Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
— Можаш рабіць са мной, што захочаш. Горш мне ўжо не будзе...
У мяне было ўсё: і прызнанне забойцы, і паказанні сведкі, і матыў... He было ўпэўненасці. Гэты голас з пульта аховы, што так спакойна вымавіў: «Чацвёрты». Ала не любіла гэты голас, бо ведала яго. Мне ён здаецца такім знаёмым. Дык дзе ж я чула яго?
Я патэлефанавала дзяжурнаму, даведалася, дзе знаходзіцца пульт аховы, і прыехала туды. На ганку паліў цыгарэту малады міліцыянер. Я запыталася ў яго, як мне прайсці на пульт аховы. Ён пажартаваў, зрабіў мне камплімент і пачаў гучна тлумачыць, як знайсці патрэбнае памяшканне. Я стаяла спінай да ўваходу і не звярнула увагі, што за мной нехта прайшоў. Мяне занадта паглынулі заляцанні вясёлага хлопца. Раптам ён павярнуўся, паглядзеў на нейкую пару і сказаў:
— Ніколі не жанюся! Вось што Жорык выйграў ад сваёй жаніцьбы?
Я глянула і адразу яго пазнала: міліцыянер Жорык — каханак Алы, які мяне з ёй пераблытаў. Яны
сварыліся з жонкай. Яна крычала, так знаёма захліпаючыся:
— Я больш не магу! Твае бабы мяне ўжо задзяўблі!!! Ты, можа, думаеш, што я пра Агалецкую не ведаю?! Дык я ведаю! Дзякуй Богу, лісты ананімныя чытаць ўмею! Ты ж як прастытутка! Яна ж штраф плаціла за кожнае тваё наведванне! Лепей бы ты з ёй проста сустракаўся і грошы браў, хоць прыбытак бы ў хату быў! — істэрычна крычала Наташка, жанчына з носам, падобным да парогаў ракі Ніл, нумар чацвёрты на пульце аховы.
Я ішла дадому і думала: «А можа, гэта не Лорачка забойца? Алу знайшлі крыху ўбаку ад слядоў, што пакінулі сцёртыя колы, як я разумею, Лорчынай машыны. I ўвогуле, ці магчыма разблытаць гэты вузел? »
Я стомлена адчыніла дзверы, зняла кватэру з аховы і збіралася адпачыць у крэсле, выцягнуўшы ногі. Раптам зазваніў тэлефон. Гэта была Жанна Кірылаўна:
— Вы ўжо ўсё разблыталі?
— Здаецца, усё яшчэ болып заблыталася, — шчыра паскардзілася я.
— А мне здаецца, — ледзяным голасам адказала Жанна Кірылаўна, — што сёння вы якраз ездзілі паглядзець на забойцу! I калі гэта не так, то мне вельмі шкада! Я спадзявалася, што вы будзеце больш здагадлівай... — сказала яна і паклала трубку.
Больш здагадлівай? Гэтыя словы склалі ўсё ў маёй галаве. Жанна Кірылаўна і Ала, дзве моцныя і валявыя жанчыны, падсвядома змагаліся за ўплыў на Алену. I таму ўзаемна ненавідзелі адна адну. I ўсё ж у такіх справах досвед перамагае. Жанна Кірылаўна добра ведала пра адносіны Алы і з Андрэем, і з міліцыянерам. Андрэй ёй падабаўся, толькі таму яна нічога не сказала дачцэ. А калі яна пацягнула за міліцыянера Жорыка, то адкрыліся цікавыя рэчы: ён аказаўся мужам Наталлі, даўняга ворага Алы.
He трэба было шмат фантазіі, каб напісаць ананімны ліст, у якім паведамлялася, што Ала не супакоілася і зноў прагне Наталлінай крыві. Заставалася толькі чакаць. I тут Ала дамаўляецца з Андрэем пра сустрэчу. А Жорык жа мне казаў, што ягоныя вокны выходзяць на рынак, а ягоныя вокны — гэта вокны Наташы. Адтуль, канешне, не відаць увахода. Ды Ала ішла якраз пад вокнамі Наталлі, якая магла, напрыклад, паліваць кветкі і заўважыць ненавісную прыгажуню. Заставалася толькі выйсці на вуліцу, прасачыць за Алай. Наташа, канешне, бачыла, як выкруціў руль Андрэй, як Лорачка паспрабавала наехаць на Алу і як тая выкацілася з-пад колаў аўтамабіля. Дзед-бомж сцягнуў торбачку з абуткам і пайшоў. Наташа ж засталася. Ала, перапужаная гэтым замахам на жыццё, напэўна, паспрабавала ўстаць, а без звычкі гэта даволі цяжка зрабіць на роліках. Наташа ўсё чакала. Ала ўстала, уся дрыжучы ад жаху, і тут да яе падыходзіць Наталля, магчыма, нешта гаворыць ёй, а потым лёгкім рухам рукі штурхае. А такому «спрактыкаванаму» ролеру, як Ала, шмат не трэба, каб упасці.
