Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Але пра такую несур’ёзнасць іхніх адносінаў Фёдар Дзянісавіч даведаўся праз два дні, а пакуль што ён ледзь дачакаўся вяртання Жэнькі і адразу палез да хлопца ў кішэню без аніякіх тлумачэнняў. Пяшчотна-бялюткая рэч аказалася зусім не паперкай, як чакаў Фёдар Дзянісавіч, а ўсяго толькі трусікамі Веранічкі. Фёдар Дзянісавіч разгублена разглядаў трусікі (паперкі ў іх не было), пакуль да яго не падышла Вікторыя Іванаўна. Яна здіўлена паглядзела на мужа і спытала:
— Гэта чые?
— Жэнькавы! — упэўнена адказаў Фёдар Дзянісавіч і спяшаючыся запхаў бялюткае павуцінне ў Жэнькаву кішэню. Для Вікторыі Іванаўны было відавочна, што ўсё Жэнькава гаспадарства не ўлезла б у такія трусяняты.
— А Жэня заўсёды трусы ў кішэні носіць? — стрымліваючыся, спыталася Вікторыя Іванаўна, паглядзела на мужа, павярнулася і пайшла.
Фёдар Дзянісавіч пабег услед, спрабуючы ўсё растлумачыць, але Вікторыя не разумела, як можна пераблытаць трусы з паперкай. Гэта меўся быць самы страшны дзень у жыцці Фёдара Дзянісавіча: згубіў паперку, аддаў дачку і вось-вось страціць жонку. А тут яшчэ пляменнік нейкі перапужаны стаіць, слова не можа сказаць у абарону дзядзькі.
Фёдар Дзянісавіч сеў на крэсла і ліхаманкава аналізаваў сітуацыю. Праблему з жонкай ён пакінуў на заўтра, у яго ўсё жыццё наперадзе, каб апраўдацца. А вось што рабіць з Галавачовым? Фёдар Дзянісавіч адшукаў у натоўпе гасцей знаёмую фігуру.
Заўсёды стрыманы, Галавачоў гучна смяяўся разам з Інгай Іванаўнай. Яны танчылі і размаўлялі. Іх целы зліваліся, і Фёдар Дзянісавіч у чарговы раз падзівіўся камунікабельнасці Галавачова, той размаўляў з Інгай, нібы яны знаёмыя сто год. Цікава, як да такой гармоніі ставіцца Марына Канстанцінаўна? Фёдар Дзянісавіч пашукаў яе вачыма і не знайшоў. Толькі побач знаёмы голас запытаў:
— Вы некага шукаеце?
— Марына Канстанцінаўна?! Вы не паверыце, я вас шукаў! — з захапленнем усклікнуў Фёдар Дзянісавіч.
— Калі так... Можа, вы мяне запросіце? — з нейкім болем у голасе папрасіла Марына Канстанцінаўна. Жанчына перабірала рукамі тонкі бліскучы шалік і відавочна нервавалася. Яна з такой надзеяй глядзела ў вочы Фёдару Дзянісавічу, што яму аж няёмка стала. Ён імпэтна ўскочыў і галантна прапа-
наваў жанчыне руку. Яна не чакала такой абыходлівасці і нават збянтэжылася.
14
Пачаўся вальс. Марына Канстанцінаўна трапятала, як хваля, у такт музыкі. «Такую жанчыну прыемна нават проста ў руках патрымаць», — падумаў Фёдар Дзянісавіч. Яна не была тоненькай ці кволай з выгляду, але яе лёгкія крокі рабілі яе падобнай да ветрыку.
Марына Канстанцінаўна даволі шчыльна прыціскалася да Фёдара Дзянісавіча, але не глядзела яму ў вочы. Крыху ўсхваляваная танцам, Марына Канстанцінаўна нібыта не заўважала, што з кожным уздыхам яна дакранаецца грудзямі да Фёдара Дзянісавіча, які, нягледзячы на заклапочанасць, гэтыя рытмічныя дотыкі адчуваў.
Здавалася, што Марына Канстанцінаўна нешта хоча сказаць, але баіцца ці саромеецца. Яна расцягвала мяккія, крыху бясформенныя вусны ў вінаватай усмешцы. «Калі б яна яшчэ хвастом віляла — была б як пабіты сабака», — адзначыў Фёдар Дзянісавіч.
— Я непрыгожа зрабіла, — жанчына нарэшце асмелілася. — Пад уздзеяннем нейкіх імгненных пачуццяў! Як васьмікласніца!
Фёдар Дзянісавіч насцярожыўся. Канешне! Яна ж ведала пра паперку! Гэта яна ўзяла, але пра якія імгненныя пачуцці яна гаворыць?
— Вы бачыце, які ў мяне муж, — працягвала Марына Канстанцінаўна, — усё справы, справы. I ні хвіліны для мяне.
