Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
— Ён не бомж! — крычала са слязьмі Веранічка, але было ўжо позна. Дзяўчаты сцягнулі яго з ложка і выкінулі ў калідор. Ледзь паспеўшы прабубнець «дзякуй за гасціннасць!», ён умазаўся ў супрацьлеглую сцяну, дзе яго падхапіла Вераніка.
Яна падставіла яму сваё моцнае жаночае плячо, і ён пачаў павольна перастаўляць ногі.
— I пайшлі яны, сонцам спалёныя! — прадэкламавала Ірына. — Трэба ёй неяк патлумачыць, што мы не хочам цярпець ейных геніяў! Асабліва ў такім стане.
— Ды і сама яна не ў лепшым, — з жалем заўважыла Таня.
— Ну, да яе мы ўжо прывыклі! — засмяяліся дзяўчаты.
Выгнаным ісці не было куды. I хоць было холадна, яны вымушаны былі зазірнуць у сквер каля тэатра. Ён гаварыў, яна слухала — ідылія! Потым ён замаўчаў, уважлівей зірнуў на дзяўчыну і пачаў філасофстваваць:
— Разумееш... Прырода — гэта... He... лепей так... У прыродзе існуе кругазварот! Во!
Яна ківала галавой, цалкам згодная, што кругазварот існуе. Ён працягваў:
— Кругазварот... рэчываў... вады...
I ён зірнуў на яе, як бы нечага чакаючы. He дачакаўшыся, хацеў распавядаць далей, але яна млява спыніла:
— Якой вады? Кажы канкрэтна!
— He вады, піва! Я ў прыбіральню хачу!!!
— Так бы адразу і казаў, a то кру-га-зва-рот! Схадзі. Ці ты мяне саромеешся?
Ужо дастаткова сцямнела, каб схадзіць адразу ў скверы. Хоць можна было зайсці ў тэатр, куды яны накіраваліся праз дзесяць хвілін. Яна, выглядаючы, каб не сустрэць рэжысёра ці яшчэ каго ўплывовага, прывяла «генія» ў грымёрку. Пераапранула, прычасала, тым больш што з-за шпацыру па све-
жым паветры ён ужо акрыяў ды ірваўся на сцэну. Яго вочы блішчэлі, ён засяродзіўся на сваёй ролі маўклівага слугі і не зважаў на Вераніку. Потым яна праседзела дзве гадзіны ў грымёрцы, чакаючы яго. Калі спектакль скончыўся, яна правяла яго дадому. Па дарозе дамоў яны пілі піва ў тралейбусе, потым у пад’ездзе. Выцягнуўшы з ліфта свайго акцёра, знясіленага півам і эмоцыямі, дзяўчына прыхіліла яго да дзвярэй і пазваніла, а сама збегла па лесвіцы паверхам ніжэй. Яна чула, як ён павольна з’ехаў на падлогу, а жонка, адчыніўшы дзверы, сказала:
— Ну што, зноў? Шчэ дзіўлюся, як ты змог пазваніць! Упаўзай, я цябе цягнуць не буду!
Веранічка сумна ішла па начным горадзе. А ў гэты момант дзяўчаты за вячэрай абмяркоўвалі падзеі дня:
— Ужо дзесяць, а Веранікі няма. Мабыць, пайшла праважаць.
— Як можа ставіцца мужчына да жанчыны, якая яго праважае?
— Як да грамадскага транспарту!
— I ведаеце, што самае дзіўнае? Яна з сваімі акцёрамі не спіць, платанічныя адносіны ў чыстым выглядзе.
— Даруйце, але з такімі бамжамі нават яна грэбуе!
— Закрылі тэму! Лепей уключыце тэлевізар!
Па тэлебачанні ішоў нейкі фільм, слязлівы, жаночы, які пад гучнае незадавальненне дзяўчат перарываўся рэкламай.
— Я люблю рэкламу! Але якасную! Прыгожую! А нашы як зацягнуць, заснуць можна.
— Глядзіце, глядзіце! Бомж Вераніччын, сённяшні! У рэкламе!
— Дык ён сапраўды акцёр?! Ну, калі яго пагаліць, як ён тут, апрануць, закадзіраваць...
— Дзяўчаты! А ён прыгажун, аказваецца! Ха-ха! Што ж, Вераніка заўсёды выбірала прыгажуноў...
