Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Але ў наступным альбоме фатаграфіі былі зусім іншага плану. Аголеная, яна ляжала ў ложку, сядзела на стале, ела вішні. У мяне быў адзін нясціп-
лы фотаздымак: я ў расшпіленай кашулі на голае цела. Але там нічога не было бачна, усё патрэбнае павінна была дамаляваць фантазія гледача. Увогуле, я саромелася свайго цела, не лічыла яго нечым надзвычай прыгожым. Але нават калі б у мяне была такая бездакорная, як у Алы, фігура, я пасаромелася хаця б фатографа.
На самым сціплым фотаздымку яна голая па пояс, у адных джынсах, прасавала сабе кашулю. На наступным фота яна апранала джынсы так, каб было бачна, што апранае іх на голае цела. На яе выдатнае, бездакорнае голае цела. Мне здавалася, я разумею Ігара, які пакінуў ціхмяную Таню дзеля вось гэтай багіні. Пра самыя нясціплыя фоткі не буду нічога казаць. Ад сарамлівай эротыкі да жорсткага порна. Ну, проста знаходка для «Плейбоя».
Але я, наіўная, дарма так моцна ўразілася, бо калі я пачала праглядаць яе відэакасеты, мне ўвогуле стала млосна. Тым больш што прыйшла з працы Алена. He скажаш, што нармальна глядзець порнафоткі і порнакасеты, а глядзець гэта ўсё ўдзвюх — проста нейкая анамалія. Ды ў пошуках злачынцы мы былі гатовыя нават на гэта. Калі б у нас не было такой высокай мэты, мы знайшлі б іншую прычыну, каб прагледзець відэаархіў Алы.
Здавалася, нехта забаўляўся з відэакамерай. Здымаў, відавочна, мужчына: камера няспешна праходзіла па неапранутаму целу Алы. Яна мяняла паставы і спакушала аператара. Яна то рыхтавала ложак, нясціпла нахіляючыся, то прымервала бялізну для інтымных ігрышчаў. Раптам на экране з’явілася дата. У гэтым годзе мы вучыліся на другім курсе, значыць, здымаў Андрэй. Божа мой, я нават памятаю тыя дні! Стрыечны брат Андрэя пазычыў яму на тыдзень камеру, і Андрэй здымаў нас усіх падрад. 3 таго часу й скончылася каханне Алы і Андрэя. Стрыечнік параіў з такой лярвай больш не сустракацца, а звярнуць увагу на каго-небудзь інша-
га. I Андрэй пераключыўся на Алену. Я падзякавала Богу, што якраз у гэты момант Алена пайшла на кухню паглядзець, як там бульба.
Я хацела выключыць тэлевізар, сказаўшы, што не магу я больш глядзець. Адчуванне, нібы падглядаеш. Але Алена пасмяялася і пажадала глядзець далей. Мне падалося, што яна павінна была б ведаць, што гэта з Алай Андрэй. Але яна ні пра што не здагадвалася.
Ала ўсё спакушала аператара. Нарэшце яна ляпнула рукой побач з сабой, камеру асцярожна паклалі на стол, але не выключылі. Калі ў кадры побач з Алай з’явіўся голы мужчына, я падумала, што ў Алены зараз будзе нервовы зрыў. Але твару мужчыны не было бачна. Затое было відаць усё астатняе. I гэта «ўсё астатняе» ўражвала.
Смелыя рухі, нястрымныя жаданні. Яны займаліся сексам як прафесійныя акцёры, такі секс можна пабачыць толькі ў кіно. У жыцці ўсё болып празаічна і хутка. Магчыма, канешне, яны працавалі на камеру, але нехта б і хацеў папрацаваць на камеру, ды не атрымалася б. Вось, напрыклад, у майго хлопца. У яго б ніколі так не атрымалася. Мяне захлынула зайздрасць да Алы. Канешне, зараз Андрэй з Аленай жаніхаюцца. Але я ўпэўненая, з ёй ён звычайны хлопец, а ніякі не супергігант. 3 Алай, мабыць, усе хлопцы былі сексуальнымі монстрамі, нават пачынальнікі.
Гэта было як штуршок. Нейкая Ала ў сваёй нахабнасці і смеласці атрымоўвала ў жыцці самае лепшае. Дакладней — не атрымоўвала, усё побач з ёй станавілася іншым. Які ціхмяны Андрэй з Аленай, і вось які ён з Алай.
