• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

    Ляўша на тэнісным корце

    Аксана Бязлепкіна

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 352с.
    Мінск 2002
    75.37 МБ
    — Ідыёт! Я цяжарная! Але не радуйся, я не збіраюся нікога нараджаць! — крыкнула Іра і ад лішку эмоцый выскачыла з ложку, амаль кідаючыся на Аспіранта.
    — Іра, выходзь за мяне замуж! — экспромтам выдаў хлопец, забараніўшы сабе думаць пра наступствы гэтай прапановы. Ён разумеў, што яму няма куды прывесці жонку і дзіця, але ён ведаў, чым усё скончыцца, калі не паспрабаваць.
    — He, ты невылечны! Ты разумееш, што я не хачу ні цябе, ні твайго дзіцёнка! — ужо смяялася Ірына. — I не кажы мне пра Таню! Яна гэткая ж хворая на галаву, як і ты! Праўда, ёй пашанцавала ў апошні момант! Кватэра з неба звалілася!
    — He хочаш дзіця ад мяне? Ты ад некага іншага хацела б? Хопіць, Іра! — Максім паспрабаваў абняць яе, але яна не далася. — Я разумею: ты хочаш рабіць аборт. Ты ведаеш усе вынікі гэтага рашэння, не мне табе тлумачыць. Але пачакай яшчэ дзень!
    Адзін дзень! Прыходзь сёння на мой дзень нараджэння. Заўтра мы з табой сядзем і ўсё ўзважым. Ніколі не позна зрабіць апошні крок. Я прашу цябе сёння пра гэта не думаць, заўтра, мы ўсё абмяркуем заўтра! Іра! Калі ласка!
    — Максім, мы ўжо ўсё абмеркавалі. Але сёння я нічога і не збіралася рабіць, усё будзе заўтра, заўтра, — схлусіла дзяўчына і выйшла ў калідор, не зважаючы на занадта інтымны выгляд сваіх піжамных штонікаў.
    Максім застаўся стаяць пасярод пакоя, стрымліваючы слёзы. Ён разумеў, што нічога не змяніць.
    Аспірант вярнуўся ў свой пакой, дзе хлопцы — дрэнныя кухары — раскладалі па талерках гатовыя стравы. Імяніннік падышоў да акна і толькі тут, крыху супакоіўшыся, ён зразумеў сэнс Танінага пажадання. Калі нават яна такое сказала, значыць, справа сапраўды безнадзейная.
    — Хлопцы, піва хочаце? — пачуў Аспірант уласны голас.
    Хлопцы піва хацелі. Што зробіцца цэлай скрыні ад недахопу чатырох бутэлек?! Валера расставіў стаканы, Юра дастаў піва, а пяшчотны Валік прагна пазіраў на кілбасу.
    — Валік! Сапраўдныя мужыкі не закусваюць піва! Яны півам закусваюць! — скаламбурыў Максім.
    Хлопцы з раніцы амаль нічога не елі, і таму іх вочкі хутка сталі пазіраць на кончык носа. Але праз тры гадзіны, калі ўсё пачалося, іх стан быў ўжо мала заўважны.
    У пакоі хлопцы ссунулі сталы, недзе пазычылі абрус, прынеслі талеркі, і свята павінна было б пачацца. I толькі Валера заўважыў:
    — Людзі, а пачакаць сяброўку імянінніка? Святая справа!
    Таня заўважыла, як перасмыкнула твар Аспіранта, і зразумела, што ён ведае пра рашэнне Ірыны. Ёй было непрыемна, што яна нібыта ўцягнутая
    ў гэтую гісторыю. Такія рэчы — справа інтымная, a Іра ўсё расказала ёй, не хаваючы і сваіх адносінаў да Максіма.
    Ірына крыху спазнілася, яна з’явілася ў выглядзе жанчыны-вамп. I Таня зразумела, што гэтую «вампіршу» цяжка ўявіць цяжарнай. Тое самае адчуў і Аспірант. Іра падышла да яго і прысмакталася такім доўгім пацалункам, што Максіму не хапіла паветра. Ён аддыхаўся і запытальна паглядзеў на дзяўчыну, яна адмоўна пахітала галавой. Гэтую пантаміму зразумела толькі Таня. А Валера, прапанаваўшы Ірыне месца побач з Аспірантам на канцы стала, пажартваў:
    — Нешта мне гэта нагадвае! Вяселле! Ха!
