Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Хлопчык перамог. Ён атрымаў шарпея, а разам з шарпеем і свабоду. Але шпіёнкі Жанны сачылі за сабачкам, і праз тыдзень познім вечарам Жанна Кірылаўна ўладарным крокам зайшла ў пакой сына і выцягнула з-пад коўдры соннага шарпея. Дзімка рыдаў, шарпей быў адпраўлены ў свой буданчык, Жанна Кірылаўна заснула цалкам задаволеная, a ўдалая падглядальніца хавала ў кашалёк 5 долараў. Так шарпей Патап даведаўся, хто ў хаце гаспадар, і праз месяц узорных паводзінаў ён ужо свабодна спаў на шлюбным ложку Белазёравых. Пакаёўкі і прыбіральшчыцы набіраліся па конкурсу: хто больш спадабаецца Патапу. Дзімка пакрыўдзіўся і больш з Патапам не сябраваў. Алена ж атрымала ганаровы абавязак: суправаджаць чатырохлапага падлізніка да ветэрынара і ў сабачую школку.
Дзімка не здаўся, я ўпэўнена, што гадоў у трынаццаць ён паспрабуе збегчы з дому. Алена праблему мамінага звышкантролю вырашыла проста: з’ехала ў асобную кватэру. Дзеля свабоды яна адмовілася ад усяго гатовага, сама гатавала ежу, мыла і прасавала. Жанна Кірылаўна ні разу не была ў кватэры дачкі, і ўсё ж Алена была ўпэўнена, што маці ў курсе ўсіх падзей яе жыцця. Бабка-суседка была звышуважлівай да яе, і калі Алена выходзіла ці заходзіла ў кватэру, яна адчувала, што за суседнімі дзвярыма нехта стаіўся і сочыць.
Яна скардзілася мне па тэлефоне, а я смяялася, мне такое віжаванне здавалася неверагодным. Але Жанна Кірылаўна без слоў здагадалася пра адносіны Алены і Андрэя. У той дзень, дакладней ноч, калі Андрэй упершыню застаўся ў Алены, шоргат за суседчынымі дзвярыма чулі яны абодва, ранкам Андрэй заклеіў вочка на дзвярах суседкі лейкапластырам. А калі яны сядалі ў машыну, каб ехаць на працу, у акне тырчаў бабульчын заспаны твар. Так што факт назірання быў засведчаны. Алена разумела, што бабульцы прыбаўка да пенсіі не зашкодзіць,
і гатова была сама плаціць бабцы, каб яна жыла спакойна, але дзе гарантыя, што бабка не пачне працаваць на абедзвюх, ды і Жанна Кірылаўна магла знайсці іншую цікаўніцу. А сваіх ворагаў лепш ведаць у твар.
I калі мама паведаміла Алене, што яе сяброўка Ала Агалецкая шлюха, якіх на свеце мала, Алена не сказала нічога, яна зразумела — гэта праўда, і яшчэ яна ведала, што ў пад’ездзе Алы ці на адной пляцоўцы з ёй жыве нехта, хто сочыць за невялікую ўзнагароду. Калі Ала даведалася пра гэта, яна тыдзень віравала, як кіпень у чайніку, паспрабавала вылічыць нахабніцу, яна была ўпэўнена, што гэта жанчына, але ў яе пад’ездзе людзі сачылі і віжавалі адзін за адным без аніякіх загадаў, па патрэбе душы. I аднойчы яна паехала да Жанны Кірылаўны, тая дзяўчыну, канешне, не прыняла, маўляў, ціск зноў падняўся. Ала доўга пінала колы свайго аўтамабіля перад домам Белазёравых.
Дзяўчаты вырашылі абдурыць усіх. Алена на пару тыдняў пераехала да Алы, Андрэй жа вёў размеранае жыццё (дзяўчаты былі ўпэўнены, што і за ім сочаць). Алена і Ала са смехам вылазілі з машыны, выцягваючы ёмістыя пакеты, і аднойчы ў ліфце Ала сказала нейкай бабульцы:
— Ён так любіць пад’есці, проста жах!
Бабка ледзь не асела на падлогу, Ала дэманстратыўна паправіла грудзі, і дзяўчаты выйшлі з ліфта. Усе бабкі вар’яцелі, высочваючы хлопца. Нарэшце Жанна Кірылаўна атрымала інфармацыю ад усіх сваіх агентаў: Ала і Алена жывуць з нейкім невядомым і нябачным мужчынам, Андрэй сумуе ў сваёй кватэры, нікуды не ходзіць.
Бабкі і падслухоўвалі, і варту паставілі, але супермужчыну, якому трэба столькі ежы і дзве дзяўчыны, так ніхто і не злавіў. I толькі Жанна Кірылаўна здагадалася пра сапраўдныя прычыны па-
водзін дзяўчат. Яна запрасіла дачку на вячэру і, скрабучы відэльцам па талерцы, паведаміла:
— Мяне ваша гульня не ўражвае!
Алена запытальна падняла брыво і, адправіўшы ў рот кавалачак рыбы, стрымана адказала маці:
— А мы і не гуляем, мы хамячка завялі. Разумееш, у мяне ў дзяцінстве не было хамячка!
Жанна Кірылаўна схапілася за таблеткі, правяла тыдзень пад наглядам доктара, і дзяўчаты змірыліся.
I вось да гэтай страшнай жанчыны я ехала па яе запрашэнню. Вялізны дом з чырвонай цэглы, пакрыты чарапіцай такога ж колеру, выклікаў зайздрасць і павагу: каб там прыбраць, трэба мець армію пакаёвак. На жаль, экскурсію па гэтым палацы мне, відаць, не прапануюць. Кіроўца машыны галантна адчыніў дзверцы. Я ішла па дарожцы, выкладзенай тратуарнай пліткай і абсаджанай акуратна падстрыжанымі кусцікамі. Мяне сустрэла невысокая дзяўчына ва уніформе. Яе твар быў абсалютна белы, вусны трэсліся, і яна, заікаючыся, прамовіла:
— Сюды, калі ласка! — і паказала рукой.
Па руцэ сцякала кроў. Я здрыганулася, а яна паспяшалася схаваць далонь за спіну. Спачатку я падумала, што даведзеная да адчаю пакаёўка забіла сваю гаспадыню, але дзяўчына, намагаючыся не заплакаць, патлумачыла:
— He пужайцеся, калі ласка, я разбіла фужэр. Жанна Кірылаўна вас чакае.
Я асцярожна ішла па сцяжынцы, мне здавалася, што нешта зараз абрынецца. Па-над кустамі і дрэўцамі было відаць шкляны дах, а за паваротам мяне чакаў прыемны блакіт басейна. Жанна Кірылаўна лёгка вынесла з вады сваё стокілаграмовае цела. Мне здавалася, што купальнікі такіх памераў не вырабляюць. Але чорт з ім, з памерам, я такіх прыгожых купальнікаў ніколі не бачыла. Нейкія фантастычна яркія фарбы, складзеныя ў абстрактны малюнак.
Жанна Кірылаўна дачакалася, пакуль я адарву ад яе вочы, і павіталася. Я, здаецца, пачырванела. Яна прапанавала мне сесці, а сама села ў шэзлонг, ён нават не аўкнуў пад такой вагой, мабыць, спецыяльна на заказ рабілі. Я чакала ўбачыць стомленую, хворую жанчыну, абкладзеную падушкамі, з лекамі на тумбачцы. Жанна ж Кірылаўна здавалася абсалютна здаровай. Калі б яна была гэткай жа тоўстай, але не такой высокай, то не было б адчування, што ты побач з ёй нішто.
Яна падышла да дрэўца і падняла з зямлі некалькі спелых яблыкаў. На століку стаяла сокавыціскалка, Жанна Кірылаўна сама зрабіла нам сок, а дзяўчына ва уніформе якраз прынесла фужэры. I я зразумела, што перада мною была разыграна п’еса, прызначэння якой я пакуль не ведала. Жанна Кірылаўна магла прыняць мяне ў доме за кубачкам кавы, і гэта было б больш натуральна. Але яна выбрала басейн. Чаму?
Жанна Кірылаўна наліла сок, укінула ў фужэры лёд і села насупраць мяне. Я ўзяла свой фужэр і крыху адпіла.
— Вам, напэўна, цікава, чаму я захацела з вамі сустрэцца? — Яе нізкі голас адпавядаў камплекцыі, але быў надзіва прыемным.
Вядома ж, цікава, яна магла ведаць толькі пра мой прыезд, але не пра ягоную мэту! Я з суседкамі ўвогуле не размаўляла. Гэта ўжо з фірмы данеслі. Я сціпла кіўнула.
— Андрэй паведаміў мне, што вы прыехалі шукаць забойцу Алы Агалецкай, — яна вытрымала паўзу, каб я пацвердзіла, але я ўважліва слухала і для сябе адзначыла, што Андрэй карыстаецца аўтарытэтам Жанны Кірылаўны ў сваіх інтарэсах.
— Мне не падабалася, што мая дачка сябруе з Агалецкай. Мне не падабалася, што яна працуе з Агалецкай. Мне не падабалася сама Агалецкая! — Жанна Кірылаўна павольна адпіла з фужэра. Яна
поўнасцю валодала сабой, а з другога боку, чаго б ёй не валодаць сабой. Яна была занадта спакойнай і ўпэўненай.
— 3 чаго вы збіраецеся пачаць? — яна не міргаючы глядзела мне ў вочы.
— Н-ну... Распытаць сяброў, знаёмых... — я пачынала баяцца гэтую жанчыну. Хоць, можа, гэта яна мяне баіцца. Калі я прыйду да яе бабак-шпіёнак з міліцыяй, яны раскажуць усё і яшчэ прыдумаюць столькі ж. Мне здалося, яна зараз папросіць, каб я паведамляла пра кожны свой крок. Але я памылілася.
— Я магу вам чым-небудзь дапамагчы? — паслужліва спытала яна.
Да гэткага павароту я не была падрыхтавана.
— 0... э... Пакуль не ведаю, — я была пераможана.
— Звяртайцеся да мяне, я спадзяюся яшчэ вас убачыць. Я добра ведала Алу, мы маглі б супаставіць сваю інфармацыю. Дарэчы, вы можаце з’ездзіць у яе родны горад, пагаварыць з яе бацькамі, заўсёды можна будзе даведацца пра нешта такое, вызначальнае. Калі яны не запрапануюць вам начаваць у іх, патэлефануйце мне, у мяне там ёсць знаёмыя. I калі ласка, не расказвайце Алене пра нашу сустрэчу, — Жанна Кірылаўна скінула прасціну і нырнула ў басейн. Маўляў, аўдыенцыя скончана. Вось мне і просьба паведамляць пра кожны свой крок. Толькі такая дыпламатычная, што хоць памірай. «Русалачка стокілаграмовая», — раззлавана падумала я. Але зараз было зразумела, чаму мы сустрэліся каля басейна. Яна была ў купальніку — гэта як падсвядомы знак, што ёй няма чаго хаваць. Вось яна перада мной як на далоні. Яна сама зрабіла мне сок. Мы былі нібы на роўных. Пасля такога прыёму я павінна была прыняць яе сяброўства і стаць яе «шасцёркай». Яна сама зрабіла мне сок, дарма Алена жартавала, што яе маці без сваіх дзяўчат ва уніформе на-
ват у прыбіральню не ходзіць. Здаецца, я ўсе яе прыёмы расшыфравала правільна.
Дома мяне чакала Алена, прыехала запрасіць на трэніроўку па тэнісу:
— Я падумала, што ты сядзіш тут адна, сумуеш, а ў мяне якраз заняткі. Хочаш дакрануц ца да сапраўднай асалоды? Памятай, гэта арыстакратычны і палітычна-папулярны від спорту.
Раптам нехта пазваніў у дзверы, я банальна спытала «хто там», а мне банальна адказалі «міліцыя». У кантэксце ўсяго, што са мной здарылася, гэта гучала як штосьці страшнае і непазбежнае. За мной прыйшлі... Алена глянула на мяне і ўсміхнулася, маўляў, які ж ты палахлівы дэтэктыў. Яна гучна спытала праз зачыненыя дзверы:
— А што здарылася?
— Кнопка спрацавала, — адказаў прыемны мужчынскі голас. Занадта шчыры і правільны, каб можна было яму паверыць.
Алена памкнулася адчыняць, я схапіла яе за руку:
— Ты што, вар’ятка? Якая кнопка?
На парозе стаялі дзве вялізныя, проста неверагодна высокія постаці. Калі туман страху перад маімі вачыма паступова знік, я ўбачыла двух хлопцаў з аўтаматамі і рацыяй, у якую адзін з іх гучна гаварыў:
— Тайга, Гарадзецкая, 70, усё нармальна, гэта пультысткі ступілі.
«Ступілі», відаць, ад слоў «тупіць, тупыя». Філалагічная загадка канчаткова вярнула мяне да рэчаіснасці. Алена паўтарала міліцыянерам:
— Мы ж не малыя з кнопкай забаўляцца. Дзяцей у нас няма. Мы сядзелі на кухні, а кнопка ў спальні.
Хлопцы развіталіся і пайшлі, Алена стомлена села на стул і сказала:
— Калі яшчэ будуць такія сюрпрызы, не пужайся. Мяне гэтая кнопка ўжо задзяўбла. Навошта яна? Ну... Сядзіш ты дома, раптам нехта ціхенька вырэз-