Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Відавочна адно: Ала любіла сваіх бацькоў. I тым болып недарэчнай выглядала гэтая прыкрая гісторыя з Ігарам. I толькі калі Піліп Казіміравіч, апавядаючы нешта пра Таню, сказаў: «Гонар і ўцеха мая, Танечка», а потым праз некалькі хвілін: «Прыгажуня Таццянка», я зразумела, што ўсё жыццё Алы было пакладзена на сцвярджэнне ўласнай прыгажосці і запатрабаванасці. I таму хлопца трэба было адбіць найперш ва ўласнай сястры, якая шмат гадоў была міжвольным інквізітарам.
А Валерыя Генадзеўна не хацела запешчваць старэйшую дачку, намагалася ставіцца да дзяцей аднолькава. Значыць, Але нават псіхалагічна патрабавалася шмат любові і захаплення ў дарослым жыцці. I гэтая прага прызнання і кахання загубіла яе жыццё. Цікава, якой была б Ала, калі б ёй штод ня гаварылі, якая яна прыгожая? На дзіцячых фотаздымках Ала — брыдкае качаня, а Таня — анёльчык. Ды як гэта часта бывае, праз некалькі год яны памяняліся месцамі.
Агалецкія правялі мяне да ліфта, і Валерыя Генадзеўна, стоячы на парозе, папрасіла прабачэння:
— Мы, напэўна, вам ніяк не дапамаглі... I ведаеце, я нават сумняваюся, ці было забойства. У маім жыцці гэта ўжо нічога не зменіць...
Піліп Казіміравіч адчуў сябе лішнім і пайшоў у кватэру, і Валерыя Генадзеўна загаварыла вальней:
— Мне як крылы адрэзалі... Я, магчыма, была занадта строгай да яе... I ўжо нічога не змяніць... Нават прабачэння не папрасіць... — мне падалося, што зараз яна заплача, але яна ўтрымалася, крыху павярнула галаву і ўтаропілася позіркам у пустую сцяну.
3 суседняй кватэры выйшаў малады мужчына. Ён павітаўся і націснуў кнопку выкліку ліфта. Валерыя Генадзеўна развіталася і зачыніла дзверы. Ужо ў ліфце сусед спытаў:
— Даруйце мой цынізм, Ала і на тым свеце нешта ўчыніла?
Я, расчуленая пакутамі Валерыі Генадзеўны, няветліва адказала:
— Прыберажыце свой цынізм да ўласнага гора.
— Прабачце мяне, мабыць, я нешта не так зразумеў, — засмуціўся ён.
— А як вы гэта не так зразумелі? — зацікавілася я.
— Я палічыў сябе за Шэрлака Холмса, але мой дэдуктыўны метад не апраўдаў сябе, — ён засмяяўся, заўважыўшы здзіўленне на маім твары. — Я добра ведаў Алу, таму палічыў... — ён узяў маю правую руку і тонам вопытнай цыганкі паведаміў: — Пярсцёнка заручальнага няма. А я ведаю толькі адну дзяўчыну, якая ўмела хутка і якасна здымаць такія ўпрыгожанні.
— Вы падумалі, што яна ў мяне адбіла хлопца? — засмяялася я. — Што вы! Маім хлопцам яна б пагрэбавала.
— Для Алы не было дрэнных хлопцаў! I Ала для ўсіх была марай. Майму сынку пяць гадкоў, і калі мы спыталі яго, з кім ён хацеў бы ажаніцца, ён упэўнена адказаў: «3 цёткай Алай!» Ну, а вуснамі дзіцяці самі ведаеце, што гаворыць... Цяпер яму прыйдзецца шукаць іншую кандыдатку на ганаровую пасаду
жонкі. Дзякуй Богу, на Беларусі шмат прыгожых дзяўчат, — сказаў ён, абдымаючы мяне позіркам.
Трэба ж было зусім забыць, што я ўсё яшчэ ў гэтай ненавіснай спаднічцы.
...Алена прасіла мяне, каб я ёй патэлефанавала з вакзала, як толькі вярнуся. Я пазваніла, і па мяне прыехаў Андрэй. Я здзівілася:
— Чаму ты, а не Алена?
— Ведаеш, ёсць такі лозунг пра Алу Агалецкую: жыла, жыве і будзе жыць, — зларадна ўсміхнуўся Андрэй.
— I што зараз? — абыякава спытала я.
