Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
— Я павінен табе нешта сказаць, — было відаць, што Ваня не можа адшукаць патрэбных слоў.
— Я таксама хачу табе нешта сказаць.. прабач мне... я вельмі шкадую, што нагаварыла табе тады... — Улляна падняла вочы на Ваню, спадзеючыся ўбачыць такія ж моцныя пачуцці.
Ваня легкадумна адмахнуўся:
— Ды я не пра тое!
— He пра тое? — расчаравана перапытала Улляна, — ээ-ээ... Я шкадую... але гэта ж праўда... У нас нейкія дзіцячыя пачуцці, давайма будзем сябрамі, гэта болып надзейна!
— Дзіцячыя пачуцці? — Ваня спыніўся і павярнуўся да Улляны. — У цябе што, клёпак у галаве бракуе? Я ж цябе кахаю, а ты проста не можаш... не ўмееш кахаць. Для цябе перажыванні як трэнажор! Ты ж пасля твор напішаш! А мо ўжо і пачала пісаць? А ты спачатку пра Антося напішы, ты ж вар’яцела ад аднаго яго позірку! Так ці не так?
— Ды каго б цікавіў той імпрэсіянізм, калі б не Антось яго выкладаў? — выбухнула Улляна. — Ты яму проста зайздросціш! Ты ніколі не станеш такім!
— А я і не імкнуся! — агрызнуўся Ваня. — Чаму там зайздросціць? Ну, вешаліся на яго нашы дзеўкі, а стане ў хуткім часе такім, як Каляда, і дзеўкі будуць на яго ўвагу звяртаць, толькі калі ён папросіць цераз дарогу яго перавесці. А маё ад мяне не ўцячэ!
— Па ўсіх праехаўся? I Каляду закрануў! I Антося! Паскуда ты, Ваня! Самая сапраўдная! — перайшла на лаянку Улляна. Яна разумела, што дзяўчына не павінна сварыцца такімі і больш моцнымі словамі, але тыя, хто пішуць розныя этыкеты, мабыць, жывуць у акварыумах і ім незнаёмыя моцныя пачуцці.
— Я паскуда? Гэта Каляда твой паскуда! — са смехам выгукнуў Ваня. — Каляду абараняеш? Малайчына, бацьку свайго абараняеш!
— Ён да нас з табой сапраўды, як бацька... a ты... — Улляна адчувала, што зараз расплачацца, і Ваня ўбачыць, якая яна слабая і безабаронная, a гэта якраз было непажадана.
— He, памыляешся, гэта для цябе ён, як бацька! Ён мне сёння сказаў, што ён і ёсць твой бацька! — нарэшце Ваня паведаміў тое, што яму карцела сказаць.
Улляна аслупянела, потым павольна павярнулася і пайшла дадому. Ваня пабег следам. Ён паспрабаваў спыніць яе і схапіў за рукаў, дзяўчына тузанулася і каменным голасам папрасіла:
— He чапай мяне, калі ласка!
— Уллянка, ну выслухай мяне. Ты можаш маўчаць, ды што хочаш рабі, толькі паслухай. Уля, ён думаў, што ты цяжарная, таму і расказаў мне ўсю гісторыю, каб прымусіць ажаніцца. Ён пералякаўся, калі мы пасварыліся. Ён так баяўся, што з табой здарыцца тое самае, што і з тваёй мамай. Ён казаў, іпто ён гад, і казаў, што страшэнна аба ўсім шкадуе, што калі б можна было вярнуць усе гэтыя гады... ну, сама разумееш...
Улляна стаяла адвярнуўшыся, але ўважліва слухала.
— Уллянка, ты ведаеш, чаму ён раскрытыкаваў твае творы? Пакуль ты была для яго проста студэнткай, ты магла пісаць, як табе заўгодна, хоць парну-
ху, хоць філасофскі раман. А калі ён даведаўся, што ты яго дачка... 0, дачцэ Каляды не дазволена пісаць абы-як! Ты ведаеш, ён расказаў, што калі сябры і... іншыя пыталіся, чаму ён не жэніцца, чаму ў яго няма дзяцей, ён заўсёды адказваў, што прырода адпачывае на дзецях геніяў. А ён пісьменнік геніяльны і суперпапулярны ў савецкія часы! Нашто пладзіць графаманаў! Ён казаў, што і марыць не мог, што ў яго такая дачка, як ты! Улляна, ён плакаў! — выгукнуў Ваня і, пакуль Улляна не бачыць, сам змахнуў слязу. — Ён хацеў, каб ты даведалася, што ён твой бацька. Але ён баіцца твайго гневу, ён баяўся сам табе сказаць. Твая мама, відаць, не хацела, каб ты ведала. I ён расказаў мне... Мне так здалося... што ён нікому, акрамя мяне, не расказваў... Усё, вядома ж, гучала вельмі красамоўна... ён усё ж пісьменнік... Было відаць, што не раз і не два ён прагаворваў усё сам сабе... Улляна!
