Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Канешне, бачыла! У суседа Віці. Гэта былі аднолькавыя двухпакаёўкі з аднолькавымі шафамі, умайстраванымі ў нішу. Толькі ў час рамонту Ала заклеіла белыя непрывабныя дзверы каляровай (пад бук) плёнкай. А ўнутры шафы аднолькавыя.
He, не аднолькавыя. У Віці басаножкі ад сабакі я ставіла на палічку такую знізу. У Алы такой палічкі не было. Я стала наўколенцы і пачала разглядаць шафу.
Канешне! Палічка была. Але калі Ала рабіла рамонт, то не перасцілала паркет. I тыя пятнаццаць сантыметраў паркету, які гадоў пяць таму клалі на бітум, проста параўнялі падлогу і палічку. Гэта значыць, што калі выняць палічку, то ўнізе будзе нешта кшталту сховішча...
Так і ёсць! Там ляжала папка, у якой былі фотаздымкі з Сяргеем Аляксандравічам. Як усё проста і геніяльна. He пойдзеш жа ў міліцыю з-за нейкіх жартоўных фотаздымкаў. Там толькі пасмяюцца і параяць болей так не рабіць. Ну, скажыце, чаго гэтай дзяўчыне не хапала?! Вострых пачуццяў? Канфлікту з законам? Чаго яшчэ? Увогуле, мне падалося, што дарма Сяргей Аляксандравіч так хаваў гэтую гісторыю ад жонкі, відавочна, яна ўжо ўсё ведала, таму і загадала Віялеце і Мішку абшукаць кабінет Алы.
А побач з папкай ляжаў дзённік Алы. Я адгарнула яго на апошняй спісанай старонцы: «Андрэй сабраўся зрабіць афіцыйную прапанову Алене. Я ж застануся... як кінуты сабака. Я расказала яму, як зруйнавала жыццё сваёй сястры і яе жаніху. Маю вопыт таптання па чужым шчасці. Я яго папярэдзіла, хай толькі паспрабуе. Ён сказаў, што я, як наркотык, але кахае ён яе. I што я лгуння. I што ён не баіцца мяне, бо сапраўднае каханне не заб’еш нават здрадай. Але гэта ён так сам сябе супакойвае. Паглядзім, што будзе, калі я раскажу ўсё Алене. Сто працэнтаў, яна шчэ будзе ўдзячнай, што я раскры-
ла ёй вочкі. I дзвесце працэнтаў, што мы застанемся сяброўкамі. Ён можа пазбавіць мяне толькі мужчыны. Знайду іншага (ужо знайшла). Я ж пазбаўлю яго жанчыны, працы, кватэры, грошай, прэстыжу — усягоі Гэтага шлюбу не будзе...»
I я пайшла распакоўваць чамадан. Ну, што тут незразумелага? Усё відавочна. Але пры чым тут ролікі? У любым выпадку трэба тэрмінова сустрэцца з Андрэем. Як кажуць, выслухаць абодва бакі. Але калі забойца ён, то трэба неяк забяспечыць маю ўласную бяспеку. He, паклікаць Алену я таксама не магу, бо гэта значыць ажыццявіць мару Алы. Зброі ў мяне не было. I заставалася толькі спадзявацца, што Андрэй не захоча сядзець за два забойствы. Я прылегла на ложак, узяла паперчыну, каб усё яшчэ раз праверыць, малявала схемы, супастаўляла факты. Я, прабачце, усяго толькі філолаг. I гэткая «матэматычная» праблема выклікала максімальнае напружанне маіх гуманітарных мазгоў.
I тут загучала музыка. Яна не проста загучала, яна ўзарвала паветра. Суседзям зверху зусім неабавязкова было рабіць мне такое «шчасце». Я адчувала, што вар’яцею. Я стаю на мяжы жыцця і смерці, а нехта яшчэ ў дадатак здзекуецца з мяне. Я наведала б суседзяў і ў ніжняй бялізне, але нейкія аскепкі розуму прымусілі мяне накінуць пеньюар Алы. I гэткай фурыяй я ўзляцела на наступны паверх. Ах, уявіце сабе, яны нават не здагадваліся, што ствараюць некаму невыносныя ўмовы! I на мае пагрозы маленькая штучная бландынка гадоў за 30 стрымана адказала:
— No problems! Валерра-а! — У апошнім слове «р» прагучала таксама па-англійску. Гэта выглядала смешна і крыху недарэчна.