— А зараз скандал! Прыбег кліент Алы, яна яму набыла ў прыбіральню не тую плітку, якую ён замаўляў. I фрызу да пліткі не купіла... I фугу блакітную, а ён хацеў белую... Бачу, што ты не разумееш, пра што гаворка, але гэта і неістотна. Галоўнае, што ён уляцеў з крыкам: «Я яе прыб’ю!» А я кажу: «Дык, можа, гэта вы яе і прыбілі. Загінула Ала». Ён Агалецкай так даверыўся, што на час рамонту з’ехаў у адпачынак. Я такога лопуха першы раз бачу. А з боку Алы гэта, няйнакш, гіпноз быў.
Алена бегала па кабінеце, як загнаны воўк, рукі ў яе трэсліся, і яна размаўляла сама з сабой.
— Алена, што з табой? — я нават перапужалася.
— Як можна было так зрабіць? — дзяўчына было проста ў шоку. — Я патэлефанавала ў магазін: Ала сапраўды купіла не тую плітку. Той, якая спадабалася гаспадару, не хапала. I Ала на сваю рызыку купіла іншую. Нават не папярэдзіла кліента.
— Ен сам вінаваты, што з’ехаў немаведама куды, — я паспрабавала апраўдаць Алу.
— Пляваць мне і на Алу, і на кліента, але гонар фірмы! — Алена села за стол і апусціла галаву на перакрыжаваныя рукі.
Праз паўгадзіны ў кабінет, падскокваючы і вальсуючы, увайшоў Андрэй:
— Ведаеце, ёсць такія мужчыны...
— He да жартаў зараз, Андрэй! — перапыніла яго Алена.
— А я і не жартую. Я проста патэлефанаваў жонцы нашага паважанага кліента. Мой прыемны голас, які закранае самыя патаемныя струны жаночай душы і... хмм... цела, прымусіў яе прызнацца, што Ала атрымала дазвол выбраць любую плітку, якая ёй спадабаецца. Проста жонцы кліента цяпер плітка не спадабалася. I шаноўны спадар кліент вырашыў зрабіць пераробку за кошт фірмы, але сітуацыя пасля гэтай тэлефоннай размовы, як бачыце, крыху змянілася. Думаю, уласныя грошы ён пашкадуе...
— I... — задумліва працягнула Алена.
— I заўтра гэтая добрая жанчына, што не здолела супраціўляцца сексапільнаму тэмбру майго голасу, будзе сядзець перад люстэркам і зафарбоўваць сінякі, — засмяяўся Вараховіч.
— Муж быў дома! — здагадалася Алена і кінулася да Андрэя. — Як жа я цябе кахаю. Ты проста золата!
— О-о, колькі кампліментаў! — заўважыла я.
— Гэта не кампліменты! Гэта канстатацыя факта: валасы ў мяне залатыя, — Андрэй паказаў на сваю рудую галаву, — гадзіннік з золата, асадка з залатым пяром, а на падэшве золатам напісана фірма! Я залаты з ног да галавы!
— А з фугай што? — спытала Алена.
— Успомні, ён спачатку казаў толькі пра плітку. Калі яму паведамілі, што Ала загінула, ён і фугу прыплёў. Успомніла? Фугу ён выбіраў сам з нейкім сябрам! Алы няма, нічога даказаць нібыта немагчыма, вось ён і фугу вырашыў замяніць.
— I гэта табе жонка расказала? — нібыта раўніва здзівілася Алена.
— Я не настолькі ўсемагутны, каб прымусіць чалавека расказаць пра тое, чаго ён не ведае. Я толькі
што з кватэры. Паважаны таварыш узяў свайго сябра ў якасці групы падтрымкі. А сябар, чалавек просты, спытаў: «А дзе тая фуга, што я з табой выбіраў?!» Кліент ледзь не памёр. Ас-са, ас-са! — развесяліўшыся, Андрэй пачаў скакаць па кабінеце.
— По-о-олька беларуская... — заспявала зусім іншы матыў Алена, далучаючыся да д’ябальскіх скокаў.
— Аргентынскае танга-а-а! — я пачала таньчыць з уяўным партнёрам.
Дзверы ціхенька расчыніліся, у кабінет зазірнуў маленькі жаночы тварык і адразу ж знік, але мы не звярнулі на гэта ўвагі. Калі праз некалькі хвілін я прыадчыніла дзверы, каб выйсці ў прыбіральню, з кабінета насупраць (а гэта быў кабінет Алы) выйшла тая жанчына з маленькім тварыкам, абцягнула сукенку, зрабіла некаму знак, і за ёй з кабінета выйшаў малады мужчына. Я хуценька схапіла за рукаў Андрэя і паказала на іх.
— Сакратарка Сяргея Аляксандравіча і ягоны кіроўца, — сказаў ён мне і, павярнуўшыся да Алены, спытаў: — Спадарыня Белазёрава, што агульнага ў Мішкі і грымзы Віялеты?
