Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Легендарныя героі беларускай гісторыі ХІ-ХІХ стст.

Выдавец: Звязда
Памер: 336с.
Мінск 2020
73.65 МБ
Безумоўна, «каралём Русіі» датчане павінны былі называць вялікага князя кіеўскага. Сучаснікам Кнута Вяліка-
га з’яўляўся Яраслаў Мудры. Але нават самы старэйшы з яго сыноў быў на дваццаць гадоў маладзейшым за дацкую нявесту. Аднак дацкая карадеўна быда аднаго ўзросту з Брачысдавам, яна нарадзідася, як і ён, у 1000 годзе. Ды і дзядзька цалкам мог, згодна этыкету таго часу, на важных прыёмах перад іншаземцамі назывань пляменніка сынам. Гэткім чынам, факт шлюбавання Брачыслава з Эстрэль Дацкай можна лічыць практычна даказаным.
Эстрэль мусіла прыбыць у Кіеў з багатым пасагам і шматлікай світай. Датчанку павінна было радаваць сваяцтва з дачкой шведскага конунга Інгігердай, з якой жаніўся Яраслаў. Яны маглі нават пасябраваць. Толькі сяброўства гэтае ў любым выпадку не было доўгім. Вельмі хутка Яраслаў выгнаў пляменніка са сталіцы і пачаў правіць самастойна.
Ці мог змірыцца з такой крыўдай малады Брачыслаў, за спінаю ў якога стаялі дзейныя палачане? Безумоўна, не. I вось у «Аповесці мінулых гадоў» з’яўляецца запіс: «Прыйшоў Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра, на Ноўгарад, і ўзяў Ноўгарад, і, захапіўшы наўгародцаў і іх набытак, пайшоў да Поланка. I калі прыйшоў ён да ракі Судомір, Яраслаў з Кіева на сёмы дзень тут дагнаў яго. I перамог Яраслаў Брачыслава, і наўгародцаў вярнуў у Ноўгарад, а Брачыслаў пабег да Поланка».
Гэта адбылося ў 1021 годзе. Напад менавіта на Ноўгарад быў невыпадковым. Горад быў добра ўмацаваны, меў добрае войска. Да таго ж мясцовае баярства было галоўнымі прыхільнікамі Яраслава. Яны лічылі Яраслава перш за ўсё наўгародскім князем. Ноўгарад прымаў яго і быў яго прыстанішчам, калі барацьба са Святаполкам прымала небяспечны для Яраслава абарот. Гэты горад расчыніў бы перад Яраславам брамы і цяпер, калі ён страціў Кіеўскі прастол. Узяўшы Ноўгарад без асаблівых цяжкасцей, Брачыслаў нудоўна дэманстраваў сваю сілу дзядзьку. Але чаму полацкае войска не пайшло да Кіева? Канешне,
Брачыслаў разлічваў яшчэ сесці князем там і не хацеў настройваць супраць сябе кіяўлян.
«Эймундава сага» сцвярджае, што ў гэты паход разам з полацкім князем хадзіў са сваёй дружынай вараг Эймунд, былы паплечнік Яраслава. А польскі храніст Ян Длугаш піша, што пасля перамогі полайкі князь нават прызначыў у Ноўгарадзе сваіх намеснікаў. Тое, што дзядзьку ўдалася ўсё ж такі ўзяць рэванш над пляменнікам і вярнуць усе звезеныя палачанамі каштоўнасні і паланённых імі людзей наўгародскіх, можа тлумачыцца тым, што воі Брачыслававы і Эймундавы надта абцяжарылі сябе трафеямі. 3-за гэтага яны ледзь рухаліся па шляху ад Ноўгарада да Полацка і странілі палову сваёй баяздольнасйі.
Але пераможца Яраслаў не рушыў пасля вызвалення Ноўгарада на Полацк. Сафійскі і Васкрасенскі лстапісы распавядаюнь, што дзядзька нечакана выклікаў пляменніка да сябе і, падараваўшы два гарады — Усвяты і Віцебск, прасіў: «Будь жа са мною заадно». Гэта фактычна была прапанова зноў стаць суправіцелямі Русі. Але — не седзячы разам у Кіеве, а падзяліўшы між сабою рускія землі. Брачыслаў згадзіўся, пакінуў Кіеў дзядзьку і ў далейшым «ваяваў разам з Яраславам усе дні свайго жыцця».