    I пайшлі тост за тостам, чарка за чаркай. Таня не піла і са здзіўленнем заўважыла, як «дзіцячае» застолле падобна да «дарослага». Напэўна, традыцыя святочнага стала — адзіная традыцыя, што перадаюць бацькі дзецям. Ніхто ўжо не ведае калыханак, а тосты ўсе з адной кніжкі. I замест студэнтаў можна было пасадзіць пенсіянераў — і былі б тыя ж жарты, тыя ж песні, тыя ж твары ў салатніцах. Толькі Аспірант не піў, але ён заўсёды піў мала, і гэта нікога не здзіўляла. Таня падумала, што ў такой сітуацыі яму трэба было б напіцца, каб забыць. А вось Ірына жлукціла моцныя напоі, як ваду, і ўвесь час ліпла да Юры-Трасянкі.
    Тосты скончыліся — і над сталом павісла цішыня.
    — Хлопцы, не маўчыце, кожную хвіліну маўчання мент нараджаецца! — загадала Ірына.
    — Стас не даў бы засумаваць! — п’яна заўважыла Веранічка.
    — Ох, ты і развесяліла нас, Ніка! — спыніў яе Валера. — Людзі, у нас амаль ва ўсіх заўтра апошні экзамен. Апошняя наша сустрэча за сталом у гэтым навучальным годзе! Вып’ем! За сустрэчу!
    — I за апошні экзамен! — дадала Таня, трымаючы стакан з сокам.
    — Ох, казаў жа Стас, што ты завучка! — ЮраТрасянка, толькі выпіўшы, казаў праўду. — Стас быў майстра даць мянушку! Вось спытаеце, чаму я — Юра-Трасянка? Я зараз на любой мове добра размаўляю, а прыклеілася! О-па! Вось так!
    Аспірант бачыў, як непрымна Тані чуць усё гэта, як ёй увогуле брыдка быць у гэтай п’янай кампаніі. Ён паставіў дыск, абвясціў танцы, а сам выйшаў з Таняй, краем вока заўважыўшы, што Іра-вамп таньчыць з Юрам-Трасянкам.
    Яны прыйшлі ў Танін пакой.
    — Таня, мне трэба з табой пагаварыць.
    — Максім, я цябе слухаю.
    — Ты ведаеш, пра што я хачу з табой пагаварыць. Пра Іру.
    — Максім, прабач мяне.
    I хлопец не вытрымаў:
    — Няма за што табе прабачаць. А вось ёй я не дарую. Ну я разумею, калі б я адмовіўся жаніцца... А я ж быў на ўсё згодны... Гэта было і маё дзіця! He толькі яе! Яна не мела права!.. Я разумею, як гэта цяжка: дзевяць месяцаў не належаць сабе, абмяжоўваць, цярпець нязручнасці розныя, боль... Але скажы мне, ці ж дзіця не вартае гэтага?! Я насіў бы яе на руках усё жыццё, а не толькі дзевяць месяцаў!.. Таня! Як яна магла! Ты разумееш, чаго яна мяне пазбавіла! Шчасце бацькоўства не меншае за шчасце мацярынства! А можа, нават мацнейшае, бо жанчына побач з дзіцем, яны адно цэлае, а мужчына не можа зносіцца з ім «без пасярэднікаў» у такія важныя для дзіцяці моманты... Калі б яна нават мне не сказала, я адчуў бы... У мужчын таксама ёсць інтуіцыя... Божа мой!
    — Максім, можна я табе раскажу?.. Чаму я аборт не зрабіла... Я прыйшла да ўрача, мне падалося, я цяжарная. Так і было. Але, ведаеш, пакуль яны за-
    паўнялі паперы, я сядзела на кушэтцы каля гінекалагічнага крэсла. Я не ведаю, наколькі ты ўяўляеш сабе гэтае прыстасаванне, але гэта рэч, побач з якой шкадуеш, што нарадзілася дзяўчынай. Там стаяла вядро з нейкімі інструментамі, жахлівымі крукамі. Як робіцца аборт — я ўяўляю толькі тэарэтычна. Мне стала млосна: я ўявіла, як мяне будуць вышкрабаць тымі крукамі.
    Я яшчэ не ведала, ці я цяжарная, але стопрацэнтна ведала, што ніколі не аддам сябе і сваё дзіця на здзек аборту. He ведаю, як каму, але мне прасцей нарадзіць і выхаваць дзіця, гэта прасцей для маёй псіхікі. Я, магчыма, не нашмат перажыла б сваё ненароджанае дзіця. He магу шукаць апраўданняў Ірыне, бо сама я не зрабіла гэтак жа. Яна спужалася будучыні, неўладкаванасці жыцця... Вось бачыш, я ўжо пачынаю яе апраўдваць. Максім, я не ведаю, што я павінна сказаць, каб табе дапамагчы.
