Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
— Віншую, Данік, з Веранічкай.
— Ты падглядала? — чамусьці спужаўся хлопец.
— Данік, нам трэба сур’ёзна пагаварыць! — сумна сказала дзяўчына. — Данік, гэта ты забіў Стаса, і не апраўдвайся.
— Я не забіваў яго! — скрывіў твар паэт.
— He перапыняй мяне. Спачатку я скажу, чаму я так думаю. Данік, ты не можаш адмаўляць, што ты не любіў Стаса. Ты яго ненавідзеў. Стас, дзе мог, заўсёды абражаў цябе, здзекваўся, а ты, маючы тонкую душэўную арганізацыю, — Таня не ўтрымалася ад іроніі, — ледзь стрымліваўся, каб не пабіць яго. Але было б смешна накінуцца на яго, ён утрамбаваў бы табой сцяжынку, па якой хадзіў ва універ. I ты вырашыў узяць яго ў аблогу! А я была інструментам! Я верыла толькі табе, бо лічыла, што няма болыпага ворага, чым лепшая сяброўка. I менавіта
табе я скардзілася на Стаса, толькі табе. Ты ведаў тое пра Стаса, чаго не ведаў сам Стас, тое, што расказала табе я. I твае вершы, якія даводзілі Стаса да вар’яцтва, грунтаваліся менавіта на тым, што не змагла схаваць я. Я занадта позна зразумела ўсё гэта, а Стас зразумеў рана, ды не ў час. Я правільна кажу?
— Я не забіваў яго! — амаль плакаў Данік.
— He смяшы! Ты прыходзіў да мяне кожны дзень, пакуль я была са Стасам. Пасля яго смерці ты за чатыры месяцы прыйшоў два разы: у дзень смерці Стаса і вось нядаўна вершы чытаў. Мне яшчэ цікава, адкуль Стас даведаўся, што я цяжарная. Па вачах здагадаўся? I можа, менавіта таму ён і не так моцна абрадаваўся, бо пачуў гэтую навіну ад некага, вельмі непрыемнага яму? Але, Данік, не толькі ты скарыстаўся нашым з табой сяброўствам. Памятаеш, ты мне паказаў, як ты ў матрац хаваеш свой сшытак з вершамі? Прабач, але я заглянула туды ўчора. Ты не хочаш даведацца, што я там знайшла? Фотаздымак, Данік! Мой фотаздымак! Які заўсёды быў у Стаса! Вось зараз можаш гаварыць, Данік!
— Я не забіваў яго, Таня! Ты не паверыш! Мы сустрэліся выпадкова. Ты ведаеш Стаса... Прычапіўся да нечага... Слова за слова... Ён жа быў, няйнакш, хворы на галаву... Калі раззлуецца, гатовы забіць ні за што... Даруй, я яго табой папракнуў. А ён крычыць, каб увесь свет чуў, бегае, мітусіцца па снезе... Фатаграфію тваю дастаў, лаяўся на цябе, што ты ўсё мне расказвала. Гэта ён сапраўды рана зразумеў. Фатаграфію ён кінуў мне ў твар, я падняў і запіхнуў у кішэню. Стас яшчэ больш пачаў крычаць... А там люк быў... Стас не на мяне кідаўся, ён ад мяне... Спінай.. Я не забіваў яго! Я толькі не спыніў яго, не папярэдзіў... Ён быў такі высокі, дужы. Я быў упэўнены, што праз хвіліну ён вылезе адтуль і прыб’е мяне за тое, што я бачыў яго ганьбу... I калі ён зваліўся, я пабег... Мне трэба было
крыкнуць, што за яго спінай люк. А я не крыкнуў... Даруй мне... — заплакаў Данік і схапіў Таніны рукі.
— Пусці! — бяссільна папрасіла Таня.
Ад дзвярэй кухні нячутна адышоў Аспірант. Праз некалькі хвілін Таня адшукала яго.
— Я думала на Даніка. Ён быў там, але ён не вінаваты! — з трывогай яна зазірала ў вочы Аспіранту, бо лёс Даніка залежаў цяпер ад яго.
— Таня, я чуў, я ўсё чуў. Я веру Даніку, не хвалюйся. Ужо нічога не зробіш. Стаса не вернеш. Я толькі пра адно думаў, раскажаш ты мне ці не! Таня, што ты скажаш наконт маёй прапановы?
— Мне ці Ірыне? Дзве прапановы за адзін дзень! Ці не зашмат? — усміхнулася Таня і адмоўна пахітала галавой.
...I яны раз’ехаліся на лета. Аспірант пабыў тры дні з бацькамі, а потым узяў білет і праз некалькі гадзін стаяў перад Танінай кватэрай. Яе мама здзіўлена адчыніла дзверы незнаёмаму хлопцу.
А суседка, заўважыўшы праз акно, як Таня і Максім ідуць, трымаючыся за рукі, сказала мужу:
— Адумаўся, гад, прыехаў за ёй. A то хлусілі: загінуў, загінуў!
