Ляўша на тэнісным корце
Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
17
Антось спазніўся на лекцыю. Ён уляцеў у аўдыторыю і абрадавана застыў перад студэнтамі:
— Дзякуй, народ, што дачакаліся. Я ўжо думаў, разыдзецеся... Ну, слухайце, пацешылі, — казаў Антось, ідучы да кафедры. — У мае гады мы ледзь ці не з секундамерам стаялі... Пятнаццаць хвілін — і па дамах!
— Дык вы спазніліся толькі на чатырнаццаць з паловай, — сарвалася з непаслухмянага Пашкавага языка.
— Павел, я яшчэ пра кімано не забыўся, так што трымайце свае хайку пры сабе! — сур’ёзна, але з жартаўлівымі ноткамі ў голасе застрашыў студэнта Антось, ды Пашка шчыра верыў у дабрыню Крылька.
— А як жа ваш склероз? — не вытрымала Ліля, прыгадаўшы, што Антось не мог запомніць імёнаў, і раптам Пашку так удала ідэнтыфікаваў.
— Які склероз? — прытворна здзівіўся выкладчык. — А, мой склероз? Хутка канец семестру, і кожнаму склерозу ёсць мяжа. I ўвогуле, няўжо я даў падставы так дрэнна пра мяне думаць, га? А сёння ў нас не што йіншае, як Генрык Ібсен, Бернард Шоў і новая драма.
Антось хадзіў каля дошкі, не заўважаючы паркетнага рыпу, і расказваў пра новыя тэндэнцыі ў заходнееўрапейскай драматургіі мяжы стагоддзяў. Ён, не зазіраючы ў свае паперы, пералічваў п’есы Ібсена так хутка, што не ўсе студэнты паспявалі запісваць.
— Спадар Антось, не маглі б вы павольней называць, бо мы не паспяваем... — папрасіў Ігар, які стаміўся зазіраць у Лільчын канспект, — і, можа б, вы на дошцы напісалі? A то на слых такая лухта атрымліваецца.
— Даруйце маю ўчэпістасць, але... Вы цвёрда вымаўляеце... не паспяваем, не пасьпяваем... тут павінна быць асіміляцыя... Вы дома папрактыкуйцеся са словазлучэннем «сасьяіў цьвік»... На дошцы, кажаце, запісаць... — задумліва паўтарыў Антось, — ну, паспрабуем...
Ён узяў крэйду, напісаў пару слоў і, відаць, занадта моцна націснуў, бо батончык крэйды пераламаўся, толькі пыл пасыпаўся на падлогу і на адпрасаваныя штаны выкладчыка. Антось паклаў крэйду і чхнуў.
— Ваў, дык ён усё ж такі чалавек, а не машына, — гмыкнула Машка.
Антось чхнуў яшчэ раз і пацягнуўся за насоўкай.
— У анучку зараз шмаргане, — цынічна заключыла Машка.
Антось папрасіў прабачэння і выйшаў з аўдыторыі. Калі ён вярнуўся, ягоны класічны нос адліваў чырванню, а вочы слязіліся. Ён пашамацеў сваімі лістамі, падняў галаву і патлумачыў:
— Алергія на крэйду... Можна сказаць, прафесійная непрыдатнасць... Як у лётчыкаў. Так, на чым я спыніўся... Ага, п’есы Ібсена...
— Можа, сваю п’еску напішам? — шэптам спытала Машка, выдрала са сшытка двайны ліст і напісала першую рэпліку.
...Напрыканцы лекцыі да Вані прыйшоў складзены двайны лісток і запіска: «Драматургі-пачынальнікі просяць вашай прыхільнасці. Уля Г. і Маша Б.». Хлопец разгарнуў ліст. Галоўнымі асобамі былі людзі яму вядомыя, почыркі разборлівыя, і Ваня пачаў чытаць:
«Марыя Бунеева
Улляна Гаманкова
Мужчына з дубальтоўкай
Адйаактовая п’еска для тэатрыка абсурду
Асобы:
Уля, Маша, Ліля — студэнткі філфака, незамужнія дзяўчаты 19 год, здаецца, традыцыйнай арыентацыі.
В а н я — студэнт філфака, нежанаты, арыентацыя дакладна традыцыйная.
А н т о с ь — выкладчык, малады мужчына (ах!), лічыць, што мужчынскія прозвішчы на -о трэба скланяць, напрыклад: Крылько, Крылька...
Дзеянне адбываецца ў нейкім пакоі, дзе, магчыма, жыве Ліля. Пасярэдзіне стаіць вялікі ложак на чатыры асобы, каля яго табурэтка на шэсць асобаў, злева ад увахода — вялікая шафа, у якую можа схавацца мужчына, справа — маленькае акно, праз якое мужчына не зможа вылезці (ды і нашто праз акно, калі можна праз дзверы). На сцяне вісяць пісталет і дубальтоўка. У куце стаіць няўдалая копія «Давіда» Мікеланджэла, але падпісана, што гэта Арцюр Рэмбо.
