• Часопісы
  • Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

    Ляўша на тэнісным корце

    Аксана Бязлепкіна

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 352с.
    Мінск 2002
    75.37 МБ
    — Ты з мяне параноіка зробіш! — жаласна прамовіў Ігар Леанідавіч.
    — Я? А можа, тая прастытутка, што да цябе лезла? — пажартавала Каця і села побач.
    — Прастытутка? Ды не? — Ігар Леанідавіч пашукаў вачыма тую дзеўку. — А ты што, тут сядзець збіраешся? А калі бацька твой убачыць? Фёдар Дзянісавіч мяне заб’е!
    — Ігар, я не веру, што табе няма чаго яму адказаць! — безапеляцыйна адказала Каця і пасунулася, каб яго пацалаваць.
    — О-о-о, толькі не тут!!! Хто-небудзь убачыць! — спыніў яе Ігар.
    — Ах, так? — раззлавалася дзяўчына, схапіла Ігара за руку і пацягнула яго ў дальні кут, адкуль нават лесвіцы не было відаць.
    — Стой! Ты вар’ятка! — выдыхнуў Ігар. — Мне ўсё гэта непрыемна з-за таго, што ты дачка майго шэфа. Ты патэлефанавала мне ў пачатку вечара і прызначыла спатканне на 21.00. I званіла менавіта ў той момант, калі твой бацька накіроўваўся да мяне. Я ўвесь вечар ад яго, як заяц, бегаю. Жах!
    — Добра, што ён яшчэ не ведае, што я з яго сотавага званіла. Я сама ўзяць тэлефон пабаялася, я маму папрасіла. I прабач, я занадта позна ўбачыла, што бацька якраз ідзе да цябе. Але я падаслала да яго Вераніку. Яна яго нават у суседнюю залу заманіла. Уяўляеш, ён туды прыйшоў, а яна з аператарам нібыта сексам займаюцца. Во смех! — Каця па-дзіцячы разрагаталася.
    Ігар глядзеў, як яна смяецца, і ўсё, акрамя яе, проста сцёрлася з ягонай памяці! Існавала толькі дзяўчына, якая смяецца. Яна заўважыла дзіўны выраз яго твару і паторгала яго за рукаў:
    — Ігар, што? Што такое?
    — Я цябе кахаю! — прашаптаў ён.
    Яна нічога не адказала, а толькі падышла і пачала цалаваць яго. Спачатку павольна і пяшчотна, a потым усё агрэсіўней і мацней.
    — Гэй, што вы тут робіце? — матэрыялізаваўся з паветра Фёдар Дзянісавіч. Ігар і Каця спыніліся і павольна павярнулі галовы ў яго бок. Ад такога палкага пацалунку паміж іх вуснамі працягнулася нітачка сліны, яна лопнула каля Каці і апала на Ігараў твар. Каця ўсміхнулася бацьку і злізнула з Ігара сліну. Бацька ўскіпеў:
    — Каця, ідзі да мамы! Нам трэба з Ігарам Леанідавічам па-мужчынску пагаварыць.
    Каця моўчкі пайшла, за спінай бацькі яна павярнулася і зрабіла непрыстойны жэст. Ігар заўважыў і ледзь не рассмяяўся.
    — Што ж ты, паскуднік, робіш? — перарывістым голасам спытаў Фёдар Дзянісавіч. — Ёй толькі 18 год. А табе, кабялю, хутка 29!
    — У мяне ў дачыненні да вашай дачкі сур’ёзныя намеры, — цвёрда адказаў Ігар Леанідавіч.
    — Толькі што прыдумаў? — іранічна запытаў Фёдар Дзянісавіч.
    — Так, — шчыра прызнаўся Ігар. — Я яе кахаю.
    — Кахай каго-небудзь іншага! 3 сённяшняга дня мы ўжо толькі калегі, не сябры, — раз’юшыўся Фёдар Дзянісавіч, павярнуўся і пайшоў.
    — У адрозненне ад Галавачова! — крыкнуў яму ўслед Ігар.
    Фёдар Дзянісавіч спыніўся, секунду пастаяў спінай да Ігара, і, калі павярнуўся, на яго твары свяцілася найпрыемнейшая ўсмешка:
    — Дык гэта ты, Ігар Леанідавіч? — спытаў пра згубленую паперку Фёдар Дзянісавіч.
    — Гэта, — паказаў на сябе рукамі Ігар, — я! А што, ёсць сумненні?
    — Ты ведаеш, пра што я! — ледзь трываў Фёдар Дзянісавіч. Яго проста запаўняла нястрымнае жаданне максімальна зблізіць твар Ігара і мармуровую сцяну.
    — Я не разумею, пра што вы кажаце. Але вашых слоў дастаткова, каб я ў агульных рысах пра ўсё здагадаўся. Кінуць нас хочаце, як апошніх... — не дагаварыў Ігар.
