• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

    Ляўша на тэнісным корце

    Аксана Бязлепкіна

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 352с.
    Мінск 2002
    75.37 МБ
    — А як жа сюжэт? — баязліва варухнула ByeHawi Улляна.
    — Улляна, маўчыце. Як вы можаце навучыцца, калі вы ўвесь час спрачаецеся? — Каляда ледзь стрымліваў свае эмоцыі. — Вас немагчыма пераканаць, бо вы не ўяўляеце, што можа існаваць другі берег ракі, другі бок медаля. Я гавару, а вы мяне не чуеце, вы проста чакаеце, калі я зраблю паўзу, каб набраць паветра, і ўкліньваецеся ў мой маналог. Ёсць
    такая ўсходняя прыпавесць... Прыходзіць вучань да настаўніка, яны сядаюць на падлогу адзін насупраць другога, і настаўнік найперш пытаецца: «Якога колеру неба? » Вучань глядзіць на неба і ўпэўнена адказвае: «Яно блакітнае, Настаўнік». «Ты памыляешся, — выпраўляе яго настаўнік, — яно чырвонае». I калі вучань тыцкае пальцам у неба і абурана пярэчыць: «Паглядзіце самі, яно блакітнае», то гэта дрэнны вучань. А калі вучань згодна скланяе голаў і кажа: «Зараз бачу, яно сапраўды чырвонае», тады настаўнік пачынае яго вучыць далей. I я кажу вам, што неба чырвонае! — Каляда нават ускочыў ад узрушанасці.
    — Я так не магу... — прашаптала Улляна. — Калі неба чырвонае, значыць, я не маю рацыі, значыць, і я, і мае творы проста непатрэбныя... Значыць, усё дарма... — Улляна, як ужо асуджаная на смерць і забыццё, паклала галаву на складзеныя рукі.
    Міхась Пятровіч не чакаў такой рэакцыі. Ён разгублена пераступіў з нагі на нагу, вінавата прамармытаў: «Ну, што вы, Уля» і пагладзіў яе па галаве.
    У гэты момант дзверы адчыніліся, Міхась Пятровіч хапатліва прыняў руку, але гэты рух не застаўся незаўважаны лабаранткай. Яна застыла, і было відаць, як на яе твары здзіўленне змяняецца абурэннем. Улляна абы-як зграбла свае творы і, кінуўшы невыразнае «да пабачэння», як агаломшаная выбегла ў калідор, дзе няўпэўнена прайшла некалькі крокаў і прыхінулася плячом да сцяны.
    Ваня жвава збег з лесвіцы, завярнуў да кафедры і натыкнуўся на Улляну. Ён перапужаўся:
    — Табе дрэнна? Ты ўся белая.
    — Ён мяне ў пух і прах... Ваня, у цябе калі-небудзь было адчуванне, нібыта ўсё, што ты робіш, марна і дарэмна? Я ўжо нічога не разумею... Гэта што, методыка такая, спачатку хваліў, падахвочваў і раптам — «інтымныя сцэны выкіньце, назвы змяніце, размовы хай будуць прыстойнымі, а студэнты
    — анёльчыкамі!» — гаварыла Улляна, каб выгаварыцца.
    — Карацей, ішла ваякам, а назад ракам, — падагульніў Ваня.
    — I што мне зараз рабіць? — Улляна падняла на Ваню пустыя вочы.
    — Па-першае, жыць, па-другое, павесіць фотаздымак Каляды на сцяну і кідаць у яго дроцікі. А па-трэцяе, даць мне што-небудзь пачытаць, — жартам папрасіў Ваня.
    — Я зараз не магу даць нічога, — прамовіла Улляна. — Пачытаю дома ягоныя заўвагі. Я сёння яму яшчэ адзін творык несла, абсалютная парнаграфія нават на маю думку, Міхась Пятровіч страціў бы прытомнасць, а пасля пазбягаў бы сустракацца са мной вачыма, — паспрабавала пажартаваць Улляна. — Бяры, калі хочаш.
    — Я, напэўна ж, захачу выказацца. Можа, сустрэнемся заўтра? — з прытворнай абыякавасцю спытаў Ваня. — Толькі дзе? У чыталцы?
    — Бібліятэкаркі выганяць за размовы, — адпрэчыла прапанову дзяўчына.
    — Можа, пустую аўдыторыю пашукаем? Хаця не, канец семестра... He будзе пустых... Можа, проста сустрэнемся на першым паверсе і пасля вырашым, куды пайсці? — стаміўся прыдумваць Ваня.