Ейны Валера зразумеў усё з паўслова, і вушы ўзарвала на гэты раз цішыня. Цётка назвалася Ларысай, і пацікавілася, адкуль я такая ўзялася. Калі ж даведалася, што знізу, то яе гэта моцна ўразіла. Ейны
Валера таксама ўразіўся, пусціўшы свае вочы гуляць па аголеных частках майго цела. Маё «паходжанне» яго дакладна не цікавіла. Ён так на мяне глядзеў, ледзь у дэкальтэ не зазіраў, быццам бы ніколі жанчыну ў пеньюары не бачыў. Бо і адзенне ён такімі вачамі разглядаў, што калі б я прыйшла голай, ён меней бы здзівіўся. Ну як суседзі падбіраюцца! Знізу жыла звышсексуальная Ала, а зверху яе процілегласць — кавалачак мяса Ларыса.
Андрэй адразу здагадаўся, пра што я збіраюся пагаварыць. I мне здалося, што яму так нават лягчэй. Я паказала яму дзённік, відэакасету. I ён усё сам расказаў:
— Я не ведаю, чаму я быў і з ёй, і з Аленай. Я не мог нічога з сабой зрабіць. Цяпер гэта здаецца жахлівым. 3 Алай займаешся нейкім феерычным сексам, але праз хвіліну саромеешся гэтага. Я сказаў ёй, што яна наркотык. I ад гэтай залежнасці хочацца пазбавіцца. Яна крычала, што Алена не жанчына, а бляклы цень і мне ніколі не будзе з ёй добра. Я крычаў, што Алена — сапраўдны чалавек, а не падманка, што мне з ёй хораша, што яна чыстая і адкрытая. Што Ала — апошняя лгуння. Я не ведаю, чаму яна так за мяне чаплялася, яна лёгка знайшла б іншага. Яна разрыдалася і спытала, калі яна лгала.
Магчыма, трэба было яе пашкадаваць. Але мне здавалася, што я зраблю апошні крок — і назаўжды разарву гэтую сувязь. I я сказаў: ну, хаця б тыя ж ролікі. Яна проста павалілася ў ложак і рыдала, рыдала. I я пайшоў ад яе. Мне нават падалося, што яна кахае мяне. Разумееш, так не сыграла б нават Ала. Яна магла зымітаваць гонар, пагарду, закаханасць, але толькі не прыніжэнне, толькі не слёзы. Я ніколі не бачыў, каб яна плакала. Толькі ад смеху, магчыма. У той жа вечар яна патэлефанавала і папрасіла аб сустрэчы. Менавіта папрасіла. Але яна
памылілася, даўшы мне час падумаць. Я не хацеў яе бачыць. I ўсё ж нешта ў яе інтанацыі прымусіла мяне згадзіцца. Я ведаў пра магчымасць правакацыі. Ды не баяўся. Бо сапраўды кахаў Алену і кахаю зараз. I калі б яна ад мяне адмовілася, то я так і жыў бы адзін, не шукаючы болып кахання, — пафасна прамовіў Андрэй. — Сустрэчу, як ты разумееш, яна прызначыла ля ўвахода на Цэнтральны рынак будаўнічых матэрыялаў. Я пад’язджаў на машыне і яшчэ здалёк ўбачыў яе. Яна была ў роліках, як заўсёды кідка апранутая, але зараз гэта быў такі дысананс. Я павольна пад’язджаў — і тут яна кінулася пад машыну. Я чакаў нейкай пазаштатнай сітуацыі і паспеў крутануць руль. Яна нават не дакранулася да маёй машыны, я бачыў у люстэрка, як яна неяк паўсядзела-паўляжала, і плечы яе трэсліся ў рыданнях. I я з’ехаў адтуль. Яна была жывая, калі я ад’язджаў. Разумееш? Я не ведаю, як яна магла загінуць. Яе не мог выпадкова пераехаць нехта іншы. Яе было відаць нават пры выключаных фарах. Белыя джынсы і белая кашуля. I ўсяго толькі восем гадзін вечара, шчэ было светла. Едучы па той дарозе, можна было бачыць не толькі, што там Hex­Ta ў белым ляжыць. Можна было пры жаданні разгледзець, што там ляжыць Ала.
— Добра, Андрэй, я табе веру, але хацелася б пабыць там з табой.
Ён на момант задумаўся і спытаў:
— Можа, усё ж не трэба туды ездзіць? Што мы адкрыем? Я не вытрымаю. Калі я пачынаю думаць, што я, можа, забіў чалавека... He, я не магу. He хачу ўспамінаць.
— Ты збіраешся ўсё жыццё жыць з гэтым сумненнем? А раптам ты зможаш ад яго пазбавіцца? Горш ужо не будзе. Мы можам пагаварыць з кімнебудзь. Толькі, калі ты не супраць, не паедзем на тваёй машыне. Пройдземся пехатой, тут жа блізка.