О, дык нездарма спрактыкаваныя рукі Фёдара Дзянісавіча адчувалі, што перад ім няворанае поле.
— Жанчыну, як кветку, трэба паліваць, — непрыстойна пажартаваў Фёдар Дзянісавіч. Але Марына Канстанцінаўна не чула ягоных слоў.
— Я не патрабую каштоўнасцей і ўпрыгожанняў. Мне прыемней увага, ласкавае слова, пацалунак! — спавядалася яна далей. Ейны кавалер спагадліва хітаў галавой, лацвей абдымаючы яе талію. «Птушка ў клетцы! Можна і слёзы яе паслухаць!» — звінела ў галаве Фёдара Дзянісавіча.
— Вы так добра слухаеце! Такі ўважлівы да мяне толькі мой псіхатэрапеўт! — засмяялася Марына Канстанцінаўна.
«Цікава, куды яна схавала паперку? У сумку? Ці ў бялізну? Кішэняў жа няма!»
— Ой, тут так тлумна! Можа, выйдзем на свежае паветра? — прашаптала Марына Канстанцінаўна.
Яны спускаліся па лесвіцы, і яна трымала яго за РУку.
«Ах, якую прычыну зручную прыдумала! Зараз аддасць мне маю паперку! Хоць у такой просьбе ёсць нешта інтымнае!»
Раптам на апошняй прыступцы жанчыну падвярнула нагу, пахіснулася, і Фёдар Дзянісавіч быў вымушаны падхапіць яе. Марына Канстанцінаўна сціснула пальцы ў яго на плячы, а яе мяккія вусны аказаліся так блізка...
Фёдар Дзянісавіч хуценька нахіліўся, каб паглядзець яе нагу. А яна занадта высока падняла сукенку. I зараз Фёдар Дзянісавіч быў упэўнены, што ў панчохах і ніжняй бялізне паперкі няма. Заставаўся бюстгальтар. Фёдар Дзянісавіч падняўся і, намагаючыся не глядзець ёй у вочы, прапанаваў:
— Я давяду вас да крэсла. Здаецца, гэта не вывіх!
«Канешне, не вывіх!» — пасмяялася ў думках сімулянтка.
Ён падхапіў яе за талію і паступова дасягнуў бюстгальтара. «Так, злева паперкі няма» — «Неяк дзіўна ён мацае. Пад пахамі!» — здзівілася жанчына.
Галава Фёдара Дзянісавіча працавала не горш за камп’ютэр: «Сама яна не аддасць. A то даўно б ужо
сказала. Яна проста хоча задаволіць свае інстынкты. Але дзе ж паперка?»
Марына Канстанцінаўна схапілася за галаву:
— Прабачце, мне неяк млосна! He хапае паветра! Расшпіліце мне замок! — і яна вокамгненна павярнулася да Фёдара Дзянісавіча спінай. Дрыготкімі рукамі ён расшпіліў замок на сукенцы і таропка прапанаваў: «Збегаю, валідол прынясу!» — і, пакуль яна не паспела запярэчыць, ірвануў у залу.
У зале ён хуценька адшукаў яе месца (як ганаровыя госці Галавачовы сядзелі каля бацькоў маладых), з трыумфам схапіў яе сумку, адчыніў і толькі запусціў руку, як пачуў нізкі недаўменны голас Галавачова:
— Фёдар Дзянісавіч?
Злодзея-небараку ажно кінула ў пот. На ватных нагах ён павярнуўся і заклапочана прамармытаў:
— Там Марыне Канстанцінаўне дрэнна стала. Яна спачатку нагу падвярнула, а потым задыхацца пачала.
— Нагу падвярнула? — разрагатаўся Галавачоў. — Задыхалася? А расшпіліць замок не прасіла?
Сумка выпала з рук Фёдара Дзянісавіча. I толькі тут ён заўважыў, што за Галавачовым стаіць Інга. Рука Галавачова павольна спусцілася з яе таліі. Сама Інга загадкава паглядзела на Фёдара Дзянісавіча, a ў яго толькі і хапіла моцы, каб падумаць: «Садом і Гамора! Распуснікі!»
Ён паклаў сумку на месца, паперкі там не было. «Яна сказала, што нешта дрэннае зрабіла. Што яна мела на ўвазе? » — губляўся ў здагадках Фёдар Дзянісавіч.
15
Аператар Ваня павольна падышоў да Марыны Канстанцінаўны. Ён уключыў камеру і гучна спытаў:
— Можа, вы хочаце яшчэ нешта пажадаць маладым?
Яна зрабіла яму знак, каб ён выключыў камеру, і папрасіла:
— Дайце хвілінку падумаць!
Яна паправіла прычоску, усміхнулася і ўзяла чужы бакал з шампанскім, які стаяў на століку каля крэсла.