    — Ігар, Ігар, як ты можаш такое нават падумаць! — даволі натуральна абурыўся Фёдар Дзянісавіч.
    — У мяне толькі адна просьба! Калі будзеце гаварыць з Галавачовым, не забывайце пра свайго будучага зяця! — цвёрда прамовіў Ігар яму ўслед.
    Маленькі Алежка пацягнуў Ігара за штаніну:
    — Ты самалёцікі рабіць умееш? A то мае дрэнна лятаюць.
    Ігар усміхнуўся хлопчыку, і малы выцягнуў з кішэні безліч матэрыялу: папяровыя сурвэткі, аркуш з віншаваннем цёткі Наташы і нават візітоўку Фёдара Дзянісавіча...
    20
    Інга Іванаўна і Галавачоў сядзелі ў суседняй зале. Уключаная люстра давала цьмянае святло. Яны дакрануліся каленямі, ён узяў яе руку, калі іх інтымную адасобленасць парушыў Фёдар Дзянісавіч. Інга ўздрыгнула, ускочыла, падбегла да Фёдара Дзянісавіча і адвяла яго ўбок:
    — Федзя! Толькі зараз не ўсчынай вэрхал. Прабач, што я ад цябе збегла там, ля прыбіральні, — Інга азірнулася на Галавачова, які ў гэты ж момант адвёў зацікаўлены позірк. — Федзя, у мяне алергія на ўсялякія антыперспіранты, ты ж ведаеш. Я проста пот сурвэткай выцірала, — мітусліва спавядалася Інга.
    — Інга! Я не да цябе! А да твайго кавалера! — Фёдар Дзянісавіч амаль што адпіхнуў жанчыну. Галавачоў падняўся і падышоў да іх.
    — Я больш не магу, — лапатаў Фёдар Дзянісавіч. — Гэта проста навала нейкая. Маю паперку... тую, з якой я да вас падыходзіў... яе сцягнулі... у самым пачатку! I я ўвесь вечар ганяюся за нейкім фантомам, чапляюся да ні ў чым не вінаватых людзей. Я вар’яцею. А зараз у мяне і акуляры зніклі. Я так рыхтаваўся да вяселля, знаёмаму паэту верш замовіў — і нехта сцягнуў акуляры. Я зараз як з жыцця выкрэслены, ні чытаць, ні пісаць не змагу. Гэта зрабіла тая ж самая асоба, што скрала паперку, я ўпэўнены.
    — Пачакайце! — спыніўяго Галавачоў. — Знікла паперка і акуляры? У мяне ёсць ідэя.
    Фёдар Дзянісавіч паглядзеў на яго з надзеяй. На твары Галавачова не адбілася ніводная эмоцыя, і толькі было відаць, як ён зрэдку сціскае сківіцы. Фёдар Дзянісавіч у чаканні памацаў позіркам вуглы і завуголлі.
    — Ёсць ідэя, — паўтарыў Галавачоў. — Але вы пачакайце мяне тут. Я зараз буду.
    Ён выйшаў з залы і на калідоры, дзе яго ніхто не бачыў, моцна заплюшчыў вочы. Калі ён адкрыў іх, гэта быў іншы чалавек, чалавек-камень. 3 выпрацаванай усмешкай ён прайшоў скрозь натоўп вясёлых гасцей да сваёй жонкі.
    Марына Канстанцінаўна з іроніяй запытала:
    — Сумуеш без мяне?
    — А ты? — ён шматзначна паглядзеў ёй у вочы. — Марына, дай мне твой сотавы, я свой перазарадзіць забыў, — схлусіў Галавачоў.
    — I ўсё? Толькі з-за сотавага? — яна нібы знайшла пацверджанне нейкім сваім патаемным думкам. — Бяры! — з болем сказала яна.
    Галавачоў узяў сотавы, уважліва паглядзеў на жонку і націснуў кнопку паўторнага выкліку. Марына Канстанцінаўна кінулася, каб выхапіць сотавы. Муж глянуў на нумар і сам аддаў жонцы тэлефон. Яна хутка націснула любую кнопку, каб збіць нумар, хоць гэта ўжо нічога не змяніла б.
    — Зноў сустракаешся са сваім папарацы? — стрымана спытаў ён. — Мне здавалася, што вы пасварыліся? Ці зараз у яго да цябе прафесійная цікавасць?
    — He твой клопат! — з выклікам прамовіла жанчына.
    — Усё, што датычыць майго банка, — мой клопат! Хочаш пра гэта пагаварыць? — з езуіцкай клапатлівасцю запытаў Галавачоў і вывеў жонку з залы ў калідор.
    — Я цябе ненавіджу! — плакала Марына Канстанцінаўна. — Я толькі падумаю, а ты ўжо ведаеш. Я ў цябе як на далоні! Ты не лічыш мяне за чалавека!