— Ім абодвум мама даплачвае за «падрыўную» дзейнасць, ты ж у курсе, — спакойна адказала Алена.
— Ну, гэта я ведаю, а што яны рабілі ў кабінеце Алы? Спадарыня дэтэктыў іх засекла. Так што твае звесткі састарэлі, трэба наймаць свайго віжа — з’едліва прамовіў Андрэй і пацалаваў мне руку.
— Гэтая, як ты кажаш, Віялета паправіла сукенку. Можа, у іх каханне, — прапанавала я гіпотэзу.
— He з Мішкіным шчасцем. Каб растапіць гэтую лядоўню, спатрэбіцца не адна дывізія гарачых іспанцаў. Мабыць, ім заробак павялічылі, калі так шчыруюць. А калі сур’ёзна, Віялета бачыла цябе і спадніцу для цябе абцягвала. Ты ў нас чалавек новы, недасведчаны, а Віялета добры псіхолаг, калі б ты
не паклікала мяне, то праз дзень бы ўжо казала, што бачыла, як яны займаюцца сексам, — вельмі сур’ёзна прамовіў Андрэй.
— Ды мне і зараз ужо здаецца, што я гэта бачыла, — пажартавала я.
— Думаеш, нешта шукалі? — спужана спытала Алена, прытуляючыся да Андрэя.
— Мяркую, што твая мама сваім шкодзіць не будзе, — сказаў хлопец, абдымаючы Алену.
На наступны дзень, як мы і дамаўляліся, Таццяна Агалецкая арганізавала мне сустрэчу са «сваім» Ігарам у невялічкім кафэ, насупраць офіса «РамСервісу». Мы аднойчы абедалі там з Аленай, і я прызначыла для сустрэчы менавіта гэтае месца. Ігар прыйшоў раней за мяне, і ў гэтым было нешта вельмі прыемнае, нібы гэта не сухая прымусовая сустрэча, а доўгачаканае спатканне. Калі мы вучыліся на першым курсе, Ігар неаднойчы прыходзіў да Алы, таму я яго крыху памятала. А вось ён мяне не пазнаў.
Мы наноў пазнаёміліся. Ён прайшоўся па мне вострым позіркам, які нібыта разрэзаў вопратку і скуру, і зараз Ігар ведаў пра мяне ўсё, нават тое, чаго не ведала я. Божа мой, як я не люблю такіх дасведчаных мужчын! Ён сеў, сплёў свае доўгія дагледжаныя пальцы, задумліва правёў языком па вуснах і нарэшце ўскінуў галаву, як бы дазваляючы мне гаварыць.
— Ты, напэўна, ведаеш, я хачу пагаварыць з табой пра Алу...
— Так. Калі б мог, забіў бы сябе за тую здраду.
— Але-е...
—Ведаю, ведаю, хочаш спытаць, чаму ж я гэта зрабіў. Ты ж Алу ведала! Яркая, прывабная, ніводзін мужчына не ўстаяў бы перад ёй. I я таксама. Ты не ўяўляеш, як добра, што яна загінула! Як быццам бы з мяне ўсе грахі змыліся, — адухоўлена прамовіў ён.
— Цікавая думка. Са святарамі не думаў падзяліцца? — паіранізавала я.
— Я думаў з усім светам падзяліцца! Калі б Таня мне даравала, я быў бы найлепшым мужам. Цяпер нам няма з-за каго варагаваць.
— Ты ведаеш якіх-небудзь ворагаў Алы? — Усётакі мы сабраліся не для таго, каб абмяркоўваць іхнія адносіны.
— Смяешся? Вось ты ў гады студэнцтва яе любіла? Толькі шчыра! Можаш не адказваць. Сто працэнтаў, яна прываблівала ўсіх хлопцаў факультэта і перацягвала. Ад вас, шэрых мышак.
— Дзякуй, умееш рабіць кампліменты, — крыху пакрыўдзілася я.
— Няма за што. Таму, упэўнены, усе дзяўчаты без выключэння яе ненавідзелі. Так? Далей хлопцы. Усе ад яе вар’яцеюць. Яна да ўсіх уважлівая, і яны адзінокімі начамі цешаць сябе надзеямі. Ведаеш, яе не цікавілі плейбоі. А вось цнатліўчыкі — іншая справа, — абвясціў ён. — Як гэта цікава адкрыць дзіцятку сапраўднае жыццё! I ўсе наступныя гады яны хадзілі з адчуваннем, што іх брудна скарысталі. Мужчыны, нават самыя жанчынападобныя, любяць самі перамагаць, — павучаў Ігар.