...Так непрыемна, так сорамна было падазраваць усіх навокал. Таню супакойвала толькі, што забойцамі не маглі быць яе сяброўкі. Веранічка зусім не патрабавала Стасавай душы, ёй хапала цела. Яна не прэтэндавала заняць Таніна месца. I нішто ў свеце не магло яе давесці да такой ступені гневу, каб яна некага забіла. У правакацыйных выпадках яна лічыла за лепшае саступіць, адысці ўбок. Для яе зусім не было праблемай знайсці сабе іншага хлопца. Ірына ж Стаса проста ігнаравала: не віталася, не размаўляла з ім, гаварыла пра яго ў трэцяй асобе нават у ягонай прысутнасці. Так што ў гэтых дзяўчат натуральна не магло ўзнікнуць ніякай сваркі са Стасам.
3 хлопцамі было цяжэй, амаль кожны з іх меў у стасунках са Стасам падводныя камяні. Зварын быў неабходны ў кампаніі, у застоллі, але жыць з ім было нясцерпна. А будзённых дзён было больш, чым святочных...
Развагі Тані перарваў Марэк, хлопец-паляк, што прыехаў на Беларусь вывучаць беларускую літаратуру XX стагоддзя. Калі ён нешта не разумеў, то заўсёды прасіў Таню перакласці яму. Марэк не рызыкаваў ісці да іншых дзяўчат, бо на яго было абвешчана неафіцыйнае паляванне, надта шмат паненак марылі пераехаць у Полылчу. Спачатку Марэк радаваўся, што карыстаецца вялікай папулярнасцю, і беспакарана карыстаўся ёю, пакуль адна з дзяўчат, з якімі ён кахаўся, не паведаміла Марэку пра сваю цяжарнасць. Вядома ж, ад яго. Марэк ад шчасця ўсё расказаў Стасу, ды той патлумачыў наіўнаму паляку, што ягоная шаноўная паненка даўно ўжо шукае, на каго б павесіць сваю незапланаваную цяжарнасць. Стас потым смяяўся, паказваючы Тані, якім стаў твар расчараванага, зняважанага Марэка. Стас жа гісторыю з няпэўным бацькоўствам проста прыдумаў, сваім жартам вымусіўшы дзяўчыну зрабіць аборт. Магчыма, Марэк сапраўды не быў
бацькам таго дзіцяці, але калі ён даведаўся, як Стас пажартаваў, іхняе сяброўства адразу ж скончылася. Паляк казаў, што ён ужо дарослы, каб самастойна прымаць рашэнні, і дастаткова багаты, каб у выпадку чаго выхаваць чужых і сваіх дзяцей. Стас апраўдваўся, што Марэка як замежніка дзяўчаты трымаюць за лопуха і паспрабуюць навесіць на яго шчэ не адно «аўтарства». Марэк іранічна падзякаваў за клопат, але стаў пазбягаць Стасавага апекавання і перастаў прыводзіць дзяўчат, дакладней, перастаў прыводзіць іх масава, затаварыўся прэзерватывамі і болей ужо не баяўся нічога.
Хоць Марэк спыніў усялякія стасункі з Таніным хлопцам, ён па-ранейшаму сябраваў з ёй. Бо яна не прагла польскага жыцця і дужа добра перакладала і тлумачыла беларускія тэксты. Ёй жа падабалася дапамагаць яму, бо яна вывучала польскую мову і любіла яе, кожная сустрэча з Марэкам нешта дадавала да яе ведаў.
Паляк стаяў на парозе, трымаючы ў руцэ кнігу і сшытак, ён не ведаў, як сябе трэба паводзіць у новых абставінах. Ці трэба спачуваць Тані ў сувязі са смерцю Стаса? Яна ж кахала яго. А можа, не? Яны ж разышліся. Ніхто не лічыў патрэбным патлумачыць яму сітуацыю, а сам ён не мог зразумець іх адносінаў.
— Цо хцэш, Марэк? Тшэба цось пшэтвумачычь? — ветліва запытала Таня.
— Так! — Марэк быў удзячны, што Таня пачала размову першай, узяўшы ініцыятыву на сябе і тым пазбавіўшы яго неабходнасці закранаць сумную тэму.
3 таго часу, як загінуў Стас, Таня лічыла сябе вінаватай ва ўсіх ягоных грахах і, бачачы перад сабой Марэка, успамінала тую жахлівую гісторыю з цяжарнасцю і абортам і саромелася, нібыта сама ўсё ўтварыла. Але атмасфера няёмкасці хутка прайшла, і Марэк прыклаў усе намаганні, каб развесяліць
дзяўчыну, яна недаравальна гучна і шчыра смяялася, калі ў пакой зазірнула суседка па блоку (кожныя два пакоі аб’ядноўваліся ў блок з агульнымі ванным і прыбіральняй). Алена павольна падышла да стала і, вітаючыся, зазірнула ў кнігу і сшытак, не знайшоўшы там нічога смешнага, недаверліва паглядзела на Марэка і Таню.
