Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Проста дэтэктыў
Дэтэктыў як жанр, на маю думку, мае другое дно. Самае важнае ў дэтэктыве — галоўная інтрыга. Менавіта таму ў дэтэктыве (жанры масавай літаратуры) зусім не істотныя мастацкія вартасці. Усе сродкі, якія так цэняцца ў высокай літаратуры, тут толькі служкі. Мова, вобразы — усё дробязі (хоць, канешне, і іх дасканалая распрацоўка не зашкодзіць). Там
не патрэбны аніякія складанасці і разважанні агульначалавечага характару. Можа, у гэтым сакрэт папулярнасці? Любы чалавек, хай ён нават асоба найразумнейшая ці філосаф у восьмым пакаленні, не зможа адарвацца ад добра змайстраванага дэтэктыва. А творы гэтага жанру менавіта майструюцца. Аўтару трэба ўсё ўлічыць, бо калі ягоны pazzl не складзецца і чытач не ўбачыць правільна злучаную мазаіку, ягонае абурэнне не будзе мець межаў.
I мне будзе вельмі шкада, калі ў чытача народзіцца такое адчуванне пасля прачытання майго дэтэктыва. Вось я нарэшце магу казаць пра другое дно дэтэктыва (першае — сама разблытаная інтрыга).
Чытач, калі ён не ставіць за мэту аддзяліць дэтэктыўнае мяса ад дэтэктыўных касцей, звычайна моцна захоплены вонкавымі падзеямі. I пісьменнік можа гэтым ўдала скарыстаццца. Любая, нават самая крамольная думка праглынецца пад такі акампанемент. Праглынецца і будзе засвоена па-за свядомасцю. Праглынецца незаўважаная. У гэтым небяспека для чытача, але я па іншы бок барыкады, Гэтак жа самую жахлівую ідэю можна схаваць у інтымную сцэну, пажадана, каб яна была вельмі падрабязнай і натуралістычнай. Эстэтычнае і маральнае абурэнне не дазволяць чытачу глядзець на змест аб’ектыўна.
I ў гэтае другое дно я ўклала ўвесь жах інтэрнацкага жыцця. Канешне, «інтэрнатаўцы» са мной не пагодзяцца. Я ніколі не жыла ў такіх умовах, на момант напісання твора я толькі тройчы была ў інтэрнаце і ведаю яго больш па аповедам сябровак. А расказваліся, вядома ж, самыя экзатычныя, уражальныя эпізоды, адпаведна падрыхтаваныя і яшчэ больш расфарбаваныя маім уяўленнем.
Збор плётак, або Сметніца
Першыя мае чытачы, знаёмыя з жыццём студэнцкага інтэрната, абвінавацілі мяне ў тым, што твор поўнасцю (!) складаецца з рэальных гісторый і што яны нават пазнаюць прататыпаў. Сапраўды, некаторыя гісторыі адбываліся ў рэальным жыцці, але кожную з іх я перапрацавала так, што зараз сама не ведаю, што я прыдумала, а што было на самай справе.
Каб пазбегнуць новых абвінавачванняў, я прыводжу спіс нявыдуманых мной сітуацый:
— хлопец зваліўся ў люк (праўда, гэта быў люк цепласетак, чалавек зварыўся);
— выпадак з Веранічкай, калі яе, п’яную, зацягнулі ў прыбіральню. (Дакладна ведаю, што тазік перад яе тварам трымалі, вось толькі не памятаю, ці званітавала яна ў прыбіральні.)
— Веранічка і акцёр. (Я толькі дадала падрабязнасцей.)
— Аборт нейкай дзяўчыны ад Марэка. (Расказвалі, як дзяўчына зацяжарыла ад іншаземца і зрабіла аборт.)
— Гісторыя пра тое, як Валера кахаўся з Аленкай, калі ў пакоі спала Ліля. (Дзяўчына-прататып сапраўды спала дзіцячым сном.)
Адзін мой аднакурснік паведаміў мне:
— Ведаю я, хто хлопцаў у прыбіральню водзіць! Алена***.
I немагчыма было даказаць, што я не ведаю гэтай Алены***. I што я мела іншых прататыпаў. Але аказалася, што цалкам прыдуманыя мною гісторыі таксама адбываліся, піто маюцца ў інтэрнаце паненкі, якія аддаюць перавагу сексу на кухні. А мне сцэна з Данікам і Веранічкай здавалася ці не адкрыццём. Знайшоўся і «прататып» Стаса, пра якога я ніколі нічога не чула.
