Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
Ірына Масляніцына
Мікалай Багадзяж
Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.
Ірына Масляніцына
Мікалай Багадзяж
Легендарныя героі беларускай гісторыі XI-X1X стст.
Гістарычныя нарысы
Мінск Выдавецкі дом «Звязда» 2020
УДК 94(476)“ 10/18”
ББК 63.3(4Бен)
M31
Мастак
Арлен Кашкурэвіч
Выпуск вьшання ажыййёўлены па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармайыі Рэспублікі Беларусь
Маслянійына, I. А.
M31 Дегендарныя героі беларусай гісторыі, ХІ-ХІХ стст. : гістарычныя нарысы / Ірына Масляніцына, Мікалай Багадзяж ; маст. Арлен Кашкурэвіч. — Мінск : Звязда, 2020. — 336, [16] с. : іл.
ISBN 978-985-575-238-8.
Кніга Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа «/Іегендарныя героі беларускай гісторыі, ХІ-ХІХ стст.» з’яўляецца лагічным працягам іх папярэдняй працы «Беларусь далетапісная» і распавядае пра самых любімых герояў нашага народа. Іх жыццяпісы апаэтызаваны і насычаны легендамі, што стварылі ўдзячныя нашчадкі. Іншы раз менавіта гэтыя легенды становяцца адпраўным пунктам для ўяўлення маладых беларусаў пра беларускую гісторыю. Рэальныя падрабязныя біяграфіі, новыя, раней невядомыя факты, новыя ракурсы вядомых падзей, разгадкі гістарычных таямніц — усё гэта чакае цікаўнага чытача на старонках кнігі.
УДК 94(476)“10/18”
ББК 63.3(4Бен)
ISBN 978-985-575-238-8 © Масляніцына I. А., Багадзяж М. К.,
2020
© Кашкурэвіч A. М., ілюстрацыі, 2020 © Афармленне. РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», 2020
Памяці народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча. Ён хайеў пабачыць гэгую кнігу выдадзенай і натхняў нас на npauy.
Час БрачыслаВа
Брачыслаў Ізяславіч
Пачатак другога тысячагоддзя на беларускіх землях стаў часам разгубленаші і цяжкіх роздумаў. Даннікамі Кіева працягваді жыць радзімічы.
Дрыгавічы шукаді паразумення з сынам Уладзіміра Хрысціцеля Святаполкам, які быў прысланы бацькам з Кіева княжыць у Тураў. Пры гэтым тураўскае баярства са спадзяваннем паглядала ў бок Полыпчы. Польскі кароль уяўляўся вызваліцелем, які можа вярнуць дрыгавічам страчаную незалежнасць.
А полацкія крывічы аднаго за адным праводзілі ў апошні шлях сваіх правіцеляў. У 1000 годзе ў манастыры ў Ізяслаўлі памерла княгіня-чарніца Рагнеда, апошняя з Рагвалодавых дзяцей, якая так і не здолела адпомсціць забойцы свайго бацькі і братоў. Ей не было і сарака. У наступным, 1001 годзе Поланк пахаваў князя Ізяслава, сына Рагнеды і Уладзіміра. Ен трапіў у апалу да бацькі ў сямігадовым узросце, паўстаўшы на Уладзіміравым шляху, калі той ішоў пакараць Рагнеду. Зрабіла гордая Рагнеда замах на жыццё свайго мужа, ды ў апошні момант рука Уладзімірава перахапіла смертаносны кінжал. Але маленькі Ізяслаў не пажадаў дапуснінь матчынай смерці. Ён узяў дзіцячы меч свой і выйшаў з ім насустрач раз’юшанаму бацьку. I не змог Уладзімір падняць руку на сына. Аднак больш не пажадаў бачыць яго пры сабе. Разам з маці выслаў Ізяслава
з Кіева. Адмовіў у спадчынным праве на кіеўскае княжанне, дазволіўшы пры гэтым прыняць Полацкае княства, княства Рагвалода. 3 тых часоў перастаді падачане называць Ізяслава Уладзіміравічам. Да Рагвадодавых нашчадкаў прыдічыді. Вельмі добрым і разумным рос Ізясдаў, палюбілі яго падачане. Аде нядоўгае жыццё суджана быдо яму. Дваццацігадовым услед за маці Рагнедай пакінуў гэты свет.