    Максім сеў на ложак і закрыў твар рукамі. Таня села побач, яна не магла нахіліцца да яго — перашкаджаў круглы жывот. Але яна змагла заўважыць, як па ягоных руках сцякалі слёзы. Мужчынскія слёзы... Калі плача мужчына, то немагчыма ўявіць, якая невылечная крыўда яму нанесена. Калі мужчына бездапаможны, значыць, нешта не так у гэтым сусвеце.
    Нарэшце ён падняў галаву і зірнуў на Танін жывот позіркам параненага звера, і ёй на сотую долю секунды стала страшна.
    — Таня, прабач мне, прабач... — шаптаў ён.
    — Максім, за што? — не зразумела дзяўчына.
    — Я толькі зараз зразумеў, што ты робіш подзвіг. Самы вялікі подзвіг, які можа здзейсніць чалавек, ты ахвяруеш сваім жыццём, каб выгадаваць дзіця Стаса, — словы гучалі б занадта пафасна, калі б не былі такімі шчырымі.
    — Ты забываеш, што гэта яшчэ і маё дзіця, — крыху абурылася Таня.
    — He, я памятаю... Таня, а можа, гэта лёс? — Максім павольна павярнуў твар да дзяўчыны ў пошуках згоды і падтрымкі.
    — Што — лёс? — няўцямна паўтарыла Таццяна.
    — Лёс дае нам шанц! Я згубіў сваё ненароджанае дзіця, а тваё ненароджанае дзіця згубіла бацьку, — хутка гаварыў Аспірант, каб яна не паспела запярэчыць.
    — Ые, не. Максім, гэта гавораць твае эмоцыі, — Таня нават усміхнулася, бо не ўяўляла сабе такога простага вырашэння ўсіх праблем механічнай заменай асоб.
    — Урэшце, гэтае дзіця мне не чужое. Стас быў маім братам, хай мы не дужа сябравалі, але ўсё ж... Буду я дзядзькам яму ці татам, якая розніца? — Максім канчаткова вырашыў спрычыніцца да выхавання дзіцяці.
    — Ну, Максім, нездарма далі табе мянушку Аспірант, гаворыш, бы доктарскую дысертацыю абараняеш! — Таня ўжо і не ведала, як яго спыніць.
    — Я не пачуў адказу. Так ці не? — Максім пяшчотна ўзяў яе за руку.
    — Максім, ты забываеш пра мяне. Я таксама чалавек. Я не магу выйсці за цябе замуж не кахаючы. Я нават за Стаса замуж не пайшла, — нагадала Таня.
    — Ты кахала Стаса? — раптам спытаў Максім.
    — Кахала. А ты кахаеш Іру? — у адказ пацікавілася Таццяна.
    — Ты лічыш, у такой сітуацыі могуць захавацца нейкія пачуцці? Нават Стас цяжарную — цябе — за Дзеву Марыю лічыў, нават Стас.
    «За Дзеву Марыю?» — у думках спытала сябе Таня. Напэўна, так і было. Ён уляцеў у пакой не пастукаўшыся, трасянуў яе за плечы і раззлавана спытаў: «Гэта праўда, што ты цяжарная?» Таня скінула ягоныя рукі і годна кіўнула. А ён усміхнуўся, задаволена пашкроб патыліцу і радасна прапанаваў: «Дык, можа, ажэнімся?» Яму, напэўна, зда-
    валася, што зараз яны прымірацца, яна ўсё даруе і жыццё пачнецца наноў, але Таня стомлена адказала: «3 Веранічкай ажаніся!» Пасля яна тысячу разоў успамінала гэтую дурную адмову. Калі б яна тады згадзілася, невядома, як бы склалася жыццё, але, вядома ж, горш быць не магло б. У памяці часта ўсплываў Стас, злосны ў самым пачатку і пад канец такі амаль безабаронны са сваёй прапановай. Відавочна, што ажаніцца ён наважыўся адразу, як даведаўся пра яе цяжарнасць, але тады адкуль злосць?
    — А гэта ж быў Стас! Дык няўжо ж я бяздушны?! Ты павінна зразумець: мы са Стасам браты, мы вельмі падобныя.
    — Ага, проста блізняты, — аджартавалася Таня.
    — Ты не зразумела. Знешне мы розныя, толькі што рост «агульны». Але я чамусьці думаю, што ты кахала не ягоныя прыгожыя вочкі і галівудскую ўсмешку, — сказаў Максім, усміхаючыся.
    — У цябе таксама нядрэнная, — Таня зразумела, што ён напрошваўся на камплімент.
    — Вось бачыш, а ты казала: непадобныя. Стас нічога не гаварыў пра нашу сям’ю? — спытаў Максім, каб расказаць нарэшце ўсё, што так хваляваля яго брата.
    — Вельмі мала. А што? — крыху занепакоілася Таня, якая сапраўды ведала толькі пра двух мужоў іх маці.