Я і яны (гсроі)
Амаль усе хлопцы мелі прататыпаў. Але часта пры напісанні твора я так змяняла вобраз, што пазнаць рэальнага чалавека стала немагчыма. Мне неабавязкова было браць гатовыя характары, я магла б іх проста прыдумаць, як я зрабіла гэта з гераінямі. Але мне падалося вельмі смешным выкарыстанне характараў хлопцаў, якія былі побач. Тым болып што характары прыдаліся вельмі дарэчы. Калі б іх не было, я выдумала б іх такімі. А вось дзяўчат такіх я не ведала, таму мне прыйшлося цалкам ствараць іх, запазычваючы пэўныя рысы ад маіх знаёмых. Так што я магу гарантаваць іх «эксклюзіўнасць». Але я нездарма назвала гэты раздзел «Я і яны». Наколькі ж яны — я, а наколькі я — яны?
Mae сяброўкі былі ўпэўненыя, што прататып Ta­ni — я, маўляў, гераіня выказвае ідэі і меркаванні, якія вызнаю я сама. На гэта я адказала, што ўсе ідэі, якія выказваюцца кожным з герояў — мае. I нельга так суадносіць, а калі б я выказала пэўныя свае думкі праз Даніка, няўжо яны сказалі б, што я забойца?
Пісала я недзе месяц, але «жыла» ў гэтым інтэрнаце нашмат даўжэй. I калі я скончыла твор, я амаль паверыла, што ўсе героі існавалі.
Ёсць пэўныя праблемы з вобразам Тані: урэшце, дзяўчына атрымалася занадта плоскай, невыразнай, бляклай у сваёй правільнасці. 3 асаблівай увагай трэба было размясціць усе падзеі ў часе, каб Таня паспела зацяжарыць і каб у мяне было некалькі месяцаў на само расследванне. Я вылічвала ўсё ледзь не па днях. А потым злавіла сябе на думцы, як смешна выглядае збоку вылічванне месяцаў чужой цяжарнасці.
Аспірант — вобраз цалкам прыдуманы, калі не лічыць інтымнай сцэны з Ірынай, дзе ён чытае вер-
шы Арцюра Рэмбо па-французску. Mae сяброўкі і я неяк у размове выйшлі на жарт наконт аднаго з нашых выкладчыкаў, маўляў, ён так добра ведае сімвалізм і французскую мову, што нават у ложку са сваёй дзяўчынай будзе чытаць вершы Рэмбо. Напэўна б, я не расказвала тут пра гэта, але ўсё адно ўсе яго пазналі. Таму я падкрэсліваю, што ўсе астатнія рысы Аспіранта ніяк не звязаны з гэтым выкладчыкам.
Мне ўказвалі, што чытанне вершаў Рэмбо ў ложку — «сентыментальныя соплі», так уласцівыя жаночай прозе. Але праблема нашмат шырэйшая, чым простае чытанне вершаў. У гэтай нячуласці Аспіранта да Ірыны і ў яе няшчырасці з ім вымалёўваецца іх разрыў. Аспірант гэткі ж правільны, як і Таццяна.
Веранічка. У гэты вобраз, як у сметніцу, я запіхвала ўсе самыя пікантныя падрабязнасці інтымнага жыцця інтэрната.
Валік — вобраз, якім я, магчыма, пакрыўдзіла ўсіх нехудых хлопцаў. Гэтак жа сама, як і вобраз Веранічкі, Валік створаны з рысаў вялікай колькасці людзей. Я плакала, калі пісала пра тое, як Стас абражаў Валіка. Зараз гэта гучыць смешна, але так было на самай справе. Мне здавалася, што я здзіраю скуру са сваёй спіны. He ведаю чаму, але адчуванне было менавіта такое. Валік як вобраз вельмі мне падабаўся, але я з самага пачатку ведала, як ён будзе пакрыўджаны.
Стасаў прататып адзін час мне вельмі не падабаўся, я прыдумала дэтэктыў і нарэшце пачала спакойна вітацца з тым хлопцам.
Былі свае прататыпы ў Даніка і Санькі. Але здаецца, што мае героі з цягам часу аказаліся зусім іншымі.
He вінаватая я
Звычайна пісьменнікі адзначаюць, што праз пэўны час героі пачынаюць жыць сваім жыццём і застаецца толькі запісваць за імі. Умберта Эка, аўтар рамана «Імя ружы», лічыць, што на самай справе ўсё не зусім так. Героі могуць жыць сваім жыццём, але яны не выходзяць за межы рэчышча, што адведзена ім пісьменнікам, ім зададзены накірунак.