На шчасце, пасля Ізяслава засталіся сыны. Але яны былі яшчэ немаўлятамі. Без ваганняў полацкія мужы ўсклалі княжую шапку на трохгадовага Усяслава Ізяславіча, бо не хацелі новага правінеля з Кіева, бо не любілі кіеўскага Уладзіміра з-за лёсу Рагвалода і Рагнеды. Дзіця памерла ў 1003 годзе. Упартыя палачане зноў пасадзілі на прастол немаўля — малодшага Ізяславага сына Брачыслава. Ён быў апошнім спадзяваннем аднавіць дынастыю Рагвалодавічаў — няхай і па кудзелі. I злітаваліся Нябёсы над крывічамі з берагоў Палаты, пакінулі ім дзеля суцяшэння Брачыслава. А ўжо якім годным стаў гэты князь, які нарадзіўся роўна праз тысячу гадоў пасля Ісуса Хрыста! Сапраўдны герой! Мужны, монны, дзейны, кемлівы. На жаль, рускія летапісы не захавалі апісанне выгляду і характару маладога Брачыслава. Але славутая «Эймундава сага», адна з самых старажытных крыніц нашых гістарычных ведаў, узнагароджвае полацкага князя самымі пахвальнымі эпітэтамі. I, урэшйе, заяўляе: «Гэта быў самы любімы конунр>.
Як толькі князь увайшоў ва ўзрост, мужы поланкія мусілі заклікаць яго да слаўных баявых паходаў. Брачыслававым суседам у тыя часы быў стары латгальскі князь Дзвін. Ён валодаў землямі ў прыгожым азёрным краі на поўначы сучаснай Беларусі. Полацкі правіцель захапіў іх і пабудаваў тут горад, якому даў сваё імя — Брачыслаў (сучасны Браслаў).
Зрэшты, народнае паданне распавядае пра папярэдняе сватаўство Брачыслава да Дзвінавай дачкі Дрывы, пра спаборніцтва жаніхоў, наладжанае Дзвінам, пра замах на
жыццё Брачысдава з боку дваіх іншых прэтэндэнтаў на руку датгадьскай князёўны. У выніку быў забіты верны отрак князя, юнак Бераст, які, захутаўшыся ў пдашч свайго гаспадара, спяшаўся на таемнае спатканне з Дрывай. Даведаўшыся пра гібедь яго, князёўна, нібыта, скончыда жыццё самагубствам, кінуўшыся ў азёрныя хваді. А бацькі яе не перажыді смерці адзінай дачкі. I вось тады, распавядае паданне, подацкі ўдадар і прыняў удаду над земдямі Дзвіна. Ен ператварыў горад Брачысдаў у фарпост, узвёўшы тут трывалыя ўмацаванні. Аднак гэта быў тодькі пачатак вядікіх спраў.
«Эймундава сага» сцвярджае, і многія дасдедчыкі з гэтым згаджаюцца, што мадады Брачысдаў урэшце дабіўся Кіеўскага прастода і утрымдіваў яго за сабою «тры зімы». Сапраўды, як нашчадак старэйшага з Удадзіміравых сыноў, Ізясдава, пасдя Удадзіміравай смерці Брачысдаў мог прэтэндаваць на кіеўскае княжанне. I тут нават подацкае баярства, якое настойдіва дічыда свайго правіцедя Рагвадодавічам, магдо раптам «прыгадань», что ён таксама і Удадзіміраў унук. Атрымаць праз Брачысдава Кіеў і, магчыма, пасдя падпарадкаваць яго Подацку быдо б вядікай перамогай ддя падачан. I на шдяху да яе, безумоўна, яны усядяк падтрымдіваді б свайго князя.
На карысць таго, што Брачысдаў сапраўды дабіўся вядікакняжацкага прастода, сведчынь наяўнасць у Кіеве «двара Брачысдаўдя». Ён прыгадваецца ў детапісах у сувязі з падзеямі пазнейшых часоў. Аде вось каді, сапраўды, магдо стацца тое, пра што распавядае сага?
Каді заўгодна, тодькі не ў 1015 годзе — не ў год смерці Удадзіміра! Пра падзеі, якія папярэднічаді гэтаму, у крыніцах рускіх і замежных — разыходжанні. Дакдадна вядома тодькі тое, што Удадзімір, абураны паводзінамі сына свайго Святаподка, якога дрыгавічы, урэшце, східіді да саюзу з подьскім карадём Бадясдавам, зняводіў яго ў кіеўскай турме. У вязніцы апынудася і жонка Святаподка, подь-
ская каралеўна, Баляславава дачка са сваім духоўнікам, катадінкім епіскапам Рэйнбернам.