Прычыны пераменлівасці памкненняў Яраслава рускія летапісцы не называюць. Аднак «Эймундава сага» нічога не замоўчвае. I распавядае пра тое, як падсцераглі прадпрымальныя варагі на дарозе жонку Яраслава, шведку Інгігерду, і захапілі яе. Як жанчына, апасаючыся за сваё жыццё, сама прапанавала прымірынь мужа з Брачыславам. I як урэшце прымірэнне тое адбылося.
У 1038 годзе Яраслаў задумаў паход на яцвягаў. Верны свайму слову, Брачыслаў далучыўся да яго са сваімі палачанамі. Войска яцвягаў было разбіта, але іх гарады-крэпасці заваёўнікам не здаліся. У 1040 годзе кіеўскі князь звярнуўся да пляменніка з прапановай «пабіць Літву». Галоўная бітва з імі адбылася «на палях слонімскіх». Саюзнікі-князі атрымалі перамогу. Літва пачала плаціць ім
даніну. Але Брачыслаў не мог не бачыць, як блізка да яго ўладанняў падбіраецна хітры дзядзька. Руплівы айчынны дасдедчык Мікода Ермаловіч дічыць, што ў сувязі з гэтымі падазрэннямі подацкага князя паміж ім і Яраславам магда быць заключана «пэўная дамова, згодна з якой Ярасдаў абавязаўся не пранікаць далей у Літву. He выкдючана таксама, што тэрыторыя Літвы, гаворачы сучаснай мовай, быда падзедена на сферы ўплыву паміж Кіевам і Полацкам».
Брачысдаў мусіў мень канкрэтныя, смедыя і дзёрзкія пданы дадейшага ўмацавання Подацкага княства. Ен не паспеў іх ажынідявіць, бо памёр у 1044 годзе ў росквіце сваёй сдавы. Аде ён зрабіў самае гадоўнае — аднавіў дынастыю Рагвадодавічаў; пакінуў пасдя сябе падрослага пераемніка — сына Усяслава, народжанага ў шлюбе з Эстрэль Дацкай; прымусіў русічаў зноў загаварыць пра магутнасць і славу Полацка. Гістарычны перыяд, названы М. Ермаловічам «часам Брачыслава», — пераломны момант эпохі, з якога продкі нашы выйшлі пераможцамі і пад час якога заклалі фундамэнт для палітычнага і культурнага росквіту сваёй зямлі.
Кня?ь Усяслау ^аукалак
Усяслаў Брачыславіч
Цёплым веснавым ранкам стольны Кіеў ускалыхнула вестка: у Полацку памёр князь Усяслаў. Як гэта, памёр? Пэўна, зноў мана. Ужо колькі разоў «хавалі». Аказвалася, чуткі. Ды і хіба невядома тое: полацкі Усяслаў — чарадзей. Яго і зброя ніякая не бярэ, і смерць адступае. Гэта ж трэба, шэснь дзесяцігоддзяў трымае ў страху навакольныя землі. Яго ваявалі і нават з полацкага пасада зганялі — вяртаўся з войскам яшчэ болыіі моцным і зноў станавіўся князем. Колькі разоў знікаў немаведама куды і адзін, і са ўсёй сваёй дружынай. А потым з’яўляўся жывы-здаровы і там, дзе яго зусім не чакалі. Усіх ворагаў сваіх перажыў, усіх сяброў пахаваў. He можа таго быць, каб Усяслаў урэшне памёр!
Сумняваліся кіяўляне, але на гэты раз дарэмна. Хутка пацвердзілася: сапраўды скончыліся на зямлі дні Усяслава. I прыгадаліся тады многім словы вешчага Баяна, таго самага, што на старасці гадоў манахам стаў ва Узнясенскім манастыры ў Менску: «Будзь ты хітры, будзь ты мудры, навучыся хаця птушкай па небе лётаць, — Боскага суда не пазбегнеш». Пра Усяслава сказаны былі тыя словы. I спрачаліся цяпер ужо кіяўляне, куды ж пасля смерці накіруецца душа мяцежнага полацкага князя? Князя, які шчыра вераваў у Бога адзінага і пры гэтым быў апантаны славалюбствам і гордасцю.
/Іетапісцы не называюць дакладнай даты з’яўлення на свет Усяслава Подацкага. Аде, пэўна, адбыдося тое ў хугкім часе пасдя закдючэння шлюбу паміж яго бацькамі, Брачысдавам Ізясдавічам і дацкай карадеўнай Эстрэдь, сястрой Кнута Вядікага (пажаніліся яны кадя 1020 года). Бо інакш мы, безумоўна, меді б детапісныя паведамденні пра бяздзетнасць ці доўгае чаканне спадчынніка княскай сям’ёй. Замест гэтага детапісец прыводзіць поўны містычнай боязі расказ пра нараджэнне спадчынніка полацкага прастода «ад валхвавання» і ўзгадвае нейкае «язвено»; «Калі майі яго нарадзіла, было ў яго язвено на галаве яго; і сказалі вешчуны маці яго: “Гэта язвено. Навяжы на яго, ды носіць няхай яго да канна жыцця свайго”. 1 носіць Усяслаў і да гэтага дня на сабе. Праз тое нялітасцівы ёсць на кровапраліцце».