Уваходзяць Уля і М а ш а (з пустымі рукамі), Л і л я (апранутая) сустракае.
У л я (сплёўвае семку). Прывітанне, любая! He сумуеш без мяне?
Л і л я (хлусіць). Проста жыццё спыняецца, калі цябе няма побач (падцягвае панчоху на левай назе). Я вас чакала.
М а ш a (хацела пацалаваць яе, але перадумала). Можна мне сесці?
Л і л я (пачасала спіну). Ножкі не падломяцца. А як падломяцца, то паляжыш.
М а ш a (зацікаўлена і таму ціха). 3 кім паляжу?
У л я (пырскаючы слінай). У вас нейкія таямніцы ад мяне?
Л і л я (кідае асцярожны позірк на шафу). Ніякіх таямніц!!!
У л я. Калі няма чаго хаваць, нашто апраўдвацца? Калі я даведаюся... (Думае, што тады будзе, не прыдумала і замоўкла.)
М а ш a (з’едліва). Ты, можа, раўнуеш?
У л я. He, ратуй Божа (здымае са сцяны дубальтоўку).
Л і л я (заікаецца ). А наш-што дубальтовачку?..
У л я. Хачу ў шафу пацэліць... (Прыладжвае дубальтоўку да пляча.) Калі атрымаецца. У цябе там ніякіх шкілетаў няма?
А н т о с ь (вывальваецца з шафы). Ёсць, ёсць адзін шкілет... з мясам...
У л я (пакалупалася шомпалам ад дубалыпоўкі ў зубах). Люблю мяса... I шкілеты... А ў мяне дома таксама шафа ёсць...
А н т о с ь (спужана). Х-мм!
У л я (пяшчотна настаўляе на Антося дубальтоўку). Нешта я не зразумела?
М а ш a (засланяе сабой Антося). Ва ўсіх шафы ёсць! У мяне нават дзве. Давайма ўстановім чаргу!
Ліля тымчасам прыпадае да Антосевых грудзей і прыклейваецца вухам. Сардэчныя рытмы іх сінхранізуюцца, іх грукат чуваць нават у апошнім радзе партэра.
Дзверы сваім (!) ключом адмыкае В а н я. Ад неспадзявання Ліліна вуха адклеілася, Антось ледзь не паваліўся на падлогу, але яго падхапіла Уля, крыху пакалыхала, дастала бутэлечку з малаком і ўторкнула яму ў рот.
В а н я (у скураных штоніках). А што вы тут робіце?
М а ш а (паслініла пальчык і паправіла броўкі). Я так болей не магу. (Сыходзіць.)
У л я бярэ А н т о с я за руку, ён крыху паторгаўся, але не вырваўся. Яны выходзяць за кулісы, адтуль чуваць рытмічнае: «Крылько, Крылька, Крыльку...» Ваня здымае скураныя штонікі, акуратна складвае іх на падлозе, кладзецца пад коўдру і адразу засынае.
Ліля кладзецца побач з Ванем. Цішыня. Потым чуваць храп. Нават два храпы.
Апладысментаў няма, каб не пабудзіць Ваню і Лілю.
3 а с л о н а».
На перапынку Ваня пачаў нежартоўны разбор твора:
— Антось чытаў лекцыю па драматургіі, і вы натхніліся. Але ў вас п’еса абсурду, а ў тыя часы такіх п’ес яшчэ не было.
— Будуць, — хорам адказалі Улляна і Машка.
— Та-ак, а чаму назва «Мужчына з дубальтоўкай», а ў вас тут ёсць толькі дубальтоўка без мужчыны, — прычапіўся Ваня.
— Памятаеш, як мы назвалі дубальтоўкай пэўны мужчынскі орган: і паводле такой канцэпцыі ўсе мужчыны з дубальтоўкамі, — Маша паказала рукой на Ваню.
— Тады рабіце спасылку і пазначайце, што дубальтоўка — рэч фізіялагічная і да зброі ніякага дачынення не мае. Хоць не... трошкі мае... У тым
сэнсе, што калі ў пачатку твора ёсць дубальтоўка, то ў канцы яна павінна выстраліць... Вось яна ў вас як можа, так і выстрэльвае... — зазначыў хлопец.
— He трэба спасылак! Гэта ж тэатр абсурду! Ты ўвогуле што-небудзь чытаў? — смехам абаранялася Улляна.
— Я чытаў Іанеску, Мрожака, Бекета і іншых. Ды ты сама столькі не прачытала, — Ваня не любіў, калі яго падазравалі ў некампетэнтнасці.
— Па праграме гэта ў наступным семестры... I таму я сапраўды не чытала... Я пішу! — Улляна зрабіла рэверанс і дадала: — Апладысментаў не трэба.