Гэта было ідэальнае забойства, якое немагчыма было раскрыць, бо яно цалкам грунтавалася на верагоднасці. He паспрачалася б Ала з Андрэем, не надзела б ролікі — так бы проста не звалілася, не трапіла б яна галавой на камень — засталася б жывой. Дакладным было толькі адно — яна рана ці позна загінула б. He пайшла б яна да рынку — Наталля, даведзеная ананімкай Жанны Кірылаўны да адчаю, сустрэла б яе ў пад’ездзе. Працу гэтай ладнай сістэмы паляпшала самадзейнасць Алы — у той дзень яна магла загінуць пад коламі Андрэевай ці Лорынай машыны. А каб Жанна Кірылаўна дакладна ведала, хто ж забойца, за Алай пільна сачыў, відаць, шафёр Міша. Таму магу меркаваць, што ў той вечар каля ўвахода на рынак там была процьма народу:
Ала, Андрэй, Лорачка, бомж, Наталля і Мішка. Яго шэф якраз у той час з’ехаў за мяжу на некалькі тыдняў, а Жанна Кірылаўна, відаць, вельмі Мішку давярала, калі так наблізіла яго да свайго мужа.
Так, за Алай сачылі, а за мной? Вядома ж, Жанна Кірылаўна не магла пакінуць мяне без анёла-целаахоўніка. На вакзале ў горадзе, дзе нарадзілася Ала, Валянціна сустракала мяне, а не свайго бацьку, гэта звычайнае супадзенне, што мы з ім апынуліся спадарожнікамі.
Няўжо мне так імгненна далі б адрас пульта аховы, калі б не дапамога Жанны Кірылаўны? I я, напэўна, прапусціла б сварку Жорыка з Наташай, калі б не занадта своечасовая заўвага маладога міліцыянера, які чакаў мяне на ганку.
Чаму яна вырашыла дапамагчы мне ўсё разблытаць? Ёй, як і ў свой час Але, не хапала адрэналіну? Яна была ўпэўнена ў сваёй беспакаранасці? Але як ні разблытвай, у забойстве вінаваты хто заўгодна, толькі не яна!
Зноў зазваніў тэлефон, я ў задуменні паднесла трубку да вуха і не адразу пазнала голас майго каханага:
— Прывітанне, малпачка! Я тут сумую без цябе. Ты дадому збіраешся?
— А, Дзіма? К-канешне! — заікаючыся адказала я.
— Можаш не збірацца! — ён вытрымаў доўгую паўзу, каб я паспела падумаць самае горшае. — Я еду ў Мінск. Мне сябра работу знайшоў.
— Ты кінеш сваю фірму? Ты ж столькі надзей на яе ўскладаў! Дзіма, ты што, без мяне звар’яцеў там адзін? — раззлавалася я.
— Малпачка!
— He называй мяне малпачкай!
— Тады слухай мяне ўважліва! Я тэлефаную табе з вакзала, праз дзесяць хвілін мой цягнік. I калі ты не хочаш, каб у Мінску я начаваў на вакзале, то
паведаміш мне свой новы адрас, — дыпламатычна загадаў Дзіма.
Я ніколі не ведала, што ён можа быць такім катэгарычным. Мой мяккі, абыякавы да ўсяго, акрамя работы, рэкламшчык Дзіма заўсёды быў цалкам задаволены жыццём. I кожны мой намёк, маўляў, трэба нешта мяняць, сыпаўся пылам на падлогу. А тут такая незвычайная актыўнасць!..
Ён прыехаў ноччу, і калі я ўбачыла яго стомлены сумненькі тварык і ягоную неверагодную абыякавасць да шыкоўнай кватэры Агалецкай, я зразумела: нішто ў свеце не зменіць майго каханага. Пасля позняй вячэры ён пайшоў шукаць, дзе тут можна паспаць. Ён не браў мяне на рукі і не кідаў у ложак. Ён проста пагайдаўся на матрацы і гулліва сказаў: «Не рыпіць!» Я сядзела на камодзе і ніяк не рэагавала на ягоныя празрыстыя намёкі.
— На камодзе, дык на камодзе! — рашуча сказаў ён і зняў акуляры...
Андрэй адкрыта расказаў Алене пра свае адносіны з Алай, а яна ўсё яму даравала. I правільна зрабіла: для іх самае галоўнае зараз — іх будучае дзіця. Дактары кажуць, што будзе дзяўчынка. I я дакладна ведаю, Алай яны яе не назавуць.
