Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
У адносінах з людзьмі Ігар Леанідавіч быў надзвычай неэмацыянальны, халодны, флегматычны, але ён паводзіў сябе так, нібы ягоная ўраўнаважанасць — норма і, хутчэй, гэта ты перад ім блазан: тлумачыш яму нешта, а ён гэта і без цябе ведае. Ідзеш побач з ім і мусіш сінхранізавацца з яго няспешнай хадой. А паходзіш маленькімі, амаль дзіцячымі крокамі — і адчуеш сябе бясплатным дадаткам да гэтага заўжды спакойнага волата.
Фёдар Дзянісавіч заўважыў, якім здзіўленым стаў твар Ігара, калі той заўважыў Галавачова. Хлопец, мабыць, адразу здагадаўся пра ўсё. «Не хапала толькі, каб ён рот ад нечаканасці раскрыў», — падумаў Фёдар Дзянісавіч. Раптам у Ігара Леанідавіча зазваніў сотавы. Пачуўшы голас суразмоўцы, ён спуджана азірнуўся на гасцей. «Ого, — заўважыў Фёдар Дзянісавіч, — за адзін дзень дзве бурныя эмацыянальныя рэакцыі. Цуд!» Але потым ён уважлівей прыгледзеўся: відавочна было, што Ігар Леанідавіч кагосьці аб чымсьці прасіў, ён выціраў пот з ілба, а бакавым зрокам сачыў за Фёдарам Дзянісавічам.
Нечакана фігуру Ігара Леанідавіча засланіла дзяўчына. Яна хісталася на высокіх абцасах і набліжалася да Фёдара Дзянісавіча.
— Я Веранічка! Універсітэцкая сяброўка Веры! — сказала яна, аблізваючы вусны.
— Вельмі прыемна! — аўтаматычна вырвалася ў Фёдара Дзянісавіча, ягоны позірк перабягаў з Веранічкі на Ігара Леанідавіча.
— Вам сапраўды вельмі прыемна? — запытала Веранічка, кладучы руку з доўгімі яркімі пазногцямі на плячо Фёдару Дзянісавічу. — Можа, патанчым? — яна пацягнула яго на танцпляцоўку, не чакаючы адказу. Усё яшчэ не зводзячы позірку з Ігара Леанідавіча, Фёдар Дзянісавіч механічна паклаў руку на Вераніччыну талію.
— Ніжэй, калі ласка! Мне так болып зручна! — прашаптала яму на вуха Веранічка ды апусціла ягоныя рукі крыху ніжэй, і Фёдар Дзянісавіч нарэшце адарваў позірк ад Ігара Леанідавіча. Ён адчуваў, як пад доўгай сукенкай яе цела рухалася, нібы хацела выслізнуць з непатрэбнай абалонкі. Далоні чамусьці ўзмакрэлі. Да таго ж дзяўчына маўчала і толькі зрэдку пакусвала свае вусны.
А тамада, адпрацоўваючы свой заробак, ладзіў конкурсы. Ён паставіў пяць крэслаў і запрасіў прысесці ахвотнікаў: жаніха, Мішку Мігно, Жэньку, Ігара Леанідавіча і суседа дзядзьку Жору. Вера, мацаючы іхнія вушы, павінна была з завязанымі вачамі пазнаць свайго мужа. Тамада, ведучы дзяўчыну першы раз, жаніховы вушы абмінуў. Вера пагнула Мішкавы «лакатары» і адмоўна пахітала галавой.
— He твае вушы? — перапытаў тамада.
Вера нічога не адказала, толькі рукамі паказала, што не.
Даўгаватыя Жэнькавы валасы, пасмачкамі закладзеныя за вушы, адразу выдалі ягоную асобу. Вера паказала рукамі «наступны». Наступным ся-
дзеў Ігар Леанідавіч. Вера доўга круціла ягоныя класічныя вушы і паспрабавала памацаць падбароддзе. «Стоп!» — перахапіў тамада яе руку.
Калі Вера дакранулася да валасатых вушэй дзядзькі Жоры, адразу сказала: «Гэта не Кірыл! Вушы валасатыя».
— Паглядзім, якія вушы будуць у твайго Кірыла ў маім узросце, — пакрыўджана падаў голас дзядзька Жора.
Вера ніяк не магла выбраць між Ігарам Леанідавічам і Кірылам. I тамада прапанаваў:
— Выбірай, якія табе больш падабаюцца!
I Вера паказала на Ігара Леанідавіча. Калі з ейных вачэй знялі хустачку і дзяўчына ўбачыла, што гэта не Кірыл, яна асцярожна зірнула на мужа. Кірыл амаль не засмуціўся.