СПРОБА НАПІСАЦЬ ДЭТЭКТЫЎ
Апраўданне грэшнага чалавека
Менавіта спроба. Бо дэтэктыва ў чыстым выглядзе не атрымалася. Можна нават сказаць, што дэтэктыўная лінія ў «Забойстве ў студэнцкім інтэрнаце» слабая, невыразная і распадаецца пры чытанні. Як банальна я прыпляла гэты фотаздымак! Як шмат розных недарэчнасцяў!
I, самае галоўнае, я парушыла адзін з запаветаў для аўтара дэтэктыва: абавязкова павінна быць забойства. А ў мяне атрымалася, што фактычна Стас сам уваліўся ў каналізацыю. На першы погляд. На самай жа справе, забойства было. Калі ўявіць, што Стас быў там не з Данікам, а з любым іншым жыхаром інтэрната, то відавочна, што ён не загінуў бы.
Данік — вельмі эмацыянальны чалавек, але ягоныя пачуцці не знаходзяць іншага выйсця, акрамя твораў. А гэтага, відавочна, недастаткова. Даніку хапала пакутаў і без Стасавых здзекаў. Зварын жа проста стварыў дадатковы ціск на псіхіку Данілы.
Данік забіў. Бо ён быў адзіным чалавекам у інтэрнаце, хто не папярэдзіў бы (і не папярэдзіў) Стаса пра люк за спінай.
Пакрыўджаны Стасам Валік крыкнуў бы пра люк, нягледзячы на ўсе абразы, бо вызначальная рыса яго характару — дабрыня і цярплівасць. Ён гатовы плакаць ад жорсткіх жартаў, але ў яго галаву не прыходзіць думка, што можна неяк адпомсціць ці хаця б супраціўляцца такому гвалту.
Ірына таксама б не змаўчала, бо выратаваць Стаса хаця б ад купання ў каналізацыі — значыць, паказаць ягоную слабасць. I гэта таксама помста.
Астатнія героі і гераіні папярэдзілі б Стаса, ды яшчэ такім чынам, каб ён не пакрыўдзіўся. Як я ўжо напісала, толькі Ірына падкрэсліла б, што робіць ласку.
Чужая душа — загадка, нават калі гэта душа прыдуманага мною героя. Але я ўпэўненая, што ў нейкую сотую долю секунды Данік пажадаў Стасу смерці. Людзі, здараецца, крычаць ці думаюць «Я яго заб’ю!», а на самай справе не жадаюць ні забойства, ні яго наступстваў (маюцца на ўвазе не судовыя, а эмацыянальныя).
Данік жа быў даведзены да такой ступені пакрыўджанасці і абражанасці (на яго думку), што заставалася толькі чакаць выбуху. Калі б не люк, Данік ляснуў бы Стаса цаглінай па галаве, ці спіхнуў бы з балкона, ці... Магчыма безліч варыянтаў.
Прага крыві
Чаму людзі пішуць дэтэктывы? Ім альбо ёсць, што сказаць (калі пішуць міліцыянеры), альбо ёсць, каго забіць. Напрыклад, маецца вораг ці проста непрыемная асоба. Аўтар забівае свайго героя, потым шкадуе яго і пераносіць такія свае пачуцці на прататып. Так што я нікога не збіраюся біць цаглінай па галаве... Я проста напішу пра тое, як нехта быў стукнуты цаглінай.
Данік не пісаў дэтэктываў, таму прамаўчаў, калі Стас рабіў апошні крок да люка. Апраўданне Даніка перад Таняй — ненатуральнае, штучнае, хлусня. Гэта тыя словы, якія хацела пачуць Таня і я, бо, у рэшце рэшт, мне бязмежна шкада Даніка. Менавіта таму ў апошні момант я зрабіла яго крыху невінаватым. Я страшэнна пакутую ад неабходнасці кагосьці
забіць, таму мой герой Стас Зварын нібыта заслугоўвае гэтай кары. Але за што пакутваць Даніку?
Данік збег не таму, што чакаў, што Стас вылезе з люка і прыб’е яго, а каб не чуць крыкаў (калі яны будуць) і каб жыць свабодна (калі б Стас выжыў, сумняваюся, што ён абражаў бы каго-небудзь. Кожны мог бы напомніць яму пра каналізацыйныя прыгоды) і з чыстым сумленнем (нічога не чуў, не бачыў і ўвогуле, мяне там не было).
Чамусьці мне думаецца яшчэ, што не змагла б Таня здагадацца пра злачынства Даніка па ягоных паводзінах. Такія людзі выдумляюць сабе легенду здарэння і шчыра вераць у яе. Але гэта толькі маё меркаванне. Праяўленні чалавечага характару нельга ўкласці ні ў якія схемы.