Уля павярнула да Вані заплаканы твар. Хлопец падышоў да яе і абняў. Улляна прытулілася галавой да Ваневай шчакі, ён пацалаваў яе ў скронь. Яна падняла твар, Ваня мацней сціснуў яе ў абдымках, пяшчотна пацалаваў і адчуў салёны-салёны смак яе вуснаў.
21
Улляна ляпнула дзвярыма і сцягнула шапку, наэлектрызаваныя валасы, што выбіліся з хваста, смешна закруціліся на скронях. Мама раззлавана крыкнула з кухні:
— Уля, я ж прасіла цябе прытрымліваць дзверы!
Улляна ў паліто села на скрыню для абутку. Мама выйшла ў вітальню і хацела насварыцца на дачку, але па яе выгляду зразумела, што нешта здарылася. Уля падняла на маму вочы:
— Ты павінна была мне сказаць, павінна!
— Што я павінна была табе сказаць? — мама на ўсялякі выпадак усміхнулася.
— Гэта праўда, што Каляда мой бацька? — зрываўся голас Улляны, і мама зразумела, што далей утойвацца немагчыма.
— Вось ты пра што... — мама села побач з дачкой, але Уля падскочыла і стала насупраць.
— Значыць, праўда... — выдыхнула Улляна. — Але чаму? Чаму ты не сказала праўду? Мне так трэба было ведаць, што мой бацька жывы! Што ён недзе ёсць! А калі ты так яго ненавідзела, нашто ты дазволіла мне чытаць яго кнігі і пайсці да яго ў спецсемінар? Ты ж ведала, што мы будзем побач... Як мне зараз глядець яму ў вочы? Што змянілася б, калі б я ведала праўду? Мама! Нашто ты зрабіла такое са мной? — крычала Улляна, аж на лбе напялася сіняя жылка.
— А што я магла табе сказаць? Што ён хацеў, каб я зрабіла аборт? Што ён нічога не хацеў пра нас ведаць? Што мы былі разам усяго тыдзень? Што... Уля, раней ці пазней ты пайшла б да яго, каб сказаць, што ты ёсць. У дзесяць год, у трынаццаць... розніцы няма... I каго ён убачыў бы? Даўгалыгую дзяўчынку, дзіця! — мама нервова скручвала Уллянін шалік. — Я хацела вас пазнаёміць... Я ведала, што змагу табой ганарыцца! Самая лепшая, самая таленавітая, самая разумная... Ён павінен быў адчуць, як шмат ён згубіў...
— Ён адчуў... і што зараз? Ганарышся мной? Самая разумная? О, не! Проста ў мяне мазгоў больш, чым жаночых гармонаў! Ты ўсё жыццё дзяўбла мяне, што я павінна быць лепшай! Я думала, што гэта трэба табе... Табе... не дзеля нейкай там аднаразовай помсты... — Улляна не захацела глядзець на маму.
— Ты не можаш казаць мне такое! — не верыла мама. — Улляна, я жыла тваім жыццём... Я заўсёды магла цябе зразумець, дык няўжо адзін раз... адзін раз... ты не можаш зразумець мяне? Я заўсёды цябе падтрымлівала... I зараз ты так лёгка ўсё
забыла? О, я не веру... Уллянка, — мама памкнулася, каб яе абняць.
— He дакранайся да мяне! — Улляна схапіла шапку і выбегла з кватэры.
Мама абхапіла галаву абедзвюма рукамі і заплакала. Я зноў вінаватая, я заўсёды вінаватая... I ніхто, нават дачка, не хоча мяне зразумець... Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці былі лепшымі, гэта натуральнае бацькоўскае жаданне, ну, магчыма, у мяне яно было крыху большым... Але не настолькі, каб атруціць жыццё Улі... Я чуйна шукала ў ёй талент, які-небудзь. Я ж не прымушала яе адначасова наведваць музычную школу і мастацкі ды спартыўны гурткі. Я чакала, я прыглядалася... I калі трэба, я скіравала і падтрымала яе... I зараз яна ляпае дзвярыма толькі таму, што ў яе ёсць бацька, якому ўсе гэтыя гады пляваць было на яе існаванне... Чароўная перспектыва... Гэта ён расказаў... Чаго яму трэба?