Зразумела, што «язвено» ддя сучаснікаў Усяслава — стада першай у данцугу таямніц, якімі абкружаюць яны подацкага князя і якія павінны ў рэшце рэшт даказаць яго звышнатурадьнасць, даказаць тое, што ён — сапраўдны чарадзей, пярэварацень, ваўкадак. Аде што ж сапраўды адбыдося пры народзінах Усясдава?
Даследчыкі спрачаюцца пра тое, як перакдасці на сучасныя мовы сдова «язвено»? Можа, Усясдаў нарадзіўся «ў кашулі», і менавіта гэтую «кашулю», апрацаваўшы асаблівым чынам, язычнінкія жрацы загадалі насінь уратаванаму імі дзіцятку ў якасці абярэга? Альбо, можа, не «язвено» навязалі на немаўля, а павязку на «язвено»? Можа, «язвено» на самой справе была проста рана (язва), атрыманая дзіцем пры складаных народзінах? Тады зразумела, што рану лепш за ўсё было трымаць у чысціні і хадзіць, абвязаўшы яе павязкай.
Што ж, на практыцы продкам нашым даволі часта даводзілася мець справу з дзецьмі, якія з’яўляліся не свет у неразарваным каляплодным пузыры, гэтак званай «кашулі». Здаралася, што спавівальная бабка, якая дапамагала дзіцяці нарадзіцца, выпадкова раніла яго, і раны гэтыя
доўга не загойваліся. Але такое ніколі не расцэньвалася як штосьці цудоўнае. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра нешта сапраўды незвычайнае, тое, што ўразіла сучаснікаў.
Роды Эстрэль Дацкай сапраўды павінны былі скласціся як нельга больш няўдала, калі хрысціянін Брачыслаў, сын набожнага Ізяслава, унук першай усходнеславянскай манашкі Рагнеды, рашаецца звярнуцца па дапамогу да язычніцкіх жрацоў. I вось вешчуны з’яўляюцца на кліч Брачыслава. Але зусім не «магутнасць» язычніцкіх багоў уратоўвае княгіню. На шчасце для Эстрэль, вяшчун валодае ўнікальнай тэхналогіяй родадапамогі, якая прымянялася яшчэ ў Старажытным Рыме. Ен умее рабіць кесарава сячэнне. Прычым у адрозненні ад рымлян, якія звярталіся да гэтай апераныі дзеля ўратавання дзіцяці, толькі калі маці ўжо была нежывая, вешчуны ведалі, як правесці яе, захаваўшы жыццё і маці, і немаўляці.
Тады, можа, «язвено» — гэта таемны жрэцкі знак, пакінуты на лбе немаўляці тым жа рытуальным нажом, якім валхвы рабілі кесарава сячэнне. Знак, што, пэўна, мусіў улагодзіць смерць, якая прыходзіла за дзвюма душамі, маці і дзіцяці, і не ўзяла ніводнай?
Язычніцкі знак на лбе ў князя хрысціян! Безумоўна, у такім выпадку яго трэба, каб пазбегнуць усялякіх непрыемнасцяў, плётак і чутак, старанна хаваць ад вачэй недасведчаных. I вешчуны раяць Эстрэль і Брачыславу прывучыць дзіця да нашэння павязкі. Зрэшты, з гадамі праўда ўсё роўна ўсплывае, і прымхлівыя палачане абкружаюць свайго пазначанага знакам смерні князя арэолам дзіўных прымхаў. Тым болей што князь гэты з самых юных гадоў паказвае сябе чалавекам, ахвочым да вучэння. Прычым, настаўнікамі сваімі бачыць не толькі кніжнікаў-чарняноў ды святароў, а і вешчуноў. Старадаўняя быліна пра Волха Усяслава (Вальгу Усяславіча, Вальгу Святаславіча), якую пераважная большасць даследчыкаў лічыць народнай памяткай пра Усяслава Полацкага, гэтак распавядае пра маленства героя:
А й будзе Волх сямі гадоў,
Аддавала яго матухна грамаце вучыцца, А грамата Волху ў навук пайшла;