Калі тамада запрасіў на гэтыя пяць крэслаў дзяўчат, першай уселася цётка Наташа. Выганяць яе не мела сэнсу, і тамада сумна завязаў вочы Кірылу. Веру трэба было пазнаць па нагах. Цётка Наташа параўнала свае слупападобныя ножкі з нагамі дзяўчат, цішком злезла з крэсла і пасадзіла на сваё месца Вікторыю Іванаўну. Кірыл доўга мацаў прыгожыя ногі сваёй цешчы, дайшоў ад пальцаў да калена, і тамада быў вымушаны спыніць хлопца. Потым Кірыл узяў тонкую ножку Каці, дзяўчына назірала, як моцнымі мужчынскімі рукамі Кірыл амаль што масажыраваў яе нагу і раптам заўважыла на калготках дарожку спушчаных вочкаў.
— Ой, калготкі паехалі! — выгукнула Каця, і Кірыл, пазнаўшы яе па голасу, перайшоў да Веранічкі. Малады муж можа б і хацеў пакратаць доўгія ногі жончынай сяброўкі, але, у адрозненне ад Веры, Веранічка была ўвогуле без калготак, і Кірыл перайшоў да Вольгі. Каб лепей разгледзець, як будуць мацаць яе нагу, падслепаватая паненка нахілілася наперад. Па гэтым характэрным руху Кірыл здагадаўся, што гэта таксама не жонка. Калі ён пай-
шоў другі раз і памацаў нагу Веры, яна падалася яму вельмі знаёмай. Ён ляпнуў рукой па вясельнай сукенцы і радасна выгукнуў:
— Гэта Вера!
11
Фёдар Дзянісавіч сеў на сваё месца, выцер сурвэткай лоб і глытнуў мінералкі. Побач села жонка і паклала на стол мужаў сотавы тэлефон.
— Я брала твой сотавы. Ты не супраць? — задала Вікторыя Іванаўна рытарычнае пытанне. — Ну, пагаварыў ты са сваім Галавачовым? — дадала яна з іроніяй.
— Віка! Хоць ты памаўчы! — рука Фёдара Дзянісавіча звычна пацягнулася да ўнутранай кішэні і, вядома ж, не адшукала ліст, ён памацаў яшчэ раз і рэзка павярнуўся да жонкі:
— Вікторыя, не жартуй! Паперку ўзяла ты?
— Яна знікла? — занепакоілася Вікторыя Іванаўна. — Фёдар, я не магу жартаваць тым, што для цябе вельмі важна.
— Божа мой! — ён закрыў твар рукамі. — Лепш бы яе ўзяла ты! Фёдар Дзянісавіч успомніў, дзе ён мог пакінуць каштоўны ліст. У суседняй зале! «Як я мог яе там пакінуць?! А калі хто-небудзь возьме!» I раптам праз адчыненыя дзверы ён заўважыў, як у тую залу ўвайшла Веранічка. Хутчэй туды! Ён падхапіўся і пабег. Люстры там былі выключаныя, але месяцавага святла было дастаткова, каб Фёдар Дзянісавіч адразу адшукаў той столік, каля якога ён размаўляў з Галавачовым. Але ліста там не было!
12
Фёдар Дзянісавіч ведаў, што Веранічка недзе тут. Ён нахіліўся, каб яго нельга было заўважыць, і перасоўваўся прысеўшы. Між столікамі ён заўважыў камеру. «Ох, нездарма мне так не спадабаўся гэты
аператар. Што ён тут робіць? Хаваецца, ці што?» — са злосцю падумаў Фёдар Дзянісавіч.
Але Ваня не хаваўся, ён даволі недвухсэнсоўна ляжаў на Веранічцы. Перш чым убачыць гэтую карціну, Фёдар Дзянісавіч паспеў паслізнуцца на яе сукенцы. Ён падняў тканіну да святла, пазнаў, чыя гэта рэч, сумная здагадка працяла яго: «Дык яна ўсё ж такі выслізнула са сваёй абалонкі!»
Фёдар Дзянісавіч бязвольна апусціўся на падлогу і выцер лоб абрусам, які звісаў з суседняга століка. Падмануты нечаканай развязкай, Фёдар Дзянісавіч стомлена глядзеў на парачку. Аператар Ваня быў апрануты, толькі крыху прыспусціў джынсы, а вось Веранічка была поўнасцю голая. Фёдар Дзянісавіч падумаў, што прасцей было б задраць сукенку, а не здымаць яе.
Веранічка выгіналася і, напэўна б, гучна стагнала, але Ваня заціснуў ёй рот рукой. Раптам Веранічка адвяла ягоную руку і нахабна запытала:
— Падабаецца глядзець, Фёдар Дзянісавіч?