— Вернемся да тэксту, — тонам сапраўднага знаўцы прамовіў Ваня. — Першае, што я бачу адразу... Нашто тут «Давід», ён жа Рэмбо, ён жа Арцюр Рэмбо? Ён ніяк не ўдзельнічае ў дзеянні. Яго можна выкінуць, і нічога не зменіцца, — развёў рукамі Ваня.
— А гэта, каб Антосю было не сумна! — выпаліла Машка і ляпнула сябе па калену.
— Ну, дубальтоўка — знаходка ўдалая. Гучыць, — Ваня засмяяўся. — Далей... Нашто Антосю бутэлька з малаком і чаму тут з’яўляюся я? Мяне таксама можна выкінуць, — прапанаваў Ваня.
— Цябе выкінуць, як і Рэмбо? — перапытала Машка, — але ж ты патрэбны, каб паляжаць у ложку з Ліляй. Хлопец у ложку — гэта свята, а беларускамоўны хлопец у ложку — нацыянальнае свята! — урачыста абвясціла дзяўчына.
— А бутэлька... — Улляну разбіраў смех, — Ну... не ведаю... Гэта ж драма абсурду! — Адказ адшукаўся сам.
— Дык так усе недахопы можна спісваць! А мяне выкідайце, я не пакрыўджуся... Блін, і як можна ўявіць мяне ў скураных штоніках? Вы, дзяўчаты, вычварэнкі, — падагульніў дамарослы крытык.
— Мы — творчыя асобы! — Улляна ганарліва паклала рукі на талію, — нам дазваляецца ўсё: ал-
каголь, наркотыкі, сексуальныя выбрыкі... але чамусьці не хочацца, — Улляна сыграла засмучэнне. — Дзякуй табе, Ваня, за добрыя словы, як буду пісаць мемуары, абавязкова напішу пару слоў пра цябе.
— Дзякуй, дзякуй, — падыграў ёй Ваня.
— Дзякуем не адбудзеш, — пажартавала Улляна. — А можаш яшчэ верш разабраць?
— Эратычны? — прашаптаў Ваня.
— Парнаграфічны, — загучна адказала Улляна і прадэкламавала:
0, толькі у вашыя рукі Mary я свой гонар аддаць.
I без аніякай прынукі Я буду вас вечна кахаць.
Ваня паглядзеў на Улляну і зразумеў, пра каго гэты верш. Ён апусціў вочы, сплёў пальцы і падумаў, што дарма спадзяваўся, нібыта гісторыя з вершам можа нешта змяніць у стаўленні Улляны да Антося.
Выкладчык-хлапец разгубіўся, He ведаў, што трэба сказаць, Бо вельмі ён моцна здзівіўся, Як гонар рукамі узяць.
Маша і Ваня здзіўлена паднялі галовы: такой трактоўкі яны не чакалі.
Ён ведаў другія прыёмы
I гонар аднойчы ўжо браў.
Ды гэтакім спосабам новым Нікога ён шчэ не кахаў.
«Цікава, яна калі-небудзь напіша верш пра мяне?» — з зайздрасцю да Антося падумаў Ваня.
0, толькі у вашыя рукі Mary я свой гонар аддаць. I без аніякай прынукі... А можна мне іншым узяць?
— А можна мне йіншым узяць? — паўтарыў Ваня. — Дубальтоўкай? Дасі дзве хвіліны на падрыхтоўку — і будзе адказ!
Улляна згодна кіўнула і зрабіла запрашальны жэст рукой. Маша з захапленнем глядзела то на Улю, то на Ваню: падабаюцца адно аднаму, чэрці, а як іграюць у абыякавасць!
Праз некалькі хвілін Ваня пстрыкнуў пальцамі і з выразнымі жэстамі прачытаў:
Антось Крылько са скрылікам лімона Чытае дома пра каханне вершы: Ніяк не могуць ўтаймаваць гармоны Філфакаўскія гейшы.
— Ну, што я магу адзначыць, — Улляна зрабіла выгляд, што задумалася, — адчуваецца ўплыў імпрэсіянізму. Звярніце ўвагу на незвычайную меладычнасць верша. А якая алітэрацыя: Крылько са скрылікам! Бракуе толькі крылаў, але крылы, відаць, ёсць у аўтара верша. Каб напісаць гэты верш, аўтар, акрамя ўсяго йіншага, павінен быў валодаць значнымі ведамі па біялогіі, маю на ўвазе інфармацыю пра гармоны, а гэтаксама адчуваецца шырокая эрудыцыя аўтара. Гейшы — якое незвычайна прыемнае японскае слова! I гэта толькі фармальны разбор, — працягвала сваю пародыю Улляна. — Трэба глыбей... Герой сядзіць са скрылікам лімона! Уявіце сабе сітуацыю! Лімона! Ён жа кіслы!!! Чаму аўтар не напісаў, што скрылік пасыпаны цукрам? I чаму лірычны герой чытае вершы з лімонам?