    — I калі ты раптам не прыйдзеш, — Улляна нагадала пра няўдалае спатканне, — я буду, як швейцар, стаяць у фае і пакорна чакаць? О, не! Сустрэнемся ў «акадэмцы», і калі ты забудзеш пра сустрэчу, я не буду губляць час і пачытаю што-небудзь, згода? — паспешліва прамовіла Улляна.
    Ваня пагадзіўся і пачаў успамінаць, дзе ж ляжыць ягоны чытацкі білет з бібліятэкі Акадэміі навук.
    ...Мамы дома не было. Улляна ўключыла святло, кінула на табурэт папку са сваімі творамі, не развязваючы снуркі, зняла паўбацінкі і сумна падміргнула свайму адлюстраванню ў вялікім люстэрку...
    Калі мама прыйшла з працы, то ўбачыла, як Улляна сядзіць па-турэцку перад люстэркам. Мама паглядзела на раскіданую вопратку і заклапочана спытала:
    — Што робіш, Улляна?
    — Рэфлексую! — з выклікам адказала дачка.
    — I што з’яўляецца прадметам тваёй рэфлексіі? — мама падышла да Улляны, глянула на сябе ў люстэрка і паправіла прымятую шапкай прычоску.
    — Я думаю пра марнасць жыцця! I пра тое, як гэтае жыццё можна разбурыць да самага фундамента адным толькі словам... Хіба можна сказаць пра чалавека, што ён цудоўны, і пасля дадаць, што ён да таго ж дурны і непрыгожы? Ад такіх «кампліментаў» жыць не захочацца. А можна ўзяць твор і сказаць яго аўтару, што творык нядрэнны, вось толькі дужа слабая мова і сюжэцік нічога не варты. I не захочацца болей пісаць, — распавядала Уля. — Таму я сяджу перад люстэркам і ўгаворваю сябе, што я лепшая, што я выключная, што я самая геніяльная...
    — Геніяльная? — мама села побач на падлогу і засмяялася. — А можа, таленавітая?
    — Добра. Самая таленавітая... — пагадзілася Уля.
    — Пачакай, калі мы ўжо пачалі таргавацца, то, можа, здольная? Як табе самая здольная? — усміхнулася мама.
    — He, спынімся на таленавітай, — заўпарцілася Уля.
    — Штосьці здарылася на спецсемінары? — здагадалася мама. — Міхась Пятровіч нешта сказаў?
    — Сказаў. Нешта, — пацвердзіла Улляна. — «Злазь з даху, не псуй гонту», — сказаў стары пісьменнік маладому. Але малады пісьменнік быў насамрэч маладой пісьменніцай, і таму ўзнікае яшчэ і гендэрная праблема, то-бок праблема ўзаемадачыненняў мужчынскага і жаночага полаў. I таму я скажу так: усе мужыкі сволачы!
    — Ну, на ўсіх не кажы, Ты ўсіх не ведаеш, — запярэчыла мама.
    — Мама, а ўсіх і ведаць не трэба, кола маіх знаёмых досыць рэпрэзентатыўнае для такога сцвярджэння. Можа, толькі адзін з іх не сволач. Мой тата. А астатнія дакладна сволачы, — як аксіёму паўтарыла Улляна.
    — А што канкрэтна ён табе сказаў? I пакажы, якія ў яго заўвагі, — мама намагалася не выдаць сябе і пацягнулася за папкай з творамі.
    — А нічога такога... У нас канцэпцыі розныя: я хачу зацікавіць чытача, а ён хоча, каб мяне не выкінулі з літаратуры за разбэшчанасць, несумяшчальную з пісьменніцкай дзейнасцю... У яго неба чырвонае, а ў мяне — блакітнае. Вось і ўсё, — Улляна апатычна лягла на падлогу, але ўпірацца лапаткамі ў цвёрдае было нязручна, і яна зноў села.
    — Та-ак, — мама праглядала праўкі Міхася Пятровіча. — Нічога страшнага я тут не бачу. Назвы, калі хочаш, можаш адстойваць. Калі гэта для цябе так прынцыпова. Ад тваіх «бігудзей» прыйдзецца, вядома ж, адмовіцца. А «стогны моцнага мужчыны» мне таксама не спадабаліся. Ага, глядзі, якіх ён табе «блох» навылоўліваў: на пачатку твора дзяўчо з зялёнымі вачыма, а напрыканцы каханы паглядзеў у яе блакітныя вочы, — засмяялася мама.
    — А можа, яна ў каляровых лінзах? — абурылася Улляна за няўважлівасць да яе праблем.