«Што было ў яе такога, чаго няма ў мяне?» — падумала я. Алена, мабыць, адчувала тое самае. Мне хацелася сказаць: «У цябе ёсць гэткі супермужчына!» Але тады яна гэтага звышмужчыну выкрэсліла б са свайго жыцця. Дарэчы, Ала не магла б шанта-
жыраваць Андрэя гэтай касетай. Твару не было бачна. А дату можна падрабіць. Мы дагледзелі фільм як дармовае порна.
Ала запісвала на відэа ўсе знамянальныя падзеі свайго жыцця, не было там толькі сцэны яе смерці. А шкада, бо назаўтра я ад’язджала. Мяне чакаў мой родны радыяактыўны гарадок і мой неактыўны хлопец. Я выйшла на балкон апошні раз паглядзець на Уручча з яго кальцавой дарогай і урбанізаванымі лясамі. На суседнім незашклёным балконе стаяў хлопец гадоў шаснаццаці:
— Ты будзеш тут жыць замест Алы?
— He, я сёння ад’язджаю. А ты ведаў Алу? — ухапілася я за магчымасць дазнацца пра што-небудзь новае.
— Я з ёй сябраваў, — з гонарам паведаміў хлапчына.
— Я прыехала сюды, каб знайсці яе забойцу, але нічога не атрымалася. Ніхто нічога не расказвае, усе толькі адгаворваюць, — паскардзілася я.
— Я магу табе пра яе расказаць. Толькі я не магу да цябе прыйсці: я нагу зламаў. Таму давай ты да мяне, — запрасіў хлопец.
Ён сустрэў мяне на мыліцах і з нагой у гіпсавым кокане:
— Пастаў басаножкі ў шафу, бо абутак — любімая страва майго спаніэля. Хадзем на кухню. О, я не сказаў, я — Віця. Праўда, Ала была вельмі прыгожай?
— Праўда, Віця, — згадзілася я.
— Яна была такой добрай, шчырай, — здавалася, ён мог хваліць яе бясконца.
У кантэксце ўсяго, што я пра яе ведала, гэта гучала як здзек.
— Добрай? Шчырай? — здзівілася я.
— Памятаю, я згубіў быў ключы ад кватэры і сядзеў пад дзвярыма, чакаў маму. Мы жывём з ёй удваіх. А бацька жыве з нейкай пятнаццацігадовай.
Ну, дык сяджу я. I тут прыйшла Ала з працы. Пажартавала наконт таго, што я ахоўваю кватэры. I запрасіла да сябе. Я, вядома ж, адмовіўся. Яна мяне сілай зацягнула. Прыгатавала вячэру, спытала пра школу. I я неяк узяў і расказаў пра адносіны з дзяўчатамі, пра нянавісць да мяне нашай беларусіцы. У мяне і па белмове, і па белліту траякі стаялі, а ўсе іншыя адзнакі — пяцёркі і чацвёркі. Крыўдна было. I тут аказалася, што Ала філфак скончыла, — адчувалася, што Віця не ўпершыню расказвае гэтую гісторыю, бо гаварыў ён хутка, нібыта я ўсё гэта ведаю, і зараз толькі аднаўляю ў памяці.
— Так, яна скончыла філфак.
— I яна пачала мяне вучыць. Бясплатна! Кніжкі добрыя давала, правілы тлумачыла. Я зараз у 11-ты перайшоў. Сярэбраны медаль будзе. I ўсё дзякуючы ёй.
— Ты так апантана пра яе расказваеш! Я не ведала яе такой.
— Яна магла быць рознай. Я ведаў яе такой, ты — іншай. Але яе светлы вобраз назаўсёды застанецца ў маёй памяці і маім сэрцы. Хочаш мінералкі?
Ала, мабыць, успомніўшы сваё басаногае дзяцінства, карміла яго, вучыла, не здзіўлюся, калі і апранала. Вось і ўся любоў. Ну дзякуй Богу, хоць адзін чалавек нешта добрае пра Алу сказаў.
I тут мяне як працяла. «Ведаеш, яе не цікавілі плейбоі. А вось цнатліўчыкі — іншая справа». Божа, няўжо яна і дзіця не пашкадавала? I я адразу адчула, што мяне ў ім здзівіла. Адна мая сяброўка кажа: хлопцы, набыўшы такі-сякі сексуальны вопыт, адразу мяняюцца ў паводзінах. Больш смелыя, больш нахабныя. He баяцца жанчын, а наадварот, даюць ім зразумець, што іх нічым не здзівіш. I Віця паказваў, што яго нічым не ўразіш. Узнікала пачуццё, якое не патлумачыш словамі. Быццам бы перад табой сталы мужчына, а між тым усё яшчэ дзіця.
Ён быў даволі тоўстым для сваіх метра сямідзесяці. Джынсы цесна абцягвалі ягоную фігуру, і я не ведаю, як можна сумясціць нагу ў гіпсе і джынсы. Чорная майка не хавала тоўстых рук і жывата, але ягоны «тлушч» не выклікаў гідлівасці, наадварот, у гэтым было нешта прыемнае, прыцягальнае і... даступнае. Віця як бы ставіў за мэту спакушаць і падабацца. Гэта ў яго атрымоўвалася. Хацелася яго абняць. Побач з ім лёгка было быць жанчынай, бо ён успрымаў цябе найперш як жанчыну, а толькі потым як асобу. Але ж ён усяго толькі семнаццацігадовае дзіця. Калі ў яго з Алай нешта было, то я ўжо не ведаю, хто каго спакусіў. Ён глядзеў на мяне з цікавасцю: ці падзейнічае на мяне ягоная сексапільнасць. Я зразумела сэнс ягонага запрашэння: яму зусім нецікава было гаварыць пра Алу, ён проста хацеў паэксперыментаваць. Займець яшчэ адну ахвяру? Віця сам ахвяра ранняга сексуальнага вопыту. У кожным разе ён павінен ведаць пра яе жыццё больш, чым няўдалыя сяброўкі і сябры.
— Віця, у Алы быў хлопец?
Ён як быццам бы чакаў гэтага пытання, бо занадта хутка вымавіў:
— Андрэй Вараховіч.
— О, не. Ён проста сябар, — расчаравана адказала я.
— Я гэта ведаю, — запэўніў хлопец.
— Ала гаварыла? — недаверліва спытала я.
— He. Вы ж бачылі, у нас балкон незашклёны. I калі крыху высунуцца, можна ўгледзець, што адбываецца ў спальні. Так што я бачыў, як яны «сябравалі». Я чаму падумаў, што вы тут жыць будзеце, я бачыў — вы спалі на яе ложку.
Калі я вярнулася ў кватэру Алы, першае, што я зрабіла, гэта зашторыла акно ў спальні, потым села на камод і пачала ўспамінаць размову з Віцем. Таак, а што тут у шуфлядках? Сапраўдны вышукальнік з гэтага б пачынаў, а я ўсё саромелася і вось загляд-
ваю ў апошні момант. У адной шуфлядцы — шыкоўная бялізна, некаторыя рэчы шчэ з этыкеткамі. Нядаўна купляла. Для каго ж яна старалася? Для Андрэя? У другой шуфлядцы — усё для таго, каб Агалецкія-старэйшыя не сталі дзедам і бабай. Нават у прэзерватываў ёсць тэрмін захоўвання, значыць, усім гэтым яна планавала скарыстацца.
Так гэта Андрэй. Быў каханкам, мог стаць і забойцам. Але наколькі можна верыць у гэту інфармацыю? Віця — хлопец дзіўны. Андрэй мог яго нечым пакрыўдзіць, нават выпадкова. I тут Віця атрымоўвае магчымасць яму шыкоўна адпомсціць. Ужо занадта падрыхтаваным выглядаў ягоны адказ на пытанне пра хлопца Алы. А можа, ён толькі і ведаў пра Алу, што яна філфак скончыла і што сябравала з Андрэем і Аленай? Мяне ж можна дурыць. Я пра яе ведаю так шмат, што, можна сказаць, нічога не ведаю. Можа, усё прыдумаў, можа, ён увогуле вар’ят. Што, я ў яго даведку з псіхбальніцы буду патрабаваць?!
Але ў мяне ўжо было адчуванне, што я на патрэбным шляху. Што я трымаю ў руках нітку, якая прывядзе да забойцы. Ці проста дапаможа зразумець сітуацыю, і ніякага забойцы шукаць не спатрэбіцца. Але пачуццё гэтае панавала ў падсвядомасці, і выцягнуць яго адтуль не было ніякай магчымасці. У такія моманты прасцей забыцца на ўсё, і яно само вернецца. Ці не вернецца? Мне ўжо ўсё адно: білеты набыла. Алу мог забіць хто заўгодна, любы яе знаёмы. I Андрэй, і Сяргей Аляксандравіч, і Ігар, і гэты вар’ят Віця. Урэшце сама Алена. У Алы быў талент перашкаджаць другім жыць. А з магілы яна мне жыць не дае.
Лепш пра ўсё забыць і пачаць нарэшце збіраць рэчы. Я адкрыла шафу ў калідоры і ўзяла свае басаножкі, каб запакаваць. I мне падалося, быццам бы я гэта ўжо недзе бачыла.