Ляўша на тэнісным корце  Аксана Бязлепкіна

Ляўша на тэнісным корце

Аксана Бязлепкіна
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 352с.
Мінск 2002
75.37 МБ
Уля зноў пачырванела і шэптам прамовіла: «Магла!» Міхась Пятровіч уважліва паглядзеў на дзяўчыну і рассмяяўся: «Вам лепей відаць як аўтару!» «I, відаць, прататыпу», — ледзь не дадаў ён.
Настаўнік яшчэ доўга разбіраў характары і сюжэты яе твораў і напрыканцы ці то пахваліў, ці то паўшчуваў:
— А інтымныя сцэны напісаны ўвогуле прафесійна. Толькі іх занадта шмат,
— Але ў вашых творах іх таксама нямала, — паспрабавала абараніцца Улляна. — Мы з сяброўкай ужо абмяркоўвалі маю аповесць і гэтыя сцэны. Ёй спадабалася. Яна толькі сказала, што ніколі б не падумала, што я так напішу. Я... — Уля запнулася, пачырванела і заікаючыся працягвала:
— Я сама ніколі ў такія сітуацыі не трапляла... — Ёй падалося, што яна зноў гаворыць нешта не тое. I яна амаль выкрыкнула: — Я ўсё гэта прыдумала, разумееце?
Стары пісьменнік зразумеў і яшчэ доўга гаварыў пра адказнасць пісьменніка перад чытачамі, пра важнасць выбару значных і вострых тэм, пра штодзённае ўдасканаленне і рост аўтара.
6
Улляна сядзела з Машкай ва ўнутраным дворыку с]йлфака: цёплы верасень дазваляў. Улляна сарвала з дрэва лісток, склала напалам і парвала. Яна нервавалася і ўжо не хавала сваіх перажыванняў.
— Машка, ты не ўяўляеш, як мне было сорамна! Сядзець перад чужым мужчынам і апраўдвацца... А ягоны позірк, ты б бачыла! Павага і насмешка адначасова! Навошта я дала яму пачытаць!
— Пісаць трэба так, каб ты пасля не саромелася перад сваімі чытачамі, — Маша сказала гэта напышліва, але праз секунду стала самой сабой. — Уля, гэта ж гатовы сюжэт: пажылы пісьменнік чытае твор студэнткі, і сэрца яго аддадзена ёй навек. Апішаш усе позіркі і ўсмешкі старога Каляды.
— Самае смешнае ў тым, — не слухала сяброўку Улляна, — што нібыта сорамна... Ды ў мяне самой адчуванне, што я пры жыцці рыхтуюся да кананізацыі!
— Па-першае, не крычы, a то хлопцы, што паляць каля выхада, ужо на цябе пазіраюць! А падругое, Аленка з майго пакоя ўжо ўсё! — Машка нарэшце выдала навіну, якую ёй так карцела расказаць.
— I яна вам так адразу і прызналася? — прамовіла Уля ў аслупяненні.
— Яна нам яшчэ і падрабязнасці выдала! — MamKa вытрымала паўзу, каб даць Улляне час ацаніць каштоўнасць інфармацыі. — Яна дазволіла, каб я табе расказала, можа, ты дзе-небудзь выкарыстаеш у сваёй пісаніне.
— А з кім яна? — не хавала зацікаўленасці Улляна.
— He паверыш! 3 Пашкам! — Маша была ўпэўнена, што такая кандыдатура — вялікая нечаканасць для Улі.
— I як ёй? — Уля ўся пераўтварылася ў слых.
— Анекдоты ён лепш расказвае, — скрывіўшы вусны, адказала Маша.
Дзяўчаты разрагаталіся, і Маша працягвала:
— Першая яе думка: «I гэта ўсё?» Першыя яе словы: «Я цябе кахаю!» Вучыся, як трэба з мужчынамі ладзіць! А ўсё астатняе, як у кніжцы пра шлюбнае жыццё, і ў дадатак стойкі пах поту, як у рэкламе, — скрывілася Маша.
Улляна засмяялася, але раптам спынілася на паўсмяшку:
— Што ж ты нарабіла! Я не змагу пра гэта не напісаць! А падумаюць на мяне! Ад такога я ўжо не адмажуся... Ай, Машка, чорт з ёй, з рэпутацыяй. Твор даражэй.
— Ну, тады я раскажу табе, як Таццяна, тая, што занадта фарбуецца, аўтастопам дадому ездзіла, — усміхнуўшыся толькі вачыма, пачала Маша...