— Вера і Кірыл! Гэта вялікая ўдача, што вы здолелі адшукаць адзін аднаго ў гэтым мітуслівым натоўпе. Хай ваша шчасце расце з кожным днём, хай ваша каханне мацнее з кожным пацалункам!
Марына Канстанцінаўна шчыра гаварыла ў камеру, а Ваня адчуў, як яе нага дакранаецца да яго, ідзе ўверх і нарэшце дасягае таго месца, дзе сшываюцца чатыры часткі джынсаў. Ваня сціснуў свае ногі, каб не пусціць далей (хоць куды ўжо далей!), a Марына Канстанцінаўна асцярожна выняла нагу, пакінуўшы туфлік на высокім абцасе між ног абамлелага аператара. Так яму і прыйшлося стаяць, звёўшы ногі, бо інакш бы туфлік выпаў і на відэакасеце гэта было б чутно.
Марына Канстанцінаўна з мацярынскай слязой працягвала:
— Будзьце цярплівымі адно да аднаго. Памятайце, муж і жонка не проста каханкі, яны найперш сябры! Горка! — узмахнула яна чужым бакалам.
Яна нахілілася, каб забраць свой чаравік, і Ваня заўважыў, што ў яе сукенка расшпілена. Яна надзела туфлік і падняла галаву. Яны паразумеліся з першага позірку, і Ваня кіўнуў галавой на дзверы з надпісам «Службовы ўваход»...
Фёдар Дзянісавіч стаяў на лесвіцы і бачыў, як хлопец паказаў на дзверы і як нязмушанай хадой Марына Канстанцінаўна прадэфілявала да «Службовага ўвахода». «Ахвотна веру, што ў яе ёсць уласны псіхатэрапеўт. Дзіўлюся, што няма ўласнага венеролага!» — падумаў Фёдар Дзянісавіч, апускаючыся на прыступкі. Ён прыціснуў гарачы лоб да халодных парэнчаў.
Бакавым зрокам Фёдар Дзянісавіч заўважыў, як з прыбіральні выходзіла Інга, нешта хаваючы ў бюстгальтар. Інстынкт паляўнічага прымусіў мабілізаваць усю энергію. Такім чынам, энергія яшчэ была, а далікатнасці ўжо не хапала.
— Інга, што ў цябе там? — амаль выкрыкнуў Фёдар Дзянісавіч.
— Федзя! Нешта здарылася? — ёй відавочна хацелася перавесці размову на іншую тэму. Але Фёдар Дзянісавіч ужо схапіў яе за рукі і быў гатовы забіць за любое прамаруджванне.
— Фёдар! Адпусці! Я ўсё растлумачу! — ціха папрасіла Інга. А калі ён адпусціў, яна з усіх ног кінулася ў залу да гасцей.
— Ку-ды, ссссс... — недагаварыў Фёдар Дзянісавіч, кінуўся за ёй, але паслізнуўся і ўпаў на мармуровую падлогу. Ён бяссільна ўдарыў кулакамі па падлозе і ўзвыў ад болю:
— А-а-а-а! Сцервы!!! He магу больш!
Вікторыя Іванаўна схапіла мужа за рукі і прысела побач:
— Фёдар! Федзечка! Ды што ж гэта такое! Федзя!
Фёдар Дзянісавіч амаль плакаў:
— Паперку маю Інга ўзяла!
— Ну што ты такое вярзеш! Навошта ёй? Фё-оодар! — Вікторыя, абураная за сястру, трэсла мужа за плечы.
16
Цётка Наташа ціхенька сабрала вакол сябе невялікую купку гасцей і пачала падбухторваць:
— Ну што гэта за вяселле без выкрадання маладой, без выкупу?! Верку за шкірку — і хаваем кудынебудзь. Вось толькі куды?
Веранічка прапанавала вывесці маладую на двор. Жэнька — у гардэроб, Кацька — на кухню. I калі госці, не дамовіўшыся, заціхлі пасля доўгай спрэчкі, з-за відэакамеры высунуў галаву аператар Ваня і
прапанаваў памяшканне з таблічкай на дзвярах: «Службовы ўваход». I пакуль Кірыл танчыў з сябрамі нешта джыгіцкае, Жэнька схапіў Веру за талію і выцягнуў з кола танцораў. Кола крыху звузілася, ды ніхто не заўважыў знікнення маладой. Кірыл скакаў, паклаўшы руку на плячо Мішкі Мігно. Мішка выкрыкваў «ас-са, ас-са» і выпісваў нагамі несусветныя фігуры. Кірыл намагаўся не адставаць ад сябра. Падгавораныя цёткай Наташай госці заахвочвальна ляпалі ў далоні. Раптам Міша заўважыў, як каля ўвахода ў залу мільганула нешта ярка-белае, ён не ўпершыню быў на вяселлі, і таму адразу здагадаўся, што да чаго.