Таццяна выходзіць замуж за Ігара. Яна, на жаль, больш не можа мець дзяцей з-за аборту, таму яны збіраюцца ўзяць прыёмных.
Фірма «РамСервіс» па-ранейшаму квітнее. Capreft Аляксандравіч плануе ў будучым (гадоў праз 20) перадаць свае паўнамоцтвы Андрэю Вараховічу. Жанна Кірылаўна ў адзіноце пакутуе ад сваёй гіпертаніі, і я не маю жадання наведаць яе залатую клетку з басейнам. Яна больш не можа сачыць за Аленай і мной, бо мы купілі кватэры ў такім доме, дзе дастаткова заможныя людзі не стануць за грошы прыніжацца да высочвання суседзяў.
Я так і не ўзяла білет дадому, працую ў «РамСервісе». Мяне ўзялі як бы на месца Алы, хоць я не магу і не хачу яе замяніць. Тым загадкавым Дзімкавым сябрам, які прапанаваў яму работу ў Мінску, аказалася Алена, таму зараз Дзіма таксама працуе ў «РамСервісе». I зараз наша кампанія мае прафесійнага рэкламіста. Менавіта яго намаганнямі з’явілася наша рэклама на тэлебачанні, Сяргей Аляксандравіч лічыў, што дастаткова газет і радыё, але даў сябе ўгаварыць.
Мне здаецца, я зразумела, чаму Дзіма быў нейкі сумны апошнія месяцы: ён меў сапраўдны талент, але не было дзе разгарнуцца. Яму не хапала паветра, а я думала, што ён зануда. Зараз я закаханая ў яго па-новаму і мацней. На наступным тыдні я выйду за яго замуж.
3 майго акна відаць, як дзесяцігадовая дзяўчынка ў шырачэзных штанах, перацягнутых накаленнікамі, катаецца па двары на роліках.
— Алачка, сонейка, ідзі есці! — гучыць з акна другога паверха.
I дзяўчынка паслухмяна коціцца да пад’езда.
НЯСТРЫМНАЕ ЖАДАННЕ Жартаўлівы дэтэктыўчык
1
Невысокі хлопец у строгім касцюме цырымонна крочыў па тратуары і гэтак жа паважна завярнуў у пад’езд доўгага шэрага дома. Дзед-алкаш, што сядзеў на лаўцы каля пад’езда, затуманенай свядомасцю змог адзначыць толькі сам факт уваходу хлопца ў пад’езд.
Юнак выклікаў ліфт і аўтаматычна паглядзеў на гадзіннік. Без дваццаці пяць. Зноў прыехаў занадта рана. А ўсё гэтая боязь спазніцца. Ужо год сустракаюцца, а ён хвалюецца, як першы раз.
Ён увайшоў у ліфт, засцаны тым самым дзедамалкашом і абмаляваны хлопчыкамі з сёмага паверха, пра гэта хлопец ведаў гэтак жа дакладна, як і пра тое, што яго звалі Кірыл Андруховіч.
Кірыл сумна глянуў на столь ліфта, потым паправіў трусы, што намулялі яму. «Толькі ў ліфце можна не баяцца, што нехта цябе ўбачыць», — падумаў сарамлівы Кірыл. Ён выйшаў на восьмым паверсе і ўладкаваўся чакаць дваццаць хвілін. За суседнімі дзвярыма зазвінелі ключамі, і з кватэры выйшла суседка, цётка Наташа, маленькая таўстуха з грудзямі наперавес і дзвюма велізарнымі торбамі, адкуль патыхала катлетамі і піражкамі.
— Што, Кірыл, зноў чакаеш? — заўважыла яна сваім высокім металічным голасам.
— Так, а вы, цётка Наташа, мабыць, да ўнука? — паказаў Кірыл на яе торбы.
— Кірылка, а хто ж яго яшчэ дагледзіць? Ох, рана мой сынок ажаніўся! Але ты, відаць, таксама
збіраешся? — цётка зарагатала баском. Яе пытанне было рытарычным, яна зачыніла дзверы і моцным салдацкім крокам рушыла да ліфта.
2
Баба Люся выключыла пультам тэлевізар. Чырвоная кнопка на пульце была адзінай, чыю функцыю баба Люся здолела запомніць. Яна паглядзела ў акно, потым прыслухалася да ўнутраных органаў, цяжка ўздыхнула і, цягнучы ногі па падлозе, паклыпала ў прыбіральню. Перад дзвярыма бабка спынілася, зноў прыслухалася — і рашуча ўвайшла ў пакойчык, адкуль праз секунду пачуліся гукі, якія сведчылі пра актыўную працу арганізма.