Разбудзі яе сярод ночы — Ірына адразу назвала б ягоны нумар, здавалася, ён уеўся ў яе памяць назаўжды. Але зараз яна няўпэўнена шаптала першыя дзве лічбы і ад хвалявання не магла ўспомніць астатнія. Ірына адшукала ва Улляніным нататніку тэлефон Каляды.
Міхась Пятровіч шчыра прызнаўся ў сваіх падазрэннях наконт Улінай цяжарнасці і расказаў пра мужчынскую размову з Ванем.
— Я не загадваў яму маўчаць. Ён усё адно расказаў бы ёй. Даруй мне, але я сапраўды перапужаўся за яе, — упэўнена і так па-бацькоўску гаварыў Міхась Пятровіч.
— Значыць, ты ўжо лезеш у нашы сямейныя праблемы? Ты з кожным яе хлопцам будзеш так размаўляць? Ты ў яе целаахоўнікі запісаўся? Калі ёй будзе трэба, я заўсёды дапамагу, і ты нам не патрэбны! — Ірына хацела пакрыўдзіць Міхася Пятровіча, хаце-
ла, каб ён на яе накрычаў, каб прыпомніць яму ўсе грахі, яна хацела на кім-небудзь спагнаць сваю шматгадовую злосць.
— У цябе быў цяжкі дзень. Я ўсё разумею і не хачу з табой сварыцца, Іра, я проста хачу стаць сапраўдным бацькам, калі я столькі прапусціў, — рацыянальна разважаў Каляда.
— Я што, хавала яе ад цябе? — выкрыкнула Ірына.
— Ты ўжо крычыш, пагаворым іншым разам, да пабачэння, — Міхась Пятровіч хацеў яшчэ перадаць прывітанне Улляне, але пабаяўся Ірыны і паклаў трубку.
Ірына пачула надакучлівыя гудкі і раз’юшана скінула тэлефон з палічкі. Яна пайшла ў свой пакой і доўга плакала, шкадуючы сябе і дачку.
А першай гадзіне Улляна вярнулася дадому пасля доўгага шпацыру. Мама чула, як дачка піла на кухні кампот, але з пакою не выйшла. Улляна ціхенька зайшла да мамы, абняла яе і прашаптала: «Даруй мне, мама! Ты ў мяне самая лепшая... Я так цябе люблю!»
22
Улляна стаяла перад дзвярыма кафедры, а Ваня лёгенька падпіхваў яе ў спіну. Дзяўчына раптоўна павярнулася і прашаптала сухімі вуснамі:
— Я баюся... Пайшлі разам.
— Уллянка, — Ваня прытуліў яе да сябе, — вам трэба пагаварыць сам-насам, а мяне ён дык і ўвогуле бачыць не захоча... ніколі... за тое, што я табе расказаў. Уллянка, трымайся, я цябе пачакаю... І...вазьмі маю залікоўку, каб мне да яго не хадзіць... Ды не бойся, ён сам баіцца... Ну, ідзі... — Ваня падштурхнуў яе да дзвярэй.
Міхась Пятровіч павітаўся першым, ён выпрабавальна глядзеў на дачку, бо не мог адразу, па вы-
гляду, зразумець яе стаўлення да яго. Улляна раптам падумала, што яшчэ можна ўсё вярнуць назад, што можна зрабіць выгляд, нібыта нічога не адбылося. Міхась Пятровіч сеў насупраць і хацеў — ды не ведаў як — пачаць апраўдальную прамову, а Улляна працягнула яму залікоўкі. Міхась Пятровіч ухапіўся за такую магчымасць ні пра што не гаварыць.
— I Вані пастаўце залік, ён сёння не змог прыйсці, — Улляна сказала гэта так, як магла сказаць і некалькі тыдняў таму.
— Я думаю, ён зараз баіцца трапляцца мне на вочы, так? — Міхась Пятровіч па-змоўніцку зірнуў на дачку.
— Ён не змог прыйсці і прычыны мне не тлумачыў, — Улляна ўпарта трымалася абранай ролі, бо не ведала, што яна можа сказаць Міхасю Пятровічу. Яна баялася, што ён папросіць называць яго татам, ну не зараз, але праз пэўны тэрмін... Яна не магла папракаць яго, бо для яе Міхась Пятровіч быў і застаўся найперш Міхасём Пятровічам. Выяўляць штучную радасць таксама не выпадала. Калі б у такую сітуацыю трапіла якая-небудзь яе сяброўка альбо калі б гэта была гераіня яе твора, Улляна лёгка прыдумала б для яе і словы, і дзеянні. А калі гэта датычыцца яе, то ад хвалявання нічога нельга прыдумаць.