    — Тады пішы, што ён паглядзеў у яе блакітныя вочы, якім іх цудоўны колер давалі лінзы, — мама не хацела павялічваць праблему там, дзе яе можна зменшыць. — А вось яшчэ... Міргаць вачыма... А ён табе піша, што міргаць не вачыма немагчыма!
    — Ты мне зараз усё ўслых зачытваць будзеш? Дзякуй, я і сама пачытаю! — пакрыўдзілася Улляна.
    — Улляна, я цябе апошнім часам не пазнаю, — мама адклала ўбок паперы. — To ты рыдаеш, аж
    захліпаешся, толькі з-за таго, што недастаткова ацанілі твой верш... To ты сядзіш, як Буда ў нірване, калі цябе крыху пакрытыкавалі... Загадаеш цябе толькі хваліць?
    — Толькі ты адна ведаеш, як я пішу... I колькі маіх сіл гэта забірае... Я пішу не таму, што я хачу быць класікам і трапіць у школьную праграму. I нават не для таго, каб мяне прачыталі... Я пішу, бо не магу не пісаць! У маёй галаве безліч сюжэтаў. Я даўно ўжо не жыву сваім жыццём. Бо што такое маё жыццё? Ваня, які не прыйшоў на спатканне? Антось Генадзевіч Крылько з німбам над галавой? Міхась Пятровіч Каляда з чарнільніцай на васьмі старонках? I бяссонныя ночы перад камп’ютэрам! Універсітэт — дом, дом — універсітэт. Ну і яшчэ — бібліятэка. Але я не магу сказаць, што я жыву жыццём сваіх герояў. He, я заўсёды памятаю, што яны прыдуманыя, але і жывыя адначасова. Ты ведаеш, што я плачу з імі, я смяюся з імі. Яны — мае. I блакітныя ў іх вочы ці зялёныя — гэта неістотна. Міхась Пятровіч хоча ўсё паставіць на навуковыя рэйкі: там выкінь, тут дапішы. А гэта не я пішу, гэта ідзе аднекуль з глыбіні свядомасці ці падсвядомасці, і рацыянальнасці туды шляху няма.
    — I хто мне гэта кажа? Ці не тая паненка, што хацела ў кожны твор уціснуць столькі эротыкі, колькі ўлезе? А хто ў нас свядома ідзе на эпатаж? А хто ў нас піша верш, толькі калі ёсць варты працы сюжэцік, га? — падкалола мама.
    — А... ну... так... Я сама не ведаю, як я пішу... Як атрымліваецца, так і пішу. Мама, ну навошта ты мне нагадала? Мабыць, я стану сапраўднай пісьменніцай, калі зразумею, як я пішу.
    — А ты ўсё ж марыш стаць сапраўднай пісьменніцай? Ты ж толькі што казала, што не хочаш станавіцца класікам. Але сапраўдная пісьменніца напэўна стане класікам, як мяркуеш?
    19
    Уля прачнулася, паглядзела на гадзіннік, лягла на жывот і абняла падушку. Мама зазірнула ў яе пакой:
    — Уля-анка, устава-ай! У вас жа з Ванем спатканне перад заняткамі...
    — Я яшчэ не спазняюся, але калі і спазнюся, то хай чакае. — Улляна сонна пацягнулася і пазяхнула: — Як зорка беларускай літаратуры я магу дазволіць сабе такую раскошу?
    — Падымайся, зорка, — мама сцягнула з Улі коўдру. — Ты ж хацела нешта яшчэ раздрукаваць...
    — Ага, — падхапілася Улляна. — He хачу даваць Вані тыя асобнікі, дзе Міхась Пятровіч накрэмзаў. Дам яму чысценькія, каб аўтарытэт Каляды на яго не ціснуў.
    Пакуль Улляна раздрукоўвала, перачытваючы асобныя лісты, пакуль апраналася, час ляцеў, і яна спазнілася. Задаволена пазіраючы на гадзіннік, яна ўвайшла ў будынак бібліятэкі Акадэміі навук. Ваня стаяў на першым паверсе.
    — Я думаў, ты не прыйдзеш... забыла ці ... спецыяльна, — замест прывітання сказаў Ваня.
    — Я хацела не прыйсці, але мне стала цікава, ці ты сам не забыўся на нашу сустрэчу, — пажартавала Улляна, здымаючы паліто. — Я спадзяюся, ты мае апавяданні за гадзіну адолееш? I пасля пагаворым. А я пакуль што тваё пачытаю, згода?
    У філалагічнай зале было мала людзей. Ваня сеў за вялікі стол бліжэй да акна, а Улляна — за суседні столік на аднаго чалавека. Праз гадзіну Ваня пацягнуўся і кіўнуў Улляне: