Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Ігар хутка распрануўся і лёг побач з дзяўчынай, яна даверліва паклала сваю галаву яму на грудзі, запіхнула між сваім і Ігаравым целам блакітнага зайчыка і сцішана засапла.
ЗАБОЙСТВА Ў СТУДЭНЦКІМ ІНТЭРНАЦЕ
Пажылы міліцыянер стомлена ішоў да машыны, калі яго схапіла за рукаў дзяўчына:
— Скажыце, калі ласка, як гэта здарылася... на вашу думку?
— Піць трэба меней і пад ногі глядзець!
— Ён не мог сам!
— Мог, даражэнысая, мог! У мяне вы, студэнты, во дзе сядзіце! — свае словы ён суправадзіў красамоўным жэстам. — На мінулым тыдні аднаго з ракі выцягнулі, з моста зваліўся п’яны. А ўчора вось тут студэнтка пад машыну трапіла, я не ведаю, як у яе стане ўвогуле можна было ногі перасоўваць. А ці даўно ў вашым жа інтэрнаце шчэ адзін з балкона выпаў, абкураны? А вы кажаце — не мог ён сам зваліцца ў люк! У мяне сын-студэнт на платным, я з апошніх грошай яго вучу, а як гэтыя алкаголікі самі паступілі, я не разумею! Ды адпусці ты маю руку! — міліцыянер узлаваўся да такой ступені, што, сядаючы ў машыну, забыўся пра фуражку, якая, вядома ж, зляцела з галавы. Мужчына высунуўся і падняў яе. Гэтая недарэчнасць, як яму здалося, пахіснула ягоны аўтарытэт, таму ён злосна ляпнуў дзверцамі «форда».
Дзяўчына, як аглушаная, глядзела ўслед машыне, у вачах яе стаялі слёзы.
Таццяна вярталася ў інтэрнат як у тумане. Яна нічога ўжо не адчувала, не разумела, не думала. Хацелася прачнуцца ад гэтага жахлівага сну. I ўсведамленне, што гэта не сон, забівала яе. Вярнуцца б у дзяцінства, да мамы на ручкі! Але яна сама хутка стане мамай, і таму павінна быць моцнай, вельмі моцнай.
Яна заўсёды была моцнай, менавіта таму плейбою філфакаўскага інтэрната Стасу Зварыну закарцела авалодаць ёю. Моцны цягнуўся да моцнага? Усе сяброўкі казалі ёй: «Што ты робіш, ён жа кіне цябе праз тыдзень». «Тыдзень» зацягнуўся на адзінаццаць з паловай месяцаў страснага і пакутлівага кахання. Яны так і не адсвяткавалі гадавіну сваіх адносінаў. Стас банальна здрадзіў па п’янцы, а Таня банальна гэтага не даравала.
Яны былі зусім розныя. Стас з дзіўнай рэгулярнасцю напіваўся да бяспамяцтва, і ў такія моманты займаўся сексам з любой асобай процілеглага полу. Праўда, з часам ён стаў налізвацца так, што ні на што ўжо не быў здатны. Было б натуральна абвінаваціць яго ў алкагалізме, але ва ўмовах студэнцкага жыцця гэта была з’ява дастаткова нармальная, і ніхто не зважаў на гэта.
Таня да блізкага знаёмства са Стасам вяла амаль святое жыццё: пасля заняткаў, якія яна акуратна наведвала, дзяўчына гадзінамі праседжвала ў чыталцы, нешта вывучаючы і канспектуючы. Таня ні разу не напілася, што неаднойчы рабіла Веранічка, яе суседка па пакою.
Усе лічылі ненатуральным каханне Тані і Стаса. Але яны прыцягнуліся не толькі як моцны да моцнага, тут сутыкнуліся процілегласці. Стаса пасля кожнай сесіі намагаліся выкінуць з універсітэта, a Таня атрымоўвала максімальную стыпендыю.
Пасля той п’янай здрады Таня сабрала моцны характар у кулак і паставіла тлусты крыж на сваім каханні да Стаса. Потым, ужо на цвярозую галаву, Стас на каленях стаяў перад ёй, вымольваў дараванне. Ды не вымаліў. Пайшоў у запой (з якога ён не паспеў выйсці, бо загінуў) і пачаў жыць з Веранічкай, якая і піла, і курыла, і спала ледзь не з усім інтэрнатам. У яго пакоі гулі дзень і ноч: усе паэтыпразаікі збіраліся там, зачытвалі сваё мроіва, бля-
валі ў прыбіральні, а ўвогуле, былі цалкам задаволеныя сабой і жыццём.
Таня даведалася пра сваю цяжарнасць яшчэ да Стасавай здрады. Менавіта таму яна яму не даравала: з яго быў нядрэнны каханак, але бацькам яна яго не ўяўляла.
Для Тані каханне было нечаканым, як маланка, і гэткім жа разбуральным. Усё радзей яна наведвала бібліятэкі і ўсё часцей трапляла ў кампаніі, куды яе запрашалі разам са Стасам.
I аднойчы яна зразумела, што ягоная прысутнасць стала для яе неабходнай. Так сорамна і прыемна было прызнацца, што яна закахалася ў Стаса Зварына, прыгажуна і донжуана. А раней жа яна любіла жартаваць, што яе крэда «цнатлівая назаўсёды». Неяк у размове з Ірынай, суседкай па пакою, Таня выдала жалезабетонныя аргументы:
— Ці вартая асалода ад 10-хвіліннага сексу таго, каб потым паўгода лячыцца ад венерычнай хваробы ці нарадзіць дзіця ад выпадковага чалавека? А ўвогуле, дзе мяжа паміж каханнем і закаханасцю? Падхопіш ад яго СНІД, а потым зразумееш, што не кахала яго, што прафукала сваё жыццё дзеля невядома каго. Я зусім не для таго захоўваю дзявоцкасць, каб муж з замілаваннем разглядаў прасціну пасля першай шлюбнай ночы. Проста цнатлівай жыць прасцей, мне хапае іншых клопатаў. Ёсць больш цікавыя рэчы, чым трывожнае чаканне крытычных дзён.
Калі Таня і Стас высветлілі, што кахаюць адно аднаго, яна яшчэ доўга адмаўлялася займацца з ім сексам. А Стас і не прыспешваў. I калі пачуццё дасягнула сваёй кульмінацыі, пачало спапяляць іхнія цнатлівыя адносіны, калі яны штохвіліны думалі пра адно і тое ж, яны зблізіліся. Усё гэта адбылося, калі Таня забылася на свае страхі падхапіць якуюнебудзь хваробу або зацяжарыць. Канешне, яны за-
сцерагаліся. Здаровы сэнс і рэклама зрабілі сваю справу: яны не ўяўлялі секс без прэзерватыва.
Яна памятала тую паслянавагоднюю раніцу. Усё было яшчэ добра. To быў, як яны думалі, першы, a як сталася — адзіны безалкагольны Новы год Стаса. Іх адносіны станавіліся ўсё больш сур’ёзнымі. Без аніякіх намёкаў з боку Тані Стас падумваў пра жаніцьбу. У тую раніцу яна прачнулася ад адчування, што на яе нехта глядзіць. I Стас глядзеў. Ён спачатку пацалаваў яе мяккімі вуснамі ў шыю, злёгку ўкусіў яе за вуха, палажыў яе на спіну і пачаў, задыхваючыся, цалаваць у вусны, падбародак, шыю, грудзі, жывот... Цалаваць ненатолена, як быццам у апошні раз. Ён быў такім пяшчотным, ласкавым, чуллівым. Іхнія целы рухаліся ў прасторы, дзе былі толькі яны, і нікога, акрамя іх...
Той раніцай яны не засцерагаліся. I вось яна цяжарная, а Стас па-дурному загінуў. Яе маленькі Нехта Станіслававіч Зварын ці Зварына ніколі не пабачыць бацькі.
Пад дзвярыма пакоя яе чакаў Данік, паэт і сябар. Яму першаму Таня расказала пра сваю цяжарнасць. Ён выслухоўваў яе скаргі, яна — яго вершы.
— Данік, яны думаюць, што гэта ён сам зваліўся.
— А ты так упэўнена, што гэта забойства? Я ведаю, як ты яго кахала і, магчыма, кахаеш зараз. Даруй, але ён атрымаў тое, чаго заслугоўваў. Ён быў гаўном і ў гаўне ўтапіўся. Таня, ты абстрагуйся ад асоб. У час рамонту дарог адкрылі два люкі: каналізацыі і цепласетак. Калі ён ужо так павінен быў загінуць, дык мог бы зваліцца ў люк цепласетак і шчасліва зварыцца, ушанаваўшы такім чынам сваё прозвішча — Зварын. Дык не, ён захлынуўся ў каналізацыі. Ну хто мог яго забіць? Нават ты яго не ненавідзіш, а каго ён мог пакрыўдзіць болып, чым цябе?
— Данік, ён жа ніколі не хадзіў той дарогай!
— А ты не думала, што з той пары Стас крыху змяніў свае звычкі?
— За два тыдні?! ... магчыма... але чаму ў мяне адчуванне, што нехта яго забіў, што ён не сам? У цяжарных ёсць інтуіцыя!
— Інтуіцыя ці беспрычынныя жахі? — Данік спачувальна зазірнуў Тані ў вочы.
— He ведаю, Данік, я ўжо нічога не ведаю, я толькі адчуваю... але гэтага мала, — яна ўткнулася яму ў плячо і заплакала. А мужчыны ж так баяцца жаночых слёз, хлопец разгубіўся і толькі моўчкі гладзіў яе па спіне.
Спаслаўшыся на тэрміновыя справы, ён выйшаў, і толькі зараз Таня пачула музыку і ўспомніла пра дыскатэку. Значыць, Ірына са сваім Аспірантам, a Веранічка пераначуе ў якога-небудзь хлопца, прыйдзе пад раніцу, а потым будзе залівацца слязьмі, вяртаючыся ад гінеколага...
Але Веранічка прыйшла ў дванаццаць, дакладней, яе прывёў хлопец. Сама дзяўчына не магла ні ісці, ні стаяць. Выгляд у яе быў экзатычны: джынсавы камбінезон па баках быў расшпілены і ледзь трымаўся на плячах, світэр пад ім быў задраны і было відаць голыя грудзі, бюстгальтар ужо недзе згубіўся, калі ўвогуле быў. Хлопец спытаў, ці тут жыве Вераніка, і, атрымаўшы станоўчы адказ, палажыў яе на ложак настолькі асцярожна, наколькі гэта дазваляў ягоны стан. Дзяўчыне было дрэнна, і Таня пайшла ў суседні пакой па якія-небудзь лекі. Як толькі яна выйшла, хлопец падхапіў Вераніку пад пахі, пацягнуў у прыбіральню і зачыніўся...
Калі Таццяна вярнулася, то знайшла Веранічку на падлозе ў прыбіральне абсалютна голай. Хлопца, канешне, не было. Вераніку званітавала, і яна ляжала ў лужыне. Таня перацягнула яе ў пакой і пабегла па Даніка. Праўда, апрануць сяброўку яна не даўмелася.
Данік быў спецыялістам па вывядзенню чалавека са стану алкагольнага ап’янення і часта дапамагаў свайму сябру Саньку, паэту Божай міласцю. Ён
змог прымусіць яе выпіць два літры вады, ён змог спакойна глядзець, як Вераніка адрыгвае ў таз, але бачыць так блізка голую дзяўчыну было вышэй ягоных сіл. Па ўласным жаданні дзяўчаты перад ім не распраналіся, бо за хлопца не лічылі. Таму ён пісаў вершы па матывах таго, што яму расказваў ягоны сябар Санька, паспяховы паэт і каханак.
А тут голая! Побач! Данік углядаўся як мог, каб запомніць і ўзнавіць у вершах. Калі ж Веранічку званітавала міма тазіка, які трымаў хлопец, захоплены сваімі назіраннямі, Таня накінула на Веранічку коўдру. Але першы смяротны грэх ужо адбыўся: Данік зведаў спакусу.
Той ноччу ён спаў дрэнна. Раз-пораз ускокваў, уключаў лямпу і запісваў радкі, што спускаліся ў яго ўжо грэшную галаву. Ён быў так уражаны, што нават забыў расказаць пра здарэнне Саньку, ад якога ў яго раней не было сакрэтаў. Санька, пабыўшы на дыскатэцы, прыйшоў дамоў п’яны і з нейкай дзяўчынай, нават не з іхняга інтэрната. Упершыню ў сваім жыцці Данік парушыў правілы гасціннасці, выставіўшы дзяўчыну. Ён, захоплены завірухай уласных пачуццяў, не мог бачыць яе адсутнасці ў іншых: як можна кахацца з дзяўчынай, якую бачыш першы і апошні раз у жыцці, як можна пасля гэтага пісаць вершы пра сапраўднае каханне?! Якое каханне? Няўжо гадоў праз пяцьдзесят нашчадкі ацэняць Санькавы вершы і пачнуць іпукаць ягоную Лауру і Дульцынею?! Прафанацыя мастацтва! Успрыманне жанчыны як сродку для натхнення, а не чароўнейшага стварэння ў свеце!!!
...Данік безнадзейна закахаўся. Веранічка ж вяла ранейшы лад жыцця, і няшчаснае каханне да яе было ёй нецікава. Праўда, яна пачала ставіцца да Даніка з невялічкай, але павагай: ён вельмі дапамог ёй пасля таго перапою.