Яе погляд абразіў Таню, і яна груба запытала:
— Алена, я спадзяюся, табе нешта тэрмінова патрэбна і ты прыйшла не проста так.
— Канешне, канешне, а Веранічкі няма?
— Ёсць, яна ад цябе пад сваім ложкам хаваецца! — іранічна адказала Таццяна.
— Я хацела ўзяць яе спадніцу, ружовую.
— Калі яна табе дазволіла, бяры!
— А... Дазволіла! — пераможна дагаварыла Алена і нахабна схапіла з крэсла спадніцу. Таня, канешне, разумела, што Веранічка нічога не ведае пра спадніцу, але чамусьці не хацелася бараніць чужое. Трэба мець такіх сябровак, якія не папросяць тваіх рэчаў.
У тую ноч Веранічка не прыйшла начаваць, Ірына з Аспірантам бавіліся ў пакоі хлопцаў, а Марэк, атрымаўшы дасканалы пераклад, шчэ трохі пасядзеў з Таняй і пайшоў, бо дамовіўся з Ірай і Аспірантам пайсці разам на дыскатэку. Таня засталася адна, але зараз яна і не прагла кампаніі. Хацелася ў адзіноце падумаць пра сябе, пра дзіця, пра жыццё. Бацькі нармальна паставіліся да яе цяжарнасці, хоць нельга сказаць, што жахліва абрадаваліся. Ім болей спадабалася б спачатку пазнаёміцца з зяцем, але, у рэшце, яны не збіраліся выганяць дачку з дому ці схіляць да аборту. Так што надзейныя тылы ёй былі забяспечаны, бацька нават абяцаў зняць ёй кватэру ў Мінску, пакуль дзіця будзе малое, бо Таня не збіралася кідаць вучобу. Нараджэнне дзіцяці планавалася недзе ў верасні, так што можна было лета жыць пад маміным наглядам, пару месяцаў не
хадзіць на заняткі, а потым усё як-небудзь само сабой усталюецца.
Іра і Аспірант былі ўпэўненыя, што Марэку цяжка будзе на дыскатэцы, бо ён не ведае ніводнай з тутэйшых моў: ні беларускай, ні рускай, ні трасянкі. Марэк жа лічыў, што каму трэба, той зразумее і па-польску. Ён хутка знайшоў сабе дзяўчыну, якая была п’янай да такой ступені, што зразумела б і арабскую мову. На хвіліну яны зніклі з поля зроку Іры і Аспіранта, а калі з’явіліся зноў, то ўжо і Марэк быў пад добрым кайфам. Выхаванасць Марэка некуды знікла, рухаючыся ў такт музыцы, ён бессаромна задзіраў дзяўчыне спадніцу. Аспірант з нейкім недаверам назіраў за ім, і калі яны з Ірынай пабачылі белыя трусы дзеўкі, спытаў:
— Яны што, абкурыліся?
— Максім, на гэтай дыскатэцы нюхаюць.
А Марэк ужо падсадзіў дзеўку сабе на шыю. Яе спадніца задралася недаравальна высока, панчохі (гэта былі менавіла панчохі, як заўважыў Аспірант) спаўзалі. Нейкі хлопец, падышоўшы, скатаў іх да пятак і са смехам адбег.
— Можа, іх трэба спыніць? Марэку заўтра будзе непрыемна ўспамінаць, — Аспірант хваляваўся, бы Марэк быў ягоным сынам.
— Па-першае, Марэк ужо дарослы, а па-другое, заўтра ён нічога не будзе памятаць. I па-трэцяе, можаш ты глядзець на мяне, а не на яго? — раззлавалася Іра і адцягнула Аспіранта падалей ад вясёлай парачкі. Менавіта таму яны не чулі, як Марэк галантна запытаў сваю паненку:
— Хцэш кохачь се зэ мнон?
Дзяўчына адказала на польска-беларускай трасянцы:
— Хцу!..
I яны тэрмінова пакінулі танцавальную залу.
3 дыскатэкі Іра і Аспірант вярталіся позна. У вушах гудзела, целы наліваліся стомай, і калі
ў ліфце ён націснуў кнопку свайго паверха, яна не стала пярэчыць. Ён прыціснуў яе да сценкі і пачаў цалаваць у шыю, залез пад майку, яна смяялася і не супраціўлялася. Калі зайшлі ў пакой, ён зачыніўся і пачаў распранацца. Яна адступіла да акна і паглядала на яго так, як лічыла патрэбным паглядаць: ганарліва, але запрашальна, нібы выпрабоўваючы. Ён еў яе позіркам, бо ведаў, што гэта ёй падабаецца, самому ж яму хацелася хутчэй апынуцца з ёй у ложку.