Пасля паведамдення пра зняводенне Святаподка рускія детапісы перакдючаюцца на іншыя падзеі. Расказваюнь пра непасдушэнства Удадзіміравага сына, Яраслава Наўгародскага, які адмовіўся плаціць даніну. Уладзімір пачаў збірацца паходам на Ноўгарад, але раптоўна расхварэўся і памёр. I прастол тут жа аказаўся заняты Святаполкам, якому ўдалася не толькі захаваць ў тайне ад усіх Уладзіміравых сыноў смерць бацькі, але і забіць трох сваіх братоў, падаслаўшы да іх наёмных забойцаў.
Такі аповед выклікае шмат пытанняў. 1 на некаторыя з іх дае адказ нямецкі храніст Цітмар Мерзебургскі, які памёр ў 1018 годзе і, значыць, быў сучаснікам падзей. I ён распавядае, што пасля зняволення Святаполка і яго жонкі польскі кароль паспяшаўся заключыць саюз з германскім імператарам. Аб’яднанае польска-германскае войска выправілася на Кіеў і захапіла яго. Зрэшты, не рабаваць горад, ні распраўляцца са старым Уладзімірам пераможцы не сталі. Яны толькі дабіліся вызвалення вязняў і прызначэння Святаполка суправінелем кіеўскага князя.
Калі так, то зразумела, чаму Яраслаў дэманстратыўна выказаў непадпарадкаванне. Гэтак ён абараняў правы бацькі. I Уладзімір не мог не разумець таго. Значынь, войска на Яраслава загадаў збіраць усё ж такі Святаполк. Даказваюць гэта паводзіны Святаполка пасля раптоўнай смерці Уладзіміра. Ён чамусьці загадвае ўсім сведкам смерні князя захоўваць гэта ў тайне. Нават цела Уладзіміра выносяць з церама таемна, ноччу, праз акно... Можа, смерць гэтая была гвалтоўнай? Можа, Святаполк атруціў бацьку, які пранівіўся паходу? He выключана.
Як бы там ні было, але прастол аказаўся цалкам у руках Святаполка. I ён тут жа пачаў устараняць са свайго шляху братоў, якія, на яго думку, маглі б выступіць яго супернікамі. Гэтак загінулі Барыс і Глеб, сыны Уладзіміра
ад візантыйскай царэўны Анны. Гэтак ледзь не загінуў Яраслаў Наўгародскі, другі сын Рагнеды, родны дзядзька Брачыслава Полацкага. Але з барацьбы пераможцам выйшаў менавіта Яраслаў.
У 1019 годзе братазабойна Святаполк быў выгнаны з Кіева і загінуў, змучаны цяжкой душэўнай хваробай, дзесьці на мяжы чэшскіх і польскіх земляў. Яраслаў быў гатовы прыняць вялікакняжанкі прастол. Трэба думаць, менавіта тады малады Брачыслаў і з’явіўся ў Кіеве як адзін з прэтэндэнтаў на вялікакняжацкую шапку.
Аднак рускія летапісы сцвярджаюць, што вялікім князем кіеўскім стаў менавіта Яраслаў. Дык, можа, дзядзька і пляменнік згадзіліся на суправіцельства, як да гэтага Уладзімір і Святаполк? Гэта падаецца верагодным. Пасля барацьбы са Святаполкам Яраслаў не адчуваў сябе дастаткова моцным, каб уступіць у бойку за прастол яшчэ і з пляменнікам, таму мог прапанаваць яму падзяліць уладу.
Узвышэнне Брачыслава да становішча вялікага князя кіеўскага мусіла ператварыць яго ў надта завіднага жаніха. Але рускія летапісцы не называюць імя той, што стала жонкай Брачыслава. Тым не менш, даведацца пра гэта можна. У XI стагоддзі ў Германіі жыў канонік Адам Брэменскі. Па загадзе свайго епіскапа ён склаў хронікі дзеянняў хрысціянскіх святароў у скандынаўскіх землях. Безумоўна, туды ўвайшло нямала цікавых гістарычных сведчанняў і наконт дзеянняў дацкіх, шведскіх і нарвежскіх конунгаў. Кніга атрымалася цікавай, і ўжо ў тым жа XI стагоддзі яе некалькі разоў перапісвалі для патрэб высокіх царкоўных і свецкіх асоб. Адзін з перапісчыкаў, таксама вельмі дасведчаны чалавек, дапоўніў працу Адама Брэменскага цікавымі каментарыямі. 1 вось у адным з гэтых каментарыяў сцвярджаецца, што дацкі конунг Кнут Вялікі «аддаў у жонкі сястру сваю Эстрэль за сына караля Русіі».