    Божа мой, я не ведаю, за што я цябе кахаю! — яна прыціснулася тварам да халоднай сцяны.
    Галавачоў выглядаў як доктар, які спакойна назірае за пакутамі пацыента.
    — Аддай паперу! — ён працягнуў руку.
    — Якую паперу? — спужана павярнулася Марына Канстанцінаўна. — Я нічога не брала! Я папярэдзіла Макса, што ў мяне пакуль няма доказаў. А яму і не патрэбны твае паперкі. Макс даў бы намёк, падняў хвалю, вы не звярталіся б у суд. Я ведаю. Макс верыць мне! — шчыра выгукнула Марына Канстанцінаўна.
    — He сумняваюся, — скрывіў вусны яе муж. — Ты калі-небудзь думала, што такая здрада страшнейшая за фізічную? — спытаў ён, гледзячы ёй у вочы.
    — А ты калі-небудзь думаў, што гэта ты ва ўсім вінаваты? — плачучы, адказала яна.
    21
    Галавачоў прынёс дзве бутэлькі гарэлкі і тры чаркі ў суседнюю залу, дзе яго чакалі Фёдар Дзянісавіч і Інга Іванаўна.
    — Яна сказала, што гэта я ва ўсім вінаваты! — прашаптаў Галавачоў, наліваючы сабе першую чарку.
    — Хто «яна»? Ваша жонка? — спытала Інга Іванаўна, але Галавачоў не звярнуў на яе пытанне ніякай увагі.
    — Няўжо я вінаваты? — ён паглядзеў на Фёдара Дзянісавіча і наліў яшчэ па адной чарцы ўсім. — А можа, я і вінаваты, — ён выпіў чарку. — Я калісьці прапанаваў свабодныя адносіны: яе не цікавяць мае каханкі, мяне — яе палюбоўнікі. Яна ж згадзілася. Што я не так зрабіў? Наша жыццё было пазбаўлена непатрэбных скандалаў. Усё шчыра і адкрыта. А зараз яна збіраецца здаць мяне свайму сябру-журналісту. Ну, хай не мяне персанальна. Я ва ўсім гэ-
    тым не першая скрыпка. Але адчуванне паскуднае. Так падставіць роднага мужа! — шчыра абураўся Галавачоў, інтэлігентна куляючы наступную чарку.
    — Але ты сапраўды вінаваты! — Інгу Іванаўну ахапіла нястрымнае жаданне абараніць няшчасную жанчыну. — Ты сам падштурхнуў яе да розных інтрыжак і здрадаў. А ты спытаў, ці хацела гэтага яна? He падумай, я не абараняю яе, я проста кажу, што яе можна зразумець.
    I пакуль яны гаварылі, Фёдар Дзянісавіч піў, не звяртаючы на іх увагі. I калі Інга сказала, што Марыну Канстанцінаўну можна зразумець, ён шморгнуў носам і загаварыў:
    — He слухайце нікога. Яна вас нявартая!!! Я ўпершыню сустракаю такога чалавека, як вы. Чалавека з вялікай літары!
    — Узаемна, Фёдар Дзянісавіч! На брудэршафт? — Галавачоў выцягнуў руку з чаркай.
    -— На брудэршафт! — падскочыў да яго зусім ужо п’яны Фёдар Дзянісавіч.
    Яны пацалаваліся, абняліся, зацягнулі нейкую песню з часоў іх камсамольскай маладосці. Потым спявалі адзін аднаму дыфірамбы і млелі ад гэтай няшчырай пахвальбы, як малыя дзеці. Інга Іванаўна не ведала, што рабіць: ці пакінуць іх сам-насам, ці яшчэ застацца. Раптам у залу зазірнула Вікторыя Іванаўна:
    — О, Фёдар! А я цябе ўсюды шукала. Госці цікавяцца, а дзе бацька нявесты. Божа мой, у якім ты стане! I ўсё з-за нейкай паперкі. Фёдар! Мне здаецца, што ўсё вырашыцца проста і лёгка. Так што больш не пі, га? — угаворвала мужа Вікторыя Іванаўна.
    — А ты вядзі Галавачова! — загадала яна сястры.
    — А можа, лепш жонку яго паклікаць? — няўпэўнена запытала Інга.
    — Марына Канстанцінаўна развіталася, узяла таксі і паехала дадому. Так што давай цягні! — рассмяялася Вікторыя Іванаўна.
    Фёдара Дзянісавіча пасадзілі на ягонае месца за сталом. Маладая збіралася кідаць букет. Інга Іванаўна спачатку завяла Галавачова ў залу, але вырашыла, што лепш яго пасадзіць у таксі, пакуль ён яшчэ памятае свой адрас. Незамужнія дзяўчаты прыгатаваліся лавіць букет. Каця стала апошняй і крыкнула сястры: