук у самаст. падраздзяленне АН Беларусі перайменаваны ў І.ф. 3 1965 пасля ўключэння аддзела прававых даследаванняў зноў Інт філасофіі і права. У 1990 на базе падраздзяленняў, якія займаліся сацыялагічнай праблематыкай, створаны самаст. Інстытут сацыялогіі, у 1999 на базе прававых аддзелаў — Інт дзяржавы і права. 3 1999 дзярж. навук. ўстанова з сучаснай назвай. У складзе інта (2013) 3 падраздзяленні ў галіне фундаментальных навук.
203
ІНСЦЭНІРОЎКА
распрацовак — цэнтры філас,метадалагічных і міждысцыплінарных, сац.філас. і антрапалагічных; гіст.філас. і кампаратыўных даследаванняў; 2 падраздзяленні інавацыйнаўкараняльнага характару— цэнтры стратэгічных еўрап. даследаванняў і міжкульт. супрацоўніцтва, кіравання ведамі і кампетэнцыямі. Mae сумесныя з ВНУ Беларусі падраздзяленні, сярод якіх філіялы кафедр філасофіі і метадалогіі навукі, паліталогіі БДУ, кафедралабараторыя сацыягуманітарнай экспертызы ў сферы навукі і адукацыі (сумесна з Інтам сац.гуманітарнай адукацыі Бел. дзярж. эканам. ўнта). Дзейнічаюць аспірантура, дактарантура, Савет па абароне дысертацый. Асн. кірункі даследаванняў: праблемы сучаснай тэорыі пазнання, логікі, метадалогіі навукі, мЬкдысцыплінарнага сінтэзу і інаватыкі; заканамернасці сістэмнай арганізацыі і самаарганізацыі аб’ектаў рознай прыроды; актуальныя праблемы філас. антрапалогіі, сац. экалогіі, этыкі і духоўнасці сучаснага грамадства, постындустрыяльных трансфармацый і ідэалагічнай сферы грамадскага развіцця, філас. праблем рэліг. свядомасці і міжканфесійных адносін; інтэлектуальная і духоўная гісторыя Беларусі; стратэгічныя напрамкі міждзярж. і міжкульт. супрацоўніцтва. Да важнейшых сфер дзейнасці таксама адносяцца: папулярызацыя айчыннай філас. спадчыны, фарміраванне пазітыўнага іміджу бел. навукі і культуры ў краіне і за яе межамі арганізацыя міжнар. навук. канферэнцый, сімпозіумаў, прэзентацый, правядзенне метадалагічных семінараў, у т.л. на прадпрыемствах і ў аргцыях. Сярод навук. публікацый — кнігі «Сям’я і шлюб у іх гістарычным развіцці» С.Я.Вальфсона (1937), «Нарысы гісторыі філасофскай і сацыялагічнай думкі Беларусі (да 1917 г.)» (1973), «Дыялектыка пазнання і катэгорыя субстанцыі» Д.І.Шыраканава (1974), «Гуманізацыя грамадскіх адносін і
ўзрастанне актыўнасці працоўных» (1975), «Фарміраванне сацыяльнага ў чалавеку» К.П.Буслава (1980), «Дэтэрмінізм: сістэмы, развіццё» (1985), «Філасофская думка эпохі Адраджэння ў Беларусі: ад Ф.Скарыны да С.Полацкага» С.А.Падокшына (1990), «Пошук сапраўднага быцця і чалавека. 3 гісторыі філасофіі і культуры Беларусі» А.С.Майхровіча (1992), «Філасофія ў сістэме духоўнай культуры: праблемы сацыяльнага функцыянавання» Т.І.Адулы (1993), «Стэрэатыпы і дынаміка мыслення» (1993), «Будучае інфармацыйнае грамадства» (2005), «Высокія тэхналогіі ў структуры ўстойлівага развіцця: праблема адпаведнасці наасферным каштоўнасцям» (2009), «Бяспека Беларусі ў гуманітарнай сферы: сацыякультурныя і духоўнамаральныя праблемы» (2010), «Гісторыя філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі» (т. 1—3, 2008, 2010, 2013). У інце ў розны час працавалі акадэмікі AH СССР Г.Ф.Аляксандраў, НАН Беларусі С.Я.Вальфсон, Я.М.Бабосаў, К.П.Буслаў, В.А.Сербента; членыкарэспандэнты НАН Беларусі І.М.Ільюшын, І.М.Лушчыцкі, А.С.Майхровіч, С.П.Маргунскі, А.І.Савасцюк; працуюць акадэмікі НАН Беларусі Д.І.Шыраканаў, членыкарэспандэнты НАН Беларусі Л.Ф.Яўменаў, В.К.Саўчанка.
А.А.Лазарэвіч.
ІНСЦЭНІРОЎКА (ад лац. in у, на + scena сцэна), перапрацоўка літаратурных твораў, што маюць адносную маст. самастойнасць для пастаноўкі ў тэатры, кіно, на тэлебачанні ці радыё. Выяўляе змест, асн. структурнасэнсавыя часткі дзеяння, стылявыя асаблівасці першаасновы ў драм. форме. I. не паўтарае поўнасцю літ. твор, яе маст. вартасць можа быць блізкай ці адрознівацца ад першаасновы. У працэсе перапрацоўкі I. не толькі дае больш шырокія магчымасці для прыстасавання матэрыялу літ. твора да сцэнічнасці, але і дазваляе ўзмацніць выпукласць асобных роляў. Значнай з’явай у
1910—20я гг. на бел. сцэне сталі I. паводле твораў Э.Ажэшка «Хам» і «У зімовы вечар». Распаўсюдзілася традыцыя аўтарскай інсцэнізацыі твораў: «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1932), «Салавей» З.Бядулі (1937), «Вяртанне ў Хатынь» А.Адамовіча (1977), «Плач перапёлкі» І.Чыгрынава (1980), «Гэтыя незразумелыя старыя людзі» паводле С.Алексіевіч (1986) і інш. I. празаічных твораў рабілі прафес. літаратары і інш. творцы: А.Звонак («Навальніца будзе» паводле Я.Коласа, 1958), А.Дудараў («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага, 1981; «Апошні журавель» паводле А.Жука, 1986; «Майстры» паводле М.Булгакава, 1988; «Песня пра зубра» паводле Міколы Гусоўскага, 1994), В.Іваноўскі (маст. фільм «Філіял» паводле А.Жыцінскага, 1986; маст. фільм «Вечны муж» паводле Ф.Дастаеўскага, 1989), А.Петрашкевіч («Каханне Ганны Чарнушкі» паводле твораў І.Мележа, 2000), Ю.Вута («Карагод баек» паводле І.Крылова, 2007) і інш. У бел. тэатры атрымалі пашырэнне рэжысёрскія I.: Ю.Арынянскага («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна, 1965), Ю.Шчарбакова («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча, 1967), В.Мазынскага («Сымонмузыка» паводле Я.Коласа, 1976), В.Катавіцкага («Бар’ер» паводле П.Важынава, 1980; «Яго сны» паводле С.Далі, 1991), Б.Луцэнкі («Узнятая цаліна» паводле М.Шолахава, 1981), Р.Баравіка («Кошка, якая гуляе сама па сабе» паводле Р.Кіплінга, 1982; «Ці ёсць у вас Бог?» паводле Т.Шаўчэнкі, 1990), В.Маслюка («Знак бяды» паводле В.Быкава, 1985), С.Гурыч («Рыбакова хата» паводле Я.Коласа, 1984), А.Ляляўскага («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава, 1987; «Казка пра Ваню і загадкавую рускую душу» паводле слав. нар. казак, 1990), Б.Эрына («Хам» Э.Ажэшка, 1989), У.Савіцкага («Балада пра каханне» паводле В.Быкава, 2003; «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча, 2004; «Сны
204
ІНТАНАЦЫЯ
аб Беларусі» паводле твораў У.Караткевіча і Я.Купалы, 2007; «У спісках не значыўся» паводле Б.Васільева, 2009), А.Казака («Мост» паводле В.Быкава, 2005; «Мара аб Дон Кіхоце» паводле М.Сервантэса, 2009), А.Гарцуева («Хам» Э.Ажэшка, 2009; «Не мой» паводле А.Адамовіча, 2010; «Людзі на балоце» паводле І.Мележа, 2012), В.Янавец («Абарваная нітка» паводле ваен. прозы В.Астаф’ева, В.Бондарава, В.Быкава, Ю.Васільева, 2009; «Пайсці і не вярнуцца» паводле В.Быкава, 2012), А.Жугжды («Пікавая дама» па матывах аповесці А.Пушкіна і оперы П.Чайкоўскага, 2010; «Вій. Страшная помста» паводле М.Гогаля, 2011; «Паляванне на зубра» паводле Міколы Гусоўскага, 2012) і інш. Часта I. распрацоўваюць рэжысёры сумесна з аўтарамі: «Рудабельская Рэспубліка» (С.Грахоўскі, Т.Абакумоўская, Б.Луцэнка, 1968), «Міколкапаравоз» (Р.Баравік, А.Вольскі, 1977), «Завеі, снежань» (І.Мележ, В.Нікіфаровіч, 1979), «Лісце каштанаў» (У.Караткевіч, В.Чагін, 1981), «Сымонмузыка» (А.Вольскі, А.Ляляўскі, 1990), «Цынкавыя хлопчыкі» (С.Алексіевіч, В.Раеўскі, 1991), «Пясочны замак» (С.Кавалёў, А.Ляляўскі, 2007) і інш. Р.І.Баравік.
ІНТАНАЦЬІЙНАСІНТАКСІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ВЁРША, сістэма арганізацыі моўных радкоў, якая садзейнічае павышэнню эмацыянальнасці выказвання. Своеасаблівая групоўка слоў, якая адрозніваецца ад нарматыўнага сінтаксісу, размяшчэнне ў фразе садзейнічаюць узмацненню эмацыянальнага ўздзеяння тэксту. Да паэт. сінтаксісу адносяцца рытарычныя фігуры, розныя віды і формы стылістычных або сінтаксічных фігур (градацыя, недаказ, паралелізм, разнастайныя паўторы і інш.). Ён з’яўляецца граматычным выражэннем інтанацыі. Яе характар абумоўліваецца канкрэтным сэнсам паэт. выказвання, паўзамі, лагічнымі і фразавымі націскамі, рытмікай, фонікай, паэт. сінтаксісам. Інтанацыя дапамагае звязаць асобныя
словы ў пэўныя сэнсавыя адзінствы, вылучыць самыя важныя з іх, акцэнтаваць на іх увагу чытача. У сучасным вершазнаўстве вылучаюць 2 інтанацыйныя тыпы лірычнага верша: н а п е ў н ы (песенны, рамансавы):
Люблю наш край, старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз спазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
(К.Буйло. «Люблю») і гутарковы (аратарскі, размоўны):
I тым заўсёды ганаруся, Што ў шчаслівейшую пару Я нарадзіўся ў Беларусі I так, як маці, гавару.
(С.Грахоўскі. «Мая радаслоўная»)
Характар інтанацыі ўплывае і на манеру дэкламацыі.
ІНТАНАЦЫЯ (ад лац. intonare гучна вы