Я не ведаю, да якой ступені гневу ці крыўды трэба дайсці, каб забіць чалавека. Хутчэй за ўсё гэта справа індывідуальная. Але, каб перастрахавацца, каб стварыць умовы для падазрэння кожнага з герояў, каб завочна апраўдаць Даніка, я перагрувасціла твор рознымі Стасавымі грахамі, каб чытач падумаў, што такога і трэба было забіць. Але Стас — чалавек, значыць акрамя людзей, якія яго ненавідзяць, ёсць людзі, якія яго любяць ці шкадуюць: Таня, Аспірант, Веранічка, Валік, Валера...
Падмап
Я даволі нядрэнна малюю, па маіх малюнках відаць, што намалявала іх я, а не хто-небудзь іншы. Значыць, маю ўласны почырк. Спадзяюся, што з літаратурнымі спробамі станецца тое самае. Але я нездарма пачала гаворку пра маляванне.
Я малюю толькі людзей. Mary нават удакладніць, толькі дзяўчат. Але гэта неістотна. Проста іх цікавей маляваць. У фігуры жанчыны болып разнастайнасці, чым у мужчынскай, як мне здаецца. Такім чынам, для мяне істотна форма. Пры адпаведным
творчым падыходзе нават ненатуральна перакручаныя целы з надзвычайнай плаўнасцю ліній здаюцца настолькі прыгожымі, што не зважаеш на штучнасць. Так што дэтэктыў для мяне толькі форма, якой я прытрымліваюся настолькі, наколькі мне гэта зручна. А мне гэта зусім нязручна, і я падманваю чытача, абяцаючы назвай інтрыгу і не даючы яе. Ці даючы не ў такой ступені, як гэта пажадана.
Канешне, было б натуральна паказаць, як усё разблытвае міліцыя, але я не ведаю яе працы. Значыць, мне трэба было абысціся без яе. Ды мы жывем не ў сярэдневякоўі, і без міліцыі немагчыма. Тады мне трэба было неяк выключыць яе з разблытвання сітуацыі. I ў мяне гэта амаль атрымалася. Але трэба было даць Тані нейкі намёк на невыпадковасць смерці Стаса. I я прыпляла гэты фотаздымак. Гэта была адна з апошніх сцэн, якія я напісала, хоць у тэксце яна адна з першых.
Чаму ж я малюю толькі жаночыя постаці? Таму што мужчынская фігура не дазволіць мне такога багацця колераў! А колер — яшчэ больш важны для мяне, чым форма. Таму ў маіх малюнках найвялікшая ахвяра — змест. I ўвогуле, я найчасцей малюю кавалкі: ножкі, ручкі, боты на абцасах... Я не маю патрэбы ў цэласным малюнку. 3 літаратурным творам такія эксперыменты недазваляльныя. Але сябе не пераробіш, і найперш я напісала сцэны пра Веранічку і акцёра, Таніна апраўданне, чаму яна не зрабіла аборт (спачатку я планавала, што ў мяне ўсё ж будзе міліцыя, якая абвінаваціць у забойстве Таню, і яна тлумачыць міліцыянерам, што не змагла забіць нябачанае ёю дзіцянятка, дык як жа яна магла забіць свайго каханага чалавека), потым інтымную сцэну між Аспірантам і Ірынай, да якой я затым дапісала пачатак пра дыскатэку, потым сцэна плачу Аспіранта з нагоды Ірынага аборту... I раптам аказалася, што я не магу злучыць гэтыя асоб-
ныя кавалкі (пра прычыны чытайце ў частцы «Не вінаватая я»).
У чым жа падман? У любым дэтэктыве аўтар крыху падманвае чытача. Дэтэктыў — гэта падман. Я ж падманваю двойчы. Калі я ўжо напісала свой дэтэктыў (хоць я ўжо патлумачыла, што гэта не зусім дэтэктыў, а хутчэй твор з дэтэктыўнымі элементамі, не магу адмовіцца ад гэтага жанравага азначэння, бо не прыдумала нічога іншага) і перачытала яго, я зразумела, што знешняга раскрыцця забойства ў мяне няма. Я даручаю чытачу самому ва ўсім разабрацца, з гэтай мэтай я «падстаўляю» яму кожнага з герояў праз сны, успаміны, праз аповеды іншых асоб. I я спужалася, што ў мяне ў тэксце так мала фігуруе Таня, якая і павінна была ўсё разблытаць. Я зразумела, што ўвесь твор чытач будзе адзінокі ў сваіх падазрэннях. I што Таня ў якасці дэтэктыва зноў з’яўляецца ў самым канцы. Але я ўжо не магла дапісаць Таню прывідам у кожны эпізод. I тады я, ужо моцна запалоханая сваімі страхамі, успомніла два дэтэктывы, дзе няма знешняга разгортвання следства, аўтары Элеры Куін і Джой Дэксанкар. Комплекс творчай непаўнацэннасці адразу знік. Я падкрэсліваю, што я не брала чужых ідэй. Я імі скарысталася, каб апраўдацца. I яшчэ хачу адзначыць, што мой твор як дэтэктыў пісаўся сам сабой, асаблівую ўвагу я надавала дробязным сітуацыям, якія нічога нават не дадавалі да разблытвання.