Фёдар Дзянісавіч нібы прачнуўся, сумеўся і хуценька папоўз да выхада. Веранічка бязгучна рассмяялася і спіхнула з сябе Ваню:
— Хопіць! Ён ужо адпоўз, хоць навошта паўзці, можна было ўжо не хавацца. Смешны ён. Як ты думаеш, паверыў?
— Ды я сам паверыў! — крыху незадаволена адказаў Ваня, зазіраючы ў свае джынсы.
— Эх, Ваня, лежачы на голай дзяўчыне, часам трэба стрымліваць сябе, — яна выцягнула з-пад спіны нешта светлае, паклала ў сваю сумачку і адразу ўстала.
А Ваня ўсё сядзеў і не зашпільваў джынсаў. Раптам ён схапіў дзяўчыну за руку і пацягнуў да сябе, але яна вырвалася. Ваня злосна прашаптаў:
— Паслуга за паслугу! Я дапамог табе, цяпер твая чарга. Давай кладзіся!
— Мілы мой Ваня, ты не быў асабліва пяшчотным, калі імітаваў секс. Сумняваюся, што ў рэальнасці ты будзеш лепшым! — сказала Вераніка, нацягваючы на сябе сукенку.
— Думаю, што зараз пайду да гэтага Фёдара Дзянісавіча і патлумачу яму сітуацыю... — стрымана паведаміў Ваня, зашпільваючы джынсы.
— Ваня, хлопчык ты мой маленькі, а што ты сам ведаеш пра гэта? Ты ведаеш толькі тое, што я табе сказала. Ты быў так захоплены маёй просьбай, што нават не звяртаў ніякай увагі на мае словы. Ты так хацеў паляжаць на мне, што ў цябе мазгі адключыліся. Ты хворы! Ты думаеш толькі пра секс. Але менавіта таму з усіх гасцей я выбрала цябе, — кінула на развітанне Вераніка.
— А я думаў, ты абрала мяне таму, што я апынуўся ў гэтай зале! — Ваня знайшоў у сабе сілы паіранізаваць.
— Фёдару Дзянісавічу будзе вельмі карысна ведаць, што ты тут вышукваў адзін. А вось што ты рабіў са мной, ён сам бачыў. Мне цікава, ты штонебудзь паспеў зняць, аператар? — падкузьміла Веранічка.
— Ты шлюха! — выдаў свой апошні аргумент Ваня.
13
На ўваходзе ў залу Фёдара Дзянісавіча чакала ўсхваляваная Вікторыя Іванаўна, яна тут жа запрасіла мужа танцаваць. Ён быў такім разгубленым, што калі б яго запрасілі скокнуць з парашутам, ён згадзіўся б. Сваімі чуллівымі рукамі ён трымаў цела жонкі, але яно не хацела выслізваць з сукенкі. Фёдар Дзянісавіч не ўяўляў сваёй Вікторыі Іванаўны голай на халоднай падлозе ў пустой зале.
Але жонка — гэта найперш сябар і паплечнік. Фёдар Дзянісавіч прыхінуўся да сваёй Вікторыі і
расказаў ёй на вуха пра здарэнне ў суседняй зале, абмінаючы некаторыя дэталі.
Раптам ён заўважыў зусім побач Веранічку, якая закруціла пляменніка Жэньку ў ашаламляльным танцы. Жэнькавыя рукі ляжалі на яе клубах, ды ён проста ўчапіўся ў цела дзяўчыны. Веранічка была аднолькавага росту з Жэнькам, але абцасы зрабілі сваю эратычную справу, і Жэнька не міргаючы глядзеў у глыбокае дэкальтэ партнёркі.
Знаёмая Фёдару Дзянісавічу рука з доўгімі пазногцямі лашчыла Жэнькаву шчаку і вуха. Потым указальным пальцам Веранічка правяла па вуснах хлопца і пацягнула яго да выхада. Каля самых дзвярэй яны спыніліся, дзяўчына дастала з сумачкі нешта светлае, і пакуль Жэнька здагадваўся, што ж гэта такое, Веранічка паспела перахапіць погляд Фёдара Дзянісавіча і паказаць Жэньку на пільнага дзядзьку. Пляменнік спужаўся, адвёў вочы і схаваў светлае ў сваю кішэню. I парачка знікла ў цемрадзі суседняй залы.
Фёдар Дзянісавіч не змог больш нічога заўважыць, і толькі потым усе сутыкнуліся з апошняй помстай аператара Вані. Ён цішком прашмыгнуў услед. Прамень святла ад камеры на некалькі секунд выхапіў з цемры ненавісныя постаці. I потым усе змаглі ўбачыць на касеце распранутую Веранічку і спужанага Жэньку з голай дупай.