7
Дома Улляна дастала сшытак для сюжэтаў, разгарнула на апошнім спісаным лістку і напісала: «№ 17. Што-небудзь пра аўтастоп». Улляна ведала, што праз месяц, год ці два гэтая маленькая фразачка распаўзецца на паўстаронкі, а потым пераселіцца ў камп’ютэр, і з’явіцца яшчэ адно апавяданне, якое будзе выклікаць агіду ў саракагадовых і прымацца на «ўра» моладдзю. Улляна была ўпэўнена, што больш за ўсіх абураўся б той мужык-экзгібіцыяніст, які падвозіў студэнтку-аўтастопаўку. Ён першы б крычаў, што аўтарка разбэшчвае чытачоў, што яна сама здымае з хлопцаў штаны, што яна палюе на мужчын, што яна шлюха, што яна адразае чэлесы, што яна людажэр. Так заўсёды. Ролю самых строгіх пурытан у гэтым свеце граюць самыя распусныя вычварэнцы.
Уля ўключыла камп’ютэр, уставіла дыскету, адкрыла новы файл. Пра аўтастоп яна напіша пасля, тэма «першай ночы» здавалася больш цікавай. He
ўсе ездзяць аўтастопам, а вось у ложку большасць апынецца. Толькі патрэбны нейкі сюжэт... У пошуках адпаведных ідэй Уля зазірнула ў свой сшытак: усё чыста і прыстойна, мабыць, яна ніколі не напіша гэтыя творы, творы, дзе няма нават пацалунку.
А з іншага боку, калі добра напісаць, то неістотна, што пісаць. Та-ак! Хай гэта будуць пятнаццацігадовая дзяўчына і хлопец гадоў дваццаці. Потым апісаць усё як мае быць. Потым ён яе кідае. А мараль такая: няма чаго станавіцца жанчынамі ў пятнаццаць гадоў. He...
Чаму не, нармальна. Дзяўчаты расказвалі пра хворых на галаву, няйначай, хлопцаў, якім любую дзеўку давай, абы цнатлівая была. Уля падумала, як гэта, напэўна, непрыемна, калі цябе кахаюць не за тое, што гэта ты, а толькі за фізіялагічную асаблівасць. Зрабіць героя такім хворым, і дзяўчына сама яго кіне і сустрэне ў канцы нармальнага хлопца, які будзе яе кахаць. Тады... ёй будзе не пятнаццаць гадоў, а васемнаццаць. Вось так. Хай яны будуць студэнтамі, усё адбудзецца ў інтэрнаце. У Аленкі з Пашкам адбылося менавіта так. Толькі Пашка, здаецца, Алену кахае.
У кіно так прыгожа ўсё паказваюць, але ў жыцці не можа так быць. Тым больш у першы раз. Значыць, трэба прыпісаць розныя няёмкасці і нязручнасці. Толькі не кшталту паносу, бо гэта ўжо чорны гумар. Псаваць усё трэба па дробязях.
Яны сядзелі ў пустым пакоі насупраць адзін аднаго. Ногі іх былі пераплецены, яны маўчалі. He, атрымліваецца, што ногі маўчалі, зноў Міхась Пятровіч засмяе. Трэба яшчэ імёны прыдумаць. Хай будзе Дзіма і Наташа. Нікому не крыўдна, бо калі назваць Антаніна і Марат, то па закону подласці ў нейкім класе ці на нейкім курсе абавязкова трапіцца парачка з такімі імёнамі. I Улляне не хацелася псаваць з імі адносіны.
Ногі іх былі пераплецены. Дзіма глядзеў у акно, раз-пораз кідаючы позіркі... He, простапозіркі дрэнна. Трэба якія-небудзь позіркі. Няўпэўненыя? Запрашальныя? Улляна паглядзела ў акно, раз-пораз кідаючы позіркі на камп’ютэр. Раўнадушныя позіркі, бо гэта ж камп’ютэр. А чорт з імі, няхай будуць цікаўныя, банальна, але нельга ж так доўга сядзець над кожным словам. Наташа адчувала, як ногі награваюцца, і вось ужо з-пад калена пацякла кропелька поту. Дзіма, мабыць, адчуваў тое самае, але ўпарта глядзеў у акно. «Глупства», — падумала Наташа, устала, вызваліўшыся з ягоных ног, пайшла і зачыніла дзверы на ключ, каб суседкі па пакоі не турбавалі. Дзіма ўспрыняў гэта як знак да дзеяння, але яму хацелася пагуляць з яе жаданнем. Нейкі сказ атрымаўся непісьменны, але далей, далей. He, стоп. Улляна ўявіла, як Каляда будзе ўголас аналізаваць яе памылкі, яна ўспомніла ягоную з’едлівую інтанацыю, і сэрца сціснулася ад сапраўднага болю. Але выпраўляць фразу па-ранейшаму не хацелася, Улляна зафарбавала сказ у пяшчотна-блакітны колер, каб потым выпадкова не абмінуць і не забыцца. Цікава, пакоі ў інтэрнаце дастаткова вузкія, каб можна было пераплесці ногі? Трэба будзе спытаць у Гуся. Можна і ў Машкі, але лепш у Гуся.
Як паказаць, што Дзіму цікавіць толькі дзявоцкасць? Праз думкі? А я змагу перадаць думкі хлопца, каб потым гэткія ж хлопцы не пасмяяліся? He, лепш Наташа падслухае яго размову з сябрам. А размова — гэта лёгка.
Цікава, ці павінны яны вызначыцца, чым яны будуць засцерагацца? Гэта толькі ў фільмах героі ўбачылі адно аднаго, пазрывалі адзенне і сталі адным цэлым. А з другога боку, як ні напішы, заўсёды можна даказаць, што нехта робіць менавіта так, як ты апісваеш у сваім творы. Трэба такое прыдумаць, каб чытаць было цікава, а праўда ці няпраўда, ніхто разбірацца не будзе.
— Уля-а-ана! Есці! — маму зусім не хвалявала даччына праблема напісання інтымнай сцэны.
— Іду-у! — дзяўчына з палёгкай выключыла камп’ютэр. He, усё ж такі нельга пісаць з наскоку, кожная сцэна павінна вылежацца, выкрышталізавацца ў галаве, і тады трэба толькі запісаць як пад дыктоўку.
8
Улляна, як звычайна, сядзела ў калідоры на падваконні, Машка стаяла побач і расказвала чарговую гісторыю з жыцця студэнцкага інтэрната. Улляна штосекунды перарывала яе аповед непрыстойнымі каментарамі, але раптам заўважыла, як па калідоры з боку лесвіцы ідзе Ваня, і змоўкла, а Машка ўскрыкнула, бо Лілька Кішкайла цішком выйшла з аўдыторыі і ўхапілася штосілы за вабныя Машыны бакі.
— Яшчэ раз так зробіш, — пагрозліва сказала Маша, моцна трымаючы Лільку за наманікюраныя пальчыкі, — іголкі пад пазногці пазаганяю, як у лепшыя часы інквізіцыі!
— А-а-ах! Я ўжо пералякалася і страціла прытомнасць! — I Лілька «страціла прытомнасць» проста на рукі Вані, які якраз падышоў да дзяўчат.
— Ну ты і карова, Ліля! — выдыхнуў хударлявы хлопец, прыняўшы худое Лільчына цела. Дзяўчына пакрыўджана адкінула Ваневы рукі, абцягнула спаднічку і, павярнуўшыся спінай да Вані, спытала Ў дзяўчат:
— Вы што-небудзь ведаеце пра нейкага ці нейкую «дац. Крылько», як пазначана ў нас у раскладзе.
— Ліля, ты што, пакрыўдзілася? Ты ж такі дыстрофік, што я табе, можна сказаць, камплімент зрабіў! — абурыўся Ваня.
— Калі ты будзеш пісаць сваю інтымную лірыку ці прозу з такімі кампліментамі, ты станеш класі-
кам люмпенпралетарыяту! He больш! — аджартавалася Ліля. — А магчыма, ты проста не можаш падняць дзяўчыну на рукі?
— Праехалі! — спыніла славесны двубой Улляна. — Ваня, а як табе я... з выгляду? — дзяўчына спаўзла з падваконня. Хлопец узважыў яе позіркам, дэманстратыўна падцягнуў штаны, падхапіў Улю і закруціўся з ёю па калідоры. Улляна задаволена вішчала, Машка смяялася, а Ліля павярнулася да акна, каб не глядзець на шалёную парачку, але яны ўсё адно адлюстроўваліся ў шкле. Ваня так раскруціўся, што не ведаў, як спыніцца, Улляна спужалася, што яна зараз выслізне са слабых Ваневых абдымкаў. Прыпыненне было жахлівае, яны падбілі нейкага высокага хлопца, сам ён устаяў, а вось ягоная папка вылецела з рук і прашархацела па падлозе яшчэ два метры. Маша пабегла паднімаць папку, а Ваня фамільярна ляпнуў хлопца па плячы:
— Дзякуй, сябра, і выбачай!
— Выбачаю, супермен ты недавучаны. Вы з трыста сёмай аўдыторыі? Дык заходзьце, пара ўжо пачалася, — загадаў хлопец, абтрасаючы пыл з папкі. Ён па-джэнтльменску прапусціў у аўдыторыю дзяўчат, сам прайшоў перад Ванем і шэптам сказаў: «Зачыні дзверы, с-сябра!» «Ну, усё, гамон!» — пранеслася ў Ваневай галаве.