Праз некалькі хвілін пазваніла Алена і сказала, што едзе да мяне ў госці. Я прыдумала, што мы з Андрэем якраз збіраліся зрабіць ёй сюрпрыз і запрасіць куды-небудзь. Яна шчыра абрадавалася.
Мы з Андрэем нерухома стаялі, пакуль яна здымала куртку. I сэнсары руху насупраць уваходных дзярэй зрэагавалі на Алену, яна памахала ім рукой і засмяялася:
— Слухай, ты ж, напэўна, не ведаеш, што гэта такое?
Я вымушана была кіўнуць.
— Гэта ўсё для аховы кватэры. Заходзіць у кватэру нехта, хто тут не жыве і хоча вынесці, напрыклад, тэлевізар. Аж аблом, яго ўжо заўважылі. Праўда, ён можа рухацца як у балеце: павольненька і з пачуццём. У міліцыі гэта ацэняць. А ўвогуле... трэба табе сказаць пра гэта... Калі забудзеш зняць кватэру з аховы, трэба плаціць штраф. А ты заўважыла, як розняцца аператары, якім тэлефануеш, калі здаеш кватэру? У мяне любімы — трынаццаты нумар — яна заўсёды кажа: «Усё нармальна, выходзьце, калі ласка» або: «Трынаццаты прыняў, усё ў парадку, дабранач». I цярпець не магу восьмы нумар, ёй нават «дзякуй» казаць не хочацца. Ала не любіла чацвёрты нумар. Я памятаю гэта, — сумна сказала Алена, седзячы ў крэсле і абдымаючы маленькую падушку.
— А мне чацвёрты яшчэ не трапляўся, — паспяшалася паведаміць я.
— Добра, мы з Андрэем чакаем цябе ў машыне, a ты пераапранаешся, здаеш кватэру і далучаешся да нас, — загадала Алена, цягнучы Андрэя да дзвярэй.
Я шмат рэчаў з сабой у Мінск не везла, таму звычайнай жаночай праблемы «што апрануць» не мела. Праз хвіліну я ўжо званіла на ахову:
— Бусел-357, Агалецкая, пробная здача кватэры.
— Агалецкая? — здзіўлена запытала аператарка пульта аховы.
— Агалецкая! А што не так? — адказала я нахабна.
— Правяраю... Можаце выходзіць. Чацвёрты, — сказала пультыстка страшэнна знаёмым голасам.
I калі я зайшла ў кватэру амаль у адзінаццаць гадзін, то зусім забыла, што трэба зняць кватэру з аховы. Праз хвілін дзесяць успомніла, дрыготкімі рукамі выцягнула з кішэні паперку з тэлефонам і кодам. Я пазваніла, але мне адказалі, што нарад ужо выехаў. Я адчыніла дзверы і стала чакаць на парозе. I чамусьці падумала, што зараз на мяне будуць крычаць, таму прыняла паставу закатавапага жыццём чалавека, апусціла галаву, абаперлася спінай аб сцяну.
Ліфт адчыніўся, а я ўсё яшчэ стаяла, удаючы Міс Стомленасць. Я не паспела падняць галаву, нечыя моцныя рукі падхапілі мяне. Ён увайшоў у кватэру са мной на руках, кінуў мяне на ложак і пацягнуў руку да штаноў, каб пачаць расшпільвацца.
Мова нарэшце вярнулася да мяне, і я іранічна запытала:
— Гэта абавязкова? Я ўсяго толькі забылася зняць кватэру з аховы!
Ён проста аслупянеў:
— П-прабачце... Я... Пераблытаў... Даруйце... Я думаў, гэта...
— Вы думалі, гэта Ала Агалецкая! Так? — я не чакала пацвярджэння маёй гіпотэзы, а даволі жорстка паведаміла праўду: — Ала загінула некалькі тыдняў таму.
Ён сеў побач са мной на ложак і слабым голасам запытаў:
— Як гэта загінула? Ала? А чаму ніхто не сказаў?
— Вы не пакінулі свайго нумара тэлефона! — зазлавала я.
Ніякага здзеку ён не адчуў. Ён смешна мыкнуў і абхапіў галаву. А потым усхапіўся, націснуў кнопку
на сваёй рацыі і выразна прамовіў: «Я тайга... Я тайга... Гарадзецкая, 70. Адбой. Разбіраюся з кліентам». Голас у яго быў сумны і стомлены. «Няўжо гэты яе сапраўды кахаў?» — я шчыра здзівілася.