Я не планавала, што Ірына зробіць аборт. Але, па Умберта Эка, можна сказаць, што я стварыла яе такой, што яна аказалася здольнай на гэта. Гэтаксама я не збіралася зводзіць Аспіранта з Таняй. Так атрымалася само сабой. А гэта тыя ж самыя «сентыментальныя соплі» і адвечнае жаданне happy end’a.
Гэты pyx да шчаслівай канцоўкі можна прасачыць па чарнавіках. Спачатку я напісала сцэну, дзе Ірына захоплена расказвае Тані пра ноч з Аспірантам, a потым само атрымалася, што кахае Іра не яго, a Стаса. Значыць, не можа быць аніякага захаплення, а магчымыя толькі нешматлікія двухсэнсоўныя выказванні. Сцэну прыйшлося выразаць.
Я была таксама абвінавачана ў залішняй натуралістычнасці і пошласці.
Тая ж Веранічка ў прыбіральні. Усе адзначаюць, што сцэна жахлівая і ўвогуле як можна так пісаць. Але, калі я пішу, я іншы чалавек, для мяне няма нічога добрага ці дрэннага, прыгожага альбо непрыгожага, ёсць мэта і ёсць словы.
А калі сказаць шчыра, то, пішучы сцэну з Веранічкай, я не ўяўляла сабе, як яна там ляжыць, званітаваўшы, і чытачам сваім не раю.
А наконт пошласці... Адзін мой аднакурснік раіў па-сяброўску, што трэба так пражыць студэнцкія гады, каб потым усё жыццё ўспамінаць. Трэба жыць, трэба піць і г. д. Але, прачытаўшы твор, ён быў
жахліва абураны маёй «пошласцю». Ён прызнаваў, што ўсё, апісанае мной, існуе, але: «Навошта пра гэта пісаць? Гэта бульварнае чытво! Збор плётак!»
Так я даведалася, што лепш усё гэта рабіць, чым пра ўсё гэта пісаць.
Напішы іптымную сцэну
Самы вялікі камплімент, які я атрымала за «Забойства ў студэнцкім інтэрнаце», было абвінавачванне ў тым, што інтымную сцэну Аспіранта з Ірынай я аднекуль спісала. I аргумент быў «жалезны», маўляў, я такое напісаць не магла.
На што я адказала, што магу сесці і напісаць дваццаць разнастайных інтымных сцэн, і для гэтага зусім не абавязкова ўсе гэтыя дваццаць сцэн перажыць.
А яшчэ мне паведамілі, што «хто пра што, а я пра секс», што апісваць інтымныя сцэны анамальна, бо трэба сябе ўяўляць на месцы сваіх герояў. Хлусня!!! Зусім не трэба сябе ўяўляць. Калі б я ўяўляла сябе, я не напісала б такіх інтымных сцэн. Калі ўспомніць момант, дзе Ірына скочыла на Аспіранта, а потым уявіць на яе месцы мяне, то стане відавочна, што кампрэсійны пералом пазваночніка быў бы таму Аспіранту забяспечаны.
Такім чынам, рукапіс...
А рукапісу не было. I ў гэтым я бачу вялікі свой недахоп. Адна справа пісаць, прапускаючы праз руку кожны радок, а другая — не задумваючыся, ляпаць па клавіятуры. He магу пісаць ад рукі, бо праз хвіліну пачынаю маляваць між сказаў і ў рэшце рэшт не напішу нічога. Калі я пішу ад рукі, я страшэнна доўга абдумваю кожны сказ, бо лянота заядае сто разоў перапісваць, а на камп’ютэры: захацела — напісала, захацела — знішчыла.
А знішчыла я даволі шмат. Быў цікавы эпізод інтымнай сцэны Даніка з Веранічкай. Данік нібыта
па матывах кніжкі, якую даў яму сябар, займаўся з Веранічкай аральным сексам. Mae сяброўкі пачыталі, абмеркавалі і вырашылі, што не мог Данік такога зрабіць. I ў апошнім варыянце Данік цалуе Веранічцы руку. А тая першая сцэна не прападзе, устаўлю ў які-небудзь іншы твор, бо я, як Плюшкін, нічога не выкідаю, а перапісваю ў іншы файл.
ЗМЕСТ
Ляўша на тэнісным корце	5